Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

26. Тындэнцыи развіцця зах. Еуропы у 18 ст.

Новы сусветны ларадак. Еўропа пачатку XVIII ст. у параўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ больш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Фраыцыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізар-ныя тэрыторыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем сельскагаспадарчага сектара. Усё менш значную ролю ў свеце адыгрывала і "буйнейшая гандлё-вая дзяржава ХУІІ ст." — Галандыя.Войны з Англіяй і Францыяй, страта большасці калоній, істотнае ска-рачэнне гандлёвага флоту, а таксама адсутнасць добра раз-вітай прамысловасці сталі асноўнымі прычынамі адмовы гэ-тай краіны ад далейшай знешняй экспансіі і пераўтварэння яе ў буйны цэнтр міжнароднага крэдыту. У сваю чаргу Прусія, Расія, Аўстрыя і Швецыя, хаця і не маглі пахваліцца высокім узроўнем эканамічнага развіцця, імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне праз агрэсіўную знеш-нюю палітыку. На гэтым агульным фоне зусім па-іншаму выглядала Англія, якая дзеля свайго выхаду на лідэрскія пазіцыі распачала паскоранае прамыслова-аграрнае развіццё. Відавочна, што пры такім раскладзе міждзяржаўныя адносіны ў Еўропе ўсё часцей перарасталі ў буйныя ваенныя канфлікты, якія сведчылі аб пачатку.новага перадзелу свету і складванні новага суеветнага парадку.Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую "іспанскую спадчыну" (1701 —1714), калі рэальным стала аб'яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Безумоўна, такі паварот па-дзей цалкам бы парушыў палітычную раўнавагу на кан-тыненце, што ў першую чаргу не задавальняла Англію. Менавіта ў гэты час апошняя здолела праявіць сябе ў якасці новага патэнцыяльнага міжнароднага лідэра. Лондан у ходзе вайны не толькі разладзіў сувязі Парыжа з Мадрыдам, за-хапіў стратэгічна важную крэпасць Гібралтар на поўдні Шрэ-нейскага паўвострава, пашырыў свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы і выцесніў канкурэнтаў са сферы гаыдлю рабамі (Іспанія, Францыя), але і распачаў у Еўропе рэалізацыю сва-ёй славутай "палітыкі раўнавагі". Мэта апошняй заключалася ў недапушчэнні празмернага ўзмацнення якой-небудзь іншай еўрапейскай дзяржавы праз стварэнне роўнага ёй па моцы праціўніка (часам у выглядзе кааліцыі некалькіх краін). Напрыклад, для стрымлівання Францыі і агрэсіўных гер-манскіх дзяржаў (Прусія, Саксонія) была абрана Аўстрыйская імперыя, у склад якой тады ўваходзілі Венгрыя, Чэхія, Славакія, Бельгія, Міланскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства. Поспехі брытанскай дыпламатыі ў распальванні варожасці паміж Венай, Берлінам і Дрэздэнам былі відавоч-ныя, нягледзячы на агульнасць гістарычнага лёсу і культуры апошніх.Паралельна з барацьбой за "іспанскую спадчыну" вялася і Паўночная вайна (1700—1721), прычыны якой хаваліся ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюза (Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэрыторыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні (ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейпцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу яе праціўнікаў, знясіленых у час вайны (Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая), але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі.Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шэрагу блокаў і саюзаў,што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе вядучыя краіны свету. Англія марыла аб умацаванні сваіх пазіцый у якасці сусветнага лідэра. Францыя прагнула рэваншу за фактычнае паражэнне ў папярэдняй вайне. Прусія і Расія імкнуліся ўзмацніць свой уплыў у Еўропе. Аўстрыя спадзявалася аслабіць пазіцыі іншых еўрапейскіх дзяржаў.вынікам стала Сямігадовая вайна (1756—1763) У Еўропе ж Англія з поспехам працягвала ажыццяўленне сваёй "палітыкі раўнавагі" ,Францыя і Аўстрыя не страцілі цалкам сваёй былой магутнасці. Прусія і пасля вайны працягвала дамінаваць у межах яшчэ існуючай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі.