Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова экз 1 курс 1 семестр.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
06.01.2022
Размер:
18.29 Mб
Скачать

Тыпы лексіч.Знач.:

1. Па характару суаднясення з рэчаіснасцю:

• прамое;

• пераноснае;

2. па характару матываванасці:

• нематываванае - сэнс не выводзіцца з аднакараневых слоў, складаюцца толькі з кораня;

• матываванае- акрамя кораня маюць іншыя марфемы.

3. па лексічнай спалучальнасці:

• свабоднае - маюць найбольшыя спалучальныя магчымасці, шырока ўступаюць у сувязь з іншымі словамі. Аднак свабода спалучэння слоў адносная і не бясконцая. Яна можа быць у межах пэўных тэматычных груп па-за якімі спалучальнасць становіцца немагчымай. Свабоднымі бываюць як правіла прамыя значэнні слоў.

• Несвабоднае - істотна абмежаваныя ў сваей спалучальнасці. Сярод лексічна несвабодных вылучаюцца дзве групы значэнняў слова:

1.Фразеалагічна звязаныя-значэнне праяўляецца, рэалізуецца ў адзінкавых ці нешматлікіх устойлівых словазлучэннях.

2.Сінтаксічна абумоўленыя-якое слова набывае ў кантэксте, калі ўжываецца ў прамым значэнні.

4. па характару:

• намінатыўнае

• канататыўнае

ядро лексіч. знач.складаюць:

• дэнататыўны кампанент(прадметны)-суадносінасць слова са з’явамі рэчаіснасці. Абазнач.словам прадмет назыв. дэнататам(рэферэнт)

• сігніфікатыўны камп. -суаднос. слова з абазнач. ім паняццем. Сігніфікат –паняццевы змест моўнага знака. Паняцце-думка, якая ў абагульненная форме адлюстроўвае прадметы і з’явы шляхам фіксацыі іх уласцівасцяў, адзнакаў,дачыненняў.

• Нанатацыйны камп. - дадаткі да асн.знач.: стылістыч.,эмац.

41. Мнагазначнасць слова. Спосабы развіцця мнагазначнасці.

Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй.  Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з’ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву (у мове дзейнічае закон эканоміі). І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з’явы, прыкметы і г. д. на другі. Некаторыя даўнія па часе ўзнікнення словы маюць вельмі многа значэнняў (напр., слова ‘біць’ – 18 значэнняў, слова ‘ісці’ – 28 і інш.). Аднак не варта думаць, што мнагазначных слоў больш, чым адназначных. Як слушна заўважае прафесар І. Я. Лепешаў, «у любой мове мнагазначных слоў не больш, а куды менш, чым адназначных. Так, у 1-м томе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» з 16354 слоў на долю мнагазначных прыпадае толькі 3908 слоў, у 2-м томе з 19269 слоў толькі 4222 мнагазначныя словы. Прыкладна такія колькасныя паказчыкі мнагазначнасці і адназначнасці выяўляюцца і ў іншых мовах (напрыклад, рускай і французскай): толькі чацвёртая частка слоў – мнагазначныя.

42. Амонімы і іх тыпы. Размежаванне лексічнай аманіміі і мнагазначнасці. Паронімы.

Амонімы – словы, якія аднолькава гучаць і пішуцца, але маюць зусім розныя, не звязаныя паміж сабой значэнні.

Амонімы трэба адрозніваць ад мнагазначных слоў. Калі мнагазначнае слова, нягледзячы на рознасць сваіх значэнняў, захоўвае іх адзінства, то амонімы такой сэнсавай сувязі не маюць, значэнні іх зусім розныя. У тлумачальных слоўніках кожны амонім падаеццаасобным слоўнікавым артыкулам і пазначаецца надрадковай арабскай лічбай.

Паронімы – гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не тоесныя сваім гучаннем і напісаннем і розныя па значэнні.

Паранімічныя групы складваюцца рознымі шляхамі. Важнейшымі з іх з’яўляюцца: марфалагічны спосаб словаўтварэння (бялець і бяліць і інш.); змяненне семантыкі (дрэўка і дрэўца і інш.); запазычанне іншамоўных слоў (абанент і абанемент і інш.). У адрозненне ад амонімаў, лексічнае значэнне паронімаў не столькі вынікае з моўнага кантэксту, колькі, наадварот, служыць удакладненнем сэнсу выказвання.

 №43. Сінонімы і іх тыпы. Функцыі сінонімаў у маўленні.

