Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова экз 1 курс 1 семестр.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
06.01.2022
Размер:
18.29 Mб
Скачать

1. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Две формы беларускай нацыянальнай мовы і іх характарыстыка.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Нацыянальная мова – мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова складаецца ў перыяд развіцця народнасці ў нацыю і звязана з развіццём капіталістычных адносін.

Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Літаратурная і дыялектная мовы знаходзяцца ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні, але паміж імі існуе істотная розніца.

Літаратурная мова - гэта вышэйшая, унармаваная, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы, якая выступае ў вуснай і пісьмовай формах. Яна абслугоўвае асноўныя сферы дзейнасці народа. Гэта мова школы, навукі, друку, радыё, тэлебачання і г.д. Наяўнасць нормы - асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай.Унармаванаць літаратурнай мовы заключаецца ў тым, што ў ёй рэгламентуецца значэнне і ўжыванне слова, а вымаўленне, напісанне, утварэнне граматычных форм слоў падпарадкуецца агульнапрынятаму норме. 

Сістэму норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы складаюць:

  • арфаэпічныя – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў;

  • акцэнталагічныя – правільная пастаноўка націску;

  • арфаграфічныя – правільнае напісанне слоў;

  • лексічныя і фразеалагічныя – правільны выбар слова (фразеалагізма) і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях;

  • словаўтваральныя – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы;

  • марфалагічныя – правільнае выкарастанне форм слоў;

  • сінтаксічныя – правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў;

  • пунктуацыйныя – правільная пастаноўка знакаў прыпынку;

  • стылістычныя – выкарастанне моўных сродкаў у адпаведнасці з пэўным стылем.

Мова выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем. Сучасны стан беларускай літаратурнай мовы – вынік працяглага і складанага працэсу яе развіцця, які непарыўна звязаны з лёсам беларускага народа. Дыялектная мова тэрытарыяльна і функцыянальна абмежавана. Яна існуе у вуснай форме і выкарыстоўваецца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.

2. Гістарычныя ўмовы і этапы развіцця беларускай мовы.

III тысячагоддзі да н.э. склалася славянская этнічная супольнасць, адзіны славянскі народ са сваёй мовай і культурай. Супольнае жыццё славян працягвалася да сярэдзіны I тысячагоддзя н.э. Карысталіся славяне адной мовай, якую ў навуцы прынята называць праславянскай, або агульнаславянскай, якая ў пісьмовых помніках не адлюстравалася. Агульнаславянскі перыяд быў самым працяглым. Ад яго ў мовах сучасных славян захавалася шмат аднолькавых лексічных адзінак, назіраюцца аднолькавыя фанетычныя працэсы, а таксама расы граматычнага ладу. У VI-VII ст. утвараюцца тры группы славянскіх плямён: усходнія,заходнія і паўднёвыя. Бел. народнасць сфарміравалася на аснове ўсходнеславянскіх плямёнаў – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў. На працягу X-XIII ст. усходнеславянскія народнасці карысталіся адной пісьмовай старажытнарускай літаратурнай мовай. На гэтай мове створана даволі шмат рукапісных помнікаў. З улікам іх наяўнасці усю гісторыю беларускай літ. мовы можна падзяліць як мінімум на тры перыяды яе развіцця.

Першы перыяд(X-XIV ст.) – агульнаўсходнеславянскі перыяд. Час існавання і равіцця старажытнарускай літ.мовы. Усе пісьмовыя помнікі з’яўляюцца рукапіснымі.

Другі перыяд(XIV-XVIII ст.) – старажытнабеларускі перыяд. Храналагічна дадзены перыяд супадае з утварэннем і далейшым развіццём бел.народнасці ў складзе ВКЛ. Мову гэтага перыяду прынята называць старажытнай беларускай. Яна сфарміравалася ў XIV-XV ст. на аснове ўсходнеславянскай літ.мовы, якая пад ўплывам народна-дыялектнай ўсё больш набывала выразныя бел.асаблівасці. У XVI ст. старажытная бел.мова дасягае найвышэйшай ступені свайго развіцця і выступае ўжо як асобная славянская мова. У канцы XVI ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі(1569) аказалася у саставе РП, пачынаецца актыўны працэс паланізацыі беларускага і украінскага насельніцтва ВКЛ. Забарона бел.мовы Варшаўскім сеймам у 1696 годзе і негатыўныя адносіны да яе царскага ўрада Расіі выклікалі вялікі разрыў паміж пісьмовымі традыцыямі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы. Гэта быў заключны этап у працяглай гісторыі старажытнай бел.літ.мовы. Ён бедны на пісьмовыя помнікі.

Трэці перыяд(XIX-па наш час) – перыяд новай сучаснай літаратурнай мовы. На тэрыторыі Беларусі на працягу ўсяго XIX ст. не існавала навучальных устаноў, у якіх выкладанне вялося б на бел.мове.. Супраць нацыянальнага прыгнёту ўспыхівалі паўстанні(1830 і 1863 гг.). Пасля рэвалюцыі 1905-1907 гг. Была знята забарона карыстацца бел.мовай. Новы этап у гісторыі бел.літ.мовы звязаны з будаўніцтвам беларускай дзяржавы, якая стварыла неабмежаваныя ўмовы для яе выкарыстання і равіцця. Пачалося сістэматычнае і глыбокае даследаванне фанетыкі, лексікі, граматычнага ладу бел.літ.мовы, выяўляліся тэндэнцыі яе далейшага развіцця. На гэтым этапе развіцця паўстала вострая неабходнасць упарадкаваць яе правапісныя і лексіка-граматычныя нормы. Гэту задачу выканаў Браніслаў Тарашевіч, які ў 1918 годзе выдаў «Беларускую граматыку для школ». Аднак і граматыка Тарашкевіча, і іншыя падручнікі не змаглі дакладна вызначыць усе характэрныя рысы бел.мовы і паслядоўна сфармуляваць іх у граматычных правілах. Таму ў 20-я гады XX ст. разгарнулася шырокая дыскусія па пытаннях нармалізацыі бел.літ.мовы. Для ўпарадкавання норм роднай мовы ў лістападзе 1926 г. была склікана Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Для апрацоўкі матэрыялаў канферэнцыі і канчатковай выпрацоўкі праекта правапісу была створана спецыяльная Правапісная камісія. У 1933 быў выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапісу». У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне бел.мовы з многіх сфер грамадскага жыцця. (Канец 30-х гг. – 80-я гг. XX ст.) – гэта этап, калі руская мова фактычна выконвала ролю дзяржаўнай, выцесніўшы беларускую. У 1990 г. быў прыняты закон «Аб мовах ў Рэспубліцы Беларусь», у адпаведнасці з якім бел.мове быў нададзены статус дзяржаўнай. 14 мая 1995 г. адбыўся першы агульнарэспубліканскі рэферэндум, дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе, г.зн. бел. і русск. мовы могуць раўнапраўна выкарыстоўвацца.

3. Беларуская мова сярод славянскіх моў. Фанетычныя і лексічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мѐртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб'ядноўваюцца ў моўныя сем'і (іх каля 20): індаеўрапейская, цюркская, угра-фінская, кітайска-цібецкая, мангольская, семіта-хаміцкая і інш. У сваю чаргу, моўныя сем'і могуць распадацца на моўныя групы і падгрупы. Аднак ѐсць мовы, якія існуюць ізалявана, не ўваходзяць у склад сем'яў ці груп. Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям'і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы. Індаеўрапейскія мовы - самая вялікая ў свеце моўная сям'я. Індаеўрапейская сям'я моў падзяляецца на 12 груп: індыйская, германская, раманская, славянская, балтыйская і інш. Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю, заходнюю і паўднёвую. Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы недзе на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзяў да н. э.

4. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Лінейныя фанетычныя адзінкі і іх характарыстыка.

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы, а таксама націск і інтанацыю. Сярод лінгвістычных дысцыплін фанетыка займае асаблівае месца так як вывучае гукавыя сродкі, якія пазбаўлены самастойнага значэння. Фанетыка звязана цесна з лексічнымі і граматычнымі сістэмамі бел. мовы так як гукі робячыся адзінкамі граматыкі і лексікі набываюць значэння і вызнач. існаванне такіх адзінак мовы, як марфема і слова. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, якая апісвае асаблівасці вуснай мовы, выяўляе заканамернасці гукавай сістэмы. Фанетыка вывучае гукавыя сродкі мовы зыходзячы з вым. носьбітаў мовы. На фанетыку апіраецца графіка і арфаграфія таму што гукі пры дапамозе графічных сродкаў з улікам арфаграфічных правіл адлюстр. на пісьме. Да лінейных фанетычных адзінак адносяцца:

- фанетычны тэкст – зыходная велічыня фанетычнага падзелу маўлення. Тэкст абмежаваны паўзамі перад пачаткам і ў канцы можа мець пэўны фанетычны малюнак: вымаўленчы ўступ, кульмінацыі, завяршэнне (заканчэнне);

- фонаабзац – сукупнасць кампазіцыйных частак тэксту, якая характарызуецца сэнсавай і камунікатыўнай закончанасцю;

-фраза – адзінка, якая характарызуецца адносна закончаным па сэнсе выказваннем. Ёй уласціва інтанацыйная закончансць.

- маўленчы такт (сінтагма /) – частка фразы, якая характарызуецца інтанацыяй незакончанасці і больш кароткімі паўзамі.

- фанетычнае слова – адзінка, аб’яднаная адным націскам. Фанетычныя словы могуць супадаць з лексічнымі словамі, а могуць і не супадаць. Тыя словы, якія прымыкаюць да наступных самастойных слоў называюцца праклітыкамі. Тыя несамастойныя словы, якія прымыкаюць да папярэдніх самастойных слоў называюцца энклітыкамі.

