Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

44. Пунктуацыя. Прынцыпы суч. Бел пунктуацыі. Класіфікацыя знак. Прыпынку паводле ф-цыі.

Пунктуацыя – важны сродак афармлення пісьмовай мовы. Падзяляючы тэкст на пэўныя часткі, знакі прыпынку даюць магчымасць правільна разумець напісанае, лёгка і хутка чытаць, успрымаць тэкст; яны паказваюць і на сінтаксічную структуру сказа. Тэкст без знакаў прыпынку не толькі цяжка і марудна чытаць, яго можна па-рознаму разумець.

Ужыванне пунктуацыйных знакаў заснавана на прынцыпах: сэнсавым і граматычным (сінтаксічным), інтанацыйным. У за-лежнасці ад сэнсу, мы ставім у канцы сказа кропку, пытальнік ці клічнік. На сінтаксічным прынцыпе (у залежнасці ад будовы сказа) заснавана, напрыклад, пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, коскі ў складаным сказе і г.д. Знакі пры-пынку абумоўлены інтанацыйным афармленнем сказа, бо слу-жаць для абазначэння рытмікі і мелодыкі мовы, яе тэмпу і паўз паміж сказамі і часткамі сказаў (! пры зваротку, шматкроп'е ў канцы сказа, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

У вуснай мове важным сродкам афармлення выказвання выс-тупае інтанацыя (рытмамелодыка).

Каб правільна паставіць знакі прыпынку, трэба перш за ўсё разумець сінтаксічную будову сказа і яго сэнс. Зн. прып. паводле сваёй ф-цыі ў ск. падзял. на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення сінтаксічных адзінак. Гэту функцыю выконваюць кропка з коскай, двукроп’е, пытальнік, клічнік, кропка, шмат-кроп’е, а таксама працяжнік і коска.

Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку паказваюць на вылучэнне той ці іншай сінтаксічнай адзінкі (напрыклад, адасобленай акалічнасці, адасобленага азначэння) у структуры сказа. Парнымі з’яўляюцца дужкі і двукоссе.

Працяжнік і коска могуць выступаць і як выдзяляльныя, парныя зн. прыпынку. Акрамя гэтага, зн. ррып. могуць выка-рыстоўвацца і з іншай мэтай. Працяжнік можа паказваць на спа-лучэнне слоў, якія служаць для абазначэння прасторы, часу або колькасці (замяна слоў ад... да): Расклад руху паяздоў на май – жнівень. Працяжнік можа паказваць на спалучэнне ўласных імёнаў, якім называецца вучэнне, закон, навуковая ўстанова: закон Ламаносава – Лавуазье (спалучальны працяжнік).

Шматкроп’е можа скарыстоўвацца: 1) каб паказаць незакончанасць выказвання, адзначыць перапынкі ў мове (звязаныя з хваляваннем, з вялікім пачуццём), пропуск слоў ці сказаў у цытатах, напрыклад: Дождж мае час, яму ўсё роўна, дзе асядаць на зямлю... і няма нават людскай яліны, пад якой можна сесці, схавацца; 2) для абазнач. неспадзяванасці, нечаканасці, не-адпаведнасці канцавой часткі сказа папярэдняму паведам-ленню ці пэўным абставінам; напрыклад: Атакуюць... балельшчыкі.

Двукоссе выкарыст-ца, каб паказаць, што слова ці спалучэнне слоў ужываецца іранічна, не ў сваім значэнні, што слова не агульнапрынятае, а ўпершыню прапануецца аўтарам ці аднаў-ляецца як застарэлае, напрыклад: Збіраўся зноў цябе наведаць сёння, ды ўспомніў, што ў цябе на такія сур’ёзныя «справункі» часу не хапае.

Пры раздзяленні ці выдзяленні слоў і сказаў розныя знакі прыпынку могуць сутыкацца. Сумяшчаюцца, утвараючы спалучэнне пунктуацыйных знакаў, коска з працяжнікам, а таксама пытальнік, клічнік, кропка, шматкроп’е з працяжнікам; напрыклад: «Мамачка-галубка! – просіць сын так міла. – Можа б ты на рэчку пагуляць пусціла?».

Калі пасля працяжніка стаяць пабочныя словы ці сказ, то першая коска апускаецца: Для нас і гэтае возера – як кажуць, – цэлае мора. Коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік не ставяцца перад дужкамі, а толькі пасля дужак: Палілася печ (нанач браўся мароз); у печы скварылася свежына.

Зн. прып.ў сучаснай бел. мове мнагазначны. І таму натуральна, што 10 простых і 5 састаўных зн. прып. дастаткова для таго, каб дакладна перадаваць на пісьме сэнсавыя, граматычныя і інтанацыйныя асаблівасці любога тэксту.