Сінонімы – гэта словы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца, але маюць тоеснае або блізкае значэнне. Група слоў, аб’яднаных сінанімічнымі адносінамі, утварае сінанімічны рад. У ім выдзяляецца асноўнае, стылістычна нейтральнае слова – дамінанта. Яно выражае агульнае для ўсіх слоў гэтага рада значэнне. Так, у сінанімічным радзе акружыць, абступіць, ачапіць, аблажыць, блакіраваць дамінанта – акружыць, яна мае прамое, стылістычна нейтральнае значэнне.

У залежнасці ад характару семантычна-стылістычных адносін паміж кампанентамі сінанімічнага рада вылучаюцца наступныя групы сінонімаў: абсалютныя, семантычныя і стылістычныя.

1. Абсалютныя (або поўныя) сінонімы не адрозніваюцца ні адценнямі значэнняў, ні стылістычнай афарбоўкай: маланка – бліскавіца і інш.

2. Семантычныя (або ідэаграфічныя) сінонімы адрозніваюцца паміж сабой адценнямі значэння, інакш кажучы, аб’ёмам семантыкі. Так, у сінанімічнай пары страх – жах паняцце жах (‘моцны страх да здранцвення’) поўнасцю ўключае ў сябе ўсе прыметы паняцця страх і разам з тым мае дадатковыя семы ‘моцны’ і ‘да здранцвення’. Семантычнымі сінонімамі будуць такія словы, як акцёр – артыст, ісці – крочыць, касынка – хусцінка, малады – юны, чырвоны – кумачовы – пунсовы і інш. Адрозненне ў семантыцы сінонімаў гэтай групы праяўляецца ў несупадзенні спалучальнасці кожнага члена сінанімічнага рада з другімі словамі. Параўн.: ісці/крочыць па вуліцы, але: асцярожна ісці па балоце (не крочыць).

3. Стылістычныя сінонімы – гэта тоесныя або блізкія па значэнні словы, якія маюць розную эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і таму належаць да розных стыляў і сфер ужывання. Прыклады радоў стылістычна розных сінонімаў: асілак – сілач – волат – атлет – здаравяк – здаравіла – бугай (тут асілак і сілач – стылістычна нейтральныя словы, волат і атлет – кніжныя, здаравяк і здаравіла – размоўныя, бугай размоўна-грубае); ілгаць – брахаць – плесці; украсці – сцягнуць – сперці – сцібрыць, гультай – абібок – лянівец – лайдак – лежабока – труцень – гультаіна – завала і інш.

Як адну з разнавіднасцей сінонімаў разглядаюць эўфемізмы (ад грэч. euphemia – ‘гавару ветліва’). Гэта словы і выразы, што служаць для замены такіх абазначэнняў, якія ў пэўных сітуацыях уяўляюцца таму, хто гаворыць, занадта грубымі, рэзкімі, непрыстойнымі. Напр., заместспазняецца гавораць затрымліваеццапад мухай замест п’яныпапрасілі замест выгналі, поўны замест тоўсты і інш. Сваімі каранямі эўфемізмы адыходзяць у далёкае мінулае. Іх узнікненне цесна звязана з лексічным табу – забаронай у першабытных народаў ужываць словы, што служылі назвамі багоў і духаў, смерці, хвароб, некаторых жывёл, сонца, агню і пад.

44. Антонімы і іх тыпы. Стылістычныя прыёмы, заснаваныя на прынцыпах антаніміі: антытэза, антанімізацыя, аксюмаран.

а) Антонімы – словы адной часціны мовы, якія маюць палярна супрацьлеглыя значэнні.

Тыпы антонімаў

Антонімы класіфікуюць зыходзячы з іх фармальных і семантычных уласцівасцей.

З пункту гледжання структурнай класіфікацыі антонімы падзяляюцца на разнакарэнные (высокі - нізкі) і аднакарэнныя, якія адрозніваюцца супрацьлеглымі па значэнні прыстаўкамі (прылятаць - ляцець) або ўтвараюць супрацьлегласць у выніку прыбытку дарэчы прыстаўкі, якая надае яму супрацьлеглы сэнс.

Асаблівы непрадуктыўны тып ўяўляе сабой энанціасемія, або утрыслоўная.

б) Антытэзa - cтылicтычны пpыём. зacнaвaны нa cyпpaцьпacтaўлeннi пpoцiлeглыx з'яў, пpaдмeтaў, xapaктapaў, пaчyццяў, iдэй, вoбpaзaў i г. д. Ужывaeццa вeльмi чacтa ў нapoднaй твopчacцi, мacтaцкaй лiтapaтypы, пyблiцыcтыцы.