Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

24. Літаратура і міфалогія

Літаратура (як і ўсё мастацтва ў цэлым, аб чым ужо га­ва­ры­ла­ся ў раз­дзеле «Сутнасць і спецыфіка мастацтва», п. «Мастац­тва ў су­ад­не­се­на­сці з іншымі формамі грамадскай свядо­масці, галінамі куль­туры і твор­чай дзейнасці людзей») надзвычай цесна звязана з мі­фалогіяй, г. зн. з су­куп­насцю міфаў, што належаць як асобным на­ро­дам, так і ўсяму ча­ла­вец­тву.

Міфам (ад. ст.-грэч. mythos— расповед, паданне, байка) звы­чай­на на­зываецца нешта прыдуманае, казачнае, тое, чаго не было ў рэ­альнасці. Гэ­та першаснае значэнне слова «міф».

У Новы час міф стаў уяўляцца крыху інакш: гэта не любы вы­мы­­сел, ува­соблены ў мастацкай форме, а здабытак гістарычна ад­да­ле­ных эпох, ста­ражытнае народнае паданне аб багах і леген­дарных ге­роях, аб па­ход­жан­ні Сусвету і жыцця на Зямлі.

І, нарэшце, на працягу апошняга стагоддзя ў навукова-гу­ма­ні­тар­ную сфе­ру ўвайшло такое разуменне міфа, у выніку якога мі­фа­ло­гія набыла ста­тус надэпахальнай, трансгістарычнай формы гра­мад­скай свядомасці. І для яе адпаведна характэрны асаблівы тып мыс­­лення.

Як вядома, міфалагічны светапогляд калісьці замяняў усе фор­мы гра­мадскай свядомасці: рэлігію, мараль, права, палітыку, філа­со­фію і, зра­зумела, мастацтва. Пасля разбурэння сінкрэтычнай міфа­ла­гічнай свя­до­масці мастацтва (у тым ліку і літаратура ў яго скла­дзе) у сувязі са сва­ёй вобразнай прыродай (а міфалогія таксама апе­ры­равала вобразамі) ад­чу­ла на сабе надзвычай моцны міфа­лагічны ўплыў. Які, дарэчы, не пе­ра­пы­няецца і сёння.

На ранніх стадыях развіцця прыгожага пісьменства на яго над­звы­чай моцна ўздзейнічалі як архаічныя міфы (паданні аб духах ля­соў, па­лёў, вод, жывёлах-татэмах і г. д.), так і крыху пазнейшыя па ча­се ўзнік­нен­ня, этыялагічныя міфы, асноўны змест якіх — станаўленне пры­род­на­га і чалавечага свету. Гэта адлюстравалася ў дайшоўшых да нас ста­ра­жыт­ных паэмах-эпапеях («Іліяда» і «Адысея» Гамера, «Ма­хабхарата»і інш.), а таксама ў творах тыпу «Працы і дні» Ге­сіё­да, «Метамарфозы» Аві­дзія, у мастацкую тканіну якіх уплецены да­­дзе­ныя міфалагічныя па­дан­ні. Сюжэты і персанажы гістарычна ран­няй (язычніцкай) міфалогіі пе­райшлі ў літаратуру Новага часу і пра­цягвалі аказваць уплыў на пісь­мен­нікаў і іх творы. Прыклады ўздзе­яння міфалагічнай архаікі на бе­ла­рус­кае пры­го­­жае пісьменства мож­на назіраць у творчасці Я. Купалы, М. Багда­новіча, Л. Родзевіча і цэ­лага шэрагу іншых пісь­мен­ні­каў.

Многія архаічныя матывы, сюжэты, вобразы прыйшлі ў су­свет­ную лі­таратуру праз антычнае пасрэдніцтва. Акрамя таго, вы­пра­цаваная ан­тыч­насцю свая ўласная міфалогія таксама аказала над­звычай моцны ўплыў на прыгожае пісьменства Еўропы і ўсяго све­ту. Прыкладаў такога ўздзе­яння вельмі-вельмі многа. Калі спы­ніц­­ца толькі на беларускай лі­та­ра­туры, то можна прыгадаць у сувязі з ад­­значаным ананімныя паэмы «Эне­іда на­вы­ва­рат» і «Тарас на Пар­на­се», а таксама многія творы М. Баг­дановіча, Я. Купалы, У. Жыл­­кі, У. Дубоўкі, М. Танка, Я. Сіпакова і інш. Уплыў антычнай мі­­­фа­логіі выявіўся нават у сімвалічных назвах тво­раў беларускіх аў­та­­­раў («Палімпсест» У. Жылкі, «Атланты і ка­ры­я­ты­ды» І. Ша­мя­кі­на).

