Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

26. Аднасастаўныя выказнікавыя неасабовыя сказы: бесасабовыя і інфінітыўныя сказы, формы выражэння ў іх выказніка, семантычныя разнавіднасці.

Адасастаўны сказ – асобы структурна-семантычны тып простага сказа з адным граматычным саставам дзейніка або выказніка. Безасабовыя сказы – аднасастаўныя выказнікавыя сказы, галоўны член якіх абазначае дзеянне, стан незалежна ад дзеючай асобы: Добра ў раннюю восень у лесе. Галоўны член можа выр-ца: 1) Безасабовымі дзеясл (зваротнымі і незваротнымі): днее, світае, развіднела, змяркалася, дыхаецца, жывецца, давялося, прыйшлося і інш. Такія безасабовыя дзеясл па форме супадаюць з 3-й асобай адзін ліку і дзеясл прошлага часу ніякага роду: Хутка развіднела. Часта ў функцыі галоўнага члена выступае безасабовы зваротны дзеясл у спалучэнні з інфінітывам: Зыбіну давялося перажыць нямала горкіх дзён; 2) Асабовым дзеясл ў безасабовым знач: Думак хапіла на ўсю дарогу; 3) Безасабова-прэдыкатыўнымі словамі без звязкі і са звязкай, у спалуч з інфінітывам і без: У лесе стала яшчэ больш глуха, больш ціха і вільготна. 4) Дзеепрым залежнага стану ў форме прошлага часу са знач выніку дзеяння неназванай, невядомай асобы: У бакоўцы было праветрана, памыта. 5) Дзеясл быць у форме прошлага або буд часу: Іх было сямёра. 6) Адмоўным словам няма, адмоўнымі канструкцыямі: Без хлеба няма абеда. Семантычная разнавіднасць: 1) З’явы прыроды, стан навакольнага асяроддзя, псіх і фіз стан жывых арганізмаў, магчымасць, неабходнасць (выказнік выр безасабовым дзеясл): На ўлонні прыроды яму добра думалася і марылася; 2) З’явы прыроды, стыхійныя з’явы, стан навакольнага асяроддзя, псіх і фіз стан чалавека (жывых істот), дастатак або недахоп чаго-небудзь (выказнік выр асабовымі дзеясл ў безасаб знач): У абаронцаў Брэсцкай крэпасці не хапала боепрыпасаў, не было чаго есці піць; 3) Стан навакол асяроддзя, стан чалавека, яго адчуванні, магчымасці, немагчымасці, неабходнасці, маральна-этычнай ацэнкі, колькасная хар-ка: Улетку тут было шмат ягад, грыбоў; 4) Знач быцця, існавання, наяўнасці: Было на каня, будзе і на пугу; Інфінітыўныя сказы – аднасаст выказнік сказы, галоўны член якіх выражаны незалежным інфінітывам: Не злічыць у небе ясных зорак, не злічыць у сэрцы светлых дум. Такія сказы абазнач дзеянне, якое адбудзецца ў будучым і маюць розныя мадальныя знач – неабходнасць: Нам разам працаваць!; немагчымасць: Без працы не есці калачы; непазбежнасць: Табе, Беларусь, у вяках красавацца; пажаданасць: Так бы вось і ляцець, адчуваючы шчасце прастору; загад: Закрыць дарогу на суткі!.

27. Намінатыўныя сказы: характэрныя прыметы, выражэнне дзейніка, разнавіднасці паводле значэння, адрозненне ад іншых простых сказаў.

Намінатыўныя сказы – аднасаст дзейнікавыя сказы са знач быцця, існавання, наяўнасці прадмета, паняцця, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе. Прэдыкатыўнай асновай такіх сказаў з’яўл наз Н скл, колькасна-іменнае спалучэнне, займеннік: Вось яно, знаёмае мне скрыжаванне. Паводле значэння намінат сказы бываюць: 1) Быційныя – свярджаюць быццё, існаванне з’яў, прадметаў, паняццяў як факт рэчаіснасці: Снягі і снягі, халодная ўсеўладная і бясконцая бель. 2) Указальныя – не толькі паведамляюць пра быццё, існаванне з’яў, паняццяў, прадметаў, а і ўказваюць на іх (маюць указальныя часціцы вось, вот, вунь, во): А вунь і запаветны, не менш як шасцісотгадовы, дуб. Асаблівасцю намінат сказаў з’яўл тое, што ў іх хоць і названы прадмет, з’ява, падзея, але пра іх звыч нічога не паведамляецца, акрамя факта іх існавання, наяўнасці ці пытання пра іх. Намінатыўныя сказы не могуць быць адмоўнымі, яны толькі сцвярджальныя. Гэтыя сказы бываюць: 1) Неразвітымі (складаюцца з аднаго галоўнага члена сказа): Мароз. 2) Развітымі (у сваім складзе маюць дапасав і недапасав азначэнні, адасобл азначэнні, прыдаткі, параўнанні): Дарога звонкая, як сталь. Бярозы ў шэрані.