Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

10. Дапаўненне, яго віды. Спосабы выражэння

Дапаўненне – даданы член сказа,які абазначае аб’ект дзеяння, стану або прыметы, адк на пыт. ускосных склонаў.

Выражаецца: наз., займ. ва уск. скл. з / без прыназ.; субстанты-ваванымі прым., дзеепрым., абагульнена-якаснымі займ., лічэб., інфін., прысл., выкліч., гукаперайм. словамі, служб. часц. м., сло-вазлуч.: Маці паставіла бацьку паабедаць. Кукуе зязюля адвеч-нае “ку-ку”. І можа заўтра малады скрыпач мелодыяй узрушыць сэрцаў сотні.

Дап. могуць адносіцца да розных членаў сказа, выражанных дзеясл.,наз.,прым.,прысл..У залежнасці ад гэтага падзяляюцца:

Прыдзеяслоўныя – звязаны с дзеясл. Падзял на:

Прамое абазнач. абъект,на які накіравана дзеянне, залежаць ад пераходнасці дзеяслова.Выражаюцца наз.,займ.,рознымі субс-тантываванымі часц. м. у В. скл. без прыназ.,інфін., словазл., сказам:Восень бярэ сваё. Афіцэр закамандаваў чакаць. Можа мець форму Р. скл. без прыназ:1.пры пераходных дзеясл. з адмоўн. часц. не, некат БПС: Слез нашых захопнік не бачыў. 2.пры пераходных дзеясл,калі дзеянне ахоплівае частку прадмета:Ганна папрасіла вады.3.пры дзеясл. даць,браць,прасіць,пазычыць,са значэннем абъекта часовага карыстання:Маці кінулася да суседзяў, каб пазычыць мукі.4.пры дзеясл. з прыстаўкамі на-, папа-,пера-,са знач вялікай меры чаго-небудзь: Зноў маладых бяроз шмат мы працавіта насадзілі.

Ускоснае – выраж. ускоснымі скл наз / займ з прыназ/без (акрамя В. скл) :Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Прамое і ускоснае дап. могуць паясняць 1 і той жа член сказа і стаяць побач: Па кажуху і рукаў шукай.

Прыіменныя – адносяцца ў сказе да наз. і прым. падзяляюцца на: Прысубстантываваныя – выраж. формай ускосных скл наз і займ.. Звязваюцца з аддзеяслоунымі назоунікамі, па значэнні і па форме/ толькі па значэнні суадносяцца з прыдзеяслоунымі дап. Прыадъектыуныя звязваюцца з прым, выражаюцца наз/ займ у форме ускосных скл:Вазьмі,Даніла, што нам не міла.

Прыадвербільныя – адносяцца да прысл./ БПС. Выражаюцца наз., займ. у форме ускосных скл з/без прыназ.: Шкада адлятаючых у вырай журавоў.

11. Азначэнне, яго віды. Выражэнне дапас і недапас азнач.

Азначэнне — даданы член сказа, які абазначае прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый? каторы?. У сказе азначэнне заўсёды адносіцца да слова з прадметным значэннем, назоўніка, асабовага займенніка ці да іншай субстантываванай часціны мовы:  Плыве ў садах апалых грушаў пах і падаюць лісты з рабіны чорнай.

Паводле спосабу выражэння і характару сувязі з паяснёным словам азначэнні падзяляюцца на:

  • дапасаваныя,

  • недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні дапасуюцца да паяснёнага слова ў родзе, ліку, склоне. Дапасаванне адбываецца толькі ў ліку і склоне, калі паяснёнае слова стаіць у множным ліку: Аўдавелыя маткі перадавалі дзецям і сваю родную песню (Янк.).

Выражаюцца прыметнікамі, займеннікамі-прыметнікамі, парад-кавымі лічэбнікамі, дзеепрыметнікамі. Канкрэтны змест дапасаванага азначэння залежыць ад лексічнага значэння слова, якое выступае ў функцыі азначэння.

Азначэнні, выражаныя якаснымі прыметнікамі, абазначаюць якасць ці ўласцівасць самога прадмета: Па небе плывуць лёгкія белыя аблачынкі, грамоздзячыся ў незвычайныя збудаванні. Прымету прадмета праз яго адносіны да іншых прадметаў абазначаюць азначэнні, выражаныя адноснымі прымет-нікаміРаніцай на траве ляжаў іней, зляталіся да ляснога дамка сарокі і сойкі (Стр.); 

Недапасаваныя азначэнні звязваюцца з паяснёным словам кіраваннем ці прымыканнем. Яны выражаюцца назоўнікамі ў форме Р. і Т. скл без прыназ і ў форме ўсіх ускосных склонаў з прыназ. Сярод беспрыназоўнікавых форм часцей за ўсё ў функцыі недапасаваных азначэнняў выступаюць наз ў Р. скл.

Прадуктыўнымі ў мове з’яўляюцца недапасаваныя азначэнні, выражаныя формамі ўскосных склонаў назоўнікаў з прыназоўнікамі.

Ролю недапасаваных азначэнняў могуць выконваць прыналежныя займеннікі яго, яе, іх: Яго белая заслона закрывала дрэвы і будынкі.

Могуць выражаюцца:

  • інфінітывам Даўно ўжо бацька жыў думою разжыцца ўласнаю зямлёю .

  • дзеепрыслоўямі: Язда стоячы прытаміла хлопца (ЛіМ);

  • прыслоўямі: Сцежка дадому бегла вузенькай змейкай.

  • выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі: Працавітая пчолка рассякае паветра борздым налётам і напаўняе яго тоненькім прыемным звонам «зум-зум».