- склад – найменшая адзінка вымаўлення ў маўленчым працэсе, якая складаецца з аднаго ці некалькіх гукаў і вымаўляецца адным выдыхаемым штуршком паветра. Склады бываюць:

а) паводле таго, з якога гука пачынаюцца:

- прыкрытыя(пачынаецца з зычнага)

- непрыкрытыя(пачынаецца з галоснага)

б) паводле таго, якім гукам заканчваюцца:

- адкрытыя (заканчваюцца галосным)

- закрытыя (заканчваюцца зычным)

5. Артыкуляцыйныя, акустычныя і функцыянальныя адрозненні паміж галоснымі і зычнымі гукамі. Гук і фанема.

Артыкуляцыя – рух маўленчых органаў пры ўтварэнні гукаў. З пункту гледжання артыкуляцыі ўсе гукі падзяляюцца на зычныя і галосныя. Найбольш істотнымі адрозненнямі паміж зычнымі і галоснымі з’яўляюцца наступныя.

1. Галосныя ў адрозненне ад зычных з’яўляюцца вяршыняй гучнасці склада.

2. З акустычнага пункту гледжання галосныя – гэта чыстыя тоны, а зычныя – шумы або шумы з тонамі. Галасавыя звязкі абавязкова ўдзельнічаюць пры ўтварэнні галосных, пры ўтварэнні ж зычных голас можа і адсутнічаць, але абавязкова прысутнічае шум.

3. Ваганні галасавых звязак пры ўтварэнні галосных перыядычныя, раўнамерныя, а пры ўтварэнні зычных – неперыядычныя.

4. Пры ўтварэнні галосных адсутнічае перашкода на шляху выдыхаемага паветра, а пры ўтварэнні зычных такая перашкода заўсёды ёсць.

5. Пры артыкуляцыі галосных характэрны размыкальныя рухі, а пры ўтварэнні зычных – змыкальныя рухі.

6. Пры артыкуляцыі галосных мускульнае напружанне з’яўляецца нелакалізаваным, разлітым, а пры ўтварэнні зычных – лакалізаваным.

7. Зычныя нясуць большую сэнсавую нагрузку, чым галосныя. Так, калі са слова назваць толькі галосныя гукі [э], [а], то застанецца незразумелым сэнс слова. Больш зразумелым будзе, калі назавём зычныя [к], [р], [с], [л] (слова крэсла).

Гукі- найдрабнейшыя мінімальныя адзінкі моўнай плыні, якія хар-ца пэунымі прыметамі, а таксама з’яўл. Вынікам працы маўленчага апарата чалавека. Гукі- лінейныя фанетычныя адзінкі пазбаўленыя значэння, яны з’яўляюцца буд.матэрыялам для фан. адзінак больш высокага ўзроўню. Гукі мовы маюць розныя уласцівасці таму яны даследуюцца з розных бакоў. Аспекты:

• Акустычны (фізічны) дазваляе вывучыць гукі, як фізічную з’яву.

• Артыкуляцыйны (фізіялагічны) дазваляе дасл. працу маул. органаў у выніку дзейнасці якіх утвараюцца гукі.

• Функцыянальны (лігвістычны)- пры гэтым аспекце гук мовы утв. мноства гукаў маўлення падз. на акуст. і артык.хар-ках.

Фанема-мінімальная адзінка гукавога ладу мовы.

6. Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных гукаў.

Галоснымі называюцца гукі, якія вымаўляюцца з дапамогай голасу.

Усе галосныя гукі беларускай мовы – [а], [о], [і], [у], [ы], [э] – маюць пэўныя артыкуляцыйныя асаблівасці, гэта значыць пры іх вымаўленні адбываюцца такія рухі маўленчых органаў, якія з’яўляюцца характэрнымі толькі для канкрэтнага гука. Пры артыкуляцыйнай класіфікацыі галосных улічваецца становішча языка і губ у момант вымаўлення.

Паводле ступені пад’ёму языка да цвёрдага нёба пры ўтварэнні галосных усе яны падзяляюцца на тры групы: верхняга пад’ёму – [і], [ы], [у], сярэдняга – [э], [о] і ніжняга – [а]. У залежнасці ад руху языка па вертыкалі вызначаюць галосныя пярэдняга рада – [і], [э]; сярэдняга рада – [а], [ы]; задняга рада – [у], [о]. Пры актыўным удзеле губ утвараюцца гукі [о], [у], таму яны называюцца губнымі ці лабіялізаванымі. Усе астатнія называюцца нелабіялізаванымі.

7. Пазіцыйныя змены галосных гукаў. Аканне і яканне. Прыстаўныя і ўстаўныя галосныя ў беларускай мове.

Чаргаванне – змена гукаў адной марфемы ў розных формах слова або ў аднакарэнных словах: рэкі-рака, воды-вада, лес-лясны. Пазіцыйныя чаргаванні адбываюцца ў залежнасці ад месца гука ў слове і адлюстроўваюць фанетычныя нормы сучаснай мовы. Чаргаванне [о], [э] з [а].

Закон акання – пераход [о], [э] пасля цвёрдых зычных ў ненаціскным становішчы ў гук [а]: рэчка-рака. Яканне – змена гукаў [о], [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам на гук [а]: неба-нябёсы, вёска-вясковы. Да пазіцыйнага чаргавання адносіцца чаргаванне гукаў [і]:[ы] і гукаў [і]:[й]: ісці-зайсці, падысці.

Прыстаўныя і устаўныя галосныя:

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

- у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імгла, імчаць, імгненне;

-у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа. . Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца.

2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца.

8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных гукаў.

Найбольш пашыранымі гістарычнымі чаргаваннямі галосных гукаў у бел.літ.мове з’яўляюцца чаргаванні:

[а] – [у] – в’[а]жу:в[у]зел;

[а] - [э] – л[а]зіць:л’[э]зці;

[э] –[о] – тр[э]сці:тр[о]с;

[э] – [о] – [а] – тр[э]сці:тр[о]с:тр[а]сці;

[о] – [у] – [ы] – с[о]хнуць:с[у]хі:выс[ы]хаць;

[о] – [ы] – к[ро]ў:к[ры]вавы;

[у] – [ы] – сл[у]хаць:сл[ы]х;

[о] – [а] – [э] – нуль гука аг[о]нь:агню

Галосныя о, а, э, якія чаргуюцца з нулём гука, называюцца беглымі галоснымі.

Існуе і шэраг чаргаванняў галосныхса спалучэннем гукаў, у склад якіх уваходзяць галосны і зачныя:

[а] – [ін(ын)], [ім(ым)]: м’[а]ць – разм[ін]аць;

[ы] – [ый] – [ов(оў)]: кр[ы]ць – кр[ы]ю – пакр[ов]ы;

[ы] – [ыв(ыў)] – [а]: пл[ы]ць – пл[ыв]ец – пл[а]ваць.

Шматлікія гістарычныя змены гукаў абумовілі фанетычныя асаблівасці бел.мовы і вызначылі яе асобнае месца ў шэрагу іншых славянскіх моў.

9. Артыкуляцыйная класіфікацыя зычных гукаў.

Артыкуляцыя кожнага гука складаецца з трох фаз: 1. экскурсіі – прымання маўленчымі органамі становішча, неабходнага для ўтварэння канкрэтнага гука; 2. вытрымкі – фіксацыі органаў маўлення ў пэўным становішчы; 3. рэкурсіі – вяртання органаў маўлення ў нейтральную пазіцыю або ў становішча, неабходнае для ўтварэння наступнага гука. У маўленчай плыні гукі рэдка вымаўляюцца ізалявана, а гэта значыць, што экскурсія наступнага гука супадае з рэкурсіяй папярэдняга гука, а апошняя фаза (рэкурсія) артыкулюецца адначасова з пачаткам (экскурсіяй) наступнага гука. Пры артыкуляцыі гука ў маўленчай плыні фаза вытрымкі можа і зусім адсутнічаць (напрыклад, у выбухных зычных), паколькі змяненне становішча маўленчых органаў характарызуецца вялікай хуткасцю. Пры характарыстыцы зычных гукаў увага звяртаецца на чатыры артыкуляцыйныя прыметы: 1. месца ўтварэння; 2. спосаб утварэння; 3. удзел голасу і шуму; 4. наяўнасць або адсутнасць палаталізацыі.

Па месцы ўтварэння ўсе зычныя гукі ў залежнасці ад актыўнасці тых ці іншых органаў маўлення падзяляюцца на губныя, або лабіяльныя і язычныя. Гэта значыць, што ў губных зычных актыўным органам маўлення з’яўляецца ніжняя губа, а ў язычных такім органам будзе язык.

У залежнасці ад таго, да якога пасіўнага органа дакранаецца актыўны (ніжняя губа), губныя зычныя гукі падзяляюцца на наступныя падгрупы: 1. губна-губныя…

10. Асіміляцыя і дысіміляцыя зычных гукаў. Фанетычнае падаўжэнне зычных. Адрозненне падаўжэння ад марфемнага падваення.

А) Асіміляцыя - гэта фанетычны працэс прыпадабнення аднаго гука да другога. Па выніку ўздзеяння асіміляцыя бывае поўнай(гук поўнасцю траціць сваю артыкуляцыю і набывае асаблівасці гука, да якога прыпадабняецца) і няпоўнай(гук прыпадабняецца па адной або некалькі прыметах, захоўваючы пэўнае адрозненне паміж сабой). Па напрамку ўздзеяння адрозніваюць прагрэсіўную(наступны гук прыпадабняецца да папярэдняга) і рэгрэсіўную(наступны гук уздзейнічае на папярэдні). Акрамя гэтага бывае яшчэ слоўная, міжслоўная, сумежная і дыстанцыйная асіміляцыя. Існуе некалькі відаў асіміляцыі:

  1. Асіміляцыя па глухасці прыпадабненне звонкага зычнага да глухога пад уплывам суседняга глухога зычнага; у большасці выпадкаў у беларускай мове рэгрэсіўная асіміляцыя па глухасці з’яўляецца арфаэпічнай нормай і не перадаецца на пісьме;

  2. Асіміляцыя па звонкасціпрыпадабненне глухога зычнага да звонкага пад уплывам суседняга звонкага зычнага; у беларускай мове асіміляцыя па звонкасці не вельмі пашырана;

  3. Асіміляцыя свісцячых да шыпячыхпрыпадабненне свісцячага да шыпячага пад уплывам суседняга шыпячага зычнага. Часта адбываецца на стыку марфем;

  4. Асіміляцыя па цвёрдасці прыпадабненне мяккага зычнага да цвёрдага пад уплывам суседняга цвёрдага зычнага, у беларускай мове асіміляцыя па цвёрдасці, як правіла, замацавана ў напісаннях;

  5. Асіміляцыя па мяккасці – прыпадабненне цвёрдага зычнага да мяккага пад уплывам суседняга мяккага зычнага;

Асіміляцыя па мяккасці ў беларускай мове адбываецца:

  • у спалучэннях [з], [с] з наступнымі мяккімі зычнымі (акрамя заднеязычных [г'], [к'], [х']: [с']лед, [с']ляза;

  • пры спалучэнні [н] з наступнымі мяккімі [з'], [с'], [дз'], [ц']: кама[н']дзір;

  • у спалучэннях [д], [т] з наступнымі мяккімі [в'], [м'] у корані слова: [дз’]веры.

Асіміляцыя па мяккасці не адбываецца ў:

  • губных [б], [п], [м], [ф], [в] перад мяккімі: ся[мj’]а;

  • заднеязычных [г], [к], [х] перад мяккімі: [хв']іліна.

Дысіміляцыяраспадабненне двух гукаў; сустракаецца ў адзінкавых словах беларускай мовы. Дісіміляцыя, як асіміляцыя, можа быць прагрэсіўнай і рэгрэсіўнай, сумежнай і дастанцыйнай.

Б) У беларускай мове падаўжаюцца зычныя [н], [л], [с], [з], [ц] (з [т’]), [дз] (з [д’]), [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі. Не падаўжаюцца губныя ([б], [п], [в], [м]), [р], заднеязычныя [г], [к], [х]. Падоўжаныя зычныя ўжываюцца ў зборных назоўніках: вецце, збожжа, у абстрактных назоўніках:захапленне,сумленне, у адзеяслоўных назоўніках:снеданне,жыццё, у творным склоне адзіночнага ліку назоўнікау ж.р і лічэбнікаў:пяць,дзевяць,у некаторых прыслоўях:пешшу,рыссю. Падаўжэнне зычных узникла ў вынику страты рэдукаваных и асіміляцыйнага змянення зычнага ў спалучэнні з наступным [й]. Сучасным падоўжаным зычным адпавядала спалучэнне [ьй].

11. Сцяжэнне зычных гукаў на стыку кораня і суфікса, прыстаўкі і кораня. Спрашчэнне груп зычных.

Сцяжэнне – фанетычная з’ява, у выніку якой два аднолькавыя або блізкія ў якіх-небудзь адносінах гукі сцягваюцца у адзін. Сцяжэнню падпадаюць наступныя гукі:

[сс-с]: беларус+ск – белару[с]кі

[зс-с]: каўказ+ск – каўка[с]кі

[шс-с]: таварыш+ск – тавары[с]кі

[жс-с]: прыго[жс]тва – прыго[с]тва

[тс-ц]: савет+ск – саве[ц]кі

[дс-ц]: горад+кс – гара[ц]кі

[цс-ц]: купец+ск – купе[ц]кі

[чс-ц]: Баранавічы+ск – баранаві[ц]кі

[кс-ц]: батрак+кс – батра[ц]кі

Непасрэднае сцяжэнне адбываецца толькі ў спалучэннях [сс-с]. Ва ўсіх астатніх выпадках адбываецца рэгрэсіўная асіміляцыя, а затым сцяжэнне.

Спрашчэнне – фанетычная з’ява, пры якой з этымалагічных трох-чатырох гукавых спалучэнняў зычных выпадаюць асобныя гукі. У бел.мове спрасціліся наступныя спалучэнні:

Здн-зн: выезд – выязны;

Стн(с’ц’н)-сн: карысць – карысны;

Стл-сл:

Лнц-нц: сонца;

Рдц-рц: сардэчка – сэрца;

Скн-сн: ціск – ціснуць;

Згн-зн: брызгаць – брызнуць.

12. Зычны [ў] і яго паходжанне. Дзеканне і цеканне. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя гукі.

А)Гук [ў] узнік на месцы въ, вь, калі пасля страты слабых канцавых рэдукаваных [ъ], [ь] [в] апынуўся на канцы слова або перад зычным. На канец Х – пачатак ХІ ст. у асобных усходнеславянскіх дыялектах існаваў губна-зубны [в], а ў іншых – губна-губны зычны [w]. Дыялекты, якія пасля падзення рэдукаваных захавалі губна-губны [w], ведаюць пераход [в] → [у (ў)]. Прычым, паколькі губна-губны [w] – санант, то перад наступным зычным, ён паводзіць сябе як галосны, а перад наступным галосным – як зычны: трава – траўка. Гаворкі з губна-губным [w] і пераходам [в] → [у (ў)] сталі асновай беларускай мовы, дзе губна-губны [w] змяніўся на [ў] перад зычным, на канцы слоў, а [в] стаў губна-зубным.

Б)Характэрнай асаблівасцю фанетычных змен бел.мовы з’яўляецца дзеканне і цеканне. Дзеканне – змена зычнага [д] пры яго памякчэнні на мяккі [дз’].

Цеканне – змена зычнага [т] на мяккі [ц’]. Дзеканне і цеканне адбываецца перад галоснымі, а таксама перад мяккім [в’]. Перад [в’] не мяняюцца [д] прыставачны і [т] суфіксальны.

В Прыстаўныя і ўстаўныя гукі - адметная рыса бел.мовы. У рускай мове словы вымаўляюцца без гэтых гукаў.Прыстаўныя гукі з’яўляюцца ў пачатку слова.Гэта галосныя [а][о][і] перад санорнымі[р][м][л] и зычныя[в][j][г]). Устаўныя гукі з’яўляюцца ў сярэдзіне бел.слоў. Гэта галосныя, што ўзнікаюць паміж зычнымі перад санорнымі.

Зычны г можа быць прыстаўны (гэты, гэтакі, гэтулькі, гэтак, гэтаксама, гэй, га, гэ) і ўстаўны (адгэтуль, дагэтуль).

Прыстаўное (устаўное) в пішацца:

  1. Перад каранёвым націскным у ў пачатку слоў, а таксама ва ўсіх вытворных ад іх словах незалежна ад націску: вучань і навука;

  2. Перад націскным о ў пачатку слоў і пасля прыставак: восень і ўвосень (але: наогул, окаць). Калі ў ненаціскным становішчы о пераходзіць у а, то прыстаўны (устаўны) в не пішацца: вокны і акно.

  3. У такіх словах, як вока, востры, навокал, вакол, і вытворных ад іх (наваколле, завастрыць, вачаняты);

  4. У некаторых іншых словах перад о, у: павук, павуцінне,  ніводзін, Лявон, Тадэвуш, Навум,  Матэвуш, Радзівон, есавул, каравул, цівун, Навуменка.

13. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні зычных гукаў.

Пазіцыйнае чаргаванне зычных адбываецца пад уплывам суседніх зычных гукаў у сярэдзіне слова або залежаць ад становішча зычных у канцы слова.

Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца:

А)чаргаванні звонкіх и глукіх у сярэдзіне слова ў выніку асіміляцыі:

[б]-[п],

[г]-[х],

[з]-[с],

[д]-[т],

[дз’]-[ц’],

[ж]-[ш],

Б) чаргаванні звонкіх и глухіх і як вынік аглушэння звонкіх зычных на канцы слова

[б]-[п],

[г]-[х],

[з]-[с],

[д]-[т],

[дз’]-[ц’],

[ж]-[ш],

[дж]-[ч].

В)чаргаванні цвердых і мяккіх зычных як вынік асіміляцыі па мяккасці,змякчэння зычных перад [э][і]пры змене формы слова і ўтварэнне новых слоу:

[з]-[з’],

[с]-[с’],

[д]-[дз’].

Г) чаргаванні заднеязычных [г][к][х][г’][к’][х']

[г]-[г’]ворага-ворагі,

[к]-[к’]клетка-клекі,

[х]-[х’]арэх-арэхі.

Найбольш даўнім і пашыраным гістарычным чаргаваннем з’яўляецца чаргаванне заднеязычных [г][к][х] з шыпячымі [ж][ч][ш]: вага-важыць, рака-рэчка. Гэтае чаргаванне адбываецца ў розных дзеяслоўных формах: магу-можаш, пры формаўтварэнні і словаўтварэнні прыметнікаў: доўгі-даўжэйшы, лёгкі-лягчэйшы, а таксама назоўнікаў рог-ражок. Да гістарычных чаргаванняў адносяцца чаргаваннні заднеязычных[г][к][х] са свісцячымі[з’][ц‘][с‘]. Гістарычнымі з’яўляюцца чаргаванні ў дзеясловах зычных[дз’][ц’][з‘][с‘] з шыпячымі [дж][ч][ж][ш], а таксама губных з губнымі +[л’]:

[б’]-[бл‘] раздрабіць-раздраблю,

[п’]-[пл‘] паступіць-паступлю,

[м’]-[мл’] задрамаць-задрамлю,

[ф’]-[фл’] раграфіць-раграфлю.

Пашырана гістарычнае чаргаваннне[л]-[ў], якое адбываецца ў родавых формах дзеясловаў прошлага часу: спявала-спяваў, шумела-шумеў.

14. Склад, тыпы складоў. Прынцыпы складападзелу ў беларускай мове.

