Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

27.Утварэнне зша у канцы 18 ст

Утварэвне ЗША. Адным з вывікаў Сямігадовай вайны стала пашырэнне каланіяльнай экспансіі Брытанскай імпе-рыі. Пры гэтым палітыка англійскага ўрада ў дачыненні да сваіх калоній мела выразны эксплуататарскі характар. Менавіта яны, як лічылі ў Лондане, у значнай ступені павінны былі кампенсаваць каласальныя выдаткі ыа ўтрыманне вяліз-най арміі і флоту.Сярод калоній, якія прыносілі Лондану найбольшы да-ход, разам з Індыяй першае месца займалі англійскія ўла-данні ў Паўночнай Амерыцы. Найбольш ранняя калонія тут была заснавана яшчэ ў 1607 г. (Віргінія), а ў канцы XVIII ст. іх налічвалася ўжо 13 з насельніцтвам больш за 2,5 млн чала-век (без уліку Канады, якая мела асобны статус і крыху болып за 60 тыс. жыхароў). Паўночнаамерыканскія калоніі служылі для Англіі крыніцай таннай сыравіны і рынкам збыту прамысловай прадукцыі. Пры гэтым англійскі ўрад імкнуўся максімальна замарудзіць тут працэс інтэнсіўнага капіталі-стычнага развіцця. Так, у 1760-я гг. былі ўведзены новыя падаткі і пошліны, якія значна перашкаджалі мясцовай пра-мысловасці і гандлю. Акрамя таго, каланістам было забаро-нена распачынаць асваенне новых тэрыторый ыа захад ад Алеганскіх гор (1763). Гзтыя рашэнні справакавалі пагаршэнне адносін мясцовага насельніцтва з англічанамі, што спрыяла ўзнікненню масавых беспарадкаў (хваляванні ў Бостане ў 1770 і 1773 гг.). У 1774 г. быў скліканы Кантынентальны кангрэс, на якім кіраўніцтва паўночнаамерыканскіх калоній вырашыла ўзняць узброенае паўстанне супраць Англіі. Ідэалагічна гэта рашэнне было абаснавана ў 1776 г., калі кангрэс прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці (аўтар Т. Джэферсан). У ходзе вайны каланісты здолелі атрымаць некалькі важных перамог над рэгулярнай брытанскай армі-яй і па Версальскаму мірнаму дагавору (1783) Англія была вымушана прызнаць суверэнітэт ЗША.Шмат у чым гэта перамога стала магчьшай дзякуючы па-зіцыі шэрагу еўрапейскіх краін, якія імкнуліся праз падтрымку каланістаў аслабіць гегемонію Англіі ў свеце. У 1780 г. была створана Ліга ўзброенага нейтралітэту (Францыя, Іспа-нія, Расія, Нідэрланды), якая аказвала амерыканскім паў-станцам матэрыяльную дапамогу. Да таго ж з Еўропы ў Аме-рыку адпраўляліся тысячы добраахвотнікаў. Найбольш вядо-мым сярод іх быў французскі арыстакрат М. дэ Лафает, які атрымаў у ЗША званне генерал-маёра і вызначыўся пры ўзяцці крэпасці Йорктаўн. Вельмі славутым быў і іншы амерыканскі генерал Т. Касцюшка — ураджэнец Беларусі займаў пасаду галоўнага вайсковага інжынера і адказваў за ўзвядзенне магутных фартыфікацыйных збудаванняў. Напрыклад, менавіта ім быў распрацаваны праект цытадэлі ва Уэст-Пойнце, дзе пазней размясцілася знакамітая вайсковая акадэмія.Дзяржаўнае будаўніцтва ў ЗША распачалося прыняццем у 1787 г. Кантынентальным кангрэсам Канстытуцыі, якая пацвердзіла федэратыўны статус краіны. Першым на пасаду прэзідэнта ў 1789 г. быў абраны Дж.'Вашынгтон. У 1791 г. набылі сілу першыя 10 паправак да канстытуцыі ("Біль аб правах"), якія заклалі асновы амерыканскай дэмакратыі. Пры ўсім гэтым трэба адзначыць, што Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗША нязначна пагоршылі пазіцыі Англіі ў свеце, а самі амерыканцы яшчэ болын чым паўстагоддзе эканаміч-на вельмі моцна залежалі ад сваёй былой метраполіі.