Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка

Адным з важных момантаў функцыянавання літаратуры з’яў­ля­­ецца ўспры­манне яе твораў чытачамі. Зразумела, што ў гэтым пра­цэсе нельга абый­сціся без аўтара. Узаемадачыненні чытача і аў­та­ра ў працэсе ўспры­ман­ня літаратурных твораў даволі складаныя і ў пэў­най ступені ўмоў­ныя, бо пісьменнік і чытач не ўступаюць у пра­мы і непасрэдны дыялог: ён паміж імі ўяўны і прыхаваны. Нао­гул жа, закранутая праблема над­звы­чай шматаспектная і шэрагам сва­іх граней выходзіць на псіхалогію, са­цыялогію, семіётыку і ін­шыя навукі.

У самім працэсе ўспрымання вылучаюць два моманты. Па-пер­шае, пры засваенні літаратурнага твора чытач імкнецца прама, не­пасрэдна, не­аналітычна, цэласна адгукнуцца на яго, зрэагаваць на твор «па волі ду­шы і сэрца». Па-другое, паралельна ідзе працэс аб­дум­вання прачытанага, імк­нення разабрацца ў прычынах выкліка­ных творам эмоцый.

Непасрэдныя імпульсы і розум чытача суадносяцца з творчай во­ляй аў­тара твора даволі няпроста. Тут маюць месца і залежнасць суб’ек­та ўспры­мання ад мастака-творцы, і самастойнасць першага ў да­чыненні да дру­гога. Абмяркоўваючы праблему «чытач — аўтар», якая, як ужо ад­зна­чалася вышэй, выходзіць за межы ўласна літа­ра­ту­разнаўства, ву­чо­ныя выказваюць самыя розныя, часам палярныя мер­каванні. Так, адны аб­салютызуюць чытацкую ініцыятыву (А. Патэбня, Р. Барт). Дру­гія ж, на­адварот, указваюць на момант паслухмянасці чытача аўтару і вы­даюць гэ­та за нейкую бясспрэчную норму ўспрымання лі­та­ра­ту­ры (А. Скаф­ты­маў).

Як зазначае В. Халізеў, «абазначаныя пункты гледжання, ма­ючы не­сум­ненныя падставы, у той жа час і аднабаковыя, бо зна­мя­нуюць за­ся­ро­джа­насць ці на няпэўнасці і адкрытасці, ці, наадварот, на пэўнасці і ад­на­знач­най яснасці мастацкага сэнсу. Абедзве гэтыя край­­насці пера­адоль­ва­юц­ца герменеўтычна арыен­таваным літа­ра­­туразнаўствам (курсіў наш — В. Я.), якое разумее адносіны чы­та­ча і аўтара як дыялог, су­бя­се­да­ванне, сустрэчу. Літаратурны твор для чытача — гэта адначасова і ўмя­шчальня пэўнага кола пачуццяў і ду­мак, што належаць аўтару і ім вы­ражаюцца, і ўзбуджальнік (сты­му­лятар) яго ўласнай духоўнай іні­цыя­ты­вы і энергіі» 1. Свае вы­сно­вы вучоны падмацоўвае думкамі Я. Му­кар­жоў­скага наконт на­яў­на­сці ў творы нейкага своеасаблівага «стрыжню», скла­дзенага з твор­чых намераў аўтара, вакол якога ў працэсе ўспры­ман­ня групуюцца «аса­цыятыўныя ўяўленні і пачуцці», што ўзнікаюць у чы­та­ча не­за­леж­на ад волі аўтара. «Да гэтага можна дадаць, па-першае, што ў вель­­мі многіх выпадках чытацкае ўспрыманне аказваецца пе­ра­важ­на суб’ек­тыўным, а то і зусім адвольным: не разумеючым, мі­ную­чым твор­чыя намеры аўтара, яго погляд на свет і мастацкую кан­цэп­цыю. І, па-дру­гое (і гэта галоўнае), для чытача аптымальным з’яў­ляецца сінтэз глы­бокага спасціжэння асобы аўтара, яго творчай во­лі і ўласнай (чы­тац­кай) духоўнай ініцыятывы» 1.