Склад – найкарацейшая адзінка моўнай плыні, якая ўтвараецца з галоснага гука або спалучэння галоснага з зычнымі гукамі: аб-дым-кі. У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных гукаў. Колькасць жа зычных і размяшчннне іх у складах могуць быць рознымі. У залежнасці ад месца галоснага ў складзе адрозніваюць склады:

- адкрыты – заканчваецца галосным гукам (ра-дзі-ма);

- закрыты – заканчваецца зычным гукам (бон-дар);

- прыкрыты – склад, які пачынаецца з зычнага (ве-ра-сень);

- непрыкрыты – склад, які пачынаецца з галоснага (а-га-род).

Вызначэнне межаў паміж складамі ў слове і на стыках слоў называецца складападзелам. У бел. мове складападзел праводзіцца з улікам узрастаючай гучнасці. Найбольш гучнымі з’яўляюцца галосныя, пасля іх ідуць санорныя, за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя. Падзяляючы слова на склады, трэба кіравацца наступнымі правіламі:

1) адзін зычны гук, які знаходіцца паміж галоснымі, заўсёды адносіцца да наступнага склада: бя-ро-за, ма-лі-на;

2) калі паміж галоснымі знаходіцца спалучэнне шумных зычных або спалучэнне шумных з санорнымі, усё спалучэнне адносіцца да наступнага склада: до-шка, ле-сві-ца;

3) калі паміж галоснымі гукамі размешчана спалучэнне санорнага і шумнага зычных, то санорны адносіцца да папярэдняга склада, а шусны – да наступнага: баль-зам, тор-маз;

4) калі паміж галоснымі знаходзяцца спалучэнні двух санорных, то санорныя могуць раздзяляцца або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне, сум-на і су-мна;

5) зычныя [й], [ў] заўсёды адносяцца да папярэдняга склада: бай-дар-ка, вай-скоў-цы.

15. Націск у беларускай мове.

Націск-выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў –вышыні, працягласці. У выніку слова набывае адметнае фанетычнае аблічча. Ярка гэта выяўляюць прыклады, калі словы адрознівае толькі націск.

У бел. мове слоўны націск разнамесны ці свабодны, ён можа быць на першым ці другім, трэцім и г.д. складзе. Гэтая асаблівасць націску дазваляе адрозніваць розныя словы, якўя складаюцца з аднолькавых гукау: каса-каса, атлас-атлас.

Разнамесны націск бел. мовы ў адных словах бывае нерухомым, пры ўтварэнні розных словаформ застаецца на адным і тым жа складзе, а ў другіх-рухомы, пры ўтварэнні словаформ пераходзіць з аднаго склада на іншы.

Толькі некаторые словы, так званыя акцэнтныя дублеты, могуць ужывацца з двума націскамі: навокал-навакол.

Для бел. маўлення не характэрны вялікія межнаціскныя інтэрвалы. Таму ў шматскладовых складаных и складанаскарочаных словах, акрамя асноўнага, паяўляецца дадатковы, так званы пабочны націск: добраўпарадкаваны. Паяўленне пабочнага націску тлумачыцца і тым, што ненаціскныя галосныя павінны вымаўляцца выразна. Пабочны націск дапамагае шматскладоваму слову лепш прыстасавацца да патрабаванняў рытмічнай структуры фразы.

У бел. мове большасць службовых слоў не мае націску. Такія словы называюцца клітыкамі. Яны прымыкаюць да паўназначных слоў, утвараючы разам з імі адзінае фанетычнае слова. Ненаціскные словы, якія прымыкаюць спераду да націску, называюцца праклітыками: пад акном. А тыя ,што стаяць пасля націскных – энклітыкамі:сказау бы..

У кожнай фразе адно са слоў мае больш моцны націск, чым астатнія, што дазваляе слухачу засяродзіць на ім большую ўвагу,выдзеліць яго лагічна.Такі націск называецца лагічным.

16. Інтанацыя, яе кампаненты і роля ў маўленні.

Інтанацыя—гэта сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы ці яе частак як адзінага цэлага. Такімі сродкамі з’яўляюцца:1)мелодыка-змяненне тону голасу; 2)інтэнсіўнасць-сіла голасу; 3)тэмбр; 4)тэмп маўлення; 5)пэўнае размяшчэнне паўз. Інтанацыя есць у кожным выказванні. З яе дапамогай маўленне падзяляецца на пэўныя часткі, яна служыць для выражэння эмацыянальнага стану гаворачага, яго адносін да прадмета гаворкі і суразмоўцы.

Інтанацыя выражае эмацыянальную накіраванасць маўлення, а таксама інтанацыя з’яўляецца лагічнай асновай.

Асноўнай інтанацыйна аформленай адзінкай у бел.мове з’яўляецца фраза, інтанацыйны малюнак цалкам рэализуецца ў фразе як камунікатыўнай адзінцы. Фраза ў залежнасці ад сэнсу, даўжыні можа складацца з аднаго, двух і больш маўленчых тактаў, на працягу якіх и вымаўляецца інтанацыя.Менавіта наяўнасць інтанацыі адрознівае маўленчы такт ад фанетычнага слова-адзінкі ніжэйшага ўзроўню, якая не мае асобнай інтанацыі.

17. Арфаэпія. Прычыны адхіленняў ад арфаэпічнай нормы. Фарміраванне беларускага літаратурнага вымаўлення.

А) Тэрмін арфаэпія разглядаецца у вузкім і шырокім значэнні. Пры шырокім разуменні Арфаэпія –гэта сукупнасть вымаўленчых нормаў нацыянальнай мовы якія забяспечваюць адзінства яе гукавога афармлення. Пры вузкім разуменні Арфаэпія –раздел мовазнаўства ў якім вывучаюцца вымаўленчыя нормы.

Арфаэпія вырашае наступныя задачы:

 Апісанне літаратурнага вымаўлення.

 Выпрацоўка правілаў аднастайнага вымаулення.

 Вывучэнне гукаў і іх размяшчэння ў словах.

 Даследаванне арфаэпічных варыянтаў

 Выпрацоўка вымаўленчых рэкамендацый.

Арфаэпія ахоплівае літ. вымаўленне, а таксама суперсігментнай фанетыкі (націск, тон і інш.) Арфаэпічные нормы складваюцца гістарычна разам с фарміраваннем нац.мовы. Правілы вымаўлення становяцца абавязковымі нормамі толькі пасля ўнармавання арфаграфічнай сістэмы.Сярод арфаэпічных нормаў адрозніваюць: непасрэдна вымаўленчыя нормы, а так сама нормы суперсігментнай фанетыкі(нормы пастаноўкі націску і выкарыстання унтанацыйных сродкаў) Арфаэпія адрознівае месца націску ў слове, у словах-амографах(словы якія пішуцца аднолькава, але вымаўляюцца па рознаму атлас ), у граматычных формах (сУшыць - сушЫць).Практычнае значэнне арфаэпіі заключаецца ў выкарыстанні арфаэнічных ведаў у методыццы выкладання бел.мовы і літ.чыт пры навучэнні дзяцей гукавой і пісьмовай формам мовы. Арфаэпія вызначае правілы чытання літар іх спалучэнняў, вучыць правільна чуць літ.маўленне, а таксама суадносіць націскныя і ненаціскныя склад. Арфаэпія вызначае пэўныя рысы гаворачага на выкарыстанне арфаэпічных норм грунуецца выр.чыт і сцэнічнае майстэрства.

 Адной з асноўных прычын, якія парушаюць літаратурнае вымаўленне, - уплыў вымаўлення народных гаворак (дыялектаў).

 Адхіленні ад норм літ.вымаўлення звязана з уплывам арфаграфіі.(літара чытаецца так як яна гучыць у алфавіце, не ўлічваючы злітнага чытання і уплыву сусудніх гукаў).

 Пад уздзеяннем рускай мовы таксама ідзе нарушэнне нормаў вымаўлення.( памылка пастаноўкі націску здАлі (рус) здалІ (бел)).

Веданне арфаэпічных норм бел.літ.мовы вызначае правільнае, літ.вымаўленне – істотны элемент культуры мовы, які сведчыць і аб культуры чалавека.

Б) У канцы XIX ст. пачалося фарміраванне сучаснай бел.літ.мовы аднак у той час яна не мела дасканалага правапісу, не былі распрацаваны арфаэпічныя нормы, якія складваюцца пазней за арфаграфічныя.Сучасная бел.літ.мова развівалася на базе народных гаворак. 20-я гады XX ст. спрыялі развіццю бел.літ.мовы. У 1920г у Мінску адкрыўся БелДзяржТэатр у 1926 г другі БелДзяржТэатр адкрыўся ў Віцебску, з'яўляюцца бел.газеты “наша ніва” “наша доля”. У 20-я вялікай папулярнасцю карыстаецца ”першая бел.грамата для школы” Бр. Тарашкевіча (1918г). у канцы 20-х гадоў пачатку 30-х гадоў XX ст. пачынаюцца сталінскія рэпрэсіі –шмат паліт.дзеячаў і літураведаў былі рэпрэсіраваны. У 1933 быў падрыхтаваны праект правапісу, якім афіцыяльна карысталіся да 50-х гадоў.У 1957 быў зацверджаны новы праект зменаў і ўдасканаляння бел.правапіса. Бел.літ вымаўленне к канцу 30-х гадоў набыло ўзаконены характар, арфаэпічныя нармы ўдасканаліліся разам са зменамі ў правапісе. Вывучэнне норм вуснага бел.вымаўлення пачалося толькі паслі ВАВ аднак ужо да 60-х гадоў дасканала даследавалася, перш за ўсё з'яўляюцца пісьмовая форма мовы, у 70-я былі сфарміраваны агульныя больш тыповыя правілы выр.чыт., і тэхнікі вуснага маўлення(былі выданы працы А.каляды “выр чыт” Ф Янкоўскага “Бел.літ вымаўленне”

18. Вымаўленне галосных.

Галосныя гукі ў бел.мове звычайна вымаўляюцца выразна, як у моцнай так і ў слабай пазіцыі.

* Ётавыя галосныя ў пэўных пазіцыях абазначаюць два гукі(у пачаку слова, пасля галосных …)

* Літара [і] вымаўляецца як [ы] калі знаходіцца пасля прыстаўкі на зачны, або пасля першай часткі слова на зычны(медінстытут і=[ы]). Калі папярэдняе слова заканчвпецца на галосны то ў наступным слове якое пачынаецца з [і] вамаўляецца [й] (да Івана і=[й]) але да іх і= [йі]. Злучнік [і] вымаўляецца як [ы] калі папярэдняе слова заканчваецца на цвёрды зычны(Брэст і Мінск і-[ы]). Калі папярэдняе слова заканчваецца на ь (мяккі знак) ці на [г] [к] [х] то ў вымаўленні застаецца [і] (радасць і гора). Калі папярэдняе слова закончваецца на галосны то злучнік [і] вымаўляецца як [й] (бацька і сын і=[й])

* Гук [ў] вымаўляецца ў пачатку геаграфічных назв, імён, прозвішчаў калі папярэбняе слова закончваецца на галосны (на Урал, ва Уладзіміра у=[ў]) .

* Правілы акання (якання) дзейнічаюць у межах аднаго фанетычнага слова (не быў е=[а])

* Словы з ро- ло- замяняюцца на ры- лы- не пад націскам (гло́тка - глыта́ць)

19. Вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных.

На характар вымаўлення зачных уплываюць у першую чаргу якасць гукавога акружэння зычнага, месца знаходжання зычнага ў слове (на стыку слоў, на граніцы марфем, у пачатку або ў канцы слова)

 Зацвярдзелыя гукі [р] [ж] [ш] [дж] [ч] [ц] (які не паходзіць з [т]) вымаўляюцца цвёрда (цацка, саджу)

 Для бел.мовы характэрны фрыкатыўны гук [г] і толькі ў некаторых запазычаных словах сустракаюцца выбухны [ɣ](галлё - гузік)

 У бел.мове афрыкаты [дж] [дз] [дз’] вымаўляюцца злітна, асобнае вымаўленне [д] [ж] і [д] [з] характэрна для літар [д] [ж] [д] [з] якія стаяць на стыку марфем.

 Асаблівасць бел.мовы з'яўляецца наяўнасць падоўжанных зычных. Ніколі не падаўжаюцца губныя зычныя і [р]

 Звонкія і глухія выразна вымаўляюцца перад усімі галоснымі і санорнымі. У слабай пазіціі вымаўляюцца або глуха або звонка

 Свісцячыя і шыпячыя калі стаяць перад галосным гучаць выразна. Слабымі пазіцыямі для свістячых і шыпячых з’яўляецца іх сусецтва (расчоска)

 Слабай пазіцыяй для выбухных [д] [т] і афрыкат [ч] [ц] з’яўляецца іх суседзцтва (верталётчык)

 Спалучэнне каранёвых [д] [т] [ч] [к] з суфіксам с у вымаўленні перадаецца гукам [ц]

 Спалучэнне стч вымаўляецца як [шч] (брэстчына стч=[шч])

 Спалучэнне чн вымаўляецца нязменна (ручнік чн=[чн])

 Каранёвые [з] [с] [г] перад суфіксам –ск вымаўляюцаяк [ск] (петербургскі гск=[ск])

 У геаграфічных назвах і назвах народаў каранёвае [к] перад суфіксам -ск вымаўляецца як [цк](таджыкскі).

20. Змест і задачы графікі. Этапы развіцця пісьма.

Графіка – сукупнасць сродкаў пісьма, сістэма адносін паміж літарай і гукам.

Графіка – раздел мовазнаўства, які служыць для перадачы вуснай мовы на пісьме. Пісьмо - сістэма графічных знакаў для перадачы вуснай мовы на адлегласці і замацавання яе ў часе. Узнікла пісьмо ≈ 3 тыс гадоў таму назад ў раннекласавым грамадстве з мэтай фіксацыіі пэўнай інфармацыі для захавання яе ўчасе і перадычы на адлегласці. Перад пісьмом была прадменая перадача інф. – гэта пасланні якія складаліся з набору прадметаў і сімвалічных значкоў. Затым было графічнае пісьмо – сродкамі такога пісьма выступалі графічныя знакі на розных матэрыялах.

У сваім развіцці пісьмо прайшло 3 асноныя этапы.

1.Піктаграфічнае пісьмо (малюнкавае). Існавала ў 8 -6 тысгоддзе да нашай эры.

2.Ідэаграфічнае пісьмо – адметнасць якога у тым, што паведамленне падзяляецца на часткі і кожная часка абазначае пэўнае паняцце, адпаведна паняццю кожнага слова.

3.Фанаграфічнае пісьмо – у якім фанаграма азначае адзін гук. Гукавыя элементы слова – склады і гукі. Мае дзве разнавіднасці: а) складавы – графічны знак абазначае склад у слове (грэчэскае пісьмо, лацінскае і славянскае) б) літарнае пісьмо – кожны гук на пісьме перадаецца літарай (бел.пісьмо – літарна-гукавое ).

21. Беларускі алфавіт. Суадносіны паміж літарамі і гукамі. Прынцыпы беларускай графікі. Нялітарныя графічныя сродкі.

А) Алфавіт – гэта сукупнасць літар размешчаных у паэўным парадку. У бел. алфавіце 34 літары (23 зычныя, 10 галосных, і мяккі знак ) кожная з якіх выступае ў дзвюх разнавіднасцях – як вялікая так і малая. Бел. алфавіт мае ў сваім складзе ў (у нескладовае), адсутнічае у ім ъ щ. Прысутнічаюць два дыграфы дж і дз . Апостраф ‘ літарай не з’яўляецца. Літары бел.алфавіта лёгкія для успрымання і напісання. У ім мала дыякрытычных знакаў якія патрабуюць адрыву рукі пры напісанні (ё й ў і).

Б) У алфавіце літар значна менш чым гукаў. Гэта тлумачыцца тым, што адна літара можа абазначаць некалькі гукаў. Напрыклад, літара з у розных становішчах можа абазначаць розныя гукі: збіць з=з’. Літара можа мець асноўнае і другаснае значэнне. Асноунае значэнне літары маюць тады, калі абазначаюць гукі у моцнай пазіцыіі.

У бел мове ёсць літары: адназначныя – літары якія маюць адно гукавое значэнне. Да іх адносіцца [ы] [у] [а] [о] [э] [й] [ў] [р] [д] [т] [ш] [ж] [ч]. двузначныя – літары якія маюць два гукасныя значэнні. Да іх адносім літары якія маюць пары (зычныя) і ётавыя галосныя.

В) Асаблівасцю бел.графікі з’яўляецца складавы прынцып абазначэння гукаў. Ён заключаецца ў тым што у якасці адзінкі чытання высіупае склад . Складавы прынцып графікі адносіцца да абазначэння цвёрдых і мяккіх зычных і да абазначэння ёта(й). У бел.алфавіце адсутнічаюць спецыяльныя літары для абазначэння цвёрдых і мяккіх зычных, таму цвёрдасць-мяккасць абазначаецца наступнай галоснай, у сувязі з гэтым у нашым алфавіце ёсць два раздзелы галосных(ётавыя і няётавыя). Гукавы прынцып графікі заключаецца ў тым, што адзін і той жа гук абазначаецца адной і той жа літарай. Гэты прынцып выкарыстоўваецца ва ужыванні адназначных зычнах і няётавых галосных.

Г) Літары – гэта графічныя знакі якія выкарыстоўваюцца для абазначэння на пісьме гукаў, таму галоўнай задачай графікі з'яўляецца ўстанаўленне узаемаадносін паміж гукамі вуснай мовы і алфавітам. Асноўнымя графічныя сродкі - гэта літары, акрамя іх да графічных скродкаў адносяцца і нялітарныя знакі: апостраф, злучок (дэфіс), знак націску, знак параграфа, знакі прыпынку, лічбы і розныя матэматычныя знакі, прабелы паміж словамі і элементамі друкаванага тэксту, шрыфтаваныя вылучэнні. У спецыяльным тыпе пісьма – транскрыпцыі – ужываюцца і іншыя графічныя знакі (знак мяккасці, даўжыні, кароткасці, закрытасці і г. д.). Нялітарныя графічныя сродкі ўтвараюць другі ярус графікі. Агульным у прыродзе літар і нялітарных графічных сродкаў з’яўляецца тое, што яны выконваюць аднолькавую задачу – перадаюць вуснае маўленне на пісьме. Нялітарныя пунктуацыйныя графічныя сродкі аб’ядноўваюць у сваім складзе 10 асноўных знакаў (знакаў пунктуацыі): кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік, дужкі і двукоссе. Паводле знешніх графічных прымет вылучаюцца знакі кропкавыя (кропка, двукроп’е, шматкроп’е, коска, кропка з коскай), лінейныя (працяжнік), фігурныя (пытальнік, клічнік, дужкі і двукоссе).

22. З гісторыі беларускай графікі.

Сучасная бел.графіка заснавана на старажытнай кірыліцы якая была складзена ў IX ст. на аснове грэчэскага алфавіта і атрымала шырокае распаўсюджванне на Русі з канца X ст. у сувязі з прыняццем хрысціянства. Кірылаўскае пісьмо было прыстасавана для перадачы гукаў старажытнаславянскай мовы. Гэты алфавіт быў двойчы рэфармаваны пры Петре І (1708 -1710) быў уведзены “Грамадзянскі алфавіл” створаны І. Капіевічам, які меў больш спрошчаны абрыс літар, з яго было выведзена 8 літар якія былі непатрэбны для перадачы фанемнага складу. Пазней бел.алфавіт папоўніўся літарамі Й Ё, у 1918г былі выведзены з алфавіта І Ђ(яць), віта, адменены ъ на канцы слова. У канцы XIX пачатку XX ст пачалі ужывацца дыграфы (дж дз). Спалучэнні шч на месцы ц , з’явілася Ў, значок апострафа, Але былі выведзены щ ъ.

