Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

14. Аднародныя члены сказа: прыметы аднароднасці, выражэнне, спосабы сувязі і сэнсава-сінтаксічныя адносіны, закрытыя і адкрытыя аднародныя рады.-

Аднароднымі мб галоўныя і даданыя чл сказа. Звычайна маюц аднолькавае марфалагічнае выражэнне, але могуць быць выра-жаны рознымі формамі часцін мовы.

Звязаны з іншымі членамі сказа падпарадкавальнай сувяззю. Усе аданродныя члены, акрамя дзейніка, падпарадкоўваюцца аднаму і таму ж члену сказа. Дзейнік падпарадкоўвае сабе выказнік.

Не з’яўл аднароднымі: 1) кампаненты простага ўскладненага дзяслоўнага выказніка: пайду папраўлю; 2) выказнік ці іншы член сказа, выражаныя 1 і тымі/блізкімі словамі, паўтарэннем якіх паказваецца працягласць дзеяння, прыметы: вее, вее; 3) фразеал. з паўторнымі злучнікамі і-і, ні-ні, то-то.

Аднародны рад адкрыты, калі дапускае ўключэнне новых членаў, і закрыты, калі ўключэнне новых членаў немагчымае, параўн.:Люблю я ўзгоркі, і насып-курган, і сіняй далечы праз-рысты туман.  Гнуцца лозы над крыніцай ды шумяць тужліва(К-с).

15. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

Аднародныя азначэнні адносяцца да аднаго слова, могуць звязвацца паміж сабой злучнікамі і без іх. Аначэнні аднародныя:

1. Калі пералічваюць розныя прыметы прадметаў: Стаіць цяплынь, і пахне мёдам новы, ціхі, весні дзень.

2.Калі абазначаюць розныя прыметы аднаго прадмета, характарызуючы прадмет з аднаго боку; часта з’яўляюцца сінонімамі: Над Прыпяццю зіхаціць ясная, сонечная раніца.

3. Калі два і больш адасобленых азначэнняў стаяць пасля паяснёнага члена сказа: Васіль углядаўся ў вышытае зорамі неба, глыбокае, сіняватае.

4.Калі з’яўляюцца мастацкімі азначэннямі (эпітэтамі): Мацней, магутны, смелы горад Мінск, славуты з даўняе пары.

5.Калі адно з іх выражана прыметнікам, а другое дзеепрыметнікам, дзеепрыметнікавым словазлучэннем ці пры-метнікам з паясняльнымі словамі: Спадае медны ліст каш-танаў на жоўты, стоптаны мугор.

Неаднародныя азначэнні не могуць звязвацца паміж сабою злучнікамі: Шэрае асенняе неба, набраклае вільготнымі нізкімі хмарамі, навісла над прасторным заводскім. Такія азначэнні чытаюцца без інтанацыі пералічэння, без паўз паміж імі.

Азначэнні неаднародныя:

1. Калі характарызуюць прадмет з розных бакоў, у розных ад-носінах: Слава травам, слава кветкам, слава летнім яркім дням.

2.Калі першае азначэнне адносіцца да спалучэння назоўніка з папярэднім азначэннем: Шчаслівыя дзіцячыя галасы напоўнілі ўвесь дом.

3.Азначэнні лічацца неаднароднымі, але аддзяляюцца коскамі, калі другое з іх удакладняе, паясняе, канкрэтызуе сэнс папярэдняга і паміж імі можна ўставіць паясняльныя словы гэта значыць, а іменна: Мары ў мяне, дарэчы, Нічыпар, зусім канкрэтныя, зямныя.

16. Абагульняльныя словы пры аднародных чл сказа: семантыка, сінтакс. Функц, марфалаг выраж; зн прыпынку.

Абагульняльнае слова  абагульнена называе тое, што асобна названа аднароднымі членамі. Яно абазначае родавае, або абагульняльнае паняцце, а аднародныя чл. – відавое (індывідуальнае).

Абаг. словам мб дзейнік, выказнік, дапаўн., азнач., акаліч., сло-вазл. Яно адк на тое ж пыт., належыць да той жа семантычнай групы, што і аднарод чл, выконвае аднолькавую сінт функ-ю. Вясна, кажуць, прыгожая ўсюды: і ў полі, і ў лесе, і ў агародзе.

Знакі прып:

1) двукроп’е: калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа: Усё рыхтуецца да сну: само сонца, і далёкі лес, і жыта за завулкам-пагонам, і луг, і рэчка, і людзі, і вецер (М. Лупсякоў).

2) працяжнік: калі стаіць пасля аднародных членаў сказа: Сінява вады, свежы вецер, своеасаблівыя пахі рыбы і перапрэлых водарасцяў — усё было прыгожае, незвычайнае .

3) Калі сказ не канчаецца аднароднымі членамі, то пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі ставіцца двукроп’е, а пасля аднародных членаў — працяжнік: Жывое асяроддзе: жывёлы, птушкі, расліны — акружаюць нас навокал (В. Вольскі).

4) Калі пасля абагульняльнага слова стаяць словы напрыклад, а іменна, то перад імі ставіцца коска, пасля іх — двукроп’е: На ўроках мовы праводзяцца розныя віды работ, напрыклад: дыктанты, сачыненні, ізлажэнні (ТСБМ).

5) Калі пасля аднародных членаў перад абагульняльным словам стаіць пабочная канструкцыя (адным словам, карацей кажучы і інш.), то перад ёй ставіцца працяжнік, а пасля яе — коска: Начны лес, ціхі, ледзь улоўны гул маразявых сосен, цішыня лясных нетраў — адным словам, усё аддавалася зямлі