Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

28. Канструкцыі, што прымыкаюць да намінатыўных сказаў, і іх характарыстыка.

Намінатыўныя сказы– аднасаст-я сказы, якія складаюцца толькі з дзейніка або з дзейніка і паясняльных слоў. У іх сцвярджаецца быццё, існаванне пэўных прадметаў,паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе. (Цёмная, маўклівая ноч.)

Ад намінатыўных сказаў трэба адрозніваць некаторыя сінтаксічныя канструкцыі, якія фармальна супадаюць з намінатыўнымі сказамі:

1. Назвы твораў, устаноў, надпісы на вывесках, загалоўкі, назвы асоб па імені, прозвішчы, пасадзе, спецыяльнасці і пад.: Шыльда над дзвярыма здалёк віднеецца: «Рослікаўскае сельпо, магазін № 4» (Саб.); Чалавек працягнуў руку і назваў сябе: «Загадчык навучальнай часткі Арэшкін» (Шам.); Медыцынскі інстытут; Гродзенскі універсітэт імя Янкі Купалы; Іван Дамінікавіч Луцэвіч; Раман Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды»; «Полымя».

2. Няпоўныя двухсастаўныя сказы з выказнікам у форме назоўнага склону: «Ты хто?» – «Вясковы настаўнік»;

3. Сказы, якія называюць характэрную прымету таго, аб чым гаварылася раней: Табе, брат, вельмі трэба лячыцца, па ўсіх прыметах у цябе ёсць вялікая загана: санлівасць! (І.М.). А хлёсткая гэта работка – касьба (Б.).

4. Сказы, якія ўказваюць на прычыну таго, аб чым гаворыцца ў папярэдніх сказах: Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок… (К-с); Вечар. Свята ў клубе. дзень шахцёра.

5. Двухсастаўныя сказы з прапушчаным дзеясловам: Тут табе і бор, тут табе і ягада лясная, тут табе і дзяцел, тут табе і зязюля (Лыньк); У горадзе пажар! (Лыньк.); Перад намі бязмежны прастор (К-с).

6. Сказы-штампы (фразеалагізаваныя сказы): Добры дзень; Добры вечар; Хлеб-соль; Вялікі дзякуй.

29. Няпоўныя сказы і іх тыпы. Адрозненне няпоўных сказаў ад падобных да іх іншых сказаў.

Няпоуныя - гэта такія сказы, у якіх апушчаны адзін, або некалькі членау сказа, што успрымаюцца з кантэксту, сітуацыі ці узнауляюцца формай наяуных членау сказа. Наперадзе Шла Аня, за ёй Сяргей са Сцяпанам, потым Арына, і апошні - Павел. - апуш­чаны член успрымаецца з кантэксту. Па суседству з Белым возерам знаходзіцца другое -Чорнае. (В.В.) - азначэнне другое указвае на апушчаны член сказа - возера.

Няпоуныя сказы не з'яуляюцца асобным структур­ным тыпам: апушчаныя члены сказа могуць быць у роз­ных тылах сказа - двухсастауных і аднасастауных, про­стых і складаных: Увосень слауна чакацъ па снегу, а зімой першай травы.

Выдзяляюцца два віды няпоуных сказау –кантэкстуальныя і сітуацыйныя.

У кантэкстуальных няпоуных сказах апушча­ны член сказа (галоуны ці даданы) Пераехалі ручай, абмінулі густыя зараснікі альхі...Сідар сцішыуся, маучау і Клім. - неназваны дзейнік першага сказа успрымаецца з наступнага сказа.

Непауната сітуацыйных сказау абумоуліваецца абставінамі мовы, сітуацыяй. Прадмет гутаркі лексічна не выражаны, бо ён вядомы субяседнікам або успры­маецца зрокава. У няпоуных сітуацыйных сказах, як правіла, апушчаны дзейнік: Як дзіця. Цэлы дзень можа ганяць галубоу... - пра Яраша, які стаяу на даху веранды; «Ляцяць!» - «Дзе? Дзе?» - затупау па даху Яраш. - галубы.

НС часта ужываюцца у размоуна-бытавой мове, у дыялогах.

Для кантэкстуальных і сітуацыйных сказау характэрна граматычная непауната (апушчаны які-небудзь член сказа або некалькі членау) і сэнсавая (сэнс выказвання без кантэксту або сітуацыі незразумелы).

У мове шырока ужываюцца сказы, для якіх характэрна толькі граматычная непауната (адсутнічае выказнік), але сэнс іх зразумелы, і узнавіць выказнік немагчыма і нелатрэбна. Гэта так званыя эліптычныя са значэннем існавання, быцця, наяунасщ, руху: Над намі цёмнае неба, усыпанае буйнымі зорамі.

Эліптычным сказам уласщва дынамічнасць, лаканізм. Пауза на месцы пропуску выказніка у элштычных сказах на пісьме адзначаецца працяжнікам. Працяжнік не ставщца, калі пропуск члена сказа інтанацыйна не падкрэсліваецца: 3 тварам - да вянца, з розумам - да канца. Эліптычныя і няпоуныя сказы з апушчаным выказнікам трэба адрозніваць ад намінатыуных. У эліптычных сказах, як правіла, ёсць акалічнасць, што адносіца да апушчанага выказніка, у намінатыуных сказах акалічнасці не можа быць

Няпоуныя сказы з апушчаным дзейнікам нагадваюць пэуна-асабовыя сказы. У такіх няпоуных сказах выказнік выражаецца дзеясловам у форме прошлага часу адзіночнага лжу і у форме 3-й асобы адз ліку цяперашняга і будучага часуНа высокім абрывістым беразе - сасна. Стаіць, нібы у задуменні

30. Сінтаксічна непадзельныя сказы: стр-ыя і грамат. асабл., разнав паводле марфал. Выраж-я і паводле знач.

СНС - гэта непадзельныя сінт. адзінкі, у якіх нельга выдзеліць ні гал., ні дад. членаў сказа. Складаюцца з аднаго слова ці спалучэння слоў, якія выражаюць сцвярджэнне ці адмаўленне, згоду ці нязгоду, даюць эмац. ацэнку папярэдняму выказванню або змяшчаюць пабуджэнне да чаго-небудзь, запытанне: «Паўтарай за мной, хлопчык», – сказаў бацька. – «Добра», – шэптам сказаў Алесь (Каратк.).

СНС уласціва інтанацыя паведамлення, якая служыць сродкам выражэння мадальнасці, і суб’ектыўна-аб’ектыўныя катэгорыі сказа. Гал. асабл. такіх сказаў – нерасчлянёнасць, (яны не выражаюць сінтаксічных адносін і, значыць, не маюць членаў сказа, не могуць быць развітымі іншымі словамі). Па-за кантэкстам СНС не ўжываюцца, паколькі яны не маюць намінатыўнай функцыі і выконваюць толькі камунік. функцыю.

У ролі СНС найбольш ужывальныя наступныя катэгорыі слоў і спалучэнняў слоў: а) выклічнікі (эй, ай-ай, эге, вон, ат, гм); б) часціцы (так, ага, не, хіба, няўжо); в) мадальныя словы (праўда, вядома, безумоўна, разумеецца, несумненна і пад.); г) фразеалагічныя спалучэнні (Нічога падобнага! Што і казаць! Само сабой разумеецца!).

Асн. словы могуць спалучацца з мадал-мі словамі, часціцамі, выклічнікамі: А гаспадыня сказала: «Ну вось і добра».

Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на некалькі груп.

1. Эмац.-ацэначныя выражаюць розныя эмоцыі, даюць экспрэсіўную ацэнку пэўным з’явам: Ах, вось што! Значыцца, ты хлусіш, што не ведаў.

2. Сцвярджальныя сказы ўтвараюцца словамі так, ага, але, вядома, а як жа, добра і інш. Асн. функцыя – сцвярджэнне, станоўчы адказ на паст-е пытанне: «Ты заўтра нікуды не поўдзеш?» – «Не, дзядзька Арцём. Работа ёсць». – «Добра».

3. Адмоўныя выраж. нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем або пярэчанне самому сабе, часам няпэўны адказ на пытанне. Функцыю такіх сказаў вык-ць адм. словы: «Мы не спознімся, хлопцы?» – пытаюся. – «Не».

4. Пабуджальныя выражаюць волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных СНС выступаюць часціцы, выклічнікі і гукаперайманні (акрамя тых гукаперайманняў, якія не ўласцівыя мове чалавека: Му! Цік-так і інш.): «На», – дала яна штосьці яму.

5. Пытальныя хар-ца пытальнай інтанацыяй і выражаюць разнастайныя адценні значэнняў. У ролі пытальных сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, пытальныя часціцы, мадальныя словы і выклічнікі: Чаму позна прыехаў? Га?; Цяпер ты пойдзеш спаць, так?

Аўтары некаторых дапаможнікаў да нерасчлянёных сказаў адносяць словы са значэннем падзякі, прывітання, просьбы. Аднак гэтыя словы, як лічыць прафесар М.С.Яўневіч, «могуць быць развіты членамі сказа і ў такім выпадку страчваюць уласцівасць слова-сказа; параўн.: – Дзякуй ім за ласку, – флегматычна заўважыў сын (К.Ч.); На скаромнае выбачай (Кр.)»