Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

. Гісторыка-функцыянальнае вывучэнне літаратуры

Чытацкая публіка з яе ўстаноўкамі, густамі, інтарэсамі і круга­гля­дам вы­вучаецца не столькі літаратуразнаўцамі, колькі сацыё­ла­га­мі, скла­да­ю­чы, такім чынам, прадмет сацыялогіі літаратуры. Ра­зам з тым уздзеянне лі­таратуры на жыццё грамадства, яе разуменне і асэн­саванне чытачамі (інакш кажучы — літаратура ў зменлівых са­цыяль­на-культурных кан­тэк­стах яе ўспрымання) з’яўляецца прад­ме­там адной з літаратуразнаўчых дыс­цыплін — гісторыка-функ­цыя­­нальнага вывучэння літаратуры (тэр­мін прапа­наваны М. Храп­чан­кам у канцы 1960-х гг.).

Га­лоўная галіна гісторыка-функцыянальнага вывучэння лі­та­ра­­­ту­ры — бытаванне твораў на працягу значнага гістарычнага ад­рэз­ку часу, іх жыццё ў стагоддзях. Разам з тым надзвычай важным з’яў­ля­ецца так­са­ма разгляд таго, як засвойваецца творчасць пісь­мен­ніка людзьмі яго ча­су. Вывучэнне водгукаў на твор, які толькі што ўбачыў свет, складае не­аб­ходную ўмову яго асэнсавання. Па­коль­кі аўтары звяртаюцца, як пра­ві­ла, перш за ўсё да чытачоў свай­го часу, эпохі, дык і ўспрыманне лі­та­ра­ту­ры яе сучаснікамі даволі час­та пазначана надзвычайнай вастрынёй чы­тац­кіх рэакцый, няхай гэ­та рэзкае непрыманне альбо, наадварот, гарачае, узнёс­лае, па­фас­нае адабрэнне.

Вывучэнне лёсаў літаратурных твораў пасля іх напісання за­сноў­ва­ец­ца на крыніцах і матэрыялах самага рознага кшталту. Гэта коль­касць і ха­рактар выданняў, тыражы кніг, наяўнасць перакладаў на іншыя мовы. Гэ­та, далей, пісьмова зафіксаваныя водгукі на пра­чы­танае (перапіска, ме­му­ары, заўвагі на палях кніг). Але найбольш іс­тот­нымі пры вызначэнні асаб­лівасцей гістарычнага функцыянавання лі­та­ра­ту­ры з’яўляюцца вы­каз­ванні аб ёй, якія «выходзяць на публіку»: рэ­мі­ніс­цэнцыі і цытаты ў тво­рах, якія толькі што напісаны; графічныя ілюст­рацыі і рэжысёрскія па­станоўкі; водгукі на літаратурныя фак­ты публіцыстаў, філосафаў, мас­тац­твазнаўцаў, крытыкаў. Асабліва важ­нымі з’яўляюцца рэакцыі апош­ніх, да разгляду асноўных мо­ман­таў дзейнасці якіх мы і звяртаемся ў нас­туп­ным пытанні.

26. Літаратурная крытыка як адзін з істотных кампанентаў і фактараў функцыянавання літаратуры

Літаратурныя крытыкі складаюць свайго роду авангард чытац­кай пуб­лікі. Іх дзейнасць, як ужо адзначана ў загалоўку пытання, з’яў­ляецца над­звычай важным кампанентам і адначасова фактарам функ­цы­я­на­ван­ня літаратуры, як правіла, сучаснай. Прызванне і ас­ноў­ная задача кры­ты­кі — ацэнка толькі што напісаных твораў, пры­чым з абавязковым аб­грун­таваннем сваіх меркаванняў і высноў.

У кампетэнцыю літаратурных крытыкаў уваходзіць таксама раз­гляд даў­но напісаных твораў у свеце праблем сучаснасці. Звяр­та­ю­чыся да тэ­ма­тыкі і праблематыкі, закранутай раней, але ак­ту­аль­най для бягучага ча­су, праводзячы пэўныя паралелі, прадстаў­нікі кры­тычнага цэха да­па­ма­гаюць лепш зразумець сэнс і прызна­чэнне як класічнай спадчыны, так і леп­шых твораў сучаснага пры­го­жа­га пісьменства.

Літаратурная крытыка выконвае ролю творчага пасрэдніка па­між пісь­меннікамі і чытачамі. Яна здольная стымуляваць і накі­роў­ваць пісь­мен­ніцкую дзейнасць. Уздзейнічае крытыка і на чытача, ча­сам даволі ак­тыў­на. Перакананні, эстэтычны густ крытыка, яго асо­ба ў цэлым іншы раз не менш цікавыя, чым творчасць пісь­мен­ні­ка, што разглядаецца.

Лічыцца, што ў сваім развіцці крытыка прайшла два асноўныя эта­­пы. Крытыка мінулых часоў, аж да ХVІІІ ст. уключна, была пе­раважна нар­матыўнай. Творы, што абмяркоўваліся ёю, нас­той­лі­ва суадносіліся з жан­равымі ўзорамі, сфарміраванымі ў многім яшчэ ў антычнасці. Новая ж крытыка (ХІХ–ХХ стст.) «зыходзіць з правоў аўтара на творчасць па за­конах, ім самім над сабою пры­зна­ных» 1. Яна цікавіцца ў першую чар­гу непаўторна-індывідуальным аб­ліч­чам твора, высвятляе свое­асаб­лі­васць яго формы і зместу і ў гэ­тым сэнсе з’яўляецца інтэрпрэтуючай.

Ацэньваючы і інтэрпрэтуючы асобныя творы, крытыка разам з тым раз­глядае і літаратурны працэс сучаснасці. Пацвярджэннем ска­за­наму з’яўля­ецца жанр крытычнага агляду бягучай літаратуры, які ўзнік у За­ход­няй Еўропе яшчэ ў ХVІІІ ст. і распаўсюдзіўся прак­тыч­на на ўсе лі­та­ра­туры кантынента, у тым ліку і на бе­ла­рус­кую (прыгадаем выступленні С. Па­луяна, М. Багдановіча, М. Га­рэц­ка­га і іншых бела­рускіх лі­та­ра­та­раў і крытыкаў пачатку ХХ ст. на ста­ронках тагачасных выданняў, і ў пер­­шую чаргу «Нашай нівы»).

Літаратурная крытыка пэўным чынам фарміруе мастацка-эс­тэ­тыч­ныя праграмы напрамкаў і плыней, накіроўваючы тым самым лі­та­ра­тур­нае развіццё. Прыкладаў такой яе дзейнасці можна пры­вес­ці вельмі шмат, пачынаючы з часоў еўрапейскага Асветніцтва, а то і раней. Асаб­лі­ва шмат зрабіла крытыка ў дадзеным накірунку ў ча­сы ўсталявання ў еў­ра­пейскіх літаратурах рамантызму, а затым вы­цяс­нення яго рэалізмам. Ка­нец ХІХ — пачатак ХХ стст. таксама па­зна­чаны актыўнасцю крытыкі ў аб­грунтаванні мадэрнісцкіх кан­цэп­цый і накірункаў мастацкай твор­ча­сці. Калі браць беларускую лі­таратуру, то ў ёй таксама крытыка ады­гра­ла вельмі важную ролю ў фармі­раванні мастацка-эстэтычных праграм пісь­меннікаў часоў «На­шай нівы», а таксама 1920-х гг. (маладнякоўская, па­лымянская і ўзвы­­шэнская крытыка).

Літаратурная крытыка суадносіцца з навукай аб літаратуры да­во­лі ня­проста і неадназначна. Абапіраючыся на аналіз твораў, яна аказ­ваецца на­прамую звязанай з навуковым пазнаннем. Разам з тым у апош­нія часы ўсё большую папулярнасць набывае г. зв. эсэісцкая кры­тыка, якая не прэ­тэндуе на аналітычнасць і доказнасць, несучы ў са­бе вопыт суб’ек­тыў­нага, пераважна эмацыянальнага засваення тво­раў. Безумоўна, што і та­кая разнавіднасць крытыкі мае поўнае пра­ва на існаванне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]