Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

36. Складаназал. Ск. З дад. Акалічнаснымі ч-камі

У СЗалС адна частка (просты сказ) сінтаксічна падпарадкаванага другой. У межах складаназалежнага сказа вылучаюцца часткі, адна з якіх лічыцца сінтаксічна галоўнай, а даданая (залежная) развівае, пашырае, удакладняе змест галоўнай. Сінтаксічная залежнасць частак праяўляецца ў пастаноўцы пытання ад галоўнай часткі да даданай.

Даданая месца, як правіла, ракрыв у гал. ч-цы аклічнасць месца, выражаную прыслоўямі тут, там, туды, адтуль, усюды; радзей да-даныя месца непасрэдна адносяцца да выказніка гал. ч-кі: Дзе лозы ніцыя ў тумане журбу выплаквалі да дна, там адзінока на кургане стаяла стромкая сасна. Звязваюцца даданыя месца з гал. ч-кай пры дапамозе злуч. слоў дзе, куды, адкуль.

Даданая часу звычайна паясняюць выказнік га. ч-кі; у гал. ч-цы могуць быць суадносныя словы тады, заўсёды, датуль ці цэлыя спалучэнні – у той час, да таго часу і інш.: Сядзі,грыбе, пакуль на цябе хто надыбе. Канструкцыі з суадносн. словамі больш пашы-ран. ў кніжная мове. Ролю злучнікаў тут могуць выконваць і некаторыя часціцы – толькі, ледзь, чуць ці часціцы разам са злучнікамі – як толькі, чуць што: Як толькі па стромай сцежцы выбраўся з ручаінішча і выйшаў на шлях, адразу ўбачыў булінскія хаты.

Даданая ўмовы звыч. звязв. з гал. ч-камі пры дапамозе злучнікаў калі, каб, як, раз: Як будзе здаровіцца, работа паробіцца Даданыя ўмовы могуць мець дадатковыя знач. часу, прычыны, мэты. Асабліва ярка праяўляецца адценне часу, калі ў гал. ч-цы ёсць суадн слова тады: Не страшны тады дні суровыя, калі рады сталёвыя.

Даданая прычыны звязв. з гал. ч-кай у асн. пры дапамозе злучнікаў бо, таму што, іншыя злучнікі ўжываюцца рэдка і, як правіла, уласцівы кніжнай мове. Да СЗалС з дад. Прычыны адносяцца і кан-струкцыі, у першай ч-цы якіх ужываюцца (у ролі выказніка) эмацыя-нальна-ацэначныя словы тыпу маладзец, а другая частка змяшчае падставу, абгрунтаванне такой ацэнкі: Маладзец, Ігнат, што сказаў.

Даданая мэты звязв. з гал. ч-кай пры дапамозе злучніка каб: Сып снегу больш, зіма, каб поле небывала ўскаласіла. Састаўныя злучнікі для таго каб, з тым каб і іншыя не маюць пашырэння. Спалучэнні для таго, з тым могуць уваходзіць у гал. ч-ку і выконв. ролю ўказальных слоў, тады на іх прыпадае лагічны націск; гэта бывае часцей за ўсё, калі ў галоўнай частцы ёсць узмацняльныя ці абмежавальныя часціцы, адмоўе ці мадальныя словы: Не для таго мы гадавалі дзяцей, каб яны нам не памагалі. У гутарковай мове сустрак. канструкцыі, у якіх даданая ч-ка мэты звязв. з гал. пры дапамозе злучніка абы: Дасі абяцанне любое, абы крыку не чуць.

Даданая ўступальная (нягледзячы на што?) звязв. злучн. хоць (хаця), нягледзячы на тое што, хай (няхай): Трывожна, хоць скрозь цішыня. Уступальн. ч-кі могуць звязв. з гал. і пры дапамозе злучал. слоў у спалучэнні з часціцай ні (куды ні, хто ні і інш): Дзе б я ні быў, я Мінскам ганаруся.

Даданыя выніку адносяцца да гал. ч-кіў цэлым і стаяць пасля яе, паказваючы на вынік таго, пра што гаворыцца ў гал. ч-цы; звязв. пры дапамозе непадзельнага састаўнога злучніка так што: У маім жыцці многа цяжкага было, так што мяне не спалохаеш. Часам да выніковых адносяць і даданыя ч-кі са злучальнымі словамі і злучнікамі таму, то, дык, у выніку чаго: Мы ўсе адзін аднаго павінны трымацца, дык гуртам і выйдзе нешта.

Даданая спосабу дзеяння раскрываюць у гал. ч-цы змест указальнага слова так, якое выконвае ролю акалічнасці спосабу дзеяння: Усё стараўся рабіць так, як рабіў беларус. Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды. Могуць мець дадатковыя адценні выніку (Так уцякалі, што пагублялі), параўнання, пажадання і мэты.

Даданая меры і ступені раскрываюць, канкрэтызуюць у гал. ч-цы змест указальных слоў са знач. меры і ступені – прысл. так, столькі, настолькі, займ. такі, гэтакі або спалуч. да такой меры, да такой ступені: Чарот быў настолькі высокі і густы, што ледзь прабіва-лася святло.