Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
90
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

2. Словазлучэнне: характэрныя асаблівасці, суадносіны са словам і сказам, тыпалогія.

С л о в а з л у ч э н н е — сінтаксіч. адзінка, утвар. спалучэннем двух ці больш самастойных слоў, на аснове падпарадкавальнай сувязі (дапас., кір., прым.). (гал. кампанент – граматыч і семантыч незалеж слова, залеж. кампанент – граматыч залеж форма слова: новы дом, змагацца за мір). Д а словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Гэта элементы простата сказа, а не словазлучэння.

Суадносіны словазлучэння і слова. Характарызуецца функцыянальнай несамастойнасці (як слова, служыць сродкам намінацыі, абазначае прадмет, з’яву, працэсс) Адрозненне словазлучэння ад сказа сказ можа складацца з аднаго слова (Ноч. Цішыня.); Выконвае намінатыуную фун-кцыю, з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для сказа; словазлучэнне не выражае закончанай думкі; для словазлуч не характэрна катэгорыя мадальнасці, часу, асобы, інтана-цыя паведамлення; сказ – камунікатыў., прэдыкат. сінтаксіч. адз., а словазлуч – намінатыў. прэдыкат. сінтаксіч. адз..

Паводле лексічай спаянасці кампанентаў:

Свабодныя – словы захоўваюць лексічную самастойнасць, могуць замяняцца іншымі (цудоўная песня/зямля);

Несвабодныя – кампаненты пойнасцю/часткова страцілі лексічную самастойнасть, не могуць замяняцца інш. слова-мі.(біць бібікі, мазоліць вочы). Усе словазлуч. – 1 член сказа.

Марфалагічнае выражэнне гал. кампанентаў:

  • Іменныя:

-назоўнікавыя - у гал. ролі. назоўнік (Коласава спадчына),

-прыметнікавыя - у гал. ролі. прыметнік (мокры ад дажду),

- лічэбнікавыя - у гал. ролі. лічэбнік (адзін з нас),

- займеннікавыя - у гал. ролі. займеннік (ніхто іншы).

  • Дзеяслоўныя. Гал. кампанент – (не)спрагальная форма дзеяслова – інфінітыў, дзеепрысл, дзеепрым (чытае кнігу).

  • Прыслоўныя. Гал. кампанент – пряслоўе. (даволі лагічна).

Паводле структуры:

Простыя – 2 і больш самаст. словы, звяз. паміж сабой 1 відам падпарад. сувязі: дапас, кір, прым (новы дом, перакласці артыкул з беларускай мовы на рускую, жыць душа ў душу).

Складаныя – розныя віды падпарад. сувязі гал. кампанента з некалькімі залежнымі: дапас+прым (новы сусед справа), кір + прым (хутка выканаць заданне), дапас і кірав (прыгожы дом з верандай).

Паводле сэнсавых адносін паміж кампанентамі:

З аб’ектнымі адносінамі (дараваць брату).

З суб’ектнымі (пішацца студэнтам).

З азначальнымі (узор на дзіва).

З акалічнаснымі: прасторавымі, часавымі, прычыннымі, мэтавымі, сп. дзеяння, меры і ступені (ісці па лесе, вольны да верасня, захварэць с гора, ехаць па справах, глядзеў пільна, згарэць датла).

Паводле відаў падпарадкавальнай сувязі:

Дапасаванне  від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.