23. Змест і задачы арфаграфіі. Асноўныя паняцці арфаграфіі.

У сучаснай практыцы тэрмін арфаграфія мае некалькі значэнняў:

-раздзел мовазнаўства, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.

-сістэма агульнапрынятых напісаняў, якая склалася гістарычна і якой карыстаецца грамадства.

-правілы якія патрабуюць аднастайны абавязак для усіх нойсбітаў, мовы правільнае напісане слоў і часта ў тых выпадках дзе выкарыстоўваюцца розныя напісані.

Задача: выпрацавауць такія правілы напісання, якія адначасова былі простыя ў выкарыстанні, адлюстраванні гукавых складоў вуснай мовы и захоўвалі нязменнасць некаторых марфем. Правапіс – з'яўляецца калькай грэчаскага слова. У адрозненне ад тэрміна арфаграфіі ён мае больш шырокае абазначэнне (арфаграфія + пунктуацыя). Тыя напісанні якія не патрабуюць выкарыстанне арфаграфічных правілаў, а апіраюцца на слых называюцца апорнымі: - абазначэне націскнога галоснага. – абазначэнне зычных перад галоснымі і санорнымі. – абазначэнне й на канцы слоў пасля галосных. – ў (у нескладовае) у сярэдзіне слоў пасля галосных перад зычнымі. – абазначэнне мяккасці ь.

Арфаграма – правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з рада магчымых пры адным і тым жа вымаўленні і адпавядаючы існуючым правілам ці традыцыям. У бел.арфаграфіі можна вылучыць 5 раздзелаў: - правілы перадачы на пісьме галосных і зычных. – правілы злітнага і паўзлітнага і асобнага напісання слоў. – правілы ўжывання вялікай літары.- правілы пераносу слоў. – правілы скарочанага напісання слоў. Арфаграфічнае правіла – якое прапаноўвае нарматыўнае напісанне слова ў адпаведнасці з канкрэтным арфаграфічным прынцыпам. Агульнае правіла беларускай арфаграфіі - праверка арфаграм слабай пазіцыі па моцнай.

24. Фанетычны прынцып сучаснай беларускай арфаграфіі і заснаваныя на ім правілы.

Арфаграфічны прынцып – пэўная заканамернасць звязаная з нацыянальнай спецыфікай мовы на аснове якой грунтуюцца і абъядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Фанетычны – такі прынцып паводле якога гукі перадаюцца на пісьме адпаведна літаратурнаму вымаўленню, на фанетычным прынцыпе пабудованы наступныя правілы:

- напісанне э, о, а, е, ё, я холад-халады, сэрца-сардэчны, белы-бялюткі, лён-лянок.

– правапіс галосных у складаных словах: доўгачасовы, даўганосы.

– правапіс прыстаўных галосных: быў іржавы, амшара.

– правапіс ў(несклад).

– правапіс д-дз, т-ц:добры-дзве, крэдыт-цір.

– правапіс прыставак на з, с: расказаць, разбегчыся.

25. Марфалагічны прынцып сучаснай беларускай арфаграфіі і заснаваныя на ім правілы. Традыцыйныя і дыферэнцыйныя напісанні ў сучаснай беларускай мове.

А) Марфалагічны прынцып – пры якім агульныя для роднасных форм марфемы перадаюцца на пісьме нязменна ва усіх словах незалежна ад іх вымаўлення.

– правапіс звонких воз (с) – ваза.

– правапіс шыпячых. -правапіс д перад суфіксам с: гарадскі.

-правапіс карней з, ж, ш, г, х перад суф. с у прыметніках утвораных ад геаграфічных назваў, назваў народаў і нацый: беларус-беларускі, таварыш-таварыскі.

– суседняя мяккасць.

Б) У сучасным беларускім правапісе сустракаюцца таксама традыцыйныя (гістарычныя) і дыферэнцыйныя напісанні.

Традыцыйныя напісанні – гэта такія напісанні, якія захоўваюцца на аснове этымалогіі і традыцыі, хоць і не адпавядаюць сучасным нормам пісьма.

Да традыцыйных напісанняў у сучаснай беларускай мове адносяцца:

1. Напісанне літары е ў першым складзе перад націскам: а) заўсёды захоўваецца е ў словах іншамоўнага паходжання: легенда, медаль, абеліск, метро, секунда, зеніт і інш. б) захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, кераміка, Херсон, Герасім.

2. Напісанне ў (нескладовага) у пачатку ўласных назваў пасля галосных: Дубоўка Уладзімір, Далёкі Усход, Наталля Уладзіміраўна, рака Урал, каля Узды, за Уралам.

3. Напісанне вялікай літары ў дакументах, назвах найвышэйшых дзяржаўных пасад і міжнародных арганізацый: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, Заява, Аўтабіяграфія.

4. Напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка:

5. Напісанне зычных у словах: Вялікдзень, экзамен, вакзал, гекзаметр, штрэйкбрэхер, экземпляр і інш.

Дыферэнцыйныя напісанні служаць:

1) для адрознення сугучных слоў або іх форм (у асноўным уласных і агульных назоўнікаў): лось і Лось (Еўдакія Лось – вядомая беларуская паэтэса);

2) для размежавання канчаткаў творнага склону аманімічных паводле гучання прозвішчаў і геаграфічных назваў: з Растовым (Івановым, Барысавым, Петрыкавым) і пад Растовам (Іванавам, Барысавам, Петрыкавам);

3) для адрознення напісання прыстаўкі з-, с- у залежнасці ад значэння ў словах, утвораных ад дзеяслова ісці: сыходзіць (з дарогі), зыходзіць (з меркавання);

4) як стылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай.

26. Правапіс галосных о, э-а; е, ё-я.

1. У беларускім алфавіце 10 галосных літар: а, о, у, ы, э, е, ё, і, ю, я.

2. Літары а, о, э, у пішуцца ў пачатку слова і пасля цвёрдых зычных для абазначэння адпаведных галосных гукаў. Літара і пішацца ў пачатку слова, пасля зычных пішацца ы або і ў залежнасці ад цвёрдасці або мяккасці зычных. Літары е, ё, ю, я ў пачатку слова, у сярэдзіне слова пасля галосных, ў (у нескладовага), раздзяляльнага мяккага знака і апострафа абазначаюць на пісьме спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі [э], [о], [у], [а]: елка –– [йэ]лка, юны –– [йу]ны.

3. Літары я, ё, е, ю, і пасля зычных абазначаюць мяккасць зычных і адпаведныя галосныя гукі [а], [о], [э], [у], [і]: сяду –– [с’а]ду.

Літары о, ё

1. Літара о пішацца толькі пад націскам: год, кот, скрозь.

2. Літара ё пішацца пад націскам: лёс, вёска, сёстры, цёмны, цёплы. Літара ё пішацца не пад націскам у словах з коранем ёд- і ёт-: ёта'цыя, ётава'нне.

Літары э, е

1. Літара э пішацца:

  • у пачатку выклічнікаў э, эге, эге-ге, эй, эх;

  • пасля прыстаўной літары г у слове гэты і вытворных ад яго (дагэтуль), а таксама ў выклічніках гэ, гэй і назвах літар (бэ, вэ і інш.);

  • пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц]: жэрдка, жэмчуг, шэры, нашэсце, чэрствы, чэк, нараджэнне, абуджэнне, рэкі, рэзаць, халадэча, сардэчны, пустэча, мястэчка, цэны, у руцэ.

2. У пачатку запазычаных слоў літары э, е як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: э'ра, эсэ', э'ўрыка.

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: купэ', рэзюмэ', рэнамэ'.

3. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэ'ла, сурвэ'тка, экзэмпля'р, маянэ'з, тунэ'ль, сэ'рвіс, інтэрнэ'т пішуцца з літарай э, а словы меда'ль, ме'неджмент, не'рвы, парла'мент, перспекты'ва, газе'та, серві'з –– з літарай е.

4. У запазычаных словах, адзначаных у пунктах 2 і 3 гэтага параграфа, напісанне э, е вызначаецца па слоўніку.

Перадача акання на пісьме

1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы', мо'ва –– маўле'нне, цэ'гла –– цагля'ны, шэпт –– шапта'ць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара', вада', баранава'нне, ко'лас.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві' –– крыва'вы, дро'вы –– дрыво'тня, кро'шка –– крышы'ць.

3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэ'хі –– страха', шэ'ры –– шарэ'ць, чэ'ргі –– чарга'.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно', Чарапаве'ц, Жамчу'жнікаў, Чарнышэ'ўскі, Шаўчэ'нка, Чалю'скін, лі'тара, транслітара'цыя.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: экано'мія, экза'мен, эква'тар.

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэто'н, Жэне'ва, Жэра'р.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэ'ль; але: шыне'ль.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шні'цаль, шпа'таль, мі'таль.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.

Перадача якання на пісьме

1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: зе'млі –– зямля', зе'лень –– зялёны, се'м’і –– сям’я'.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селяні'н, зеляні'на, вестуны'.

2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялы'нічы, Лемяшэ'вічы, Алякса'ндр.

3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: геро'й, Гера'сім, кера'міка, кефі'р, Херсо'н.

4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, без меры.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарадкоўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няха'й, нясто'мна, няшта'тны.

5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: ві'цязь, су'вязь, за'яц.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (ро'ўнядзь, бо'язь, дро'бязь) і дзеясловаў (ла'яць, ве'яць, се'яць, ка'шляць, ба'яць, му'ляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (ла'янка, ве'ялка, се'ялка).

27. Правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах.

1. У складаных словах можа быць адзін асноўны і адзін або некалькі пабочных націскаў. Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: дабрадзе'й, скарахо'д, салява'р, дабрая'касны, галавало'мка, вадасхо'вішча, малатабо'ец, бамбасхо'вішча, раўнапра'ўе.

