Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова экз 1 курс 1 семестр.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
06.01.2022
Размер:
18.29 Mб
Скачать

14. Калі назва літаратурнага твора складаецца з дзвюх назваў, злучаных злучнікам або, то з вялікай літары пішацца таксама першае слова другой назвы;

37. Напісанні слоў разам, праз злучок і асобна.

Напісанне слоў разам, праз злучок (дэфіс) і асобна (як самастойны раздзел арфаграфіі) грунтуецца на лексіка-сінтаксічным прынцыпе, які ўзаконьвае: часткі слова пішуцца разам, словы ў словазлучэннях – асобна, а тыя словы, якія няпоўнасцю страцілі сваю самастойнасць і з гэтай прычыны не сталі адным словам, пішуцца праз злучок (дэфіс). Кожная часціна мовы мае свае правілы напісання, але існуюць і агульныя, якія адносяцца да ўсіх часцін мовы.

Разам пішуцца: а) каранёвыя марфемы, якія выступаюць у ролі прыстаўкі (прэфіксоіда); б) словы, першымі часткамі якіх з’яўляюцца радыё-, свое-,мота-, фота-, мікра-, макра- і інш.; в) складаныя назоўнікі і прыметнікі, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі; г) складана-скарочаныя словы.

Праз злучок (дэфіс) пішуцца:

1. Часткі анты-, пан-, паў-, калі далучаюцца да ўласных назоўнікаў;

2. Аднолькавыя словы, якія паўтараюцца і ўтвараюць сэнсавае адзінства;

3. Спалучэнні слоў з аднолькавай асновай, але з рознымі афіксамі;

4. Спалучэнні з двух семантычна блізкіх слоў: хлеб-соль;

5. Складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі;

Асобна пішуцца:

1. Свабодныя словазлучэнні, у складзе якіх прыслоўе і прыметнік ці дзеепрыметнік;

2. Колькасныя складаныя лічэбнікі;

3. Два аднолькавыя назоўнікі, адзін з якіх мае форму назоўнага, а другі творнага склону;

4. Устойлівыя словазлучэнні (звычайна тэрміналагічнага характару), якія абазначаюць адно паняцце і з’яўляюцца адным членам сказа;

5. Фразеалагізмы, утвораныя шляхам паўтарэння той самай асновы з прыназоўнікамі або злучнікамі;

6. Cпалучэнні тыпу: усё роўна, як след, на жаль, без разбору, на ляту, не ў меру, не пад сілу, без дай рады, усё адно і інш.

38. Этапы развіцця беларускай арфаграфіі.

Правапісныя нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы пачалі складацца ў 19 ст. У перыяд фарміраваняя новай беларускай літаратурнай мовы, на аснове жывой гутарковай мовы. Вялікая роля ў выпрацоўцы ўнармаванага пісьма належала беларускім пісьменнікам, у прыватнасці В. Дуніну-Марценкевічу, Ф.Багушевічу, а ў пачатку 20ст. Я. Купалу і Я. Коласу, Э. Пашкевіч (цётцы) і інш. Адлюстроўваючы у сваіх творах прагрэсіўныя кірункі развіцця агульнанацыянальнай беларускай мовы, яны закладвалі трывалую аснову ўзнармаванай пісьмовай мовы.

