Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

25. Узаемаадносины рп и Рассии у 16—17 ст.

Экспансія на Усход. Пасля Люблінскай уніі знешняя палітыка РП актывізавалася. Абраны каралём Стэфан Баторый (1576—1586) змог сабраць 40-тысячнае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў у Лівонскай вайне. У 1579 г. быў вызвалевы Полацк і іншыя населеныя пункты Беларусі, якія раней былі заняты войс-камі Івана Грознага. Ваенныя дзеяннІ быў перанесены у Маскоўскую дзяржаву. У 1582 г. было падпісана Ям-Запольскае пагадненне тэрмінам на 10 гадоў, у адпаведнасці з якім ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вай-ны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла большая частка Лівоніі. На польскі прастол быў абраны шведскі прынц Жыгімонт Ваза (1587—1632), які выбраў новую тактыку ўплыву на Маскоўскую дзяржаву. У гэты час у Расіі пачынаецца смутны час,прычыны:рэзкае абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, пагаршэнне эканаміч-нага становішча ў выніку войнаў і апрычніны, дынастычны крызіс, які быў звязаны са смерцю апошняга прадстаўніка Рурыкавічаў Фёдара Іаанавіча (1584—1598) і ўступленнем на трон Барыса Гадунова (1598—1605). План Жыгімонта Вазы не атрымаў падтрымкі шляхты. Пасля таго як ён фактычна праваліўся, пачалася прамая інтэрвенцыя РП у Маскоўскую дзяржаву (1609—1618). Рускае войска пацярпела паражэнне і рускім царом быў прызнаны сын Жыгімонта Уладзіслаў. Аднак уваход у Маскву войска РП выклікаў шырокае незадавальненне расійскага грамадства. У 1611 г. было арганізавана першае народнае апалчэнне на чале з П.Ляпуновым, а ў 1612 г. — другое пад кіраўніцтвам К.Мініна і Дз.Пажарскага. Пасля працяглай асады Масквы войска РП пакінула горад. Казацка-сялянская вайна. Пастаянныя войны, якія вяла РП ў першай палове XVII ст., прывялі да таго, што на ўкраінскіх и беларускіх землях склаліся напружаныя сацыяльна-палітычныя абставіны. Узмацніўся феадальны прыгнёт, абвастрыліся супярэчнасці паміж сельскай і гарадской шляхтай. Значная частка насельніцтва была незадаво-лена Контррэфармацыяй і рэалізацыяй царкоўнай уніі. Асаб-ліва небяспечнай сілай для польскага ўрада ў гэты час стала запарожскае казацтва, ваенны патэнцыял якога за першую палову XVII ст. істотна ўзрос.У 1648 г. гетманам запарожскага войска быў абраны Б. Хмяльніцкі, які меў за мэту стварыць незалежную ад польскага ўрада Украіну. Ён заключыў саюз з крымскімі татарамі і на чале казацка-татарскіх сіл разбіў польскія войскі пад Жоўтымі Водамі і Корсунем,што не задаволіла сялян і гараджан на поўдні Бела-русі. Хмяльніцкі, каб не пусціць войска Вялікага княства Літоўскага на Украіну, накіраваў у Беларусь казацкія атрады. Восенню 1648 г. казацка-сялянскімі сіламі былі захопле-ны Гомель,Тураў,інш.Уадказ кіраўніцтва РП накіравала на поўдзень Беларусі войска на чале з Янушам Радзівілам. За першую палову 1649 г. былі заняты амаль усе беларускія гарады, якія знаходзіліся ў руках паўстанцаў. 31 жніўня 1649 г. пад Лоевам адбылася буйнейшая бітва, у якой казацка-сялянскае войска было разбіта.У жніўні 1649 г. было заключана Збораўскае перамір'е, якое прыпыняла ваенныя дзеянні.Вайна 1654—1667 гг. Вясной 1654 г. Масква аб'явіла вайну Рэчы Паспа-літай. Спачатку ваенныя дзеянні разгортваліся паспяхова для Расіі. Ужо ў хуткім часе быў узяты Смаленск і яшчэ 33 гарады Беларусі: Полацк, Го-мель,. Магілёў. Летам 1655 г. была занята цэнтральная і значная частка Заходняй Беларусі, Вільня. У 1658 г. баявыя дзеянні паміж РП і Расіяй узнавіліся. антырасійскія выступленні прынялі характар народнай вайны. Да лета 1659 яна аха-піла амаль усю тэрыторыю Беларусі.Адначасова працягваліся ваенныя дзеянні супраць Шве-цыі. У 1660 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй быў падпісаны Оліўскі мірны дагавор. Амаль уся тэрыторыя Лівоніі адыходзіла да Швецыі. Латга-лія — засталася за Рэччу Паспалітай. ІІасля гэтага ўсё польскае войска было накіравана на Бе-ларусь, дзе яно перамогала.У асобных бела-Рускіх гарадах адбыліся паўстанні супраць царскіх гарнізо-наў. Буйнейшым з іх было паўстанне 1661 г. у Магілёве, Калі царскае войска было цалкам знішчана. 2 снежня 1661 г. вызвалена Вільня. У далейшым вайна вялася з пераменным поспехам скончылася падпісаннем у 1667 г. Андрусаўскага перамір'я.У адпаведнасці з яго ўмовамі Беларусь заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, аднак да Расіі адыходзілі Смаленскае вая-водства, Левабярэжная Украіна і Кіеў. Вайна мела катастрафічныя вынікі для Беларусі. 3 1650 па 1667 г. колькасць насельніцтва ў выніку ваенных дзеянняў, голаду, эпідэмій і прымусовага вывазу ў Маскоў-скую дзяржаву скарацілася з 2,9 млн чалавек да 1,4 млн.