Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

32. Складаназлуч. Сказ: сродкі сувязі частак, сэнсавыя адносіны (і іх прыватныя значэнні) паміж часткамі, адкрытая і закрытая структура, знакі прыпынку.

(СС) - гэта такі складаны сказ, у якім прэдыкатыуныя часткі звязаны злучальнымі злучнікамі (злучальнай сувяззю).

Злучнікі вызначаюць хар-р адносін паміж часткамі СС; гэтыя адносшы могуць быць спалучальныя, супастауляльныя, пералічальна-размеркавальныя, далучальныя.

У сэнсавых адносінах часткі СС неаднолькавыя: яны могуць быць адносна самастойныя і узаемаабумоуленыя. Густы туман пакрыу зялёны луг, і першай песняй празвінела птушка.

На сувязь і узаемаабум-сць частак СС паказваюць розныя сродкі, якія, як і злучнікі, удзельнічаюць у аб'яднані іх у адно цэлае:1) наяунасць у першай частцы агульнага члена сказа: А над галавой зіхацелі асенія зоркі і свяціу месячык -поуня. 2) наяунасць у наступнай частцы займеннікау і прыслоуяу, суадносных з назоунікамі папярэдняй часткі Мінула восень, а за ею прыйшла з марозамь зіма.3) пропуск у другой частцы членау сказа, якія ёсць у 1: Яны [жоравы] здаваліся цяпер сярэбранымі, а крылы - нібыта празрыстымі. 4) пауторныя злучнікі перад кожнай часткай: І ту­ман адпаузае у дрыгву клубамі,I жывіцаю пахне спрадвечны бор.

СС могуць мець адкрытую або закрытую структуру у адпаведнасці з будовай частак і характарам адносш паміж імі. Адкрытую структуру маюць сказы са спалуч. і пераліч. адносінамі. Лагодна ша-лясцяцъ лясныя дрэвы, ды дробны дожджык цярушыцца аднекулъ зверху. Закрытую структуру маюць сказы з супаст. і далучальнымі ад-носінамі. Мне рукі азяблыя полымя грэла, а роднае слова сагрэла душу.

Прэдыкатыуныя часткі СС: 1. СС са спалуч. часткамі. звязваюцца спалуч. злучнікамі I, ды = і злучальнымі словамі потым, затым, пасля, якія паказваюць на часавыя адносіны – адначасов.і або пасляд.. На адносіны адначас. і пасляд. паказва­юць і трывальна-часавыя формы дзеясловау-выказнікау. Зашуміць высокая пшаніца, і зацвіце блакітны лён.

2.СС з супастаул. часткамі. Супастауляльныя часткі СС звязваюцца злучнікамі а, ж (жа), але, ды (=але), аднак, затое, толькі, якія паказваюць на супастауляльныя ад­носіны. Супаст. адносіны маюць разнавіднасці: уласна супаст-я (Супаст-ца дзеяні, з'явы, факты, прадметы, прыметы, якія адрозніваюцца паміж сабой. Воук не пастух, а свіня не агародніца) і супрацьпастаул. (паведамляецца пра супрацьлеглыя дзеяні, з'явы, якія супярэчаць адна другой. Кожны прауду знае, ды не кожны яе любіць)

3. СС з пералічальна-размеркавальнымі часткамі. Яны (часткі) СС звязваюцца злучнікамі і - і, ні - ні, або, або - або, ці,ці - ці, то - то, не то - не то, ці то - ці то, якія выражаюць адносіны пералічэння, чаргавання або узаемавыключэння з'яу ці падзей. То сцюжа, то марозы, то навальніца, дождж, то часам у дарозе захопіцъ змрок і ноч.

4. Сз сказы з далучальнылп часткамі. звязваюцца злучнікамі а то,і то, ды і, ды і то, прычым, прытым,і таму, а таму . У ролі далучальных злучнікау часта ужываюцца спалучальныя і супастауляльныя злучнікі і, ды, а, але. На дварэ ужо цёмна, ды яшчэ дождж лье як з вядра.

Знакі прыпынку: Коска ставщца паміж спалучальнымі, супастауляльнымі, пералічальна-размеркавальнымі і далучальнымі часткамі СС: Неба амаль бясхмарнае, аднак у паветры стаяла не то нейкая імгла, не то туман не паспеу яшчэ пасля ночы рассе-яцца. Коска не ставіца:а) калі спалучальныя часткі маюць агульныя члены сказа ці агульныя службовыя і пабочныя словы: Відаць, тут быу нядауна ра-монт і яшча не паспелі зрабіць парадку. б) калі спалучальныя часткі маюць форму неразвігых або маларазвітых намінатыуных і безасабовых сказау: Блякла-сшяе неба і чырвань галін. в) калі спалучальныя часткі маюць пытальную або клічную інтанацыю: Ноч плыве ці белы дзень пагас?г) калі выказшк або звязка састаунога выказніка, якія ёсць у першай частцы, у другой апушчаны: На вуліцы было хмарна і у хаце цёмна.д) калі дзейнік другой часткі выражаны займеннікам сам, суадносным з дзейнікам першай часткі Крушынскі спыніу каня і сам стау азірацца навокал. Кропка з коскай ставіца паміж развітымі часткамі, якія маюць свае знакі прыпынку. У лесе, недалёка ад вёскі, было змрочна і ціха; затое у вёсцы, ярка асветленай электрычнымі агнямі, чуліся песні, музыка. Працяжнік ставіца:а) калі другая частка абазначае хуткую змену падзей, а першая мае будову намінатыунага сказа: Момант - і у веснічках паказалася Аленка... б) калі паміж часткамі з прычынна-выніковымі і умоуна-выніковымі адносінамі існуе працяглая пауза: Давайце прагуляемся па нашых мясцшах - і у вас адразу зменіца уяуленне аб іх.