Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

24. Устаўныя канструкцыі, іх адрозненне ад пабочных. Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.

Устаўнымі наз. словы, словазлуч. і сказы, якія служаць для выражэння дадатковага паведа-млення, заўвагі, удакл-ня, тлумачэння ўсяго асн. выказв. Яны ўжываюцца для тлумачэння незнаёмых, невядомых або малаў-жывальных слоў і выразаў (у тым ліку архаізмаў, тэрмінаў, дыялектных слоў і інш.). У стр-ры сказа ўстаўныя канструкцыі захоўваюць сувязь с тымі кампанентамі сказа, да якіх яны адносяцца, і афармляюцца як своеасаблівыя члены сказа ці часткі складанага сказа. Канструкцыі могуць адносіцца да часткі складанага сказа, да члена сказа, да ўсяго сказа. У сказ устаўныя канструкцыі могуць уключацца: 1) без злучнік і злуч слоў: Аднойчы пад вясну (снег ужо стаў раставаць) з’яўл ён да Мароза. 2) з дапамогай злучнік і, а, ці і інш.: І толькі два хлопцы-школьнікі, і як павялося цяпер, без шапак, у лёгкіх паліцечках, ішлі перада мною. 3) з дапамогай падпарад-ых злучнік і злуч слоў калі, хоць, бо, як, што і інш.: Для Юркі гэтыя паездкі – калі бацька браў яго з сабою – былі цэлым святам. Адрозненне ад пабочных канс-трукцый: 1) Устаўныя канстр выдзял інтана-цыйна (вымаўл больш хуткім тэмпам, больш нізкім тонам, чым асноўнае выказванне). На пісьме гэта інтанацыйная адасобл. Афарм-ца дужкамі або працяжнікамі: Шкода (вось якая рэч!) і хацінкі гэтае і неба; 2) Уст канст і дадаткова тлумачаць час, месца, прычыну дзея-ння, хар-ць асобу, падзею, супастаў-ляць, удакл. сказанае, дап-ць асобныя члены асн. выказвання: Ягаднае – асуша-нае калгаснікамі балота – вузкай і доўгай паласой уразалася ў лес; 3) Устаўн канструкцыі заўсёды стаяць у сярэдзіне або ў канцы сказа: Аляксей таксама злавіў двух меншых шчупакоў – кілаграмы на два. Знакі прыпынку: 1) Дужкі: Яна пяшчотна паднімае на рыцара вочы (першы раз у жыцці); 2) Працяжнік: Лабановіч – так звалі маладога настаўніка – слухаў апавяданне з вялікай цікавасцю; 3) Радзей коскамі: І толькі два хлопцы-школьнікі, і як павялося цяпер, без шапак, у лёгкіх паліцечках, ішлі перада мною.

25. Аднасастаўныя выказнікавыя асабовыя сказы: пэўна-, няпэўна-, абагульнена-асабовыя сказы, формы выражэння ў іх выказніка.

Адасастаўны сказ – асобы структурна-семантычны тып простага сказа з адным граматычным саставам дзейніка або выказніка. Пэўна-асабовыя сказы – аднасастаўныя выказ-нікавыя сказы, галоўны член якіх у форме асабовага дзея-слова ўказвае на пэўную дзеючую асобу: Жытні колас і васілёк на кашулі бацькавай помню. У іх выказнік выр-ца: 1) дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адзін і мн ліку цяпер і буд часу абвеснага ладу і мае знач канкрэтнай асобы: Напевы дзіўныя збіраю ў жытнім полі і бары; 2)дзеясл загаднага ладу адзін і мн ліку: Над люстрам ракі запляці свае косы, бярозка-красуня. Няпэўна-асабовыя сказы – аднасастаўныя выказ-нікавыя сказы, якія абазначаюць дзеянне, утворанае няпэў-нымі, невядомымі асобамі: На полі аралі і сеялі. У іх выказнік выр-ца: 1) дзеясл 3-й асобы мн ліку цяпер і буд часу са знач няпэўнай, нявядомай асобы: Пашану і славу па кроплях збіраюць. 2) дзеясл прошлага часу мн ліку: Ужо збіралі познія пасевы ярыны. Абагульнена-асабовыя сказы – аднаса-стаўныя выказнікавыя сказы, у якіх дзеянне, абазначанае галоўным членам, адносіцца да абагульненай асобы, да кожнага. У іх выказнік выр-ца: 1) дзеясл 2-й асобы цяпер і буд часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем: З затоеным дыханнем слухаеш музыку, музыку прыходу вясны. 2) дзеясл загаднага ладу: Думай звечара, а рабі зрання. 3) У гэтых сказах выр агульныя вывады, заключэнні, павучанні, таму яны часта ужыв ў мове прыказак і прымавак. У мове прыказак апрача названых форм выр-ца дзеясл 1-й і 3-й асобы мн і адзін ліку і дзеясл прошлага часу: Першую работу за плот выкідаюць.