Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

6. Праблема перыядызацыі гісторыі

Перыядызацыя гісторыі ўяўляе сабой храналагічна - паслядоўныя этапы развіцця чалавечага грамадства .Перыядызацыя заснавана на вылучэнні тых ці іншых крэтэрыяў зыходзячы з якіх адбываецца падзел на перыяды. Зыходзячы з Марксісцка-Ленінскай трактоўцы вызначаюць

1.першабытне грамадства

2.феадальнае грамадства

3.капіталістычнае грамадства

4.сацыялістычнае грамадства

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына; 2) ранняяродавая абшчына; 3) позняя родавая абшчына; 4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.

Акрамя агульнагістарычнай шырока распаўсюджана археалагічная перыядызацыя. У адпаведнасці з тым, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.

1. Каменны век. Гэта самая старажытная эпоха ў развіцці чалавецтва. Каменны век пачаўся 3—2,5 млн гадоў назад і закончыўся 2,5—1,8 тыс. гадоў да н.э. У сваю чаргу каменны век падзяляецца на шэраг этапаў: а) палеаліт (старажыт-ны каменны век) — 3—2,5 млн — 10 тыс. гадоў да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні — 2,5 млн — 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) — 150 — 35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) — 35 — 10 тыс гадоў да н.э.; б) мезаліт (сярэдні каменны век) — 9 — 5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) — 4 — 2 тыс. гадоў да н.э. Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны — энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся так-сама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га — сярэдзіне 3-га тыс. да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. У некаторых рэгіёнах свету (Пярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо У 4-м — 3-м тыс. да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е — пачатак 1-га тыс. да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га — 2-га тыс. да н.э.

3.Жалезны век.Завяршальны перыяд гісторыі першабытнага грамадства,характарызуецца з'яўленнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тыс. да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII -VI ст. да н.э. — VIII ст. н.э.

Таксама існуюць перыядызацыі, заснаваныя на цывілізацыйным падыходзе. У дадзеным выпадку яны ў асноўным маюць лакальны характар. Вызначаюцца 3 асноўныя тыпы цывілізацый:

1)Народы без ідэі развіцця, якія і на сёняшні дзень засталіся на ўзроўні першабытнага грамадства (Афрыка).

2)Народы Усходу.

3)Народы Заходне-еўрапейскай культуры з ідэяй непарыунага прагрэсіўнага развіцця.

У межах гэтых цывілізацый вызначаюць перыяды іх станаўлення і развіцця.

7. Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту

Першабытная эпоха чалавецтва ахоплівае вялікі прамежак часу ад узнікнення чалавецтва да станаўлення класавых грамадстваў у IV тысячагодцзі да нашай эры. Яна падзяляецца на наступныя падперыяды: каменнае стагоддзе, якое ахоплівае перыяд ад узнікнення чалавека 2,5-2 млн. гадоў таму да ўзнікнення дзяржаўнасці ў IV стагоддзі да нашай эры.

Каменнае стагоддзе падзяляецца на палеаліт, мезаліт і неаліт. Некаторыя даследвальнікі вылучаюць таксама энеаліт. Дзяленне на этапы і перыяды адбываецца зыходзячы з адрозненняў у матэрыяле і тэхніцы вырабу прылад працы. Дапаўняе каменны век бронзавы век, які ахоплівае перыяд з III стагоддзя да нашай эры да пачатка I ст. да нашай эры. Жалезны век ахоплівае перыяд з пачатка I ст. н.э. па сярэдзіну I ст. нашай эры.

Прарадзіма чалавецтва хутчэй за ўсё знаходзіцца ў Заходняй Афрыцы. Існуюць і іншыя версіі. Некаторью лічаць, што чалавек з'явіўся 5-3 млн. гадоў таму. У дачыненні механізмаў, якія абумовілі з'яўленне чалавека, існуюць розныя тэорыі.

1. Тэорыя Дарвіна аб тым, што чалавек сфармаваўся ад !!!!!! у выніку натуральнага адбору. Гэта канцэпцыя была пашырана ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

2. Тэорыя Фрьвдрыха Энгельсаб які не адмаўляў натуральнага адбору, але асноўным фактарам, які паўплываў на стнаўленне сучаснаге чалавека, лічыў рпацоўную дзейнасць, якая дазволіла прыстасавацца да цяжкіх кліматычных умоў.

3. Тэалагічная канцэпцыя, якая зыходзіць з таго, што чалавек з'явіўся ў выніку дзейнасці вышыйшых сілаў. У межах хрысціянства стваральнікам выступае Бог, у межах ісламу - Аллах і г.д. Існуюць і іншыя тэорыі ненавуковага характару.

Развіццё чалавечага грамадства ў паліяліце характарызуецца:

1.фармаванне чалавека сучаснага тыпу (homo sapiens);

2.пераважнай дзейнасцю з'яўлялася загоннае паляванне;

3.дапаможным заняткам выступала збіральніцтва;

4.у гэты час адбываецца адкрыццё полымя;

5.фарміраванне радаплемянной арганізацыі чалавечага грамадства.

Развіццё чалавечага грамадства ў мезаліце характарызуецца:

1.вынаходніцтва лука і стрэлаў, што дазволіла пашырыць кала аб'ектаў палявання;

2.драбленне абшчыннай арганізацыі ў сувязі з усталяваннем болын спрыяльных кліматычных

умоў, якія дазвалялі без наяўнасці вялікага калектыву знаходзіць сабе харчаванне;

3.адбываецца рассяленне чалавека з^поўдня на поўнач.

У перыяд позняга палеаліту (35—10 тыс. г. назад) на тэрыторыі Беларусі з'явіўся чалавек сучаснага фізічнага тыпу — неаантрап, або краманьёнец. Гэта была эпоха росквіту родавага ладу. Вядучую ролю ў познапалеалітычнай абшчыне адыгры-вала жанчына.

Мастацкія тво-рs, напэўна, адыгрывалі важную ролю ў жыцці і ўяўлен-нях жыхароў эпохі палеаліту. Многія вучоныя звязваюць палеалітычныя малюнкі з магічнымі абрадамі, у якіх ужо прысутнічалі пачаткі першых рэлігійных вераванняў — анімізму (вера ў духаў і душы), татэмізму (вера ў звыш-натуральную роднасць паміж родам і жывёлай або раслінай) і фетышызму (пакланенне неадухоўленым прадметам, якім надаюцца звышпрыродныя якасці).

У мезаліце чалавек пранік на тэрыторыю Паўночнай Бе-ларусі. Мезалітычныя стаянкі выяўлены не толькі на Палессі, Панямонні, але і ў Падзвінні і Верхнім Падняпроўі. Засяленне тэрыторыі Беларусі адбывалася ў двух асноўных напрамках: а) з паўднёвага ўсходу ішло засяленне Усходняга Палесся і Верхняга Падняпроў'я; б) з паўднёвага захаду за-сялялі Заходняе Палессе і Панямонне. Падзвінне было заселена як з поўдня, так і з захаду. У сярэдзіне мезаліту на тэрыторыі Беларусі былі ўжо заселены даліны буйных рэк.