Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

11. Тэарэтыка-літаратурная думка на беларусі

У шэрагу пытанняў, прысвечаных разгляду літаратуразнаўчых ме­та­даў і школ, гаварылася аб тым, як яны стасаваліся да бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най навукі. Разам з тым ёсць неабходнасць прасачыць гісторыю раз­віц­ця тэарэтыка-літаратурнай думкі на Беларусі.

Самымі першымі спробамі тэарэтычнага асэнсавання прыго­жа­га пісь­менства на Беларусі можна лічыць развагі Ф. Скары­ны на­конт прыт­чы, яе жанравай спецыфікі.

Наступнымі працамі, у якіх фігуравалі тэарэтыка-лі­та­ра­тур­ныя пы­тан­ні, былі «Грамматика словенска…» (1593) Л. Зізанія, «Грам­­матики сло­венския правилная синтагма» (1618) М. Смат­рыц­ка­гаі «Курс паэ­ты­кі» (1618–1627) М. Сарбеўскага. У іх робяцца спро­бы сістэмнай падачы тэа­рэтычных ведаў па літаратуры, і ў пер­шую чаргу ў дачыненні да вер­ша­складання.

У сувязі з перапыненасцю літаратурнага працэсу ў ХVІІІ–ХІХ стст. но­вы этап у распрацоўцы тэарэтыка-літаратурных пытан­няў бярэ свой ад­лік з пачатку ХХ ст. Разам з тым зазначым, што і ў ХІХ ст. тэа­рэ­тыч­ная думка на Беларусі пэўным чынам давала аб са­бе знаць: у пры­ват­на­сці, некаторыя тэарэтыка-літаратурныя мо­ман­ты ўтрымлівае ў сабе прад­­мова Ф. Багушэвіча да яго славутай «Дуд­кі беларускай», дзе вы­ка­за­ны «шэраг глыбокіх думак аб значэнні на­роднай мовы для развіцця ду­хоў­най культуры нацыі, для ства­рэн­ня прагрэсіўнай нацыянальнай лі­та­ра­туры» 1; асобныя тэарэтычныя аспекты літаратуры распрацоўваліся г. зв. польска-беларускімі пісьменнікамі.

Сярод першых беларускіх тэарэтыкаў літаратуры на новым эта­пе раз­віцця нацыянальнага прыгожага пісьменства — у пачат­ку ХХ ст. — быў М. Багдановіч. «Яго меркаванні пра суадно­сіны мет­ра і рытму, мет­ра і рыфмы, пра г. зв. «навуковую паэзію», тэа­рэ­тыч­ны нарыс пра санет і інш. мелі прынцыповае значэнне для раз­віц­ця беларускай тэорыі вер­ша­ва­нага слова» 2.

Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожага пісь­мен­ства і бе­ла­рускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы М. Га­рэц­ка­га «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).

Некаторыя пытанні тэорыі закраналіся ў выступленнях аднаго з са­мых актыўных крытыкаў нашаніўскага перыяду В. Ластоўскага.

У 1920-я гг. быў нададзены новы імпульс развіццю тэарэтыка-лі­та­ра­турнай думкі на Беларусі. Яе дасяг­ненні ў гэты час былі най­перш звя­за­ны з дзейнасцю Я. Купалы, М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Ба­­рычэўскага, А. Ваз­нясенскага.

Янка Купала ў час працы старшынёй гуманітарнай секцыі Ін­сты­тута бе­ларускай культуры «слоўнікавы матэрыял для тэрмі­на­ло­гіі ў ліку 2500 слоў сабраў, паводле альфабэту ўпарадкаваў, пе­ра­тлу­мачыў па-бела­рус­ку і прынятую тэрміналогію зрэдагаваў» 3. Пра­ца Я. Купалы выйшла ў 1923 г. пад назвай «Практыка і тэорыя лі­таратурнага мастацтва» ў серыі «Бе­ларуская навуковая тэрміна­ло­гія» (выпуск другі).