Аднак складанне правапісных норм праходзіла марудна, бо царскі ўрад не быў зацікаўленны ў развіцці нацыянальных моў народаў Расіі. Калі беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць, стала магчымай сапраўдная нармалізацыя правапісу беларускай мовы. У 1918 выйшла “ беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Гэта была першая нарматыўная граматыка беларускай літаратурнай мовы, найбольш поўны збор яе арфаграфічных правіл. Правапісныя нормы грунтаваліся тут на фанетычным і марфалагічным прынцыпах: на фанетычным – напісанне налосных, на марфалагічным – напісанее зычных у канцы слова і настыку марфем і г.д. Аднак граматыка Тарашкевіча не магла адразу вырашыць усе пытанні правапісу, тым больш, што некаторых правіл у ёй зусім не было, а асобныя напісанні не адпавядалі нормам жывой беларускай мовы. Спрэчныя пытанні беларускай арфаграфіі абмяркоўваліся на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу ў 1926. было вырашана падрыхтаваць праект новага правапісу. Гэты праект быў апублікаваны ў 1930. пасля яго абмеркавання і ўдакладнення правіл праекта Савет Народных Камісараў БССР 26 жніўня 1933 прыняў пастанову “ Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу ”, якой узаконьваліся адпаведныя нормы беларускай арфаграфіі як агульнаабавязковыя. Было ўстаноўлена пісаць літару я толькі ў першым складзе перад націскам, не абазначаць на пісьме асіміляцыйнай мяккасці, іншамоўныя словы падпарадкошваліся аканню, зычныя з, с змякчаліся, л захоўвалася, як правіла, цвердым. На аснове пастановы быў складзены і ў 1934 выдадзены “правапіс беларускай мовы ”, які, аднак, не мог ахапіць і вырашыць усіх правіл, асабліва напісання складаных слоў, іншамоўных слоў, прозвішчаў і геаграфічных назваў. У перыядычным друку пачалася дыскусія па пыіаннях арфаграфіі, аднак яна была перапынена Айчынай вайной. Пасля вайны дыскусія працягвалася. Была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам і К. Крапівой. Яна распрацавала “праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу ” (1951). Пасля абмеркавання праекта Арфаграфічная камісія падрыхтавала новы яго варыянт. 11 мая 1957 савет міністраў БССР прыняў пастанову “аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Гэтай пастановай было пашырана правіла акання (пераход о у а) на ўсю запазычаную лексіку, у тым ліку і на інтэрнацыянальна- рэвалюцыйныя словы, удакладнена правіла напісання скаладных слоў і абрэвіятур, асабовых канчаткаў дзеясловаў, уласных імён і прозвішчаў, геаграфічных назваў. Часціцы ж(жа), бы (б) сталі пісацца асобна ад слоў. На аснове названай пастановы былі складзены і выдадзены “правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (1959)

39. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Слова як асноўная адзінка мовы. Функцыі слова.

Лексікалогія – раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад, лексіку мовы.

Функцыі:

• Выяўляе значэнне слова

• Яго стылістычныя ўласцівасці

• Шляхі ўзнікнення

• Актыўнасць слова ў мове

Вылучаюць лексікалогію:

• Агульную – устанаўлівае агульныя заканамернасці ў будове, функцыянаванні, развіцці лексікалогіі

• Прыватную – даследуе лексіку адной мовы

• Параўнальную – даследуе лексіку розных моў з мэтай вылучэння у ей роднасных сувязей

• Дастасоўная – складаецца з лінгвапедагогікі і культуры маўлення

Задачы лексікі:

• Вывуч.і сістэматызацыя слоўнікавага складу

• Шляхі развіцця слоў і іх знач.

• Паходжанне слоў

• Сферы ўжывання

Слова – фан. і грам.аформленная адзінка мовы, якая з’яўл. сродкам намінацыі,мае пэўны сэнс і аднолькава разумеецца калектывам людзей.

Ф-цыі слова:

• Наменатыўная

• Адлюстраванне

• Адукацыйная

• Кантактная

• Экспрэсіўна-ацэначная

• Належыць да часціны мовы

Паводле ф-цыі ў мове словы бываюць:

• Паўназначныя(самастойныя)-абазнач. прадметы, выяўл. паняцці,маюць сінтакіч. самастойнасць.У сказе-члены. Могуць самі ўтвар. сказ

• Непаўназнач(служб.)-не маюць наменатыўнай ф-цыі і лексіч.знач., не члены сказа

• Агульныя імены-назыв. рэаліі і паняцці пра іх, характэрна абагульненасці: студэнт-навучэнец ВНУ, студэнт-чалавек

• Уласныя імены-не маюць абагульненасці

• Замяшчальныя словы: займ.,займен.прысл. не назыв. рэаліяў, а толькі замяняюць паўназнач.словы

40. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.

Граматычнае знач.-абстракт. знач., што выяўл. у прыналеж. слова да пэўнага класа і выраж. іх фармальнымі сродкамі (канчаткі, суф.,нац).Гэта абагульненная знач.,уласцівае цэламу класу слоў:вішня,ліпа,школа(наз.ж.р.адз.л.). сукупнасць аднарод.грам. знач. утвар. грам. катэгорыю:грам.знач.м.р.,ж.р.,н.р.-утвар.катэгорыю роду

Лексіч.знач.-сэнсавае семантычнае напаўнэнне слова, якое гіст. замац. за пэўным гук. комплексам і з’яўл. адлюстр. аб’ектыўнай рэчаіснасці. У ім можа праяўл. нац. своеасаблів. мовы. У працэсе гіст. развіцця словы пашыр.\звуж.лексіч.знач.:жывот-жыцце,жывот (раней),сення-толькі жывот.Слова можа і цалкам выйсці з ужытку.