Літара о захоўваецца ў складаных словах, першай часткай якіх з’яўляюцца слова-, што-, фота-, мота-: словафо'рма, словатво'рчасць; штодзённы, штоме'сяц, штого'д; фотазды'мак, фотако'пія, фотаплёнка, фотака'мера, фотавы'стаўка і г.д.; але: фатагра'фія і вытворныя ад яго; мотаго'нкі, мотакро'с, мотаспо'рт і г.д.; але: матаво'з, матацы'кл і вытворныя ад іх.

2. Калі ў другой частцы складанага слова націск не на першым складзе, то ў першай частцы захоўваецца о: аснòвапалажэ'нне, бавòўнапрадзі'льны, вòгнетрыва'лы.

У першай частцы некаторых складаных слоў, асабліва навуковых тэрмінаў, можа выразна праяўляцца пабочны націск і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі. У такім выпадку пад пабочным націскам у першай частцы захоўваецца напісанне о: агòрафо'бія, азòнасто'йкі, азòтнакі'слы, збòжжасхо'вішча і інш.

Ва ўсіх іншых выпадках напісанне падобных слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Літара о пішацца ў першай частцы складаных слоў, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): марозаўсто'йлівы, торфаўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

4. Лічэбнікі ад 600 да 800 утвараюць асобны тып складаных слоў, у якіх першая частка скланяецца і пішацца як самастойнае слова.

5. Гук [э] ў першай частцы складаных слоў захоўваецца і абазначаецца літарай э: мэтанакіраваны, мэтазгодна, рэдказубы, шэравокі, арэхападобны, крэдытаздольнасць.

6. У складаных словах, утвораных ад лічэбніка ў форме роднага склону і іншага слова, першая частка пішацца так, як яна пішацца ў родным склоне лічэбніка: трохдзённы, чатырохпавярховы, шасціствольны.

7. Калі складаныя словы маюць у сваім складзе больш за дзве часткі, то кожная з іх пішацца як асобна ўзятае слова: авіяматорабудаванне, аўтатрактарабудаванне.

Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.

5. Літара ё пішацца ў складаных словах з першай часткай радыё-: радыёстанцыя.

Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца злучальнай галоснай: радыебіяло'гія, радыеакты'ўнасць і інш. У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я: радыяме'трыя, радыяхі'мія, радыяло'гія, радыягра'фія.

28. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

- паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён;

- у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іо'н, іо'нны, Іо'сіф.

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

- пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр;

- у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ.

3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіе'на, кліе'нт, аўдые'нцыя.

4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах.

5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авія'цыя, лія'на, генія'льны, Ілія'да, энтузія'зм, фартэпія'на, піяні'ст, сацыялі'зм.

6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:

пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя;

пасля зычных л, с, ц' , дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.

29. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс ў-у.

А)1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:

- у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць;

- у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.

- У астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] захоўваецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць.

2. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць.

3. Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжірыгацыйны, міжінстытуцкі.

4. У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, цяжіндустрыя, медінструменты, спецінструктаж.

5. Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок, і і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.

Б)Ў і У

1. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных:

- пры чаргаванні [у] з [ў]:

- у пачатку слова (калі гэта слова не пачынае сказ і перад ім няма знакаў прыпынку): на ўвесь дзень (ад усіх), моцны ўдар (ад удару), хацела ўзяць (хацеў узяць), сонца;

- у сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыенцыя, саўна, фаўна, аўдыякасета, аўра, даўн, джоўль, каўчук, маўзер, маўр, паўза, раўнд; але: траур;

- пры чаргаванні [л] з [ў]: даў, мыў, казаў, змоўклі, воўк, шоўк, шчоўк, поўны, коўзкі;

- пры чаргаванні [в] з [ў]: лаўка (лава), крыўда (крывы), зноўку (новы), аўса (авёс).

- У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Ландау.

2. Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: да у'рны, Брэсцкая у'нія, групоўка у'льтра.

3. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, радыус, страус, соус і вытворных ад іх.

4. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка: ва Узбекістан (для ўзбекаў).

30. Правапіс прыстаўных галосных і зычных.

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

-у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

-у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць.

2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца.

Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя

1. Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:

-у пачатку слоў: во'зера, во'льха, во'сень, во'спа, вось, во'кны, во'тчына, во'йкаць, во'бад, во'рыва, во'блака, во'бласць, во'страў, Во'гненная Зямля, Во'льга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абво'страны, адво'рваць, паво'йкаць, уво'сень; але: о'каць (і вытворныя ад яго), о'дум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а і прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады', азёрны, асе'нні;

-перад прыстаўкамі о-, об-, од- (от-): во'кіс, во'кісел, во'клік, во'кліч, во'крык, во'пыт, во'піс, во'бземлю, во'бмацкам, во'быск, во'дгалас, во'дгук, во'ддаль, во'дзыў, во'дпаведзь, во'дпуск, во'дсвет, во'дступ, во'труб’е і інш., а таксама наво'бмацак, наво'ддалек, паво'дле, наво'дшыбе і інш.;

-у запазычаных словах: во'хра, во'цат і вытворных ад іх: во'хрыць, паво'хрыць, вòцатнакі'слы і інш.

2. У словах: во'ка, во'стры, во'сем, вако'л і вытворных ад іх прыстаўная в захоўваецца незалежна ад месца націску: вачэ'й, вача'мі, заво'чны, увачаві'дкі, уваччу'; вастры'ць, вастрыня', завастрэ'нне; васьмёра; вако'ліца, навако'лле, вако'лічны.

3. Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: о'пера, о'перны, о'да, о'рдэн, о'фіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.

5. Прыстаўная літара в пішацца:

-перад каранёвым у ў пачатку слоў: ву'гал, ву'да, ву'галь, вуж, ву'зел, ву'зы, ву'ліца, вунь, вус, ву'сны, ву'ха, ву'чань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: абву'глены, каменнаву'гальны, чатырохвуго'льнік, заву'лак, наву'дзіць і інш.;

перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз- (ус-): ву'праж, ву'згалаўе, ву'сцілка, ву'сціш, ву'сцішна.

6. Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:

- у запазычаных словах: у'льтра, ультрафіяле'тавы, у'нтэр, у'нікум, у'нія, у'рна; але: ву'стрыца;

- ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі раён, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.

8. Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтуль, адгэтуль.

- З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.

31. Правапіс звонкіх і глухіх, свісцячых і шыпячых. Правапіс д-дз, т-ц.

. Чаргаванне звонкіх і глухіх зычных (акрамя прыставачнага з) на пісьме не адлюстроўваецца. Для праверкі правільнасці напісання звонкіх і глухіх зычных трэба змяніць слова ці падабраць іншае аднакаранёвае слова, каб пасля зычнага, які патрабуе праверкі, быў галосны або зычныя р, л, м, н, в: рыбка – рыба, магчы – магу, кладка – кладак, даведка – даведацца, дзядзька – дзядзечка, хадзьба – хадзіць, казка – казаць.

2. Правапіс уласнабеларускіх і запазычаных слоў, у якіх напісанне звонкіх і глухіх зычных нельга праверыць, вызначаецца па слоўніку: футбол, баскетбол, вакзал, айсберг, струбцына, экзамен, Афганістан.

3.Азванчэнне глухіх зычных перад звонкімі і аглушэнне звонкіх у канцы слова ці перад глухімі на пісьме не перадаецца: малацьба – (маладз’ба), касьба (каз’ба). Не адзначаецца на пісьме таксама пераход шыпячых у свісцячыя і, наадварот, свісцячых у шыпячыя: грузчык (грушчык). Аднак у прыстаўках з-, без-, раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі замест з пішацца с: скідаць, схіліць, рассыпаць. Перад санорнымі, як і перад звонкімі зычнымі, прысіавачнае з захоўваецца: зварыць, змылак.

Зычныя д, т і дз, ц

1. Чаргаванне цвёрдых зычных гукаў [д], [т] з мяккімі [дз’], [ц’] (дзеканне і цеканне) адлюстроўваецца на пісьме: замест д, т перад е, ё, і, ю, я пішуцца адпаведна дз, ц: гарады – у горадзе, народы – у народзе, сады – у садзе, іду – ідзём, вяду – вядзі.

2. Чаргаванне [д], [т] з [дз’], [ц’] адбываецца перад мяккім [в’]: два – дзве, дзвесце.

- Літара ц і афрыката дз перад мяккім [в’] пішуцца згодна з вымаўленнем у словах: дзверы, мядзведзь, бацвінне, цвёрды, цвярозы, цвік, цвілы, цвісці, ліцвін, ліцвінка і інш. Выключэнне: твіст.

3. Гукі [д] у канцы прыстаўкі і [т] у складзе суфікса перад мяккім [в’] захоўваюцца нязменна і на пісьме перадаюцца адпаведна літарамі д і т: адвезці, у таварыстве.

- Гук [т] вымаўляецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай т перад мяккім [в’] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны. Літары д і т пішуцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

4. У запазычаных словах (а таксама ў вытворных ад іх) цвёрдыя д, т, як правіла, пішуцца нязменна: рэйсфедар, дэлегат, дэманстрацыя, медыцына, апладысменты.

5. Перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ін-, -ір-, -ік-, -ёр-, -еец-, -ейск- у словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў словах, вытворных ад іх, [д] і [т] чаргуюцца з [дз’], [ц’], што і адлюстроўваецца на пісьме: сульфіды – сульфідзін, каманда – камандзір, індзеец, індзейскі (але: Індыя – індыец, індыйскі, індыйцы).

6. Зычныя дз, ц пішуцца ў некаторых словах, правапіс якіх вызначаецца па слоўніку: мундзір, гетэрадзін, дзюна, дзюшэс, бардзюр, арцель, арцішок, цір, цітр, эцюд, цюль, нацюрморт, уверцюра, накцюрн, цюркскі, цюльпан, каранцін.