Каб дыялогі-сустрэчы, якія ўзбагачаюць чытача, адбыліся, яму па­трэб­ны і эстэтычны густ, і жывы інтарэс, цікавасць да аўтара і яго тво­раў, і здольнасць непасрэдна адчуваць мастацкія вартасці гэтых тво­раў. Ак­рамя таго, на чытанне трэба глядзець не як на нейкую лёг­кую і бес­тур­ботную «прагулку», а менавіта як на «працу і твор­часць» (В. Асмус). Гэ­та своеасаблівая норма, аптымальны варыянт чы­тацкага ўспрымання. Ад­нак не заўсёды адзначаныя патрабаванні, ка­лі так можна іх назваць, вы­конваюцца. Ды і наогул не могуць вы­кон­­­вацца, таму што аўтарскія ары­ентацыі на густы і інтарэсы чы­тац­­кай публікі бываюць самыя роз­ныя. Па гэтай прычыне літа­ра­ту­ра­знаўства, а таксама шэраг сумежных дыс­цыплін (сацыя­логія лі­та­ра­туры, псіхалогія літаратуры і інш.), вы­ву­чаюць чытача ў розных яго ракурсах, галоўнае ж — у яго культурна-гіс­та­рычнай шмат­аб­ліч­насці.

Формы прысутнасці (прамой ці ўяўнай) чытача ў творы самыя роз­ныя.

Так, чытач можа прысутнічаць у творы прама, непасрэдна, бу­ду­чы кан­крэтызаваным і лакалізаваным у яго тэксце. Аўтары часам раз­ва­жаюць аб сваіх чытачах, а таксама вядуць з імі гутаркі, уз­наў­ля­ючы іх сло­вы і думкі. «У сувязі з гэтым правамоцна весці гаворку аб вобразе чы­та­ча як аб адной з граней мастацкай «прадмет­на­сці» 2. Без жывой гу­тар­кі апавядальніка з чытачом нельга ўявіць, на­прык­лад, аповесці Л. Стэр­на, раманы «Яўген Анегін» А. Пушкіна, «Род­ныя дзеці» Н. Гілевіча, а так­сама цэлы шэраг іншых твораў за­меж­най і айчыннай літаратуры.

Другая, яшчэ больш значная, універсальная форма мастацкага пра­лам­лення ўспрымаючага суб’екта — гэта падспудная прысут­насць у мас­тацкай тканіне твора яго ўяўнага чытача. Гэты момант ат­рымаў у на­ву­цы назву «канцэпцыі адрасата». Чытачом-адрасатам мо­жа быць і канк­­рэт­ная асоба, і сучасная аўтару публіка, і нейкі да­лё­кі ўяўны (г. зв. «пра­­ві­­дэнцыйны») чытач.

Чытач-адрасат стаў аб’ектам вывучэння заход­не­­­германскіх вучоных Х. Яўса і В. Ізера, якімі былі закладзены ас­но­вы навуковай школы рэ­цэп­тыў­­най эстэтыкі. Гэтыя даследчыкі зы­хо­дзілі з таго, што мастацкі во­пыт мае два бакі: прадуктыўны (крэа­тыў­ны, творчы) і рэцэптыўны (сфе­ра ўспрымання). Адпаведна іс­нуе два віды эстэтычных тэорый: тра­ды­цый­­ныя тэорыі творчасці, якія грунтуюцца на ўласна мастацтве і яго склад­­ніках (у тым ліку і аў­тарах), і новая, створаная імі (Х. Яўсам і В. Ізе­рам), у цэнтры якой стаіць не аўтар, а яго адрасат. Апошняга імянавалі ім­­­­п­лі­цыт­ным чытачом, які пад­спудна прысутнічае ў творы і з’яўляецца яму іма­нентным. Аўтара (у святле дадзенай тэорыі) характарызуе перш за ўсё энергія ўздзеяння на чытача, менавіта ёй надаецца вы­ра­шаль­нае зна­­чэнне. У складзе літаратурна-мастацкіх твораў акцэнт ро­біц­ца на пэў­ную праграму ўздзеяння на чытача, на закла­дзены ў гэтых тво­рах па­тэн­цыял уздзеяння (ням. Wirkungspotenzia). Структура тэкс­ту ў сувязі з гэ­тым раз­глядаецца як апеляцыя, г. зн. зварот да чы­тача, накіраванае яму пас­лан­не. Укладзены ў твор патэнцыял уз­дзе­яння, сцвярджаюць прад­стаў­нікі рэ­цэп­тыўнай эстэтыкі, вызна­чае асаблівасці яго ўспрымання чы­та­чом.

