Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

2.5. Параўнальна-гістарычны метад

Параўнальна-гістарычны метад — гэта навукова-мета­да­ла­гіч­ная кан­­цэп­цыя, з дапамогай якой шляхам параўнання выяўляецца агуль­­нае і асаб­лівае ў лі­таратурных з’явах, дасягаецца пазнанне не­ад­нолькавых гіс­та­­рычных эта­паў развіцця адной і той жа з’явы ці двух роз­ных су­іс­ну­ю­чых з’яў. Побач з тэр­мінам-словазлучэннем «па­раў­нальна-гіс­та­рыч­ны ме­тад» часта пры­мя­ня­ец­ца тэрмін «кам­па­­ратывізм» (ад лац. com­pa­ra­ti­vus —параўнальны), які можа вы­­ка­рыс­тоўвацца і як сіна­ні­міч­ны (у пе­ра­важ­най большасці выпадкаў), і як указ­ваючы «на па­чат­ко­вы этап у раз­віц­ці параўнальнага лі­та­ра­ту­разнаўства, ка­лі пераважала эмпі­рычнае су­пас­таўленне асобных лі­­таратурных фактаў па-за на­цыя­нальна-гіс­та­рыч­ным кантэкстам, сіс­тэмай светапогляду і стылю пісь­­менніка» 1.

Параўнальна-гістарычная метадалогія — адна з раз­на­від­на­сцей на­ву­­ко­вай тыпалогіі, прычым у самых што ні на ёсць яе вы­со­кіх і плённых фор­мах.

Параўнальна-гістарычны метад у літаратуразнаўстве і кры­ты­цы ўзні­­кае і па­чынае даволі хуткімі тэмпамі развівацца ў другой па­ло­ве XIX ст., амаль ад­на­часова з культурна-гістарычнай школай. Першай сур’ёз­най спробай вы­ка­рыс­тання параўнальна-гіс­та­рыч­нага метаду з’яў­ля­­ецца праца шатландскага дас­ледчыка Джо­на Дэн­лопа «Гісто­рыя мас­тац­кай прозы», у якой вучоны на ас­­нове шэ­ра­гу супастаўленняў ана­лі­зуе фальк­лорную аповесць аб сямі муд­ра­­цах. У сярэдзіне XIX ст. у шмат­том­най працы француза Фі­ла­рэ­та Ша­ля «Да­­с­ледаванні па па­раў­наль­на­му літаратуразнаўству» (1847–1864) упер­шы­­ню з’яўляецца сам тэрмін «па­раў­наль­нае лі­та­­ра­­ту­­ра­знаў­ства». Сапраўдным жа маніфестам па­раў­наль­на-гістарычнага літара­ту­­ра­знаў­ства стала прадмова Тэа­дора Бянфея (1809–1881) да ня­мец­ка­га пе­ра­кладу знакамітага зборніка ін­дый­скіх баек і прыт­чаў «Пан­ча­тантра» (1859), у якой вучоны пра­па­на­ваў тэо­рыю за­па­зычання і міг­ра­цыі ма­ты­ваў і сюжэтаў сярод народаў на аснове гіс­та­рычна да­ка­за­ных куль­турных зносін. Згодна з Бянфеем, у вы­ні­ку шмат­­лікіх кантактаў прад­­стаўнікоў усходніх народаў з еў­ра­пей­ца­мі праз вуз­лавыя пункты Ві­зан­­тыі, Італіі і Іспаніі адбывалася пе­ра­­мя­шчэн­не сю­жэ­таў індыйскіх ка­зак і апа­вя­данняў з літаратуры ў на­род, з на­род­на­га ася­роддзя ў транс­фар­маваным вы­глядзе зноў у лі­таратуру. Тэорыя ня­мец­кага ву­чонага атрыма­ла наз­ву «ўсходняй» альбо «ін­дый­скай», бо ў ёй вель­мі вя­лікае значэнне на­­да­валася індыйскай літаратуры.

Канчаткова прынцыпы параўнальна-гістарычнага літаратура­знаў­­ства афор­міліся ў працы англійскага філолага Хатчысана Поз­не­та «Па­раў­­нальнае лі­таратуразнаўства» (1886). Гэтая кніга ат­ры­ма­ла самы шы­ро­­­кі розгалас у роз­ных краінах і садзейнічала інтэн­сіў­на­му развіццю па­раў­нальна-гіс­та­рыч­на­га метаду ў літаратурнай на­ву­цы.

