Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

34.Буржуазныя рэформы 60-70 гг 19 ст, іх асаблівасці на Бел

Буржуазныя рэформы былі распачаты Маніфестам Аляксандра(2-га) 19 лютага 1861 г. Адмена крэпаснога права у Расіі і Беларусі цалкам было абумоўлена наступнымі прычынамі:

эканамічны заняпад памешчацкай гаспадаркі ,

сацыяльная напржанне у грамадстве.

У Беларусі гэтая рэформа адбывалася ў межах дзвух варыянтаў:

  1. У дачыненні Магілёўскіх і Віцебскіх губернлў 2)У дачаненні Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў.

Гэта было абумоўлена тым, што ў першым выпадку на гэтых тэрыторыях існавала абшчыннае землекарыстанне, у другім - падворнае землекарыстанне. Па абодвух варыянтах прадугледжвалася прадстаўленне сялянам асабістай гаспадарчай свабоды. Першы варыянт меў наступныя асаблівасці:

-уводзіліся максімальныя і мінімальныя памеры сялянскага надзелу. Тое, што было не ў межах гэтых нормаў, адразалася на карысць памешчыкаў.

-заставалася кругавая парука ў дачыненні выканання тых ці іншых павіннасцеў. Другі варыянт - наступная асаблівасці:

-у сялян заставаўся дарэформены надзел, калі ён быў болей за памеры, устаноўленыя у інвентары, альбо калі ў памешчыка заставалася меньш 1/3 ворнай зямлі, то дазвалялася адразаць зямельныя надзелы сялян, аднак не болей за 1/6 частку гэтага надзела.

-за выкананне павіннасцей кожна двор нёс сваю адказнасць.

Прадастаўленне сялянам зямлі адбывалася за выкуп. 80% гэтай суммы выкупа аплочвала дзяржава, якая даваля пазыку сялянам на 49 год. 20% ён плоціў самастойна.

Пасля паўстання 1863-64 г.г. выкупныя плацяжы для бел. сялян былі зменшаны, была прадстаўлена зямля беззямельным, і малазабяспечаным. Ліквідаваўся часоваабавязаны стан бел. сялян. Земская рэформа. Прадугледжвала ўтварэнне органаў, якія абіраліся насельніцтвам у губернях і ўездах. Гэтыя органы - земствы - павінны былі займацца пытаннямі асветы, медычнай дапамогі і інш...таксама пытанні мясцовага характару, якія не тычыліся палітычнай сферы.У Расіі гэта рэформа пачалася ў 1864 годзе. У Беларусі земствы не былі уведзены у сувязі з паўстаннем 1863-1864 г.г. Земствы пачалі утварацца толькі у 1911 годзе ва ўсходніх губернях.Судовая рэформа ажыццяулялася зыходзячы з прынцыпаў безсаслоўнасці, адкрытасці і незалежнасці ад улады суда. Прадугледжвалася стварэнне ў губернях акруговых судоў, ва ўездах-міравых скдоў, з'ездаў міравых суддзеў. Пры разгляду крымінальных спраў уводзілася неабходнасць прысутнасці прысяжных-засядацеляў, якія і рашалі далейшы лёс чалавека. Фарміраваліся інстытуты адвакатуры (адвакаты, прасяжныя-павераныя). Адным з вядомых адвакатаў таго часу быў Уладзімір Спасовіч.Гэтая рэформа ў Расіі пачалася у 1864 годзе. На Беларусі яна пачала праводзіцца з 1872 годза, калі былі ўведзены міравыя суды, але ў адрозненні ад Расійскіх губерняў суддзі не абіраліся, а вызначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды былі створаны толькі ў 1882 годзе. Аднак пры пры гэтым прысяжныя засядацелі таксама прызначаліся. Акрамя таго, у Беларусі працягваў дзейнасць воласны суд для сялян.

Гарадская рэформа. Будавалася на прынцыпах усеагульных вабараў органаў гарадскога самакіравання. Праводзілася ў 70-я гады 19 ст.Вайсковая рэформа Прадугледжвала ліквідацыю саслоўнага прынцыпу фарміравання арміі. Усе асобы, якім было 20 г., мужч. полу, павінны былі адслужыць у войску. У сухапутных войсках-6 год, на флоце-7 год. Для асоб, якія мелі адукацыю, прадугледжваліся ільготы. Скончыўшьы ВНУ служылі 6 месяцаў, гімназіі -1,5 годы,тарадскія вучылішчы - 3 гады, пачатковыя школы - 4 гады.Школьная рэформа. 3 1864 г. адукацыя абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялічвалася колькасць пачатковых школ, уводзілася пераемнасць паміж рознымі ступенямі адукацыі. Асноуная асаблівасць рэформы еа Беларусі - адсутнасць земскіх школ, а таксама забарона ў навучанні беларускай мовы.Вынікі: 1)Актывізацыя працэсаў развіцця капіталізму.2)Паступовае фарміраванне грамадзянскай супольнасці. Дзейнасць БСГ-БСДП непарыўна звязана з яе лідэрамі - іванам і Антонам Луцкевічамі, Алесем Гаруном і іншымі. Самае галоўнае, што прынесла іх дзейнасць: праграма БСГ была рэалізаваная на практыцы фактам стварэння 25 сакавіка Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), праіснаваўшай, праўда, не доўга. Аднак да гэтага часу існуе ўрад БНР у эміграцыі (цяперашні прэзідэнт - івонка Сурвіла).