Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

22. Зваротак: сувязь са сказам, інтанац афармленне, грамат выр, функцыі ў маўленні. Знакі прыпынку пры зваротку.

Зваротак — слова або спалучэнне слоў, што называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай. Функцыі: прыцягнуць увагу субяседніка: Гуляйце, вейце, снежныя вятры, ад ран-няй да вячэрняй пары; удакладніць каму адрасуецца выка-зване; выказаць эмац-ыя адносіны таго, хто гаворыць: Спі, сы-ночак, спі, саколік, ды расці!. Звароткі ўваходзяць у склад вобразных сродкаў мовы, надаюць ёй большую эмацыяна-льнасць, выразнасць. Звароткі уваходзячы ў стр-ру сказа застаюцца граматычна незалежнымі, адсутнічае сінтаксічная сувязь з членамі сказа. Але ёсць сэнсавая сувязь з імі, якая перш за ўсё выяўл ў раскрыцці рэальнага зместу асабовых займеннікаў: Краска мілая мая, госця веснавая, як ты хора-ша цвіцеш у глушы, любая. Паказчыкам сэнс сувязі зваротка са сказам служыць і наяўнасць дзеяслова-выказніка ў форме зага-днага ладу: Пастой, мароз, пастой хваліцца – мо і цябе хто не збаіцца! Сярод розных сродкаў выр зваротка найбольш ужы-вальнай з’яўл форма наз ў Н скл (з паясн словамі і без іх). Такі зваротак мае кат-ыі прадметнасці, адушаўлёнасці, роду, ліку і склону: Над нашым краем і над нашым лёсам гары нязгасна, зорачка, гары. Таксама зваротак можа выр субстантываванымі прыметнікамі і дзеепрым ў Н скл: Расціце, малыя, Радзіму лю-біце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў. Пераважна ў маста-цкіх творах сустракаюцца звароткі, выр былой формай стара-жытнага клічнага склону назоўніка: Не шумі ты, цёмны гаю, бо мне і так нялёгка. Зваротак можа выр займеннікам 2-й асобы адзін і множ ліку (маюць адценне грубасці і ўжыв ў размоўным стылі): Гэй, ты! Ідзі да нас. У многіх выпадках сэнсавая сувязь звароткаў са сказам настолькі вялікая, што звароткі бяруць на сябе асноўную думку і без іх нельга выразіць змест сказа: Ра-дзіма мая дарагая! Красуйся і ў шчасці жыві! Фармальна сэ-нсавая сувязь у большасці выпадкаў выр інтанацыйна: Дарагія ўзмежкі, мае родныя сцежкі, яшчэ болей вас сёння люблю. Інтанацыйнае выражэнне: 1) па-за сказам – вымаўляецца з мо-цнай інтанацыяй: павышэнне тону голасу, лагіч націскам і бо-льш працяжна, чым само выказванне; 2) у сказе – клічная інта-нацыя слабейшая, асабліва калі ён стаіць ў канцы сказа; 3) у сярэдзіне сказа – інтанацыя пабочнасці: выдзял невялікімі паў-замі, вымаўл больш нізкім тонам і хутчэй, чым іншыя словы сказа. Знакі прыпынку: 1. У пачатку сказа – пры звыч інтанацыі ставіцца коска: Сонца, умыйся расою на світальнай зары; 2. У пачатку сказа – пры узмацненні інтанацыі ставіцца клічнік: Пе-рамогі дзень! Не забыць нам век твой апошні залп і салюта гром; 3. У канцы сказа – перад ім коска, пасля яго знак прыпы-нку які патрабуецца зместам і інтанацыяй усяго сказа: Над ракою быстрай не шумі, чарот; 4. У сярэдзіне сказа – з або-двух бакоў коскі: Будь жа, век малады, поўны светлымі днямі; 5. Калі аднарод або развіт звароткі разрыв на часткі членамі сказа – кожны выдзял коскамі: Красуйся на векі вечныя, Пале-ская зямля, свяціце, незгасальныя зоры!; 6. У ролі зваротка ўжыв асабовы займеннік – пасля яго клічнік: Гэй, вы! Адгу-кніцеся!; 7. Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займ ты або вы – коскамі выдзял толькі зваротак: Пралятайце вы, дні, за-латымі агнямі; 8. Часціна о ад зваротка не аддзяляецца: О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю; 9. Некалькі зваро-ткаў, звяз паміж сабою бяззлуч сувяззю – адзін ад аднаго ад-дзял коскамі: Я зноў між вас, пагоркі, хвалі, палоскі цьмянае раллі; 10. Калі звароткі звяз злучнікамі і, ды (у знач і) – знакамі прыпынку не аддзял: Дзень добры вам, лясы і далі, прасторы вольныя зямлі.