Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
167
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

1. Тэорыя літаратуры як галіна навукі

Тэорыя літаратуры — гэта адна з галін літаратуразнаўства, якая зай­­ма­­ец­ца тым, што выпрацоўвае сістэму навуковых паняццяў аб мас­тац­­кай літа­ра­ту­­­ры, а менавіта: акрэслівае прадмет літаратуразнаўства, вы­зна­чае яго будову (струк­туру), прасочвае сувязі прыгожага пісьменства з ін­шымі відамі мас­тац­кай творчасці і галінамі грамадскага жыцця, вы­яў­ляе ўнутраныя раз­на­від­на­сці мастацкай літаратуры, фіксуе закана­мер­на­сці і формы гісторыка-лі­та­ра­тур­нага раз­віцця. Плёнам сваіх назіранняў і вы­сноў тэорыя лі­таратуры за­­бяс­печ­вае ін­­шыя састаўныя часткі лі­та­ра­ту­ра­знаўства (гіс­торыю лі­та­ра­­туры і лі­та­ра­тур­ную крытыку як дзве ас­тат­нія асноўныя галіны лі­та­ра­ту­­разнаўства, а так­сама тэк­­­сталогію, біблія­гра­­фію, гісторыю і мета­да­ло­гію лі­та­ра­ту­ра­знаў­ства і не­кат. інш. да­па­мож­­ныя дысцыпліны). Спецыфіка тэа­рэ­ты­ка-літара­тур­нага па­знан­­ня ў тым, што яно займаецца не ўсе­ба­ковым і дэта­лё­вым апі­сан­нем кан­крэт­­ных лі­­та­ратурных фактаў і з’яў, а выяўляе ў іх важнае, іс­тот­нае, за­ка­на­мер­­­нае, характарызуючае адначасова цэлы шэраг аднатыпных фак­­таў і з’яў. Да­­дзенай акалічнасцю вы­зна­ча­ецца таксама і метадалагічная фун­к­­цыя тэа­рэ­­тыка-літа­ра­тур­на­­га па­знан­ня: тэорыя літаратуры не толькі аба­­гуль­­няе і сіс­тэ­­матызуе эм­­пі­рыч­ны літаратурны матэрыял, а таксама ства­рае сіс­­тэ­му лі­та­­ра­­­ту­ра­знаў­­чых паняццяў і тэрмінаў, яна служыць яшчэ і асновай для ўзнік­­нен­­­­ня навуковых метадаў пазнання літаратуры.

Як любая галіна навуковых ведаў тэорыя літаратуры цесна звязана з ін­­шы­мі дысцыплінамі, найперш сумежнымі — мастацтвазнаўствам і эс­тэ­­ты­кай, а таксама мова­знаў­ствам (лінгвістыкай). Шматстайныя сувязі ў тэо­рыі лі­таратуры з са­цыя­ло­гіяй, гіс­то­ры­яй, этыкай, этнаграфіяй, псі­ха­ло­­гіяй.

У працэсе выпрацоўкі сваіх паняццяў і тэр­­­мінаў тэо­рыя літаратуры аба­­пі­раецца як на шматлікія мас­тац­кія, фі­­ласофска-эс­тэ­тычныя і на­ву­ко­выя тра­ды­цыі, выпрацаваныя чалавецтвам на працягу стагоддзяў, так і на во­­пыт су­час­ных мас­такоў слова, крытыкаў, літаратура­знаў­цаў, мас­тац­твазнаўцаў, фі­ло­сафаў, лінг­віс­таў, сацыёлагаў і г. д.

2. Змест, мэты і задачы курса «Тэорыя літаратуры», яго структура

Тэорыя літаратуры займае вельмі важнае месца ў сістэме пад­рых­­тоў­­кі бу­дучага філолага.На завяршаючым этапенавучання ў ВНУ, калі сту­дэнты ўжо маюць грунтоўную гісторыка-літа­ра­тур­нуюпадрых­тоўку,ёсць неаб­ход­насць у замацаванні і сістэ­маты­за­цыі ведаў па літа­ра­ту­ра­знаў­­ству. Гэта якраз і вы­конвае курс«Тэо­рыя літаратуры».

