Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

8. Каардынацыя выказніка і дзейніка ў ліку і родзе.

У двухсастауным сказе выказнік звыч. каардынуе свае формы з дзейнікам. Асаблівасці каардынацыі залежаць ад структуры галоуных членау сказа, ix граматыч­нага выражэння.

Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі дзеясл. выказніка з дзейнікам з'яуляюцца наступныя:

1.дзеясл. выказнік каардынуецца з дзейнікам, што выражаны наз., у ліку (у прошлым часе — i у родзе) i мае форму 3-й асобы: Пасяліушыся у Кушлянах, Багушэвіч палюбіу гэты куточак беларускай зямлі.

2.з дзейнікам, выражаным займенн., дзеяслоуны выказнік каардынуецца у ліку i ас., а у прошлым ча­се i у р.: Ізноу пабачыу я сялібы, дзе леты першыя прайшлі...

3.пры дзейніку, выражаным колькасным лічэбнікам, дзеясл. выказнік ставіцца у форме 3-й асобы адз.ліку: Дваццаць чатыры дзеліца на шэсцъ.

Калі дзейнік выражаны зборным лічэбнікам, вы­казнік можа мець форму адз. i мн.л. (у пр. ч. адз. л. форма ніяк. Р.): Ля кожнага камля стаяла трое, а ля верхавіны — двое.

Калі пры дзейніку у форме колькаснага або зборнага лічэбніка ёсць дапасаванае азнач.(яно мае форму мн.л.), выказнік заусёды ставіцца у форме мн. л.: Гэтыя трое гаварылі не па-тутэйшаму...

4.калі дзейнік выражаны спалучэннем колькасных лі-чэбнікау з назоунікамі, дзеяслоуны выказнік можа ужывацца у форме адз. i мн. л.: Шумна прайшлі каля узлесся жніуныя два караблі.

5.пры дзейніку, што выражаны спалуч. Наз. з няпэуна-колькаснымі словамі выказнік ужываецца у адз. i у мн. л.: У школы прыйшло тады шмат юнакоу i дзяучат.

6.з дзейнікам, выражаным спалучэннем наз. або адпаведных iм займен. у Н. i Т. скло­не, дзеяслоуны выказнік выкарыстоуваецца у форме множнага ліку: Бабулька з жанчынай ужо ведалі, што чалавек гэты прыязджау аднекулъ з Полаччыны на сынава вяселле.

7.Форма адз. л. дзеясл. выказніка сведчыць аб тым, што назоунік або займеннік Т. скл. з'яуляецца у сказе дапауненнем: Разам з табой я хадзіла жацъ...

8.пры дзейніку, што выражаны спалуч. адмоуных i няпэуных займеннікау з наз. або іншымі субстантываванымі ч. м. у форме ускос. скл., выказнік мае форму адз. ліку: Нехта з вяскоуцау выйшау нам насустрач.

Найбольш тыповымі асаблівасцямі каардынацыі іменнага выказніка з дзейнікам з'яуляюцца наступныя:

-іменны выказнік, калі выказальнае слова выражана назоунікам у форме назочнага склону, каардынуецца з дзейнікам у ліку i склоне (каардынацыі у родзе можа i не быць): Тадэвуш Касцюшка - выхадзец са старажытнага беларускага шляхецкага роду.

-калі выказальнае слова - прыметнік, дзеепрыметнік, парадкавы лічэбнік i займеннік з абагульнена-якасным значэннем, то іменны выказнік каардынуецца з дзейні­кам у родзе, ліку: Неман быу спакойны, велічны i магутны.

9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Размежаванне дзейніка і выказніка пры выражэнні іх пэўнымі граматычнымі формамі.

Пры адсутнасці дзеяслова, звязкі паміж дзейнікам і выказнікам можа ставіцца або не ставіцца працяжнік,што залежыць ад часціны мовы, якой выражаны галоуныя члены, і слоу, з якімі суседнічаюць дзейнік і выказнік.

Працяжнік ставіцца:

1.калі дзейнік і выказнік выражаны наз. у Н. скл.:Нацыянальная прыказка – скарбока духоунай сілы народа.

2.калі абодва гал. члены сказа выражаны колькаснымі лічэб. у Н. скл. або адзін з іх выражаны наз.м, а другі–лічэб. ці колькасна -іменным спалучэннем:Чатыры і пяць – дзевяць.

3 калі дзейнік і выказнік ці адзін з іх выражаны неазнач.формай дзеяслова:Вучыцца ународа – задача кожнага пісьменніка.

4.калі перад выказнікам ёсць такія словы гэта, вось,значыць,гэта значыць:Жыццё–гэта мудрасць.

5.калі дзейнік выражаны наз. а выказнік–фразеалагізмам з ацэначным значэннем:Нівы–вокам не абняць.

6.калі дзейнік выражаны наз/займен.,а выказнік выклічнікам або гукапераймальным словам:Шчупак–-у-у-у.

7.калі выказнік выступае усечаная форма дзеяслова імгненнага дзеяння(скок,шмыг,гоп,зірк):Конь спужауся,а я – скок на яго.

Працяжнік не ставіцца:

1.калі дзейнік выражаны асаб. Займен.,а вказнік–наз. у Н. скл.: Мы дастойная змена твая,Беларусь.

2.калі дзейнік выраж. наз.,а выказнік–прым.: Неба васільковае.

3.калі пры выказніку ужываюццца параунальныя злучнікі як,бы, усё роуна як,нібы,што:Сінія вочкі што васілёчкі.

4.калі перад выказнікам ёсць адмоуе не:Сам сабе чалавек не вораг.Але пры сэнсавым і інтанацыйным выдзяленні выказніка працяжнік ставіцца:Жыццё – не пярына пуховае.

5.калі паміж галл. Членамі сказа стаіць прысл., злучнік, часціца,пабочнае слова:А мой бацька таксама партызан.

6.калі дзейнік стаіць пасля выказніка:Адвечнае дрэва дуб.