Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Dap-k_pa_TL_Yatsukhna.doc
Скачиваний:
174
Добавлен:
09.03.2016
Размер:
1.49 Mб
Скачать

52 Стадыяльнасць літаратурнага развіцця.

У літаратуразнаўстве ўжо даволі даўно стала своеасаблівай ак­сі­ёмай сцвяр­джэнне, што сусветная літаратура валодае стадыяль­на­сцю ў сваім раз­віцці. Стадыі сусветнага літаратурнага працэсу звы­чай­на суадносяцца з ас­ноўнымі этапамі сацыяльна-гістарычнага і куль­турнага развіцця ча­ла­­вецтва. У сувязі з гэтым вылучаюцца лі­та­ра­туры старажытныя, ся­рэд­не­вяковыя і літаратуры Новага часу. Апош­нія маюць уласныя этапы: Ад­ра­джэнне, барока, класіцызм, Ас­ветніцтва з яго сентыменталісцкім ад­га­лі­наваннем, рамантызм і, урэш­це, рэалізм, з якім з канца ХІХ ст. суіснуе і да­волі паспяхова кан­курыруе мадэрнізм.

Прыведзеная намі вышэй традыцыйная схема сусветнага лі­та­ра­тур­на­га працэсу з’яўляецца, на думку В. Халізева, недас­каналай, бо «з’ары­ен­тавана ў асноўным на заходнееўрапейскі культурна-гіс­та­рычны во­пыт» 2, хварэе на «еўропацэнтрызм». Па гэтай прычыне ён прапаноўвае ўзяць на ўзбраенне новую канцэпцыю расійскіх ву­чо­ных, выкладзеную ў ка­лек­тыў­ным артыкуле «Катэ­горыі паэтыкі ў зме­не літаратурных эпох», які зме­шча­ны ў кнізе «Исто­ри­ческая поэ­ти­ка. Литературные эпохи и типы ху­до­жест­венного сознания.— М., 1994». Дадзеная канцэпцыя дапаўняе, а мес­ца­мі і пераглядае звык­лыя ўяўленні аб стадыях літаратурнага раз­віц­ця. «У ёй у боль­шай меры, чым раней, улічваюцца, па-першае, спе­цы­фі­ка сла­вес­на­­га мастацтва і, па-другое, вопыт нееўрапейскіх рэгіёнаў і кра­ін» 3.

Згодна з калектыўнай канцэпцыяй расійскіх вучоных, у су­свет­­ным лі­таратурным працэсе вылучаюцца тры стадыі.

Першая стадыя — гэта архаічны перыяд, на працягу якога па­на­вала фальк­лорная традыцыя. На дадзеным этапе міфапаэтычная мас­тацкая свя­домасць пераважае над усім. Акрамя таго, названы этап ха­рак­та­ры­зу­ец­ца адсутнасцю рэфлексіі (разважанняў) над слоў­ным мастацтвам, а па гэ­тай прычыне ў ім няма ні літаратурнай кры­тыкі, ні тэарэтычных шту­дый, ні мастацка-творчых праграм. Усё гэта якраз і з’яўляецца на другой ста­дыі, пачатак якой паклала лі­таратурнае жыццё Старажытнай Грэцыі ся­рэдзіны І тысячагоддзя да н. э. Дадзены этап у сусветнай літаратуры пра­цягваўся аж да ся­рэ­дзіны ХVІІІ cт. Ён адзначаны найперш перавагай тра­дыцыя­на­ліз­му мастацкай свядомасці, а таксама «паэтыкі стылю і жан­ру»: пісь­мен­нікі арыентаваліся, як правіла, на зараней выпра­ца­ва­ныя, га­то­выя формы мовы ў адпаведнасці з нормамі рыторыкі і былі прак­­тыч­на поўнасцю залежнымі ад жанравых канонаў. У рамках другой ста­­дыі, у сваю чаргу, вылучаюцца два этапы, мяжой паміж якімі з’яў­ля­ец­ца Адраджэнне (зазначым, што гаворка тут ідзе пераважна аб еў­ра­пей­скай мастацкай культуры). На другім з гэтых этапаў, які прый­шоў на зме­ну сярэднявеччу, літаратурная свядомасць робіць крок ад безаса­бо­ва­га пачатку да асабовага (хоць яшчэ і ў рамках тра­дыцыяналізму); лі­та­ра­ту­ра ў пераважнай сваёй масе становіцца свец­кай.

І, нарэшце, на трэцяй стадыі, якая пачалася з эпохі Асвет­ніц­тва, на аван­сцэну выходзіць індывідуальна-творчая свядомасць. З гэ­тага часу ў лі­таратуры дамінуе «паэтыка аўтара», а не жанру і сты­лю. На да­дзе­ным этапе літаратура, як ніколі раней, збліжаецца з не­пасрэдным і канк­рэт­ным быццём чалавека, пранікаецца яго тур­бо­тамі, думкамі, па­чуц­ця­мі. Наступае эпоха індывідуальна-аўтар­скіх стыляў; літаратурны працэс у сва­ім развіцці абумоў­ліваецца ў пер­шую чаргу пісьменнікамі, а так­са­ма акаляючай іх рэчаіснасцю.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]