Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

17. Адасобленыя члены сказа: паняцце, умовы адасаб-лення. Адасабленне дапас і недапасав азначэнняў.

Адасабленне – сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне асобных членау сказа з мэтай узмацніць іх значэнне, дадаць ім большую самастойнасць ці удакладніць пэуную частку выказвання. У вусным мауленні адас. члены сказа выдзюцца пэунай інтанацыяй, а на пісьме часцей за усе коскамі: Лес жыў сваім жыццем, багатым і разнастайным.

Умовы адасаблення:

1)парадак слоў. Дапас азначэнні і прыдаткі адасабляюцца, калі стаяць пасля паясненага слова: У тым лесе, глухім і дзікім, расце папараць-кветка.

2) паясненая слова. Адасабляюцца азнач., якія аднос да асаб займ., акалічнасці, якія ўдакладняюць займеннікавыя прысл там, тут, туды, сюды: Радасная і шчаслівая, яна кінулася да маці.

3) развітасць/неразвітасць адасобл членаў. Адзіночныя прыдаткі, якія стаяць пасля паясненага слова не адасабл., а развітыя – адасабляюцца: Я чую заўжды сваю Бесядзь-раку і шчырыя, родныя матчыны песні.

4) сэнсавая нагрузка. Могучь адасабляцца пры неабходнасці асабліва выдзеліць тое, што называе: Дзень стаіць над зямлёй, урачысты і сіні.

Дапас азнач, выражаныя адзіночнымі прым і дзеепрым, прымет і дзеепрым словазл, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прып:

1) калі адносяцца да асобовых займеннікаў (незалежна ад мес-ца ў сказе): Вялікае і чырвонае, яно [сонца] нейкі час ляжала на краі зямлі, а тады паднялося і паволі пачало набіраць вышы-ню.

2) калі стаяць пасля наз і з’яўляюцца развітымі: Сонца, ахута-нае шэраю смугою, нясмела іленавата ўставала з-за лесу.

3) калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнас-нае знач прычыны, уступкі, умовы, часу: Ад крутых віроў глыбо-кіх на пясчаны перакат, прамяністая ад спёкі, выгінаецца рака.

4) калі выражаны адзіночнымі прым ці дзеепрым, стаяць пасля назоўнікаў і маюць вялікую сэнсавую нагрузку: Нечакана пачаўся дождж, густы, гаманлівы.

5) калі аддзелены ад паяснёнага назоўніка дзеясловамі-выказ-нікамі ці іншымі членамі сказа: Алень выбіўся на сонечны астра-вок, неахвотна грызануў асіну, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам.

6) калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне: Акопы параслі маладым бярэзнікам, высокім, гонкім, разгатым.

7) адзіночныя і развітыя азнач., аддзеленыя ад пасяненых наз деясл-выказінкамі/ іншымі чл сказа: Ён адчуваў, што ззаду стаіць маці, пазірае ўслед, ласкавая і гордая.

Не адасабляюцца

1) калі стаяць пасля назоўнікаў і ўтвараюць з імі адно сэнсавае спалучэнне: З аднаго зярнятка малога вырастае магутны вяз.

2) калі з’яўл іменнымі часткамі састаўных/складаных выказ-нікаў: Ноччу выпала пороша, а дзень выдаўся ціхі, сонечны.

Недапасаваныя азначэнні, выражаныя назоўнікамі ва ўскосных склонах і рознымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца знакамі прыпынку:

1) калі адносяцца да асабовых займеннікаў або ўласных ці агульных назоўнікаў: У цёмных штанах, у кароткіх куртках, з аднолькавымі капелюшамі на галаве, яны нагадвалі не то разбойнікаў, не то каўбояў, якіх хлопцы неаднойчы бачылі на малюнках.

2) калі знаходзяцца ў адным радзе з адасабленымі дапасаванымі азначэннямі: Снег ішоў з раніцы да палудня, кассы, з ветрам, здавалася, мяльцешыцца ўвесь белы свет.

3) калі ўдакладняюць змест размешчаных перад імі дапасаваных азначэнняў або нясуць значную сэнсавую нагрузку:Пабудавалі хату, на два канцы, і жылі пад адной страхой.