Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

36.Станаўленне палітычных партый у Расіі ў канцы 19-пач 20 ст. Беларуская сацыялістычная грамада.

Канец XIX — пачатак XX ст. — час стварэння і станаўлення палітычных партый. Асаблівасцю палітычнага развіцця было тое, што ў сувязі з параўнальна нядоўгім існаваннем капіталістычных адносін працэс класавай дыферэнцыяцыі і фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на Беларусі не скончыўся. На практыцы гэта знайшло адлюстраванне ў разнастайнасці палітычных партый і напрамкаў (у тым ліку агульнарасійскіх) і ў ярка акрэсленым нацыянальным фактары ў дзейнасці многіх з іх.

У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп ут-варылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры.

У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, падрыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю.

Адначасова адбывалася афармленне болып радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. У 1900 г. У.Ленін, Л.Мартаў, Г.Пляханаў і іх аднадумцы пачалі выдаваць за мяжой марксісцкую газету "Іскра". Аб'яднаныя вакол гэтай газеты прыхільнікі далучэння рабочых да палітычнай барацьбы на II з'ездзе РСДРП (1903 г.) былі найбольш уплывовай групай у партыі. Аднак ужо ў той час вызначылася іх раздзяленне на дзве фракцыі — балыпавікоў, якія выступалі за жорсткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый

(без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні).

На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі

Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала на-зву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.

У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай - знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.

Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўста-наўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заво-даў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму.

Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і - перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі.