Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

20. Адасабленне дапаўненняў і далучальных канструкцый

Адасабляюцца і на пісьме выдзяляюцца коскамі дапаўненні, выр наз або займен ва ўскосных склонах з прыназ акрамя, апрача, замест, за выключэннем, звыш і інш., са знач вык-лючэння, уключэння, замяшчэння: Замест адказу, матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам. Не адасабляюцца спалучэнні наз з прыназ замест, які сінанімічны па знач прыназ за: Над Беларуссю ноч была, пажар гуляў замест заранкі.

Далучальныя члены сказа даюць тлумачэнне, дадатковыя заўвагі да асноўнага тэксту ці яго часткі. Яны ўводзяцца ў сказ з дапамогай слоў нават, асабліва, напрыклад, у адпаведнасці, у першую чаргу, у прыватнасці, галоўным чынам і злучнікамі і, ды, але, і то, ды і то і інш., ці інтанацыйна: Улетку некаторыя рыбы, у прыватнасці мянтуз, нічога не ядуць. На пісьме далуч канструкцыі выдзяляюцца коскамі, радзей працяжнікамі: Плошча, якую займае будаўніцтва, агромністая – цэлы гарадок.

21. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры параўнальным звароце і падобных да яго канструкцыях.

Параўнальны зварот – словы і словазлучэнні, якія шляхам па-раўнання раскрываюць і ўдакладняюць змест пэўнага члена сказа або ўсяго выказвання, і служаць для дакла-днай і вобра-знай хар-кі прадметаў і з’яў навакольнага свету. Сродкам сувязі такіх зваротаў у сказе з’яўл злучнікі як, нібы, што, быццам, бы, нібыта, як бы, як быццам,чым: Уздоўж палеткаў, абочын, сця-жын пасталі, быццам дзеці з блакітнымі вачанятамі, васі-лькі. Паводле складу параўн звароты падзя-ляюцца на простыя і скла-даныя. У склад простага ўваходзіць адно самастойнае слова (наз, прым, ліч, займ, дзеясл, прысл): Вузенькая, нібы мурашыная, сцежка шэраю пасмаю спусцілася з грудка. У склад складанага ўваходзіць спалучэнне слоў: Але прадзіва не было – дзень перад Калядамі малы, як у зайца хвост. У сказе параўн звароты могуць паясняць словы розных часцін мовы, адсюль выдзял назоўнікавыя, прыметнікавыя, дзеяслоўныя і інш.: Дні стаялі светлыя, ясныя, бы крышталь, а ледзь вечарэла – высыпалі зоры. (прыметнікавы). Мае дзве сэнс-я разнавід-і: 1) во-бразныя параўн звароты, якія выяўл прадмет праз супа-стаўленне пэўнай з’явы ці прадмета на аснове агульных прымет: Аднекуль апусціўся кляновы ліст, чырвоны, як гусіная лапка. 2) параўн-раўналежныя звароты, якія пад-крэсліваюць адпаведнасць паміж прадметамі ці з’явамі на аснове іх прымет або абставін, пры якіх адбываецца дзе-янне: Станавілася сярод белага дня цёмна, як увечары. Сваёй сінтаксічнай функцыяй у сказе параўн звароты набліж да азначэння: Над белым нежывым полем церу-шыўся родзенькі і сухі, як пыл, поцемак; акалічнасці: Шу-рхане па насохлым лісці мышка, сонна і незразумела ўскрыкне на дрэве птушка, мільгне ня-чутна, нібы прывід, сава; прыдатка: І вось, нібы сярэбраны гарох, дождж барабаніць па вагонным даху. У вуснай мове параўн звароты выдзяляюць інтанацыйна, а на пісьме – звычайна коскамі: Кажыце пра паэзію і час, я слухаю, нібы зачараваны. Некаторыя параўн звароты не адасабля-юцца: 1) ува-ходзяць у склад выказніка: У затоцы вада была як люстэрка, толькі час ад часу расчэрчвалі паве-рхню жукі-вадамеры; 2) уваходзяць у склад устойлівых словазлуч: Дождж ліў як з вядра, бывала, што і ўпера-мешку з градам; 3) мае знач “у якасці”: Абодвух іх Лаба-новіч добра ведаў як землякоў. У бел мове акрамя параўн зваротаў параўнанні могуць выр-ца: 1) наз у Т скл без прыназ: Поўня белая яблыкам спелым на далоні твае ўпадзе; 2) наз у форме ўскосных скл з прыназ: Дробнае, з гарох, і буйное, па яйку, яно [каменне], падсохлае, блі-шчала на сонцы і пахла востра і едка; 3) наз у форме прыдатка: Люстры-лужыны проста ў вочы сотні сонцаў мне навялі; 4) спалуч слоў з адмоўем не: Нёман – цуд зямлі, вада ў ім чыстая, як сляза, дно пясчанае, на беразе не пясок, а золата.; 5) словам ці спалуч слоў + падобны на, падобны да, выдаваць да, здаецца, нагадваць і інш.: Напалову выцягнутыя на бераг лодкі, здаваліся вялізнымі рыбінамі.