Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

21.Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі ў 16-17 ст. Утварэнне вніяцкай царквы

Геаграфічныя адкрыцці адкрылі перад еўрапейцамі дзверы ў новыя невядомыя землі і такім чынам падарвалі ўсталяваныя схаластычныя ўяўленні аб чалавеку і Сусвеце. Усё гэта суправаджалася аслабленнем тысячагадовага панавання каталіцкай царквы ў духоўным жыцці еўрапейскага грамадства, у якім наспявала імкненне выйсці з-пад татальнага кантролю Ватыкана. Распачаты з гэтай прычыны рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух быў выкліканы, па-першае, жаданнем шырокіх колаў насельніцтва зрабіць царкоўныя падаткі меншымі, абрады — больш таннымі, пропаведзі — больш зразумелымі (латынь замянялася на родную мову); па-другое, мацнеючыя нацыя-нальныя дзяржавы адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сабе царкоўныя інстыту-ты; па-трэцяе, дваранства і буржуазія прэтэндавалі на вяліз-ныя зямельныя ўладанні каталіцкіх кляштараў (у Англіі ім належала да 40 % усіх асвоеных тэрыторый); па-чацвёртае, пратэстанцкі рух дазваляў кансалідаваць грамадства для пра-вядзекня радыкальных буржуазных пераўтварэнняў. Вынікам Рэфармацыі стала стварэнне з пачатку XVI ст. шэрагу пратэстанцкіх цэркваў, якія адасобіліся ад каталіцтва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала распаўсюджанне лютэранства (назва паходзіць ад імя заснавальніка М. Лютэра, адметна абраннем абшчынамі сабе пастараў), у Швейцарыі і Шдэрландах — кальвінізм (назва паходзіць ад імя заснавальніка Ж. Кальвіна, адметная сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі — англіканская царква (кампрамісны кірунак з уласнай царкоўнай іерархіяй і неўжываннем свечак, ладану, сутаны і споведзі). Агульнымі для ўсіх іх былі спадзяванне на выратаванне праз асабістую веру і без дапамогі царквы, адмова ад асобнага стану святара ў грамадстве, прызнання Бібліі адзінай крыніцай веравучэння, прыняцце толькі некаторых з таінстваў (хрышчэнне і прычасце). Іх стварэнне адбывалася пры актыўнай падтрымцы правячых колаў і буржуазіі азначаных краін. Лепшым прыкладам гэтага з'яўляецца Аўгсбургскі рэлігійны мір, які быў заключаны ў 1555 г. Згодна яму германскія князі-лютэране дамагліся ад імператара Карла V прызнання права на свабоду веравызнання для сваіх падданых. Агучаны тут лозунг «чыя краіна, таго і вера» можна лічыць адным з галоўных пастулатаў Рэфармацыі. Хуткае распаўсюджанне пратэстантызму прымусіла Ва-тыкан прыняць шэраг захадаў, якія ў далейшым атрымалі назву Контррэфармацыі. У першую чаргу яны былі накірава-ны на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў свеце. Асноўныя палажэнні Контррэфармацыі былі выпрацаваны на знакамі-тым Трыдэнцкім Усяленекім саборы, які з перапынкамі пра-цягваўся з 1545 па 1563 г. У яго пастановах была ўмацавана ўлада Рымскага Папы і біскупаў, пацверджаны асноўныя рэлігійныя дагматы каталіцкага вучэння (выдадзена спецы-яльнае "Трыдэнцкае спавяданне", якому павінны былі пры-сягнуць ўсе святары і прафесары каталіцкіх універсітэтаў). Акрамя таго, Усяленскі сабор зацвердзіў дзейнасць створа-нага ў 1542 г. Вярхоўнага інквізітарскага трыбуналу, мэта якога заключалася ў выкараненні тэорый і ідэй, якія супярэ-чылі Св. Пісанню, што прывяло ў далейшым да пакарання дзесяткаў тысяч людзей (Дж. Бруна, Дж. Ваніні, Г. Галілей). Таксама тут атрымаў афіцыйнае прызнанне манаскі ордэн езуітаў, які быў заснаваны I. Лайёлай у 1534—1540 гг. і ставіў перад сабой мэту праз стварэнне шырокай сеткі наву-чальных устаноў усталяваць кантроль над грамадска-палітыч-ным і культурным жыццём вядучых краін свету. Менавіта ў Трыдэнце быў складзены і сумнавядомы "Індэкс забароненых кніг", што прывёў да значнага пашырэння царкоўнай цэнзуры і замарудзіў развіццё навукі і адукацыі (у 1616 — 1828 гг. у гэтым спісе фігуравалі, напрыклад, творы М. Каперніка). Трэба адзначыць, што ўплыў Контррэфармацыі адчуваў-ся ва ўсім свеце. Найбольш вядомымі негатыўнымі праявамі яе ажыццяўлення сталі: бязлітасная дзейнасць судоў інквізіцыі ў Іспаніі, а таксама Варфаламееўская ноч у Фран-цыі (24—25 жніўня 1572 г.), калі былі забіты тысячы фран-цузскіх пратэстантаў (гугенотаў). Падобныя жорсткія заха-ды здолелі стрымаць далейшае распаўсюджанне рэфарматар-скага руху, але цалкам вярнуць сабе ранейшае вядучае месца Ватыкан быў ужо не ў стане. Такім чынам, еўрапейская цывілізацыя ў разгледжаны час перажывала складаны перыяд трансфармацыі, вынікам якога стала ўмацаванне пазіцый новага буржуазнага ладу, складванне першых каланіяльных імперый і абвастрэнне міжканфесіянальных адносін. Дзякуючы ж Рэнесансу наву-ка і культура зрабілі сапраўдны рывок наперад, што прывяло да істотных змен у сацыяльна-грамадскім жыцці ўсёй Еўропы.