Немалыя заслугі ў развіцці і прапагандзе параўнальна-гіста­рыч­­на­га ме­­та­ду належаць рускім вучоным. Першымі папулярызатарамі ідэй кам­па­ра­ты­віс­тыкі ў Расіі вы­сту­­пі­лі В. Стасаў і Ф. Буслаеў. Іх эстафету пад­ха­піў А. Ве­ся­­лоўскі, які стаў ад­ным з самых вядомых і прызнаных у све­це вучоных, што ары­­ен­та­ва­лі­ся на прынцыпы параўнальна-гіста­рыч­на­га ме­таду. Пры­­­чым Ве­ся­­лоў­скі не быў, так бы мовіць, «сто­пра­цэн­т­ным» (ці «чыс­­­тым») кампа­ра­ты­віс­­там. Аддаючы параўнальна-гіс­та­рыч­най ме­­та­да­логіі перавагу, ён у сваёй на­­вуковай дзейнасці сінтэзаваў эле­мен­­ты роз­ных тагачасных вучэнняў: куль­тур­на-гістарычнай, мі­фа­ла­гіч­най, псі­ха­лагічнай, біяграфічнай школ. За­сво­іў­шы асноўныя па­лажэнні куль­тур­на-гістарычнай школы, Ве­ся­лоў­скі не па­дзя­ляў за­хапленні Тэна ме­тадамі пры­родазнаўчых навук. Успры­маючы най­больш рацыя­наль­ныя па­ла­жэн­ні тэорый Я. Грыма і Т. Бян­фея, рус­кі вучоны не зрабіў са­ма­мэтай вы­вучэнне «уплываў, па­ве­ваў і скры­жоўванняў», а выка­рыс­таў іх як сро­дак спасціжэння «свайго» і «чу­­жога» ў паэтычнай творчасці на­ро­даў. Са­мая вядомая праца Ве­ся­­лоў­скага — «Гістарычная паэтыка» (1870–1906), якая ў прынцыпе з’яў­ля­ецца своеасаблівым пада­гуль­нен­нем зроб­ленага ву­чоным на пра­­ця­гу дзесяцігоддзяў, падвядзеннем вы­ні­каў усёй яго лі­та­ра­­ту­ра­знаў­чай дзей­насці.

Папулярызатарам ідэй кампаратывістыкі ў Расіі стаў таксама ма­­лод­шы брат славутага вучонага Аляксей Весялоўскі (1843–1918). Най­­больш знач­ная пра­ца Весялоўскага-малодшага — манаграфія «Заходні ўплыў у но­вай рус­кай лі­та­ра­ту­ры» (1883), якая вытрымала ў свой час аж пяць вы­дан­­няў.

Ся­род іншых рускіх вучоных ХІХ ст., якія займаліся рас­пра­цоў­кай па­­раў­­нальна-гістарычнай метадалогіі, неабходна назваць А. Кат­­ля­рэў­ска­­га, А. Кір­пічнікава, Н. Дашкевіча, Н. Старажэнку.

У сваім развіцці параўнальна-гістарычны метад прайшоў шэ­раг эта­паў. Ка­лі кампаратывісты ХІХ ст. займаліся, як правіла, да­сле­­да­ван­нем ста­ражыт­ных і сярэдневяковых літаратур, то іх калегі ў ХХ ст. па­ча­лі звяр­тацца так­са­ма і да вывучэння твораў сучаснага ім прыгожага пісь­мен­­ства. На сённяшні дзень кампаратывістыка з’яў­ляецца адной з са­мых уплы­вовых літара­тура­знаў­чых школ у све­­це. Дзякуючы на­ма­ган­ням та­кіх вядомых вучоных, як Ф. Баль­­дан­спаржэ, П. Азар, П. ван Цігем і не­кат. інш., з 1921 г. у Францыі па­чаў выходзіць спецыяльны кам­па­ра­ты­віс­цкі часопіс «Revue de lit­te­rature com­pa­ree», а пры ім — серыя спе­цы­яль­­ных манаграфій. Пас­ля 2-й сусветнай вай­ны навуковыя цэнтры па­раў­нальна-гіс­та­рыч­на­га літаратуразнаўства з’явіліся так­сама ў ЗША, ФРГ, Канадзе, Аўст­ра­ліі і іншых краінах. Аднак самай буй­ной і агуль­на­пры­­знанай у све­це з’яўляецца ўсё-такі французская кам­па­ра­ты­вісц­кая шко­­ла. Як адно з пацверджанняў гэтаму — выданне ў 1996 г. у пера­кла­дзе на бе­­ларускую мову кнігі французскіх вучоных П. Брунэля, К. Пішуа і А.М. Русо «Што такое параўнальнае літаратуразнаўства?». У 1955 г. за­­сна­ва­на Міжнародная асацыяцыя параўнальнага літа­рату­ра­знаўства (AILC) з цэн­т­рам у Парыжы (друкаваны орган — ча­со­піс «Neoheli­con», Бу­­дапешт). Пад эгідай AILC збіраюцца між­на­род­ныя кампаратывісцкія канг­­рэсы, пасля па­ся­джэнняў якіх выдаюцца спе­цыяльныя зборнікі-спра­­ваздачы (працы «In­ter­national compara­ti­ve Literature assotiation. Pro­ce­edings of the Congress»).

Савецкае літаратуразнаўства, гістарычныя традыцыі якога ў га­ліне па­­раў­нальнага вывучэння прыгожага пісьменства былі даволі моц­нымі, так ці інакш выкарыстоўвала дадзеную метадалогію, ад­нак на працягу не­­калькіх дзе­сяцігоддзяў амаль што не прызнавала (вя­дома, з-за ідэа­ла­гіч­­ных прычын) за­межную кампаратывістыку. І толь­­кі з сярэдзіны 1960-х гг. у гэ­тых ад­но­сі­нах наступіла пэўнае «па­цяпленне»: такія буйныя савецкія ву­чо­ныя, як М. Кон­рад, В. Жыр­мунскі, І. Неўпакоева, М. Аляксееў, І. Ані­сі­маў, Р. Са­ма­рын і інш., пачалі ўдзельнічаць у міжнародных на­ра­дах і канг­рэсах кам­па­ра­ты­вістаў, друкаваць на радзіме своеасаблівыя на­рысы-спра­­ваз­да­чы аб іх ра­бо­це, прапагандаваць лепшае з арсенала за­меж­най кам­­па­ратывістыкі. Самай знач­най працай савецкіх вучоных на асно­ве плён­­нага выкарыстання да­сяг­нен­няў як айчыннага, так і замеж­на­га па­раў­нальна-гістарычнага літара­ту­ра­знаў­ства стала васьмітомная «Гіс­­­то­рыя сусветнай літаратуры» (1981–1994), у якой прасочана раз­­віццё су­свет­­нага прыгожага пісьменства ад самых ранніх яго вы­то­каў і да па­чат­ку ХХ ст.

У беларускім літаратуразнаўстве параўнальна-гістарычны ме­тад бя­рэ свой пачатак у працах М. Багдановіча. У 20–30-я гг. дадзеную ме­та­да­ло­гію пры­­мянялі І. Замоцін, М. Ларчанка, Ю. Пшыркоў. У пасляваенны час, і асаб­лі­­ва з канца 1950-х гг., да па­раў­наль­на-гіс­тарычнага вывучэння лі­таратуры па­­чынаюць звяртацца прак­тыч­на ўсе буйныя беларускія ву­чо­ныя. У выніку плён­нага выкарыстання на­ву­­ковай тыпалогіі нашыя лі­та­ратуразнаўцы больш аб’ек­­тыўна ра­забраліся ў асаблівасцях развіцця ай­чын­нага мас­тац­тва слова, удак­ладнілі яго перыядызацыю, па­ка­залі асаб­лівасці вы­яў­лення ў беларускай лі­таратуры еў­рапейскіх і су­светных мас­тацкіх ме­тадаў, стыляў, накірункаў і плы­ней, рас­­крылі ўзаемасувязі на­­цыя­нальнага прыгожага пісьменства з адпа­вед­­нымі з’ява­мі ў куль­ту­ры ін­шых народаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]