- •1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі
- •2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура
- •1. Ранні этап у развіцці тэарэтыка-літаратурнай думкі
- •2.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў хіх — пачатку хх стст.
- •2.2. Міфалагічная школа
- •2.3. Біяграфічны метад
- •2.4. Культурна-гістарычная школа
- •2.5. Параўнальна-гістарычны метад
- •6. Псіхалагічная школа
- •7. Фармальны метад
- •Сацыялагічны метад
- •3.1. Агульная характарыстыка развіцця тэарэтыка-літаратурнай думкі ў сярэдзіне — другой палове хх ст.
- •8. Псіхааналітычная школа
- •9 «Новая крытыка»
- •8. Фенаменалагічная школа
- •9. Літаратуразнаўчая герменеўтыка
- •10. Структуралізм. Постструктуралізм. Дэканструктывізм
- •11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі
- •12. Азначэнне мастацтва
- •Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная
- •13. Мастацкі вобраз
- •14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва
- •15. Пазнавальны аспект мастацтва
- •16. Аўтарскі пачатак у мастацтве
- •17. Мастацтва ў суаднесенасці
- •З іншымі формамі грамадскай свядомасці,
- •Галінамі культуры
- •І творчай дзейнасці людзей
- •18. Паняцце літаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
- •19. Мастацкія магчымасці слова
- •20. «Нярэчыўнасць» вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
- •21. Прасторава-Часавыя магчымасці мастацкай літаратуры 1
- •22. Пазнавальныя магчымасці літаратуры, яе ярка выражаныя праблемнасць і інтэлектуалізм
- •23. Месца і роля літаратуры ў агульнай мастацкай «сям’і». Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
- •24. Літаратура і міфалогія
- •25. Успрыманне літаратуры і праблема «чытач — аўтар». Рэцэптыўная эстэтыка
- •. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры
- •26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры
- •27. Тыпы Літаратуры паводле
- •Мастацка-эстэтычных вартасцей твораў
- •І іх функцыянальнай ролі
- •Ў чытацкай аўдыторыі
- •Белетрыстыка
- •28. Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
- •29 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу
- •. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •30. Тэма, праблема, ідэя
- •. Канфлікт
- •31. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •32. Агульнае паняцце аб персанажы
- •33. Партрэт персанажа
- •. Формы паводзін персанажа
- •35. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •36. Час і прастора ў мастацкім творы
- •37 Дэталь у мастацкім творы
- •38. Сюжэт, яго разнавіднасці, састаўныя часткі і функцыі. Сюжэт і канфлікт
- •39. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •40. Паняцце мастацкага тэксту. Рамачныя кампаненты тэксту. Тэкст і твор. «Чужое» слова ў тэксце. Інтэртэкстуальнасць
- •41. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •42. Кампазіцыя
- •43. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •44. Літаратурны род
- •. Літаратурны від і жанр
- •45. Эпас (эпічны род). Сістэма эпічных відаў і жанраў
- •46. Драма (драматычны род). Сістэма драматычных відаў і жанраў
- •47. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •48. Ліра-эпас
- •49. Азначэнне літаратурнага працэсу.
- •50. Праблема пераемнасці і абнаўлення, традыцый і наватарства
- •51. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.
- •53. Асноўныя стадыі-этапы літаратурнага працэсу на Беларусі
- •54. Барока
- •55. Класіцызм
- •56. Сентыменталізм
- •57. Рамантызм
- •58. Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры
- •. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •59. Натуралізм
- •60. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •61. Сімвалізм
- •62. Імпрэсіянізм
- •63. Экспрэсіянізм
- •64. Футурызм
- •65. Дадаізм
- •66. Сюррэалізм
- •67. Экзістэнцыялізм
- •68. Школа «плыні свядомасці»
- •69. «Новы раман»
- •70. Драма і тэатр абсурду
65. Дадаізм
Дадаізм (ад франц. dada — конік, драўляная палачка, у пераносным сэнсе — нешта няскладнае, дзіцячы лепет) узнік у Швейцарыі ў 1916 г. і ўвайшоў у гісторыю культуры, літаратуры і мастацтва як адна з самых разбуральных плыней. Яго стваральнікамі сталі ў асноўным маладыя пісьменнікі, мастакі, якія збеглі са сваіх ваюючых краін у нейтральную Швейцарыю. Менавіта тут, у Цюрыху, і была заснавана літаратурная група «Дада», у якую ўвайшлі немцы Х. Баль, Р. Хюльзенбек, Г. Арп і інш. Кіраўніком групы стаў француз румынскага паходжання, паэт і эсэіст Т. Тцара.
Дадаісты ўспрымалі рэчаіснасць як царства хаосу і абсурду, таму рэальнымі, на думку прыхільнікаў дадзенай літаратурна-мастацкай канцэпцыі, могуць быць толькі гукі ў іх шматстайных спалучэннях, бясконцыя паўторы фраз і слоў, якія пазбаўлены ўсякага сэнсу і логікі. На аснове дадзеных тэарэтычных пастулатаў дадаісты стварылі «вершы без слоў», «гукавыя паэмы» і г. д. «Такога татальнага непрымання рэчаіснасці,— піша Е. Лявонава,— непрызнання якой бы то ні было традыцыі, рэалістычнай ці нерэалістычнай, такога культывавання абсурду, імкнення разбурыць усё, што ўжо ўсталявалася, мастацтва яшчэ не ведала. У той жа час,— зазначае даследчыца,— расцэньваць дадаізм толькі як выклік таксама было б несправядліва, асабліва напачатку руху. Пры ўсёй няпэўнасці, расплывістасці мэтаў і задач сярод апошніх адна асабліва вабіла дадаістаў: стварэнне новай літаратурнай мовы, з самага пачатку, са слова. Дзеля гэтага трэба было, на думку дадаістаў, адмовіцца ад мовы агульнапрынятай, «сцёртай» ад доўгага выкарыстання, ад усіх літаратурных нормаў» 1.
Большасць рыс і прыкмет творчасці прыхільнікаў новай плыні былі акрэслены ў калектыўным «Дадаісцкім маніфесце 1918 года». Гэта «бруіцкі» або «шумавы верш», «сімультанны верш», «сумбурныя перазовы ўсяго на свеце», а таксама іншыя прыёмы, прызначаныя перадаваць жыццё з усёй яго жорсткасцю, гвалтам, напружанасцю, усяісным адмаўленнем.
Здзіўленне і нават шок у публікі выклікалі тэатралізаваныя прадстаўленні, на якіх дадаісты дэкламавалі свае «фанетычныя паэмы»: словы, склады ці нават толькі гукі падбіраліся тут і ставіліся побач не па сэнсу, а па гукавой афарбоўцы. Карысталіся дадаісты і такімі метадамі «напісання» твораў, як калаж, наклейванне на паперу розных выразак з газет ці часопісаў, калектыўнае пісьмо (у ім у якасці абавязковай умовывыступала тое, што кожны наступны аўтар не павінен быў ведаць напісанае папярэднікам) і г. д.
У 1918 г. намаганнямі Р. Хюльзенбека і шэрагу яго аднадумцаў была створана берлінская група дадаістаў. Дзейнасць гэтай групы адносіцца ўжо да першых пасляваенных гадоў, калі небяспека мабілізацыі ў войска знікла і з’явілася магчымасць пакінуць Швейцарыю. Не толькі ў Германіі, але і ў Францыі(тут дапрыхільнікаў дадаізмудалучыліся Л. Арагон, П. Элюар і шэраг інш. французскіхпісьменнікаў) дадаісты яшчэ працягваліпэўны час (прыкладна да 1924 г.) працаваць.