Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

18. Умовы адасаблення прыдаткаў і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры іх.

Развітыя і неразвітыя прыдаткі, выражаныя адзіночнымі назоўнікамі з паясняльнымі словамі, адасабляюцца і выдзяляюцца зн прып:

1) калі адносяцца да асабовых займеннікаў (незалежна ад месца ў сказе): Яна, тая крыніца, і цяпер б’е, толькі болей сцякае ў раку ды яшчэ ніколі не замярзае.

2) калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх: Друйка, невялікая рэчка з павольнай плынню, злучае азёры вакол Браслава з Заходняй Дзвіной.

3) калі выражаны уласнымі наз і стаяць пасля агульных: Мой бацька, Васіль Максімавіч, быў адным з лепшых машыністаў.

4) развітыя прыдаткі, якія стаяць пасля ўласных/агульных наз. : Гаспадыня, жанчына жвавая і гаваркая, сутсрэла мяне ветліва.

5) калі стаяць перад уласнымі назоўнікамі і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Таленавіты палкаводзец, барацьбіт за свабоду, праціўнік прыгнёту, Тадэвуш Касцюшка добраахвотнікам удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.

6) калі звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучніккамі ці, або, як: На страсе хлеўчука, які яшчэ быў толькі напалову відзён, стаяў бусел, ці, як іх тут называюць, бусько, іто так, то гэтак закідваў дзюбу на спіну.

5) калі выражаюцца ўласнымі іменамі са словамі па прозвішчу, па мянушцы, па клічцы і інш: Некалі на паўвостраве Галубоў Хутар, што ў самым канцы возера, панок адзін жыў, па прозвішчу Чапоўскі.

Звычайна выдзял коскамі, працяжнікам – калі маюць удакладняльны характар або ўжываюцца ў сказах са сваімі знакамі прыпынку: Васіль – і раней вялікі весялун – цяпер ледзь не целымі днямі хмурная маўчаў.

19. Адасабленне акалічнасцей.

Адасобленыя акалічнасці, у залежнасці ад граматычнага выражэння і сінт. функцыі, падзяляюцца на 2 группы: адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, і адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі цш без іх. Акалічнасці першай группы адасабляюцца: 1. Выражаюцца дзеепрыслоўнымі слова-злучэннямі (незалежна ад месца ў сказе): Ідучы па вуліцы, Міхась, сямігадовы хлопчык, не раз затрымліваўся каля аднаго дома ў сяле. 2. Выра-жаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану: Адны людзі сыходзілі, паглядзеўшы, другія пады-ходзілі. 3. Выражаюцца дзее-прыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, злучанымі з папярэднімі частакі сказа злучнікамі як, нібы, быццам: Як бы сумняваючыся ў тым, ён [Рыбак] прамаўчаў. Не адасабляюцца акалічнасці: 1. Выражаныя дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія пры-мыкаюсь да выказніка і па семантыцы блізкія да прыслоўяў: Вера Паўлаўна маўчала, стаяла апусціўшы вочы.

2. Выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія сталі фразеалагізмамі: Мікола маўчаў сцяўшы зубы. 3. Выр дзеепрыслоўнымі зваротамі, якія ўжыв пасля прыслоўяў і звязваюцца з імі злучнікам і: Ён ішоў маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі. Акалічнасці другой группы адасабляюцца калі яны размяшч за папярэдняй, неадасобленай, акалічнасцю, удакладняюць яе змест і на пісьме выдзял коскамі: Увесь дзень, да вечара, парыла. Калі другая акалічнасць мае больш шырокае знач, чым першая, то адасабленне адсутнічае: Над вясковымі хатамі ў Лонве зацягнула неба шэрымі, як попел, хмарамі. Заўсёды адасабляюцца і на пісьме выдзял коскамі акалічнасці ўступкі, выражаныя наз з прыназ нягледзячы на: Нягледзячы на дрэннае надвор’е, Васіль пайшоў араць сваю, узятую за Маняй, палоску. У пачатку сказа адасабл акалічнасці выр наз з прыназ дзякуючы, насуперак, паводле, з прычыны, у выніку: Насуперак усім законам прыроды, на гэтым кавалку зямлі і ляжала Лонва – старажытная паўночная вёска.