Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова экз 1 курс 1 семестр.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
06.01.2022
Размер:
18.29 Mб
Скачать

Антанімізацыя

Аксю́маран — спалучэньне супрацьлеглых разуменняў, якія лагічна выключаюць адно другое, але ўжытыя разам даюць новае паэтычнае ўяўленне.

45. Спрадвечна беларуская лексіка ў слоўнікавым складзе беларускай мовы.

46. Запазычаныя словы ў лексічнай сістэме беларускай мовы. Шляхі асваення іншамоўных слоў. Экзатызмы і варварызмы. Інтэрнацыянальная лексіка. Калькі і іх віды.

! Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з‘яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г. зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку). Выдзяляюцца дзве вялікія групы запазычаных слоў: са славянскіх моў і з неславянскіх. 1. Са славянскіх моў: стараславянізмы; русізмы; в) украінізмы; паланізмы ;і інш.; 2. З неславянскіх моў: балтызмы; цюркізмы (пераважна з татарскай мова). в) грэцызмы (словы навукі, асветы, культуры, мастацтва, адукацыі); г) лацінізмы ў нашу мову прыйшлі праз польскую, чэшскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы; германізмы.; е) галіцызмы (з французскай мовы); ѐ) англіцызмы; ж)італізмы; з) з галандскай; і) з іспанскай; к) з фіна-ўгорскіх (фінскай, карэльскай, эстонскай, комі); л) з кітайскай; м) з японскай.

! Іншамоўныя словы, запазычаныя беларускай мовай, звычайна падпарадкоўваюцца яе законам, г.зн. падлягаюць графічнаму, фанетычнаму, граматычнаму і семантычнаму асваенню. Графічнае асваенне – гэта перадача запазычаных слоў на пісьме сродкамі беларускай графікі. Фанетычнае асваенне – гэта падпарадкаванне іншамоўных слоў фанетычным законам беларускай мовы і правілам вымаўлення. Марфалагічнае асваенне – гэта поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных слоў законам беларускай мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыніцы.

! Экзатызмы - словы і выразы, якія запазычаны з іншых моў, звычайна неіндаеўрапейскіх, і ўжываюцца для надання мове асобага нацыянальнага каларыту (цюркізмы:арык, кішлак, джыгіт). Варварызмы - іншамоўныя словы ці выразы, якія ў выніку афектацыі атрымоўваюць больш ці менш рэгулярнае ўжыванне ў мове рэцэптары, але не засвойваюцца ў ѐй да канца, часцей за ўсѐ ў сувязі з цяжкасцямі граматычнага засваення.

! Інтэрнацыяналізмы — словы, аднолькавыя ці блізкія па гучанні і значэнні, пашыраныя не менш, чым у 3 няроднасных мовах: бел. тэатр; англ. Theatre; ням. Theater; ісп. Teatro; балг. Театър.

! Лексічны склад мовы папаўняецца рознымі шляхамі. Найбольш пашыранымі з іх у беларускай мове з‘яўляюцца словаўтварэнне, калі ад існуючых лексічных адзінак з дапамогай наяўных у дадзенай мове сродкаў (прыставак, суфіксаў і г.д.) утвараюццы новыя словы,і запазычанне, калі для называння пэўнага паняцця прадмета ці з‘явы бярэцца слова з іншай мовы. Прамежкавае становішча сярод гэтых працэсаў займае калькаванне (стварэнне новых слоў са свайго моўнага матэрыялу, але на ўзор адпаведнай іншамоўнай лексемы). Такім чынам, калькі – словы, што ўтвараюцца ў працэсе калькавання, -- з‘яўляюцца адначасова вынікам словаўтварэння і запазычвання, прычым запазычваецца толькі структура слова. Калькі ўяўляюць сабой памарфемны пераклад іншамоўнага слова, калі кожная яго значымая частка замяняецца марфемай мовы-рэцыпіента з там значэннем, якое мае адпаведная марфема мовы-крыніцы. Напрыклад, лексема месяцаход з‘яўляецца калькай з рускага слова луноход: рускае лун=беларускаму месяц-; руская злучальная галосная (інтэрфікс) -о- = беларускай –а- , рускае -ход =беларускаму –ход.

47. Лексічныя запазычанні са славянскіх моў, іх семантычныя, стылістычныя і фанетыка-марфалагічныя адметнасці

48. Лексічныя запазычанні з неславянскіх моў, іх семантычныя і фанетыка-марфалагічныя прыметы.

49. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

Лексіка сучаснай беларускай мовы ў залежнасці ад сферы ўжывання падзяляецца на агульнаўжывальную лексіку(пашыраную ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця) і лексіку абмежаванага ўжывання (ужывальную пераважна ў межах пэўнай прафесіі, галіны навукі, асобнай групы людзей).

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца спецыяльная лексіка (наменклатура, прафесіяналізмы і тэрміны), дыялектная лексіка, жаргонная лексіка і аргатычная лексіка.

Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца словы, выкарыстанне якіх не залежыць ад месца жыхарства, прафесіі, сацыяльнага становішча людзей, не абмежавана моўнай сітуацыяй (стылем, жанрам, формай мовы), прыналежнасцю да той ці іншай часціны мовы. Агульнаўжывальнымі могуць быць словы ўсіх лексіка-граматычных класаў: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, лічэбнікі, прыслоўі, займеннікі, прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі. Такія словы маюць устойлівую семантыку, з'яўляюцца агульназразумелымі і выкарыстоўваюцца ва ўсіх стылях мовы.