Як вядома, Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматы­за­ва­ная на­вуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала ад­начасова і першым грунтоўным падручнікам па бе­ла­рус­каму пры­го­жа­му пісьменству. Як буйны вучоны-літара­тура­знаў­ца М. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метада­ла­гіч­ную сістэму. Асноўнае, са­мае сутнаснае з яе адлюстравалася ў «Наз­ва­слоўі», якое ўвайшло ў склад «Гісторыі беларускае літара­ту­ры» выдання 1924-га года. Прычым М. Га­рэцкі, як зазначае В. Рагойша, у многім адштурхоўваўся ад ку­па­лаў­скай тэрміналогіі як афіцыйна пры­нятай 1. «Назваслоўе» М. Га­рэц­ка­га можна лічыць першым на­цыя­нальным беларускім літаратуразнаўчым слоў­нікам.

Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўства, у тым лі­ку і для тэарэтыка-літаратурнай галіны ў ім, прафесар Іван За­мо­цін. Прык­метнай з’явай у беларускім літаратуразнаўстве сталі спро­бы І. За­мо­ціна стварыць самастойны кірунак даследавання на ас­нове г. зв. тэо­рыі «чатырох сінтэзаў» (спалучэнне пры аналізе ге­не­тычнага, фар­маль­на-мас­тацкага, сацыялагічнага і ідэалагічнага па­дыходаў). І. Замоцін слуш­­на крытыкаваў многае ў тагачасных мод­ных фрэйдысцкіх і інтуі­ты­віс­­ц­кіх канцэпцыях, фармалістычных трак­­тоўках мастацтва і суб’ек­тыў­на-ідэ­алістычных прынцыпах яго вы­вучэння.

Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча, Я.Ку­па­лы, Я.Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва па­трэб­на вы­лу­чыць яго працу «Паэтыка М.Багдановіча» (1926), якая бы­ла адной з этап­ных з’яў у распрацоўцы пытанняў тэорыі лі­та­ра­ту­ры і метадалогіі да­следавання прыгожага пісьменства. На жаль, А.Вазнясенскі даволі доў­гі час зна­хо­дзіў­ся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму са­праў­ды аб’ектыўна ацаніць многія з’явы ў беларускім прыго­жым пісь­­мен­стве.

Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратуры і ме­та­далогіі літаратуразнаўства сталі таксама працы Яў­гена Барычэўскага «Паэ­тыка літаратурных жан­раў» (1927) і «Тэо­рыя санету» (1927). Да­с­лед­чык арганічна спалу­чаў у лі­та­ра­ту­ра­знаўчым аналізе гісторыю раз­віц­ця і тэорыю жанравых форм лі­ры­кі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны за­ма­цоўваў плённую традыцыю адзін­ства гістарычнага і тэарэтычнага па­ды­­ходаў да мастацтва.

На станаўленне і далейшае развіццё маладой беларускай літа­ра­тур­най навукі ў 1920-я — пачатку 1930-хгг. аказвала плён­нае ўздзе­янне пісь­менніцкая крытыка. У распра­цоўцы тэарэтычных ас­ноў беларускай кры­тыкі, павышэнні яе прафесійнага ўзроўню вя­лі­кая заслуга належыць А.Ба­барэку, У.Дубоўку, К.Чорнаму, Я.Пу­шчу, Ф.Купцэвічу.

Развіццё беларускага літаратуразнаўства ў 1930-я гг. адбы­ва­ла­ся ў над­звычай складаных умовах: грубейшыя парушэнні за­кон­на­сці, што ме­лі месца ў гэты час, істотна запаволілі далейшы рост лі­таратурнай на­ву­кі і крытычнай думкі; акрамя таго, палітычныя аб­ста­віны ўнутры кра­і­ны паўплывалі на ўзмацненне вульгарнага са­цыя­лагізму і дагматызму ў кры­тычных ацэнках. Адпаведна, што і тэо­рыі літаратуры ў такіх аб­ста­ві­нах развівацца было вельмі-вельмі цяж­ка, амаль што немагчыма.

Пэўнае адраджэнне беларускага літаратуразнаўства, у тым лі­ку і тэа­рэ­тыка-літаратурнай галіны ў ім, адбылося толькі ў канцы 1950-х — па­чат­ку 1960-х гг., калі быў зроблены своеасаблівы пра­рыў у стварэнні цэ­лас­най карціны развіцця нашай літаратуры ад яе за­раджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Найперш гэта звязана з на­пі­сан­нем і выданнем фун­да­мен­таль­най чатырохтомнай гісторыі бе­ла­рус­кай літаратуры («Гісторыя бе­ла­рускай савецкай літара­ту­ры. Т. 1–2.— Мн., 1965–1966»; «Гісторыя бе­ла­­рускай дакастрыч­ніц­кай літаратуры. Т. 1–2.— Мн., 1968–1969»). З’яў­ленне дадзенага да­сле­давання, якое, калі меркаваць з пазіцый сён­няш­ня­га дня, не паз­баў­лена недахопаў, стала ў тыя часы вельмі важнай падзеяй у бе­­ла­рус­кай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-лі­­таратурны працэс быў раскрыты да­волі поўна і ўсебакова, у са­мых га­лоў­ных і вызначальных прая­вах разгледжана творчасць буй­ней­шых бе­ла­рускіх пісьменнікаў. Адпаведна, што гэта было зроб­ле­на на аснове грун­тоўна распрацаваных тэарэтычных і ме­та­да­ла­гіч­ных падыходаў.

Канкрэтныя ж тэарэтыка-літаратурныя даследаванні (як пра­віла, у су­аднясенні з праблемамі развіцця нацыянальнай літаратуры) так­сама па­чалі з’яўляцца досыць рэгулярна, і асабліва з другой па­ло­вы 1960-х гг. Аб гэтым сведчаць кнігі «Ад задумы да здзяйс­нен­ня: Творчая гісторыя «Но­вай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965) М.Му­шынскага, «Янка Ку­пала: Духоўны воблік героя» (1967) І.На­­вуменкі, «Традыцыі і на­ва­тар­ства» (1972) У.Гніламёдава, «Псі­ха­лагічны аналіз у сучасным бела­рус­кім рамане» (1972) А.Мат­ру­нён­ка, «Шляхі беларускага вер­ша­скла­дан­ня» (1973) М.Грынчыка, «Праб­лемы стылю ў сучаснай беларускай про­зе» (1973) П.Дзю­бай­лы, «Пытанні паэтыкі» (1974) В.Жураўлёва, І.Шпа­коўскага і А.Яс­ке­віча, «Сучасная беларуская драматургія» (1977) С.Лаў­­шу­ка, «Мастацкая дэталь у літаратурным творы» (1977) Э.Мар­ты­на­­вай, «У свеце мастацкага твора» (1977) А.Яскевіча, «Вер­ша­скла­дан­не» (1977) І.Ралько, «Структура твора: рух сюжэтна-кам­па­зі­цый­ных форм» (1978) В.Жураўлёва, «Паэтычны слоўнік» (1979) В.Ра­гойшы, «Мі­фа-паэтычныя матывы ў белару­скай літаратуры» (1981) В.Ка­ва­лен­кі, «Сюжэт, кам­пазіцыя, характар: аб прозе Кузь­мы Чорнага» (1981) А.Пят­кевіча, «Магчымасці рэалізму» (1982) В.Жу­раўлёва і М.Тычыны, «Бе­ларускі сва­бодны верш» (1984) А.Ка­баковіч, «На драматургічных скры­жаваннях» (1990) С.Лаў­шу­ка, «Карані і крона: Фальклор і на­цыя­наль­ная спецыфіка літара­ту­ры» (1991) М.Тычыны і цэлы шэраг іншых. У апош­няе дзе­ся­ці­год­дзе ў дадзеным накірунку з’явіліся такія працы, як «Якуб Колас і паэ­тыка беларускага рамана» (1995) В.Жураўлёва, «Бела­рус­кая про­­за ХХстагоддзя: Дынаміка жанравых структур» (1996) Л.Сінь­­­ко­вай, «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай про­зе ХІХ — па­чатку ХХстст.» (1999) А.Макарэвіча, «Лірычная мі­ніяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000) Г.Кісліцынай, «Моўна-стылёвыя праб­лемы эпічнага жанра: Партрэт. Пейзаж» (2001) З.Драздовай і цэлы шэ­раг інш. Наогул, тая альбо іншая тэа­рэ­тычная праблема (а то і цэлы спектр іх) так ці інакш «за­свеч­ва­ец­ца» ў працах кожнага больш-менш знач­нага беларускага літаратура­знаў­цы.

Шэраг цікавых разваг і назіранняў тэарэтыка-літаратурнага ха­рак­та­ру зроблена беларускімі пісьменнікамі другой паловы ХХст. Асаб­ліва ў гэ­тым плане вызначаюцца Я.Брыль, В.Быкаў, Н.Гі­ле­віч, К.Крапіва, І.Ме­леж, І.Шамякін 1.

Мэтанакіраваным вывучэннем як агульных, так і прыватных тэа­рэ­тыч­ных праблем займаюцца супрацоўнікі аддзела тэорыі лі­та­ра­туры Ін­сты­тута літаратуры імя Я.Купалы НАНБеларусі (не­ка­то­рыя з прац гэ­тых вучоных ужо ўпаміналіся крыху вышэй), вык­лад­чы­кі кафедры тэо­рыі літаратуры БДУ, іншых кафедр лі­та­ра­ту­ра­знаў­чага профілю ВНУ Бе­ларусі. Беларускімі вучонымі і вык­лад­чы­ка­мі падрыхтаваны шэраг да­па­можнікаў па тэорыі літаратуры для сту­дэнтаў-філолагаў ВНУ. Аднымі з пер­шых у савецкім літара­ту­ра­знаў­стве вучэбных дапаможнікаў па ўво­дзі­нах у літаратуразнаўства з’яў­ляюцца кнігі І. Гутарава «Введение в ли­те­ратуроведение» (1954), «Вопросы литературоведения» (1958), «Ос­но­вы советского ли­тературоведения» (1967). Першым беларускім пас­ля­ва­ен­ным лі­та­ратуразнаўчым даведачным выданнем стаў «Кароткі лі­та­ра­ту­­ра­знаў­чы слоўнік» А.А. Макарэвіча (1963). Ужо не адно пакаленне фі­ло­­лагаў-беларусазнаўцаў займаецца па падручніку «Уводзіны ў лі­та­ра­ту­ра­знаўства» М. Лазарука і А. Ленсу, а таксама звяртаецца да іх жа «Слоў­ні­ка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (1983). У. Карабан і Л. Ка­роткая склалі «Хрес­томатию по введению в литерату­ро­ве­де­ние» (1968). У 1978 г. уба­чы­ла свет кніга «Уводзіны ў літаратура­знаў­­ства: Хрэстаматыя» М. Мі­шчан­чука і М. Шаўлоўскай. Вялікія тэа­рэтычныя набыткі ў В. Рагойшы, аў­тара ўжо ўпамянутага намі вы­шэй «Паэтычнага слоўніка» — адной з са­мых папулярных і дас­туп­ных кніг па вершазнаўству, якая, дарэчы, вы­тры­мала ўжо тры выданні. Працягам і развіццём усяго лепшага, што бы­ло ўвасоблена ў «Паэтычным слоўніку», стала кніга В. Ра­гой­шы «Тэо­рыя літаратуры ў тэрмінах» (2001). У прынцыпе гэта са­мы грунтоўны на сён­няшні дзень у Беларусі даведнік па тэорыі лі­та­ра­туры. Значны ўклад у развіццё, папулярызацыю і данясенне да сту­дэнтаў тэарэтыка-літа­ра­тур­ных ведаў ўнеслі і ўносяць А. Анд­рэ­еў,Ю. Бароўка, Т. Грамадчанка, А. Май­сейчык, М. Палкін, Л. Праш­­ковіч, Т. Шамякіна, В. Шынка­рэнка і шэ­раг іншых вучоных і вык­ладчыкаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]