Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

14. Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва

Відаў мастацтва (альбо асобных, прыватных мастацтваў) шмат. Гэта абу­моўлена не толькі разнастайнасцю сродкаў і прыё­маў ства­рэння і па­бу­довы мастацкага вобраза, але і эстэтычнай шмат­гран­насцю свету, а так­сама разнастайнасцю эстэтычных за­пат­ра­ба­ван­няў чалавека.

Гегель вылучыў у свой час і ахарактарызаваў пяць г. зв. «вя­лі­кіх» мас­тацтваў.Да іх вучоны аднёсархітэктуру, скульптуру, жывапіс, му­зы­куі паэ­зію (літаратуру). Сучасная эстэтычная і мастацтвазнаўчая думка, не дзелячы мас­­тацтвы на «вялікія» і «малыя», вы­лучае ў агульным мас­тац­кім ра­дзе ка­ля паўтара дзесятка асобных, прыватных відаў мастацтва. Най­­больш вя­домыя і распаўсюджаныя сярод іх — літаратура, архі­тэк­тура, дэ­ка­ра­тыў­на-прыкладное мастацтва, скульптура, жыва­піс, гра­фіка, му­зыка, ха­рэа­графія, тэатр, кіно.

Такая шматстайная галерэя асобных відаў мастацтва, якія, зра­зу­ме­ла, знаходзяцца паміж сабой ў цесных узаемасувязях і ўзае­ма­да­чы­нен­нях, патрабуе пэўнай структурна-функцыянальнай упарадкаванасці ўнут­­­ры агульнага мас­тацкага раду.

Найбольш распаўсюджанае размежаванне відаў мастацтва ад­бы­ва­ец­ца на аснове простых, элементарных, а менавіта знешне-фар­маль­ных прык­мет твораў. Яшчэ Арыстоцель адзначаў, што віды мас­тацтва адроз­ні­ваюцца паміж сабой сродкамі пераймання (ад­люст­равання) жыцця. Прык­ладна гэтак жа на дадзеную праблему гля­дзелі Лесінг і Гегель. Боль­шасць сучасных мастацтва­знаўцаў лі­чыць, што межы паміж відамі мастацтва вызначаюцца формамі, спо­сабамі мастацкага выражэння (у слове, у бачных выявах, у гуках і г. д.). Такім чынам, за аснову бярэцца свой, уласны, асаблівы і спе­цы­фічны для кожнага з відаў мастацтва ма­тэ­рыяльны носьбіт воб­раз­насці.

Побач з прыведзенай існуе і іншая, г. зв. «катэгарыяльная» трак­тоў­ка відаў мастацтва. Яна ідзе ад эпохі рамантызму 1. У гэтай трак­тоўцы не на­даецца асаблівай увагі носьбітам вобразнасці, а на пер­шы план вы­хо­дзяць такія агульнабыційныя і агульнамастацкія ка­тэгорыі, як паэ­тыч­насць, музычнасць, жывапіснасць.

Наогул жа, з улікам і першай, і другой канцэпцый, а таксама на ас­но­ве некат. інш. адзнак і прыкмет, вылучаюць мастацтвы выяў­лен­чыя і экс­прэсіўныя; прасторавыя і часавыя, а на аснове зліцця і сін­тэзу прас­то­ра­вых і часавых характарыстык — прасторава-ча­са­выя; слыхавыя і зро­ка­выя; выканаўчыя і невыканаўчыя; простыя (альбо аднасастаўныя) і сін­тэтычныя (альбо шматсастаўныя); ві­до­вішч­­ныя (ігравыя); прык­лад­ныя (працоўныя) і г. д.

Як бачна, зыходных момантаў, на якіх грунтуецца класіфі­ка­­цый­нае азна­чэнне відаў мастацтва, шмат. Адпаведна і шмат са­міх схем-кла­сі­фі­ка­цый. Толькі ў айчыннай навуцы іх ка­ля дзе­сят­ка. Для прыкладу пры­вя­дзём дзве: так бы мовіць, «уні­вер­­саль­ную» кла­сі­фі­ка­цыю мастацтваў з пад­­ручніка «Марк­сис­т­ско-ленинская эстетика.— М., 1983»; кла­сі­фі­ка­цыю адна­сас­таў­ных мас­тацтваў Г. Паспелава, прыведзеную ў яго кнізе «Ис­­­кус­ство и эсте­тика.— М.,1984».

Схема-класіфікацыя відаў мастацтва

з падручніка «Марксистско-ленинская эстетика»

Прыкладныя

(працоўныя)

мастацтвы

Архітэктура

Дэкаратыўна-

прыкладное

мастацтва

Прасторавыя

мастацтвы

Выяўленчыя

мастацтвы

Скульптура

Жывапіс

Графіка

Мастацкая

фатаграфія

Мастацтва слова

Мастацтва гука

Літаратура

Музыка

Часавыя

мастацтвы

Відовішчныя

(«ігравыя»)

мастацтвы

Харэаграфія

Кіно

Тэлебачанне

Эстрада

Цырк

Прасторава-часа­выя

мастацтвы

Схема-класіфікацыя аднасастаўных мастацтваў Г. Паспелава

Мастацтвы

Выяўленчыя

Экспрэсіўныя

Часавыя

Эпічная

славеснасць

Лірычная

славес­насць

Музыка

Прасторава-часавыя

Пантаміма

Танец

Прасторавыя

Жывапіс

Скульптура

Архітэктура

Унутры відаў мастацтва (практычна ў кожным з іх) існуе свая пэў­ная, часам даволі шматступянёвая і складаная, дыферэнцыяцыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]