З усталяваннем монатэістычных рэлігій (іудаізм, хрысці­ян­ства, іс­лам) пачала афармляцца ў самастойную плынь г. зв. біб­лей­ская мі­фа­ло­гія. Уласна біблейскія і евангельскія сюжэты і вобразы з ця­гам часу ста­ла «прапісаліся» ў сусветнай літаратуры, у тым ліку і ў бе­­ларускай («Апок­рыф» М. Багдановіча, многія вершы К. Сваяка, ра­ман «Хрыстос пры­зямліўся ў Гародні» У. Караткевіча і інш.).

У Новы час у еўрапейскіх краінах усталёўваецца г. зв. «другас­ная» мі­фа­логія, у якой «атрымліваюць шырокае распаўсюджан­не ...міфы ута­пічныя, адмаўляючыя мінулае і сучаснасць ча­ла­вец­тва ў імя светлай, ідэ­альнай будучыні, а таксама міфы трагічныя і пан­трагічныя, татальна пе­сімістычныя і нігілістычныя» 1. Гэта рэ­не­сансны міф аб бязмежных маг­чымасцях чалавека; картэзіянскі міф аб Розуме як аснове і прызванні ча­лавека, здольнага да канца па­знаць рэальнасць; ніцшэанскі міф аб «звыш­чалавеку»; марксісцкі міф аб пралетарыяце як пераўтваральніку све­ту і выратавальніку ча­ла­вецтва і інш.Зразумела, што другасная мі­фа­ло­гія ўвайшла і ў лі­та­ра­туру (шматлікіямастацкія рэчы пісьменнікаў-кла­сіцыстаў, твор «Так га­ва­рыў Заратустра» самога Ніцшэ, проза Ф. Каф­кі, раман «Маці» М. Гор­кага і інш.).

Шэ­рагам вялікіх пісьменнікаў Новага часу (Дантэ, Шэкспір, Сер­ван­тэс, Гётэ, Т. Ман і інш.) народжаны г. зв. «вечныя міфы», пры­чым не без апі­рышча на«першасную»— архаічную і біблейскую мі­фалогію.