50. Стылістычныя разрады лексікі.

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, адрозніваюцца сваім ужываннем. Для выражэння думак або перадачы пэўнага паведамлення мы выбіраем толькі тыя моўныя, у тым ліку і лексічныя, сродкі, якія адпавядаюць абставінам, мэце і задачам паведамлення.

Моўны стыль — гэта сукупнасць моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад характару, мэт і зместу выказвання. У стылістыцы вылучаецца пяць асноўных функцыянальных стыляў: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, гутарковы і мастацкі.

Навуковы стыль абслугоўвае патрэбы людзей, звязаныя з іх дзейнасцю ў пэўнай галіне навукі і тэхнікі. Гэта стыль навуковых прац, падручнікаў, манаграфiй, рэфератаў, лекцый. Асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца:

  • у лексіцы: выкарыстанне стылістычна нейтральнай лексікі, тэрміналогіі і наменклатуры, ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагульнена-адцягнены характар маўлення.

  • у марфалогіі: шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем; выкарыстанне назоўнікаў, утвораных ад уласных іменаў; актыўнае выкарыстанне злучнікаў і прыназоўнікаў, у ролі якіх могуць выступаць паўназначныя словы (у адпаведнасці, пры дапамозе, у меру і інш);

  • у сінтаксісе: пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, сярод простых распаўсюджаны няпэўна-асабовыя, пэўна-асабовыя і безасабовыя; для аб’яднання частак тэксту (абзацаў), выкарыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы (так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку).

Афіцыйна-дзелавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, дагавораў, законаў і кодэксаў, актаў, даверанасцей, распісак і г.д.

Публіцыстычны стыль выконвае дзве асноўныя функцыі — інфармацыі і эмацыянальнага ўздзеяння. Ён выкарыстоўваецца ў грамадска-палітычнай літаратуры, перыядычным друку, палітычных выступленнях, прамовах на сходах, у мове радыё і тэлебачання.

Гутарковы стыль — гэта стыль штодзённай неафіцыйнай размовы людзей. Ён абслугоўвае сферу бытавых моўных зносін і адрозніваецца ад іншых стыляў не толькі падборам моўных сродкаў, але і наяўнасцю пры размове жэстаў, мімікі, інтанацыі.

Асобнае месца ў мове займае мастацкі стыль, або стыль мастацкай літаратуры. Асноўная яго функцыя — эстэтычнае ўздзеянне на чытача і слухача праз мастацкія вобразы. Таму гэты стыль вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю і выразнасцю.

51. Актыўная і пасіўная лексіка.

Паводле ступені ўжывання лексіка беларускай мовы падзяляецна на актыўную і пасіўную.

Да актыўнай лексікі адносяцца агульназразумелыя шырока - ўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовайформе мовы.

Пасіўную лексіку складаюць словы, якія маюць адценне ўстарэласці або навізны. Іх фарміраванне і функцыянаванне звязана з пэўнымі працэсамі ў грамадствё: развіццём навукі, тэхнікі, культуры і мастацтва.

52. Прадмет і задачы лексікаграфіі. Энцыклапедычныя і лінгвістычныя слоўнікі і іх тыпы.

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексікаграфіі ўваходзіць таксама вывучэнне будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова.

Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя.

Энцыклапедычныяслоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі тлумачаць не словы, а паняцці, апісваюць прадметы, з’явы, падзеі, расказваюць пра гістарычных асоб, дзеячаў навукі, культуры і г. д.

Лінгвістычныя слоўнікі апісваюць словы мовы, тлумачаць іх значэнне, паходжанне і пад. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя.

53. З гісторыі беларускай лексікаграфіі.

54. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства. Асаблівасці фразеалагізма як моўнай адзінкі. Роля фразеалагізмаў у маўленні. Сістэмнасць у фразеалогіі.

55. Тыпы фразеалагізмаў паводле ступені семантычнай злітнасці кампанентаў.

56. Структурна-граматычныя тыпы фразеалагізмаў. Фразеалагізмы і часціны мовы.

57. Крыніцы беларускай фразеалогіі. Тыпы фразеалагізмаў паводле паходжання.

А) 1

3

2

58. Прыказкі. Крылатыя выслоўі. Перыфразы.

Прыказка – тропнае народнае выслоуе з павуч. зместам, мова лаканiчная, тропная, увасабл. вопыт народа; зарыфмаваныя прыказкi (большаму каню-большы хамут; засвецiць сонца I у наша аконца)

Крылатыя выразы (афарызмы) - устойлiвыя тропныя выслоуi выдатных людзей розных часоу; вызнач. глыбiней думкi I лаканiчнасцю. (Мой родны кут, як ты мне мiлы! Колас.)

Перыфразы – апiсальныя назвы асобных прадметау I з`яу, якiя ужываюцца замест слоу, што iх называюць (Беларусь-край блакiтных азер, бульба – другi хлеб, лен- бел. шоук, радзiма-зямля бацькоу, жауранак – срэбраны званочак)

65