Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

3. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні. Асаблі-васці дапасавання і кіравання ў сучаснай беларускай літа-ратурнай мове.

Падпрадкавальная сувязь – 1 з асн. відаў сінтаксіч. сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматыч. нераўнапраўных кмпанентаў у словазлучэнні (дапас, кір, прым.)

Дапасаванне – від падпарадкавальнай сувязі, пры якім формы залежнага слова прыпадабняюцца да граматычных форм галоўнага слова у склоне, ліку, родзе. Дапасаванне можа быць поўным і няпоўным. Поўнае – залежнае слова дапасуецца да галоўнага у скл, ліку і родзе (разгорнутая кніга). Няпоўнае гал. дапас да залеж. толькі у скл і ліку, або толькі у скл(горад Баранавічы, наша доктар). Гал. і залеж. кампаненты звязаны гра-матычна, пры змене формы гал кампанента змяняецца форма залежнага.

Гал. кампанент мб выражаны наз, субстантыв. прым, займен-нікам, лічэбнікам (новы дом, смачнае марожанае, нехта незнаемы, кожны чацверты).

Залеж. кампанент – поўн. прым, займ, лічэб, дзеепрым, наз-прыдаткі (цікавы фільм, наша нядзеля, забыты ключ). Прыдатак дапасуецца да гал кампанента у родзе, ліку і скл, або у скл і ліку.

Кіраванне – від падпарадкавальнай сувязі, пры якім галоўнае слова патрабуе ад залежнага формы пэўнай склонавай формы з/без прыназоўніка (напісаць пісьмо). Змена формы залеж. камп. Не выклікае змены гал. кампанента. Кіраванне можа быць моцным і слабым. Моцнае – галоўнае слова абавязкова патрабуе пэўнай формы залежнага слова з/без прыназ(чытаць кнігу). Слабае – форма залежнага слова не з’яўляецца абавязковай для кіруючага слова. (працаваць у лесе).

Гал слова мб выражана дзеяс, наз, прым, прысл (поўны радасці, удваіх з братам).

Ад наяўнасці прыназоўніка: прыназоўнікавае і безпрыназоўнікавае кір. (успамінаць пра лета, напісаць аб’яву)

Прымыканне – від падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсу і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя часціны мовы: прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў, нязменныя прыметнікі (ісці хутка).

Гал. кампанент – наз, прым,прысл, дзеяс (горка плакаць, размова па-беларуску)

Асаблiвасцi дапасавання i кiравання ў беларускай мове

Лічэб (два, дзве, абодва,абедзьве, тры, чатыры) + наз. мн. л. Н. скл.: два сталы, чатыры рублі.

Дзеяс. са значэннем ветлiвасцi тыпу дзякаваць, выбачаць, дараваць утвараюць словазлучэннi з наз/займен у Д. скл: выбачайце мне, дараваць сябру.

Дзеясловы са значэннем руху, перамяшчэння тыпу iсцi, бегчы, плыць, а таксама волевыяўленчыя(паслаць, адправiць, выправiць) спалучаюцца з наз/займ у В. скл. + прыназ па, у(з назвамі грыбоў і ягад): пайсцi ў грыбы, паслаць па доктара.

Дзеясловы са значэннем думкi, маўлення, пачуцця тыпу гаварыць, казаць, распытваць, разважаць, думаць, клпацiцца спаалучаюцца з наз/займ В. скл + прыназ пра: думаць пра будучае, разважаць пра твор.

Дзеясловы тыпу смяяцца, жартаваць, рагатаць, насмiхацца, здзекавацца, кпiць кiруюць наз/займ Р. скл + прыназ з: жартаваць з сябра, здзекавацца з палоннага.

Дзеясловы хварэць, захварэць ужываюцца з наз В. скл. + прыназ на: хварэць на грып, захварэць на адзёр.

Дзеясловы ажанiць, ажанiцца ўжываюцца з наз/займ Т. скл + прыназ з: ажанiцца з Вольгай, ажанiў сына з суседкай.

Дзеясловы i аддзеяслоўныя назi са значэннем пачуцця жалю, смутку, тугi кiруюць наз М. скл + прыназ па: сумаваць па школе, туга па радзiме.

Дзеясловы i назоўнiкi са значэннем дзеяння ўжываюцца з наз М. скл + прыназ па: хадзiць па пакоi, вандроўка па полю.

Ужыванне параўнальных словазлуч, гал. слова – прост. вышэйшая ст. параўн, залеж. В. скл + прыназ за: разумнейшы за брата, лепшы за іх.