Як бы моцна ні ўплывала міфалогія на развіццё сусветнай лі­та­ра­ту­ры, яна ўсё-такі аж да самага канца ХIХ ст. ішла па шляхудэ­мі­фа­ла­гі­за­цыі. У ХХ жа стагоддзі пачаўся адваротны працэс, аб чым сведчаць шмат­лікія творы многіх пісьменнікаў свету, прычым з самых розныхкра­ін і кантынентаў. Яскрава выяўленыміфа­ла­гізм— адна з прыкмет, якас­цей і асаблівасцей развіцця ўсёй су­свет­най літаратуры ХХ ст. М. Эп­штэйн вылучае наступныя «ра­ды­каль­ныя» тыпы мастацкага міфалагізму ў сусветнай літаратуры ХХ ст.: 1. Ства­рэнне мастаком сваёй арыгі­наль­най сістэмыміфалагем(мі­фа­­лагема — гэта «выяўлены ў літаратурнай твор­часці, пера­асэн­са­ва­ны ці створаны пісьменнікам міфалагічны воб­раз, матыў, сю­жэт» 2). У якасці прыкладу вучоны прыводзіць раман «Па­мін­кі па Фі­негану» Джойса, п’есы і раманы С. Бекета, паэзію У. Йіетса. 2. Узнаў­­ленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення (па­ру­шэн­не прычынна-выніковых сувязей, мудрагелістае сумя­шчэн­не розных ча­соў і прастор, дваістасць персанажаў і г. д.), што па­вінна ўказваць на звыш­лагічную аснову быцця (раманы і навелы Ф. Каф­кі, Х.Л. Борхеса, Х. Кар­тасара, Акутагавы Руноскэ, Кабо Абэ). 3. Рэ­канструкцыя ста­ра­жыт­ных міфалагічных сюжэтаў, інтэр­прэ­­та­ва­ных з большай (п’есы Ж. Жы­раду, Ж. Ануя, Ж.П. Сартра) ці мен­­шай («Майсей» Т. Мана, «Ва­ра­ва» і «Сівіла» П. Лагерквіста) до­ляй воль­нага «асучаснівання». 4. Увя­дзен­не асобных міфалагічных ма­­ты­ваў ці персанажаў у тканіну рэа­ліс­тыч­нага апавядання, узба­га­чэн­не канкрэтна-гістарычных вобразаў уні­вер­сальным сэнсам і ана­ло­гіяй («Доктар Фаустус» Т. Мана, «Кентаўр» Дж. Апдайка). 5. Уз­наў­­ленне такіх фальклорных і этнічна самабытных плас­тоў на­цыя­нальнага быцця і свядомасці, дзе яшчэ жывыя элементы мі­­фа­ла­гіч­нага светасузірання (А. Карпенцьер, Ж. Амаду, М. Асту­рыяс, Ф. Ка­­мон, часткова В. Распуцін). 6. Прытчападобнасць, лірыка-фі­ла­соф­ская медытацыя (часта ў рамках жыццепадобнасці), арыен­та­ва­ныя на пер­шасныя, архетыпічныя канстанты чалавечага і пры­род­нага быцця: дом, хлеб, ачаг, дарога, вада, гара, дзяцінства, старасць, ка­ханне, хвароба, смерць і г.д. (проза А.Платонава, Я.Кавабаты, паэ­зія Р.М. Рыльке, С. Пер­са, Д. Томаса) 1. Ёсць у літаратуры ХХ ст. і творы, сінтэзуючыя роз­­ныя тыпы мастацкага псіхалагізму («Май­стар і Маргарыта» М. Бул­га­ка­ва, «Сто гадоў адзіноцтва» Г.Г. Мар­кеса і інш.). Наогул жа, «для жыц­цё­вых накірункаў су­час­най лі­та­ратуры характэрны свабодныя не­па­тэ­тыч­ныя адносіны да мі­фа, у якіх інтуітыўная ўвага дапаўняецца іроніяй і ін­тэ­лек­ту­аль­ным ана­лізам і якія ажыццяўляюцца праз намац­ванне мі­фіч­ных пер­ша­­ас­ноў часта ў самых простых і звычай­ных рэчах і ўяўлен­нях» 2.

У сучаснай беларускай літаратуры міфалагізм як даволі ярка вы­ра­жа­ная прыкмета і якасць прысутнічае ў творах В. Быкава (асаб­ліва ў апо­вес­цях і апавяданнях канца 1980-х — 1990-х гг.), Я. Бры­ля, У. Ка­рат­ке­ві­ча, В. Казько, В. Карамазава і некат. інш. пісь­мен­нікаў.

літаратура і фальклор

Узаемадачыненні літаратуры і фальклору, у параўнанні з мі­фа­ло­гі­яй, яшчэ больш цесныя і шматгранныя. Абодва гэтыя складнікі ча­ла­ве­чай культуры маюць агульны вобразна-выяўленчы матэры­ял — звы­чай­ную мову людзей. І літаратура, і фальклор — віды слоў­най творчасці. Па­ходзячы з аднаго генетычнага кораня, лі­та­ра­ту­ра і фальклор маюць да­волі блізкую жанравую сістэму: так, і для фальк­лору і для літаратуры ха­рактэрны такія віды і жанры, як пес­ня, балада, раманс, апавяданне, каз­ка, легенда, паданне, анекдот, дра­ма (народная) і некат. інш. Як бачна, пры­ведзеныя прыклады да­ты­чацца ўсіх трох родаў (эпасу, лірыкі і дра­мы), а таксама такога шмат­састаўнога і аб’ёмістага міжродавага ўтва­рэн­ня, як ліра-эпас. Та­кім чынам, можна смела весці гаворку аб надзвычай бліз­кім да лі­та­ратуры родавым, відавым і жанравым чляненні фальк­ло­ру.