Такім чынам, курс «Тэорыя літаратуры», у адрозненне ад пра­пе­даў­тыч­­на­га курса«Уводзіны ў літаратуразнаўства», галоўнай за­да­чай якога з’яў­ля­ец­ца знаёмства пачынаючых філолагаў з ас­ноў­ны­мі паняццямі і тэр­мінамі су­час­най навукі пра літаратуру, пры­зна­ча­ны для за­ма­ца­ван­­ня і сіс­тэматызацыі ве­даў палітаратуразнаўству, а так­­сама для істотнага па­шы­рэння і паглыб­лен­ня гэтых ведаў. У пра­цэсе засваення матэрыялу раз­­глядаюццаўтэарэтычным ас­пекце важ­нейшыя з’явы з гіс­­торыі раз­віц­ця сусветнага прыгожага пісь­мен­ства, вывучаюцца прычыны ўзнік­нен­ня і асаблівасці эвалюцыі эстэ­тыч­ных і ўлас­на літара­тура­знаў­чых па­няц­цяў і тэрмінаў, прасочваюцца су­вя­­зі лі­та­ра­тур­най на­ву­кі і ўласна тэо­рыі літаратуры з іншымі, блізкімі па прад­­мету да­сле­­давання навукамі і дыс­цыплінамі. Як правіла, студэнты па­­вінны знаё­міц­ца з цэлым спект­рам поглядаў на тую альбо іншую праб­­ле­му тэорыі літа­ра­ту­ры. Аб­мер­ка­ванне спрэчных пытанняў тэорыі лі­­та­ратуры і літара­тура­знаў­ства ў цэ­лым, супастаўленне думак роз­ных ву­чоных па найбольш важных пы­тан­нях літаратурнай навукі вы­ступае ў якас­ці абавязковай пе­радумовы для паў­­нацэннага і грун­тоў­нага за­сва­ення курса.

Структура курса «Тэорыя літаратуры» залежыць ад многіх фак­та­раў, і най­перш ад ін­дывідуальнасці выкладчыка, ад тых мэт і задач, якія ён ставіць пе­­рад студэнтамі. Разам з тым, як нам падаецца, ніводзін з вы­клад­чыкаў не мо­жа аб­мі­нуць пры чы­танні дадзенага курса трох асноў­ных цык­лаў, на якіх грун­­тавалася класічная і на якія не можа не аба­пі­рац­ца су­часная тэо­рыя лі­та­ра­туры, а ме­навіта: вучэння аб асаблівасцях воб­­раз­на­га ўзнаў­лення і асэнса­ван­ня рэчаіснасці мастацтвам у цэ­лым і лі­та­ра­ту­­рай у прыват­насці (дадзены раз­дзел тэорыі літаратуры часта імя­нуюць эстэ­­тыкай літаратуры); вучэння аб структуры і асаб­лі­вас­цях ар­­га­ні­за­цыі ў адзінае цэлае асобнага літаратурна-мас­тацкага тво­ра ці паэ­тыкі; ву­чэння аб літаратурным працэсе. З аднаго бо­ку, з ву­чэннем аб лі­­та­ра­тур­ным працэсе, а з другога — з паэтыкай, вель­мі цес­на звязаны раз­дзел тэо­рыі літаратуры, прысвечаны раз­гля­ду родавага, ві­да­вога і жан­равага чля­нення літаратуры. Акрамя та­го, тэорыя літаратуры да­сле­дуе цэлы спектр праблем, звязаных з асаб­лівасцямі функцыянавання лі­та­­ра­­туры ў гра­мадстве (на су­час­ным этапе назіраецца рост цікаўнасці да гэтага ко­­ла пытанняў). І, на­рэшце, зразумець сутнасць многіх пытан­няў тэорыі лі­та­ра­­ту­ры не­магчыма без ведання гісторыі развіцця і ста­наў­лення са­мой лі­та­ра­­турнай навукі, і ў першую чаргу тэарэтыка-літа­ра­­тур­най га­лі­ны ў ёй.

Менавіта з разгляду гісторыі развіцця і эвалюцыі тэарэтыка-лі­та­ра­тур­­най дум­­­кі мы і пачнём знаёмства з нашым курсам.

.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]