Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

37. Складаназал. Ск. З дад. Параўнальнымі і дад. Далучальнымі часткамі.

Даданыя параўнальныя хар-ць змест гал. ч-кі шляхам параўнання і звязв. з ёю пры дапамозе параўнальных злучнікаў як, як бы, быццам, нібы, чым і інш.: І гасне дзень у задуменні, як гаснуць жыцця летуценні. Стаялі яміны з вадою, бы хтосьці выкапау студні.. Даданыя параўнальныя ч-кі трэба адрозніваць ад параўнальных зваротаў: Хутка сонца угару палезе, як цыган вяселы па драбінах (дадан. параўн. ч-ка, якая сваей будовай адпавядае двухсастаўнаму няпоўнаму ск., у якім апушчаны выказнік, але есць даданы член сказа з яго саставу – ускоснае дапауненне па драбінах).. Калі ў даданай ч-цы знач. параўнання губляецца, то яна выступае як даданая спосабу дзеяння.

Іншыя злучнікі надаюць параўнальным адносінам дадатковыя адценні умовы, прыблізнасці, дапушчальнасці: Лепей горкую есці, чым з нялюбым за стол сесці. Дадан. параўн. ч-ка у складаназал. ск. знаходзіцца звычайна пасля гал. ч-кі: Снег пацямнеу, нібы хто разліу па ім крушынавае чарніла.

Даданыя далучальныя змяшчаюць дадатковыя звесткі да зместу гал ч-кі і звязв. з ёю звычайна пры дапамозе злуч. слова што ў форме назоўнага і ўскосных склонаў; гал. ч-ка тут мае большую сэнсавую самастойнасць, яна не патрабуе тлумачэння з боку даннай, і апошняя далучаецца як бы да ўжо аформленага сказа: У тоне Сцёпкавага адкузу была пашана да стрэлачніка, што таму вельмі спадабалася. Канструкцыі з дад. далуч. Надта блізкія да складаназлуч. сказаў, ч-кі якіх аб’яднаны словамі і гэта, і ад гэтага і г.д. Гэтым словам у СЗалС з далучальнай ч-кай адпавядаюцьзлуч. словы што, чаго, ад чаго і інш. Параўн. Галаву Волькі акаймляў чорны шаль, ад чаго твар яе выглядаў, як у рамцы карціны. / Галаву Волькі акаймляў чорны шаль, і ад таго гэтага твар яе выглядаў, як у рамцы карціны.

Далуч. ч-ка можа звязв. з гал. і пры дапамозе прыслоўяў дзе, куды, адкуль; такія СЗалС набліжаюцца да СЗлС, другая ч-ка якіх пачынаецца словамі і там, і тут, і туды, і сюды, і адтуль. Параўн. І тады яны апынуліся раптам на невялікай палянцы, дзе і адпачылі трохі. / І тады яны апынуліся раптам на невялікай палянцы, тут і адпачылі трохі.

Гал. частка і па змесце, і па форме з’яўляецца закончаным паве-дамленнем і не патрабуе абавязковага паяснення, удакладнення даданай часткай; толькі інтанацыйная незакончанасць гаворыць пра тое, што гэта частка складанага сказа. Паведамленне, змеш-чанае ў даданай частцы, з’яул. дадатковым у адносінах да зместу гал. часткі.

Дадан. далучал. частка знаходзіцца ў складаназалежным сказе пасля гал. часткі: Інакш кажучы, у нашых продкау складваліся субектыуныя адносіны з бажаствамі, што надало пэўны містычны змест духоўнаму жыццю і народнаму характару наогул.

38. СЗалС з некалькімі даданымі часткамі.

У залежнасці ад іх агульнай будовы і ўзаемаадносін частак мож-на выдзеліць 2 асноўныя разнавіднасці.

1. Сузалежнае – падпарадкаванне, пры якім усе даданыя часткі паясняюць галоўную.

Сузалежныя дад. ч-кі аднародныя, калі ў аднолькавых адносінах паясняюць адно і тое ж слова ў гал. ч-цы або аднародн. чл. ск.: Меў беларускі народ у сваёй шматвяковай гісторыі і добра-зычлівых суседзяў, якіх прыемна паклікаць за гасцінны стол, і во-рагаў, з якімі прыходзілася скрыжоўваць мячы.

Даданыя ч-кі неаднародн., калі ў розных адносінах паясняюць слова з гал. ч-кі або розныя словы гал. ч-кі: Моладзь, якая сёння вучыцца ў розных установах адукацыі, павінна разумець, што ў яе руках будучае нашай краіны.

У СЗалС з сузалежн. падпарадкаваннем у адной з даданых частак можа быць апушчан злучнік, але гэта не парушае будовы сказа: Калі кароўкі папаўнеюць, бакі іх трохі пакруглеюць, тады запусцім на балота. Адна з частак можа быць звязана з папя-рэдняй злучальнымі злучнікамі: Як толькі ўднела і пачалі хадзіць людзі, Ніна выбралася на дарогу.

Заўвага. Калі сузалежныя дад. ч-кі звязаны спалучальнымі злуч-нікамі, то коскі паміж імі ставяцца, як і пры аднародных членах сказа: Дзяўчына ўспамінала і як яны пазнаёміліся, і як яны не маглі нагаварыцца, і як яна першы раз пачула «кахаю». Люблю мой сад у маёвым ранку, як тоне ён у расістай мгле, як ліпа шэпчацца пры ганку і як зязюлька «ку-ку» шле.

2. Паслядоўнае– падпарадкаванне, пры якім дадан. ч-кі ўтва-раюць ланцужок: першая адносіцца да гал. ч-кі, другая – да пер-шай даданай і г. д.: Аляксей любіў лес, як можа любіць яго толькі чалавек, які, можна сказаць, вырас у лесе і адчувае сябе ў ім як дома.

Змешанае – падпарадкаванне, пры якім даданыя часткі адна-часова звязваюцца сузалежным і паслядоўным падпарад-каваннем: Я за тых падам свой голас, хто працуе чэсна, дбайна, хто кладзе трудоў нямала, каб жыццё закрасавала.