Уздзеянне вуснай народнай творчасці на літаратуру (запа­зы­чан­не тэм, матываў, сюжэтаў, вобразаў) пачалося з самых ранніх ста­дый раз­віц­ця і станаўлення апошняй. Прычым у тыя часы ў фальк­лоры была яшчэ надзвычай моцнай міфалагічная архаіка. Прак­тычна кожная на­цыя­нальная літаратура свету на стадыі свайго ста­наўлення зазнала даб­ра­творны, плённы ўплыў вуснай народнай твор­часці народа, на мове яко­га яна стваралася. Дадзены ўплыў пра­цяг­ваўся і на больш позніх ста­ды­ях развіцця прыгожага пісь­мен­ства. У якасці прыкладу нагадаем ве­лі­зар­ную цікавасць еўрапейскіх ра­мантыкаў да міфалагічнай і фальк­лор­най спадчыны сваіх на­ро­даў, а таксама народаў другіх краін і кан­ты­нен­таў: Індыі, Кітая і інш. Уздзеянне вуснай народнай творчасці на лі­та­ра­ту­ру ад­бы­ва­ец­ца і сёння. Вядома, не ў такой ступені, як раней, аднак гэты пра­­цэс усё-роўна мае месца.

Сустракаецца і адваротная тэндэнцыя, калі літаратурныя тво­ры аказ­ваюць пэўнае ўздзеянне на вусную народную творчасць. Так, на­прык­лад, фалькларызаваліся рубайяты Хафіза і Амара Хая­ма, некаторыя рус­кія аповесці ХVII ст., шэраг баек І. Крылова і К. Кра­півы, вершы (стаў­шыя песнямі) П. Беранжэ, А. Пушкіна, М. Іса­коўскага, Т. Шаў­чэнкі, Н. Гі­левіча і цэлага шэрагу інш. аў­та­раў.

Пры ўсіх цесных сувязях і ўзаемадачыненнях ёсць паміж лі­та­ра­ту­рай і фальклорам і даволі істотныя адрозненні. Яны «могуць быць апі­са­ны на аснове такіх супрацьпастаўленняў, у якіх адной з прык­мет фальк­ло­ру пастаўлена ў адпаведнасць супрацьлеглая прык­мета літаратуры. На­прык­лад: (форма бытавання) вусная — пісь­­­мовая, (тэкст) варыятыў­ны — ста­біль­ны, ці зменлівы — фік­са­ва­­ны, (творчы працэс) калектыў­ны — ін­ды­ві­ду­альна-аўтарскі, (тып ка­­мунікацыі) кантактны — тэхнічны і г. д.» 1

Найбольш важная прыкмета, якая характарызуе фальклор у яго суп­раць­пастаўленні літаратуры,— гэта прыкмета «вуснасці». Яна ўбірае ў ся­бе не толькі спосаб выканання фальклорных тэкстаў (г. зн. вы­маў­лен­не іх услых, прычым вельмі часта з дапамогай спе­ваў), але і характар ад­но­сін паміж выканаўцам фальклору і яго слу­ха­чом, спосабы захавання тэк­сту ў часе, асаблівасці перадачы ад ад­на­го выканаўцы да другога.

Наогул, паводле слушнай высновы А. Тапаркова, «апазі­цыя «фальк­­лор — літаратура» асіметрычная: фальклор узнік да літа­ра­­ту­ры і пер­ша­па­чаткова ніяк не быў суаднесены з ёю, між тым лі­­та­ра­ту­ра з самага свай­го ўзнікнення так ці інакш суаднесена з фальк­­ло­рам: яна альбо ары­ен­туецца на фальклор, альбо, на­ад­ва­рот, ад­штур­хоў­ваецца ад яго, але ва ўся­кім выпадку ў мностве сва­іх форм за­хоў­вае сваю роднаснасць з ім. Фальк­лор і спа­ра­джае літаратуру, і су­­існуе з ёю, і супрацьстаіць ёй, і пра­цяг­вае з ёю ўзаема­дзей­ні­чаць» 1.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]