Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

12.Этнасацыяльныя і паліт. Працэсы на тэрыторыі Усх Еўр у 5-12 ст

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі аснову антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то сярэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Найбольш важным працэсам у сацыяльна-эканамічнай сферы было ўсталяванне феадальных адносін, асновай якіх з'яўлялася феадальная ўласнасць на зямлю.

У Сярэднявеччы фарміруюцца таксама два асноўныя класы феадальнага грамадства: 1) феадалы (духоўныя і свецкія) — уласнікі зямлі; 2) сяляне — трымальнікі зямлі. Сярод сялян выдзяляліся дзве асноўныя групы: асабіста-свабодныя і асабіста-залежныя сяляне.

Утварэнне хрысціянска-варварскіх дзяржаў у Заходняй Еўропе. Першыя каралеўствы, якія прыйшлі на змену Рымскай імперыі, былі нетрывалымі ўтварэныямі. Першым знікла каралеўства остготаў, якое было заснавана Тэадорыхам Вялікім. Вестготам прыйшлося абмежаваць сферу свайго ўплыву Шрынейскім паўвостравам. Найбольш буйным і моцным стала каралеўства франкаў. У V — VII стст. тут кіравала дынастыя Меравінгаў, а з канца VII ст. да сярэдзіны IX ст. — Каралінгаў. Пачатак кіруючай дынастыі Каралінгаў паклаў Піпін Кароткі, Піпін Кароткі здзейсніў два паходы супраць лангабардаў. Заваяваўшы захопленую лангабардамі Равенскую вобласць, Шпін перадаў яе Папе Рымскаму. Перадачай Равенскай вобласці быў пакладзены пачатак свецкай улады Папы Рымскага. Узнікла тэакратычная дзяржава — Папская вобласць. Гэта дзяржава існавала ў 756—870 гг. і адыгрывала важную палітычную ролю на працягу Сярэдніх вякоў, яна прывяла па ўзмацнення рымскай каталіцкай царквы і садзейнічала ўмацаванню дзяржавы Каралінгаў. Пасля смерці Шпіна Кароткага (768) улада перайшла да яго сына Карла (742—814), які атрымаў пачэснае прозвішча Вялікі.

Пры Карле Вялікім франкская дзяржава рэарганізуецца, феадальнае права распаўсюджваецца на ўсіх падданых. Кіраўнікамі абласцей назначаюцца графы, якія падпарадкоўваліся імператару. Каралеўскія інспектары ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю мясцовых улад. Карл Вялікі прымусіў уплывовых асоб прымаць прысягу на вернасць імператару. Пры двары былі сабраны самыя выдатныя вучоныя таго часу, якія садзейнічалі развіццю адукацыі.

Пераемнікі Карла Вялікага не здолелі захаваць гэту спадчыннасць. Распад імперыі быў аформлены Вердэнскім дага-ворам (843), які ў агульных рысах пазначаў утварэнне трох будучых буйных дзяржаў Еўропы — Францыі, Германіі і Італіі.

У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнт-равалася ў вышэйшых слаёў грамадства, фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальналенныя адносіны, зараджаліся дзяржавы.

У Візантыі, у адрозненне ад Захаду, існавала цэнтралі-заванае дзяржаўнае кіраванне. Важную ролю ва ўмацаванні Візантыйскай імперыі адыграла хрысціянская царква.

Адметнай рысай пачатку генезісу феадалізму ў Візантыі было спантаннае развіццё феадальнага ладу ўнутры рабаўла-дальніцкага грамадства, якое пачало распадацца.

Апагея сваёй палітычнай і ваеннай магутнасці Візантыя дасягнула ў час кіравання імператара Юсцініана I (527—565), які ўмацаваў дзяржаўную ўладу, стварыў моцную армію і правёў шэраг заваяванняў.

Перыяд з сярэдзіны VII ст. і да пачатку IX ст. характарызуецца інтэнсіўным развіццём феадалізму: ідзе працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі ў суседскіх абшчынах, што свед-чыць аб пачатку іх разлажэння.

Другая палова IX — X ст. — перыяд стварэння ў Візантыі цэнтралізаванай феадальнай манархіі з моцнай дзяржаўнай уладай. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх дзяржаў, ваеаль-на-ленная сістэма тут засталася неразвітай.

Да XII ст. у Візантыі завяршылася фарміраванне асноўных інстытутаў феадалізму: сяляне ператварыліся ў феадальназалежных людзей, паступова распаўсюдзілася пронія — форма ўмоўнага феадальнага землеўладання.

У цэлым у V — X стст. у Заходняй Еўропе і Візантыі адбывалася ўсталяванне феадальных адносін: зямля канцэнт-равалася ў вышэйшых слаёў грамадства, фарміраваўся слой залежнага сялянства, усталёўваліся васальналенныя адносіны, зараджаліся дзяржавы. Паралельна ішоў працэс усталявання аднаго з асноўных інстытутаў Сярэднявечча — заходне-хрысціянскай (каталіцкай) царквы ў Заходняй Еўропе і ўсходнехрысціянскай (праваслаўнай) у Візантыі.