Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

12. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага слова. Злучок і двукоссе пры прыдатку.

Прыдатак – азначэнне, выражанае назоўнікам, які звычайна дапасуецца да паяснёнага слова ў склоне і ліку: Адразу за нашай хатай ужо з год ляжала яліна-выварацень.

Спецыфічнай уласцівасцю прыдатка ў тым, што характарызуючы прадмет, ён дае яму другую назву.

Можа адносіцца да любога члена сказа, выражанага назоўнікам, і абазначаць: а) якасць, уласцівасць прадмета: Гляджу, а побач з волатамі-дубамі стаіць малады клянок. б) нацыянальнасць, саслоўную прыналежнасць, месца жыхарства, прафесію, сваяцтва і г. д.: Воін-беларус ішоў побач з іншымі воінамі-славянамі, несучы вызваленне в) уласныя геаграфічныя назвы – назвы гарадоў, вёсак, рэк, азёр і г. д.: Шмат у горадзе Віцебску гістарычных мясцін, якія ахоўваюцца дзяржавай. г) умоўныя назвы выданняў, газет, часопісаў, твораў літаратуры і мастацтва, арганізацый, прадпрыемстваў і г. д. Такія прыдаткі маюць форму назоўнага склону і бяруцца ў двукоссе: Славутая паэма «Сцяг брыгады» з’явілася на фронце. д) эмацыянальную ацэнку: Сабраліся разам, нібы на карагод, беластволыя бярозы-прыгажуні.

Размежаванне прыдатка ад паяснёнага слова: 1) пры спалучэнні двух агульных назоўнікаў прыдатак вызначаецца шляхам замены яго дапасаваным азначэннем-прыметнікам: Цёк сок-бярозавік, і свежыя бярозавыя пні былі мокрыя, быццам іх хто знарок паабліваў. 2) пры спалучэнні агульнага назоўніка з уласным назоўнікам, які абазначае неадушаўлёны прадмет, прыдаткам з’яўляецца ўласны назоўнік: Рачушка Уюнаўка, што па-лісінаму хітра карадзецца па альховых зараслях, абходзіць веску бокам. 3) пры спалучэнні агульнага назоўніка з уласным іменем (прозвішчам) чалавека прыдаткам з’яўляецца агульны назоўнік: Ігумення Ефрасіння ніколі не губляла сувязяў са знешнім светам, была ягонай настаўніцай і суддзёй. 4) пры спалучэнні родавай і відавай назвы прыдаткам будзе з’яўляцца відавая: Пушча-лес не шуміць, белка, лось не бяжьіць, салавей-птушка ў той час сціхае. 5) пры спалучэнні двух агульных назоўнікаў прыдаткам будзе з’яўляцца назоўнік, які ўказвае на прызначэнне прадмета: Побач адзінока мясцілася тынкаваная будка-сцярожка.

Спалучэнне прыдатка з паясненым словам трэба адрозніваць ад знешне падобных сінанімічных і антанімічных назваў (хвіліны-часіны, купля-прадажа), складаных тэрмінаў (дом-музей, хата-чытальня). Такія спалучэнні абазначаюць адно паняцце і з’яўл. Адным чл сказа.

13. Акалічнасці, іх віды і спосабы выражэння.

АКАЛІЧНАСЦЬ – даданы член сказа, які абазначае характар дзеяння, стану, прыметы, звязваецца з паяснёным словам прымыканнем або слабым кіраваннем. Часцей аднос да дзеясл.. радзей – да наз., прым., прысл., БПС: Усе рэкі Беларусі дужа прыгожыя. Выражаюцца прысл., дзеепрысл., наз. з/без прыназ., інфін., фразеалаг. і сінтаксічна непадзельнымі словазл. Паводле сэнсавых адносін паміж акалічнасцю і паяснёным словам вылучаюць акалічнасці:

месца – маюць значэнне месца дзеяння, месца праяўлення стану і прыметы, напрамак руху; адказваюць на пытанні дзе? куды? адкуль? дакуль?; адносяцца дзеясл/БПС; выражаюцца прыслоўямі, назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, спалучэннямі розных часцін мовы, устойлівымі зваротамі.

У глушэчы нясмела крычала птушка.

часу – абазначаюць час дзеяння, час праяўлення стану і прыметы; адказваюць на пыт калі? колькі часу? з якога часу? да якога часу? як доўга?; выражаюцца прыслоўямі, назоўнікамі ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх, наз+прысл, колькасна-іменнымі спалучэннямі, дзеепрысл і дзепрысл зваротамі, устойлівымі зваротамі: У нядзелю зранку неба зацягнулі чорныя хмары.

мэты – маюць значэнне мэты дзеяння; адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?; выражаюцца прыслоўямі, наз во ўск скл з прыназ., інфінітывамі, дзеепрысл. словазл.: Развітанне я сумыслу адклаў на апошнія дні.

прычыны – абазначаюць прычыну дзеяння, праяўлення стану, прыметы; адказваюць на пытанні чаму? ад чаго? з-за чаго? па якой прычыне?; выражаюцца прыслоўямі, наз ва ўск скл з прынз., субстантыв прым., дзеепрысл, дзеепрысл словазл.: Спрасонку хлопчык ускрыкнуў і зноў моцна заснуў.

спосабу дзеяння маюць значэнне спосабу дзеяння, стану, якасці; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам?; выражаюцца прыслоўямі, дзеепрыслоўямі, дзеепрыслоўнымі зваротамі, устойлівымі зваротамі, наз уск скл з прыназ. Адным махам дрэва не зваліш.

меры і ступені – маюць значэнне меры, колькасці, ступені праяўлення дзеяння, стану, прыметы; адказваюць на пытанні колькі? на колькі? як многа? у якой меры? у якой ступені?; выражаюцца прыслоўямі, колькасна-іменнымі спалучэннямі, наз уск скл з/без прыназ, устойлівымі зваротамі: Пакуль чвякаў па мокрым лузе, зарасіўся па пояс.

умовы – маюць значэнне ўмовы, пры якой адбываецца, выконваецца дзеянне; адказваюць на пытанне пры якой умове?; выражаюцца дзеепрыслоўямі, дзеепрыслоўнымі зваротамі, наз уск скл з прыназ. . Пры зручным выпадку я завітаю да вас.

уступкі – маюць значэнне абставін, насуперак якім адбываецца, выконваецца дзеянне; адказваюць на пытанне нягледзячы на што?; выражаюцца наз уск скл з/без прыназ.,, дзеепрыслоўямі: У горадзе, нягледзячы на вялікую радасць, панавала цішыня.