Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

39. Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх тыпы. Знакі прыпынку ў бязз. Скл.Сказах

Бяззлучнікавы складаны сказ (БСС)  такі тып складанага сказа, прэдыкатыўныя часткі якога звязваюцца інтанацыяй, без злучнікаў ці злучальных слоў. Прыметамі такіх сказаў з’яўляюцца адсутнасць злучнікаў і злучальных слоў, ды-фузнасць, недастатковая выразнасць семантыка-сінтаксічных адносінаў паміж прэдыкатыўнымі часткамі.: Маланкі прапальваюць неба, ад іх робіцца празрыста-светлай самая цёмная ноч.

У залежнасці ад будовы састаўных частак, сэнсавых адносін паміж імі і інтанацыі бяззлучнікавыя складаныя сказы падзяляюціа на: БСС з аднатыпнымі часткамі; БСС з разнатыпнымі часткамі.

БСС з аднатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназлучаныя сказы. Паміж часткамі гэтых сказаўвыражаюцца адносіны адначасовасці і паслядоўнасці дзеяння, калі ў іх паведамляецца пра з'явы, падзеі, якія адбываюцца адначасова, у адзін і той жа момант, або паслядоўна, адна за адной: Над полем хутара ўзляцела ракета, у вышыні яна рассыпалася на тры, зорнае неба пыхнула сінявата-дымчатым водсветам. У БСС паміж аднатыпнымі часткамі могуць быць таксама адносіны супастаўлення або супрацьпастаўлення, калі розныя з'явы, падзеі толькі супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца, супярэчаць, не адпавядаюць адна другой: Не каліна над водою пахіліла голле,— плача маці сярод поля, праклінае долю.

БСС з разнатыпнымі часткамі па сэнсавых адносінах нагадваюць складаназалежныя сказы. У сказах гэтага тыпу паміж часткамі існуюць такія ж сэнсавыя адносты, як і паміж часткамі складаназалежнага сказа: суб'ектныя, аб'ектныя, азначальныя, акалічнасныя прычыны, умовы, выніку, меры і ступені, спосабу дзеяння, мэты, уступкі, параўнальныя і інш.: Стала вядома: Ігнаса сапраўды прывезлі ў штаб.

Пастаноўка знакаў прыпынку ў БСС вызначаецца сэнсавымі адносінамі паміж часткамі, будовай і размяшчэннем частак.

Коска ставіцца паміж часткамі БСС, калі яны цесна звязаны сэнсам і ў іх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з'явы, падзеі:  Дагарэла зара ў небакраі, на зямлю спакойна ноч лягла. Кропка з коскай ставіцца паміж развітымі часткамі, у якіх могуць быць свае знакі прыпынку, або паміж часткамі з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца ціха скацілася з горкі; месяц белы заплаканы свеціць, аглядае бахматыя зоркі, цягне з возера срэбныя сеці.  Двукроп'е ставіцца: а) калі наступная частка (ці часткі) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як, словы а іменна, і ўбачыў, што; і пачуў, што.: Я ўслухоўваюся: аднекуль даносяцца галасы.;б) калі другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай, паміж часткамі можна ўставіць злучнікі бо, таму што: Раніца першага верасня шдалася хмурная і халодная: уначы ішоў дождж. в) калі першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасцъ ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць. г) калі другая частка ўяўляе сабой прамое дапаўненне: Ты скажы мне, цьма глухая: доўга будзеш ты ляжаць? Працяжнік ставіцца: а) калі паміж часткамі выражаюцца часавыя адносіны ці ўмовы, можна падставіць злучнік калі – то: Жураўлі ляцяць высока — зіма яшчэ далека.; б) калі другая частка паказвае хуткую, раптоўную змену падзей, вынік таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоціцца, будзячы нівы,— нівы калоссем шумяць; в) калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але: Макар пастукаў — ніхто не азваўся; г) калі апошняя частка абагульняе змест папярэдніх: Звоняць пілы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва — будуецца дом. д) калі паміж часткамі выражаецца параўнальнае значэнне (можна ўставіць злучнікі як, як быццам, быццам): Слова сказаў – сякерай адсек.