Рэальна ж існуючым чытачам (а яны бываюць самыя розныя, ад­нак умоў­­на іх можна падзяліць на тры групы: па-першае, сюды ад­носіцца г. зв. «масавы чытач», часам малаадукаваны; далей — да­свед­чаны і пад­рых­­таваны чытач, іншы раз са спецыяльнай мас­тац­кай адукацыяй; і, урэш­­це, авангард чытацкай публікі — лі­та­ра­тур­ныя крытыкі) і іх групам улас­­цівы самыя розныя, часта не падобныя ад­на на другую ўстаноўкі ўспры­­мання літаратуры, патрабаванні да яе. Гэтыя ўстаноўкі і па­тра­ба­ван­­ні, арыентацыі і стратэгіі могуць альбо адпавядаць прыродзе лі­та­ра­ту­­ры і яе стану ў дадзеную эпоху, альбо з імі разыходзіцца, і часам да­во­лі іс­тотна. У рэцэптыўнай эс­тэ­тыцы яны абазначаюцца тэрмінам «га­ры­зонт чаканняў», узятым у са­цыёлагаў К. Мангейма і К. Попера. Мас­тац­кі эфект пры гэтым раз­глядаецца як вынік спалучэння (часцей за ўсё кан­ф­лік­­т­нага) аў­тар­скай праграмы ўздзеяння з успрыманнем, якое ажыц­цяў­­ля­­ецца на глебе гарызонта чытацкіх чаканняў. Сутнасць дзейнасці пісь­­мен­­­ні­ка, на думку Х. Яўса, заключаецца ў тым, каб, улічыўшы га­ры­зонт чы­­тацкіх чаканняў, пэўным чынам парушыць яго і пра­па­на­ваць пуб­ліцы не­ш­­та новае і неардынарнае. Чытацкае асяроддзе ўяў­ля­ецца пры гэтым за­­ведама кансерватыўным; пісьменнікі ж у да­дзе­най сітуацыі вы­­сту­паюць у якасці пару­шальнікаў звычак і аб­наў­ляль­нікаў вопыту ўспры­­ман­­ня (што, заўважым, адбываецца не заў­сё­ды). У чытацкім ася­род­дзі, за­кра­нутым авангардысцкімі павевамі, ад аўтараў чакаюць не аба­­вяз­ко­ва­га следавання правілам і нормам, не таго, што ўстаялася і за­ма­­ца­ва­ла­ся, а наадварот, смелых хадоў, а ча­сам нават і поўнага раз­бу­рэн­ня звык­лых і ўстойлівых канстант быц­ця. Гарызонты чытацкіх чаканняў над­­звы­чай разнастайныя. Ад лі­таратурных твораў чакаюць і геда­ніс­тыч­на­га за­да­вальнення, і па­ву­чанняў, і выражэння добра знаёмых ісцін, і па­шы­­рэн­ня кру­га­гля­ду (пазнанне рэальнасці), і паглыблення ў свет фан­та­зій, і, урэш­це, эс­тэтычнага задавальнення ў арганічным спалучэнні з па­знан­­нем ду­хоўнага свету аўтара, творчасць якога пазначана ары­гі­наль­на­сцю і на­­візной. «Гэты апошні від чытацкіх чаканняў правамоцна лічыць іе­рар­хіч­на вышэйшым, аптымальнай устаноўкай мастацкага ўспры­ман­ня» 1.

Кругаглядам, густамі і чаканнямі чытацкай публікі вызна­ча­юц­ца ў мно­гім лёсы літаратурна-мастацкіх твораў, а таксама сту­пень па­пу­ляр­на­с­ці і аўтарытэтнасці іх аўтараў. Таму гісторыя лі­та­ра­туры ёсць не толькі гіс­торыя пісьменнікаў, але ў пэўнай ступені і гіс­торыя чытачоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]