7. Зычныя д, т або дз, ц пішуцца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем ва ўласных імёнах і назвах: Дадэ, Дэфо, дэ Бальзак, Дэтройт, Тэлаві, Атэла, Тэвасян, Тэкля, Тэкерэй, Тэрэза, Шаптыцкі, «Юманітэ», Дзяніс, Гарыбальдзі, Дзвіна, Дзясна, Барадзіно, Уладзівасток, Градзянка, Плоўдзіў, Хрысціна, Цютчаў, Кацюбінскі, Вучэціч, Целяханы, Цімкавічы, Ціхвін, Быцень, Церак, Цюмень, Цюрынгія, Гаіці, Палесціна, Поці, Таіці і інш. Правапіс такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

32. Правапіс зычных у канцы прыставак. Правапіс падоўжаных зычных.

А) Да прыставак на з- адносяцца: з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз-, а таксама дыз- і дэз-. У пэўных пазіцыях літара з замяняецца літарай с.

У прыстаўках з-, із-, уз-, раз-, без-, небез-, абез-, праз-, цераз- літара з пішацца перад звонкімі, санорнымі зычнымі і ётаванымі галоснымі (перад апострафам): збіць, здаць. У слове разявіць і вытворных ад яго, а таксама ў словах узлаваць і ўзлавацца адбылося сцяжэнне [з] - прыстаўкі і [з] - кораня.

У гэтых жа прыстаўках замест літары з пішацца літара с перад глухімі зычнымі: скінуць, схапіць, іспыты, усхваляць, раскідаць, роспіс, беспадстаўны, небескарысны.

У прыстаўцы дыз- перад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з, а перад зычнымі - с: дызасацыяцыя, дызартрыя, дыз'юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя.

Прыстаўка дэз- пішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя.

Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, над-, раз-, з- (с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з г, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, абынтэлігенціцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць.

Б) Падоўжаныя зычныя

1. На пісьме падоўжаныя зычныя ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш, якія стаяць паміж галоснымі, абазначаюцца падвоеным напісаннем адпаведных літар (падоўжанае дз на пісьме перадаецца як ддз): замужжа, Залужжа, раздарожжа, ружжо, маззю, рыззё, суддзя.

2. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, карэспандэнт, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт; Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца; але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, саванна; Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка і інш. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.

3. Ва ўласных імёнах і назвах падоўжанае вымаўленне зычных адлюстроўваецца на пісьме: Аўгіння, Аксіння, Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка; Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш.; але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх: Ільін, Ільіч, Ільінскі, Ільічоўка, Ульянаў, Ульянаўск, ульянаўскі і інш.

33. Правапіс некаторых спалучэнняў зычных у корані слова, настыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса.

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што і адлюстроўваецца на пісьме.

Настыку прыстаўкі і кораня. У прыстаўках з-, без-/бяз-, праз-, роз-/раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі з перахoдзіць у с: скон, сьпеў, бесцань, бясьсьнежны. Але: расада, расoл, ростань і вытворныя. У астатніх выпадках зычныя на стыку прыстаўкі і кoраня незалежна ад вымаўлення пішуцца нязменна: адчыніць [чч], аддзячыць [дз’дз’], безжурботны [жж], зжаць [жж], надпіс [тп], падсілкаваць [ц’с’], падцьвяліць [ц’ц’], разжытак [жж], расчапіць [шч] (ад чапляць), расшчапіць [шшч] (ад шчапаць), расчысьціць [шч], сшытак [шш]. Але: нішчымны (ад ні з чым), рашчына (хім.), рoшчына (цеста), ушчуваць,шчасьце і вытворныя.

Кораня і суфікса.У групах зычных на стыку ўтваральнай аснoвы і суфікса: зг-н, зд-н, рд(з)-н, рд-ц, рт-н, пт-н, ск-н, сп-н, ст-л (сьць-л), ст-н (сьць-н), сьль-н і пад. – сярэднія зычныя выпадаюць і не адлюстроўваюцца на пісьме: бліснуць (бліск|аць + -нуць). Ад асноваў на групу зычных прыметнікі могуць утварацца з дапамогаю суфікса -ов- (-ав-): аванпост – аванпоставы, баляст – баляставы, каманда – камандавы.

34. Правапіс змякчальнага мяккага знака.

1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (т’), дз (д’):

- для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага на канцы слова: мядзведзь, дзень, соль, вось, чытаць, пісаць, стань, кінь, лезь, шэсць, дзесяць, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;

- для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, касьба, барацьба, пісьмо, Вязьма, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;

- для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад наступным мяккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккасць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве – два, шэсць – шосты, звінець – звон.

2. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу:

- перад канчаткам першай асобы множнага ліку -ма: кіньма, сядзьма, станьма;

- перад канчаткам другой асобы множнага ліку -це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце;

- перад зваротнай часціцай -ся: кінься, звесься.

3. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоўніках перад канчаткам творнага склону множнага ліку -мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.

4. Мяккі знак пішацца:

- у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;

- у часціцы -сьці, якая ўваходзіць у склад слова: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці;

- у слове ледзьве.

5. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальца, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф’еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі.

6. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н]:

- перад суфіксам -к-, а таксама перад суфіксам -чык- (калі слова без суфікса -чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (і няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);

- перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н’], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;

- у суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.

7. Мяккі знак не пішацца:

- пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В’етнам, верф;

- пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам – звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом, чацвёрты – чацвярціна – чацверыком, цвёрды – сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;

- пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;

- у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

35. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа.

1. Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц (т’), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: вальера, рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, манпансье, пасьянс, парцье, парцьера.

2. Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на -ій (-ый), пасля зычных л, с, ц, дз, н, з перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў.

3. Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц; перад суфіксальным -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Ануфрыеўка, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але: Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.

4. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:

- пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’е'зд, аб’ём, аб’я'ва, аб’ядна'цца, пад’ёмны, раз’ю'шыцца, між’я'русны, аб’і'нець;

- у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, Камп’ен, куп’ё, куп’істы, п’юць, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Мантэг’ю;

- у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.

5. Апостраф не пішацца:

- пасля ў перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, саўюць, салаўі;

- у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частак, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.

36. Ужыванне вялікай літары.

1. Вялікая (прапісная) літара ўжываецца:

а) для вылучэння пэўных частак тэксту – сказаў, вершаваных радкоў;

б) для размежавання ўласных і агульных назоўнікаў;

в) як стылістычны сродак вылучэння слоў з пэўнай сімволікай ці як знак ветлівасці;

2. З вялікай літары пішацца першае слова пасля выклічніка або зваротка, якім пачынаецца сказ і пасля якога стаіць клічнік;

3. З вялікай літары пішацца першае слова простай мовы або цытаты, якія размешчаны пасля слоў аўтара і аддзелены ад іх пры дапамозе двукроп’я;

4. З вялікай літары пішуцца:

а) імёны, прозвішчы, псеўданімы людзей;

5. Міфалагічныя і рэлігійныя індывідуальныя назвы пішуцца з вялікай літары;

6. З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя ад уласных назоўнікаў: а) пры дапамозе суфіксаў -оў- (-ов-), -аў- (-ав-), -ёў- (-ёв-), -еў- (-ев-); -ін- (-ын-); б) пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад сінанімічных назваў са словамі «імя, памяці таго, хто названы ўласным іменем». У астатніх выпадках падобныя прыметнікі пішуцца з малой літары;

7. Пішуцца з вялікай літары лічэбнікі пры ўласных імёнах, калі яны абазначаюцца словамі;

8. Вялікая літара ўжываецца ў назвах частак свету, якія ўваходзяць у склад тэрытарыяльных назваў або ўжываюцца замест іх, а таксама ў назвах дзяржаў, частак дзяржаў тэрміналагічнага характару.

9. З вялікай літары пішуцца назвы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, вуліц, плошчаў, станцый, вакзалаў, аэрапортаў;

10. Вялікая літара ўжываецца: а) пры напісанні назваў гістарычных эпох і падзей, апрача агульных назоўнікаў; б) пры напісанні назваў найвышэйшых устаноў і арганізацый, апрача агульных назоўнікаў і службовых слоў; в) пры напісанні найвышэйшых пасад і ганаровых званняў;

Назвы пасад, тытулаў пішуцца з малой літары: міністр, народны паэт Беларусі, заслужаны артыст.

11. З вялікай літары пішуцца ўсе словы ў поўных назвах ордэнаў, апрача слоў ордэн і ступень;

12. З вялікай літары пішуцца два першыя словы ў назве вялікай гістарычнай падзеі (Вялікая Айчыная вайна) і ў назве вялікага нацыянальнага свята (Дзень Перамогі), у састаўных назвах дзяржаўных, традыцыйных і рэлігійных святаў;

13. З вялікай літары пішуцца першае слова і ўсе ўласныя імёны:

- у назвах кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый і інш.;

- у назвах святаў, палітычных рухаў, ушанаванняў;

- у назвах дзяржаўных цэнтральных устаноў, розных аб’яднанняў, арганізацый, таварыстваў;

- у складаных назвах найважнейшых дакументаў, дзяржаўных законаў;

- у назвах помнікаў старажытнасці, прадметаў і твораў мастацтва;

- у назвах традыцыйных святаў, пастоў;

- у назвах культавых кніг;

- у назвах спартыўных мерапрыемстваў;

- у назвах навуковых, навучальных і культурных устаноў, а таксама ўстаноў мясцовага значэння;

- у назвах прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў;

- у назвах прэмій;

- у назвах кандытарскіх і парфумерных вырабаў;

- умоўныя ўласныя імёны ў дагаворах, кантрактах і іншых афіцыйных дакументах;

- у складанаскарочаных назвах, калі першае слова ў гэтым словазлучэнні пішацца з вялікай літары;

- у абрэвіятурах, якія чытаюцца па назвах літар (незалежна ад таго, утвораны яны ад уласнага ці агульнага імя), а таксама ў абрэвіятурах, якія чытаюцца па гуках і ўтвораны ад уласнага імя;