Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

33. Складаназалежны сказ: агульнае паняцце, сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе (сс).

CзалC – гэта такі складаны сказ, у якім прэдыкатыуныя часткі звязаны падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі.

Часткі СС нераунапрауны: сінтаксічна незалежная частка – галоуная, а залежная ад яе – даданая. Так, у сказе: На месцы былых лясоу і балот вырас вялізны горад, які паглынуу навакольныя рэдкія і невялікія паселкі. 1 ч – гал, 2 – даданая.

У некаторых СС дад. частка паясняе якое-небудзь слова у галоунай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэунага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага слова там, тут, туды, тады, той, такі, столькі: Калі ж у крыудзе мне сябры гразіліся падчас бацькамі, тады хацелася наузрыд заплакаць шчырымі слязамі. Тады- акалічнасць часу.

СС, у якіх даданая частка паясняе якое-небудзь слова у галоунай частцы, называюць сказамі з нерасчляненай структурай; СС у якіх даданая частка паясняе усю галоуную – з расчляненай структурай.

Выдзяляюцца наступныя віды даданай частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапауняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені), параунальныя, далучальныя.

Падпарадкавальныя злучнікі(ПЗ) і злучальныя словы(ЗС) зъяуляюцца асноуным сродкам сувязі частак СС. ПЗ што, як, калі, бо, кааб, таму што, нібы, хоць знаходзяцца у даданай частцы і служаць толькі для сувязі даданай часткі з галоунай. Як службовыя словы, яны не могуць быць членамі сказа і выдзяляцца лагічным націскам: Далей хлопцы ідуць па дарозе, бо наперадзе суцэльнай сцяной стаіць яловы лес. ПЗ могуць звязваць часткі з адным або некалькімі відамі адносін паміж імі. Злучальныя словы хто, што, які, чый і займеннікавыя прыслоуі дзе, куды, адкуль, калі, як не толькі звязваюць даданую частку з галоунай, але выконваюць таксама ролю пэунага члена сказа у даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічным націскам.

Злуч. словы знаходзяцца у даданай частцы. Яны могуць стаяць не толькі у пачатку даданай часткі, але і у сярэдзіне яе: За акном, каля якога сядзела Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузау маладыя бярозкі, зрывау з іх пажоуклае лісце.

ЗС могуць ужывацца у форме ускосных склонау як без прыназоуніка, так і з прыназоунікам: Чаго сабе не хочаш, другому не зыч.

Знакі прыпынку у СС:

Коскамі аддзяляюцца даданыя часткі СС які знаходзіцца перад гал. ч. або пасля яе: Хто з маладосці працуе, той на старасці не шкадуе. Калі даданыя часткі знаходзяцца у сяр. гал. або якой-небудзь дад., яны выдзял. коскамі з абодвух бакоу: Усе, што прыходзіла на памяць, цяпер выклікала журботу.

Коска не ставіцца паміж аднароднымі сузалежнымі даданымі часткамі, якія звязваюцца з дапамогай адзіночных злучнікау і, або, ці: Там, дзе раней ляжалі хмызнякі або жауцеу голы пясок, раслі стройнымі радамі маладыя сасонкі.

Калі даданая частка звязваецца з галоунай састаунымі злучн. да таго як, пасля таго як, перад тым як, да таго часу калі, ад таго што, таму што, для таго кааб, на якія не прыпадае лагічны націск, то гэтыя злучнікі коскамі не раздзяляюцца: Для таго кааб пабачыць бабра за працай, неабходна выбраць ноч ціхую, бязветраную і светлую. Калі побач два ПЗ ці злучнік і ЗЛ, паміж злучнікамі ставіцца коска, калі пропуск або перастаноука даданай часткі не парушае усяго складанага сказа: Пот залівау вочы, але, кааб не выдаць сваей слабасці, хлопец не кідау веслау.

Кропка з коскай ставіцца паміж даданымі часткамі або группамі даданых частак, якія развітыя па сваей будове і аддзляюцца працяглай паузай: Я не знаю месяца больш за май щаслівага, калі пушчы цешацца з гоману шумлівага; калі вербы ніцыя рвуцца увысь галінамі; калі скрозь пшаніцаю пахне над далінамі…Працяжнікам могуць аддзяляцца дад ч. або частка ад галоунай, калі яны размешчаны перад гал. ч. і суправаджаюцца узмоцненай інтанацыяі: Хто птушку пакрыудзіць – той сам сабе здрадзіць.Двукропъе ставіцца пасля гал. ч. або дад. пры іх лагічным выдзяленні, а таксама тады, калі дад. часткі раскрываюць сэнс слоу адно, аднаго у галоунай частцы і паміж імі можна уставіць словы а імена: Я хацелаі аднаго: кааб ен хутчэй паправіуся і кааб больш не лячыць мне яго.