Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

40. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў іх.

У структуру складанага сказа з рознымі відамі сувязі ўваходзяць як мінімум тры прэдыкатыўныя часткі, аб’яд-наныя пры дапамозе злучнікавай і бяззлучнікавай сувязі. У такіх сказах дзве прэдыкатыўныя часткі, найбольш цесна звя-заныя паміж сабой па сэнсу і граматычна, утвараюць складаную састаўную частку, якая ўзаемадзейнічае з простай часткай: Лісце шумела пад нагамі, і Наташы часам здавалася, што нехта шэпча за дрэвамі.

Першую групу складаюць сказы, у якіх складаныя сас-таўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназалежных або бяз-злучнікавых сказаў і аб’яднаны пры дапамозе злучальных злучнікаў. У другую групу ўваходзяць складаныя сказы з роз-нымі відамі сувязі, у якіх складаныя састаўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназлучаных або бяззлучнікавых сказаў і аб’яднаны пры дапамозе падпарадкавальных злуч-нікаў. Да трэцяй групы адносяцца складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх складаныя састаўныя часткі арганізаваны па мадэлі складаназлучаных або складана-залежных сказаў і аб’яд-наны пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі.

Бяззлучн. і падпарадкавальная: 1)За бярэзнікам – адразу поле, 2)пад цёплай коўдрай снегу – пасеў азімага жыта, 3)з якім звязаны лепшыя надзеі на ўраджай будучага года. [],[], (з якім).

Бяззлучн. і злучальная: 1)Млеюць ад гарачыні палі, 2)цячэ, снуеццаў сонечных промнях рака, 3)далёка на ўзмор’і і тужаць аб свежым ветры караблі, і 4) вось-вось скаланецца сінь, 5) павее вецер і пагоніць караблі ў краіну добрых сустрэч. [],[],[],і [],[].

Злучал. і падпарадкав.: 1) Не мы стварылі нашу мову, і 2) нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з ёю, 3) каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў, 4) што адышлі з гісторыю чалавецтва. [], і [], (каб), (што).

Злучальнай, бяззлучн. і падпарадкавальнай: 1) Дома не сядзелася, і 2) Міканор выйшаў на вуліцу, пакрочыў да Хоні; 3) хацелася пагаманіць па шчырасці з тым, 4) хто цябе разумее, 5) да каго дойдзе твая трывога-журба. [], і []; [], (хто), (да каго).

У межах складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак вылучаецца 2 сэнсавыя ч-кі, пабудаваныя як простыя ці складаныя сказы: 1)Ноч між тым недзе прамінула ўжо тую мяжу, 2)адкуль пачынаецца зваротны шлях яе, і 3)цяпер навокал нібыта шарэла. У сказе 2 сэнсавыя часткі: 1 – пабудавана як СЗалС; 2 – як просты сказ. Сэнсавыя часткі звязаны пры дапамозе злучальнага злучніка і.

У камбінаваных сказах знакі прыпынку ставяцца на аснове агульных правіл і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі.

Коска не ставіцца паміж двума сказамі, звязанымі спалучальнымі злучнікамі, калі гэтыя сказы:

а) маюць адну (агульную) даданую частку: У яго так балела галава і гарэлі вочы, што сон не прыходзіў.

б) адносяцца да агульнай часткі, звязанай з імі бяззлучнікавай сувяззю: Можна было падумаць: зямля варушыцца і моцна ўздыхае ад зімовага сну прырода.

41. Простая мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Формы простай мовы.

Той, хто піша ці гаворыць (аўтар), можа з пэўнай мэтай уклю-чаць у сваю мову выказванне іншай асобы – чужую мову. Чужая мова выкарыстоўваецца ў розных стылях, у розных жанрах літаратуры. Чужое выказванне можа падавацца аўтарам у форме простай, ускоснай, паўпростай і няўласна-простай мовы. Кожны з гэтых спосабаў падачы чужой мовы мае свае адметныя рысы і прызначэнне.

Простая мова – гэта чужое выказванне, якое падаецца ад імя персанажа – той асобы, якой яно належыць; тут дакладна пера-даецца не толькі змест, але і форма чужога выказвання – яго лек-січныя, граматычныя і стылістычныя асаблівасці. Простая мова можа мець форму рэплікі, маналога, дыялога і палілога.

Сінтаксічная канструкцыя з простай мовай складаецца з дзвюх частак: простай мовы і аўтарскага сказа (слоў аўтара), які ўводзіць простую мову. Простая мова ў адносінах да аўтарскіх слоў выступае як незалежны сказ (некалькі сказаў); з аўтарскім сказам яна аб'ядноўваецца толькі сэнсам і інтанацыйна: Наза-рэўскі працягнуў Зосі руку: «Цяпер я веру вам».

Паводле адносінаў, якія ўстанаўліваюцца паміж простай мовай і аў­тарскім сказам, канструкцыя з простай мовай набліжаецца да БСС. Простая мова можа выражаць аб’ектныя, суб’ект­ныя і атрыбутыўныя адносіны: «Хлопец твой ужо добра падрос?» – спы­таў той прыглушана.

Простая мова, як правіла, багатая на эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі (выклічнікі, звароткі, мадальныя словы і часціцы), на пытальныя, па­будж-ыя, клічныя сказы. У ёй захоў-ваюцца элементы гутарковага сты­лю – прафесіяналізмы, арга-тызмы, дыялектызмы і г.д. Усё гэта дае магчы­масць пісьмен-нікам шырока выкарыстоўваць простую мову ў мастацкіх творах для стварэння вобразаў, для індывідуалізацыі мовы персанажаў.

Часам простая мова ўключаецца ў аўтарскае апавяданне як устаўны сказ; яна тут можа ўжывацца і без слоў аўтара, але з кантэксту ві­даць, каму яна належыць: Часта тады бы­вала, што непісьменнай цётцы або дзядзьку Без акуляраў ужо аніяк не магу») пісьмо ад сына з войска ці з турмы або ад дачкі з далёкай службы ў горадзе ці ў маёнтку ўголас чыталі на лаўцы перад хатай, пры цэлай ча­радзе актыўна зацікаўленых слухачоў і каментатараў (Б.).

У форме простай мовы можа перадавацца не толькі рэальна выказа­нае, але і думкі, разважанні персанажа. Такая нявыказаная простая мова заўсёды бярэцца ў двукоссе, хоць і пачынаецца з чырвонага радка (гэтым яна адрозніваецца ад рэальна выказанай простай мовы): Больш за месяц ішоў ён з Ковельшчыны цераз Палессе. На страху перад ворагам, на ласцы людской дабіраўся да родных мясцін.«А потым, – думае Алесь, – пастукаў у мае акно...».

Выказаная простая мова, паводле сучаснай выдавецкай практыкі, у двукоссе не бярэцца, а пішацца з абзаца з працяжнікам. Нявыказаная простая мова можа падавацца ў тэксце без слоў аўтара. Даіграй, гарманіст, коні сена даелі... «Прабачай, мой сынок, часта­валі, чым мелі». 

Адна простая мова можа ўключацца ў другую. Такая канструкцыя называецца шматступеннай простай мовай. У ёй знешняя простая мова звычайна падаецца з абзаца з працяжнікам,а ўнутраная бярэцца ў двукоссе:

– Жыццё адзін раз даецца чалавеку, – паўтарала Таццяна Карпаўна словы М. Астроўскага, – трэба яго хораша пражыць, каб на схіле год можна было сказаць: «Не дарэмна я жыў на свеце!» (Тур.).