Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Экз Белорусский язык 4 курс 2 семестр.docx
Скачиваний:
83
Добавлен:
08.06.2022
Размер:
1.43 Mб
Скачать

1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Асноўныя структурныя адзінкі сінтаксісу. Віды і сродкі сінтаксічнай сувязі.

2. Словазлучэнне: характэрныя асаблівасці, суадносіны са словам і сказам, тыпалогія.

3. Віды падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні. Асаблівасці дапасавання і кіравання ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.

4. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка: катэгарыяльныя адзнакі, функцыі ў мове.

5. Тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Тыпы сказаў паводле адносін выказвання да рэчаіснасці, інтанацыйнага афармлення.

6. Дзейнік як галоўны член сказа. Тыпы дзейнікаў і спосабы іх выражэння.

7. Выказнік як галоўны член сказа. Тыпы выказнікаў і спосабы іх выражэння.

8. Каардынацыя выказніка і дзейніка ў ліку і родзе.

9. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Размежаванне дзейніка і выказніка пры выражэнні іх пэўнымі граматычнымі формамі.

10. Дапаўненне, яго віды. Спосабы выражэння дапаўненняў.

11. Азначэнне і яго віды. Выражэнне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў.

12. Прыдатак як разнавіднасць азначэння. Размежаванне прыдатка і паяснёнага слова. Злучок і двукоссе пры прыдатку.

13. Акалічнасці, іх віды і спосабы выражэння.

14. Аднародныя члены сказа: прыметы аднароднасці, выражэнне, спосабы сувязі і сэнсава-сінтаксічныя адносіны, закрытыя і адкрытыя аднародныя рады.

15. Аднародныя і неаднародныя азначэнні.

16. Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа: семантыка, сінтаксічная функцыя, марфалагічнае выражэнне; знакі прыпынку.

17. Адасобленыя члены сказа: паняцце, умовы адасаблення. Адасабленне дапасаваных і недапасаваных азначэнняў.

18. Умовы адасабл. прыдаткаў і правілы ўжывання знакаў прыпынку пры іх.

19. Адасабленне акалічнасцей.

20. Адасабленне дапаўненняў і далучальных канструкцый.

21. Параўнальныя звароты. Знакі прыпынку пры параўнальным звароце і падобных да яго канструкцыях.

22. Зваротак: сувязь са сказам, інтанацыйнае афармленне, граматычнае выражэнне, функцыі ў маўленні. Знакі прыпынку пры зваротку.

23. Пабочныя канструкцыі. Падзел іх паводле структуры, марфалагічнага выражэння і суадноснасці з тыпамі сказаў, значэння.

24. Устаўныя канструкцыі, іх адрозненне ад пабочных. Знакі прыпынку пры ўстаўных канструкцыях.

25. Аднасастаўныя выказнікавыя асабовыя сказы: пэўна-, няпэўна-, абагульнена-асабовыя сказы, формы выражэння ў іх выказніка.

26. Аднасастаўныя выказнікавыя неасабовыя сказы: безасабовыя і інфінітыўныя сказы, формы выражэння ў іх выказніка, семантычныя разнавіднасці.

27. Намінатыўныя сказы: характэрныя прыметы, выражэнне дзейніка, разнавіднасці паводле значэння, адрозненне ад іншых простых сказаў.

28. Канструкцыі, што прымыкаюць да намінатыўных сказаў, і іх характарыстыка.

29. Няпоўныя сказы і іх тыпы. Адрозненне няпоўных сказаў ад падобных да іх іншых сказаў.

30. Сінтаксічна непадзельныя сказы: структурныя і граматычныя асаблівасці, разнавіднасці паводле марфалагічнага выражэння і паводле значэння.

31. Парадак слоў у сказе. Сэнсавае, граматычнае і стылістычнае значэнне парадку слоў.

32. Складаназлучаны сказ: сродкі сувязі частак, сэнсавыя адносіны (і іх прыватныя значэнні) паміж часткамі, адкрытая і закрытая структура; знакі прыпынку.

33. Складаназалежны сказ: агульнае паняцце, сродкі сувязі даданай часткі з галоўнай. Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе.

34. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі і даданымі дапаўняльнымі часткамі.

35. Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі і даданымі азначальнымі часткамі.

36. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі.

37. Складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі і даданымі далучальнымі часткамі.

38. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Знакі прыпынку ў іх.

39. Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх тыпы. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах.

40. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў іх.

41. Простая мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Формы простай мовы. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

42. Ускосная мова, яе прызначэнне і адметныя рысы. Правілы замены простай мовы ўскоснаю

43. Няўласна-простая мова і яе асаблівасці. Цытаты і іх афармленне на пісьме

44. Пунктуацыя. Прынцыпы сучаснай беларускай пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку паводле функцыі.

1. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Асноўная сінтаксічныя адзінкі сінтаксісу. Віды і сродкі сінтаксічнай сувязі.

Граматыка як навука аб граматычным ладзе мовы ўключае дзве састаўныя часткі — марфалогію і сінтаксіс.

С і н т а к с і с – раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца: способы аб’яднання слоў і словаформ у словазлучэнні і сказы, простых сказаў у складаныя; тыпы словазлучэнняў і сказаў паводле іх значэння, функцыі і структуры.

Прадмет – словазлучэнне як структурны кампанент сказа, што ўтвораны шляхам спалучэння двух ці больш самастойных слоў, звязаных граматычна і сэнсам, а таксама сказ як граматычна аформленая адзінка мо­вы, што выражае ў працэсе зносін паведамленне пра факт рэчаіснасці, пытанне, пачуццё, пабуджэнне да дзеяння.

Аб’ект – працэсы і вынікі выкарыстання моўных сродкаў у камунікатыўных метах, для зносін паміж людзьмі.

Сінтаксіс звязаны з лексікалогіяй (слова з'яўляецца будаўнічым матэрыялам для словазлучэння і сказа.) З марфалогіяй: сінтаксічная роля слова ў сказе — адзін з крытэрыяў, які ўлічваецца пры падзеле часцін мовы на самастойныя і службовыя. Самастойныя словы маюць лексічнае значэнне, г. зн. выражаюць пэўны сэнс, які робіць сказ адзінкай фарміравання, выражэння і паведамлення думкі. Фанетыкай – па інтанацыі вызнач віды сказаў па мэце выказвання, пабоч і ўстаўныя канструк..

Асноўныя адзінкі сінтаксісу:

  • Словазлучэнне – сінтаксіч. адз., утвараецца спалучэннем самаст. слоў на асн. падпарадкавальнай сувязі (гал. кампанент – слова, залеж. – форма слова: новы дом, змагацца за мір). Выконвае намінатыуную функцыю, з’яўляецца будаўнічым матэрыялам для сказа.

  • Сказ – камунік. моўн. адз., служыць для паведамлення пра факт рэчаіснасці. Мб простыя (Прыйшла вясна) і складаныя (Я пайшоў у школу, а насустрач мне шла настаўніца). На базе простых сказаў фарміруюцца складаныя.

  • Падпарадкавальная сувязь/падпарадкаванне – 1 з асн. відаў сінтаксіч. сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматыч. нераўнапраўных кмпанентаў у словазлучэнні (дапас., кірав., прым.) і гал, і дад. ч. у С.Зал.С (злучнікавае падпарад. – праз падпарад. злучнікі і інтанац.; адноснае – злуч. словы і інтанац.) Прык: Я знаю, што цяжка і горка свой дом пакідаць. – злучнікавае. Тады яны ведалі, што іх чакае шчасце. – адноснае.

  • Злучальная сувязь/злучэнне – 1 з асн. відаў сінтаксіч. сувязі, які выступае пры аб’яднанні граматыч. раўнапраўн. членаў у простым сказе, частак СЗлучС і СБС (злучнікавае злуч. – праз злуч. злучнікі і інтанац.; бяззлуч. злуч. – толькі інтанацыя.) Прык.: Ангеліна пайшла у магазін, але магазін быў закрыты. – злуч. Я ведаю: цяжка і горка свой дом пакідаць.

  • Прэдыкатыўная сувязь/узаемнае падпарадкаванне. Сустрак. У сучас бел. біт. м., радзей іллюстрец. дзейн. і выказ. (бягуць гады). Дзейн. і выказ. звяз сінтаксіч сувязз. каардынацыі.

Словы ў словазлучэннях звязаны паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання і кіравання.

Дапасаванне  від сувязі, пры якім залежнае слова набывае формы роду, ліку і склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца да назоўнікаў прыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, дзеепрыметнікі: школьныя гады, на трэцім паверсе, твой гонар, высушанае сена.

Прымыканне – такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным па сэнсе. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы і формы –прыслоўі, дзеепрыслоўі, інфінітыў: зрабіць сумленна, есці стоячы, уменне працаваць.

Пры кіраванні залежнае слова ўжываецца ў форме пэўнага ўскоснага склону: берагчы лес, сустрэцца з ёю. Кіраванне бывае прыназоўнікавае: убачыцца з сябрам, ісці з лесу і беспрыназоўнікавае: збіраць суніцы, глядзець спектакль.

Сродкі сінтаксічнай сувязі:

Канчаткі. Прыназоўнікі. Злучнікі. Парадак слоў.Інтанацыя.