Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

16. Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі

Кіеўская дзяржава ўяўляла сабой своеасаблівую федэрацыю напалову незалежных княстваў, якія падпарадкоўваліся вялікаму князю кіеўскаму. У некаторых з іх доўгі час захоўваліся мясцовыя княжацкія дынастыі. Кіеўскія князі імкнуліся замацаваць сваю ўладу і па магчымасці ліквідаваць мясцовыя княжанні, але барацьба за гэта была доўгай і расцягнулася на ўсё X стагоддзе.

Аб'яднальнікам жа ўсіх усходнеславянскіх зямель у складзе Кіеўскай Русі стаў наўгародскі князь Уладзімір (960— 1015). Ён ліквідаваў мясцовыя княжанні і пасадзіў у палітычных цэнтрах Русі сваіх сыноў. Пры Уладзіміры было таксама распачата ўмацаванне паўднёвых рубяжоў Русі для абароны ад качэўнікаў. Дзяржаўнае адзінства ў той час забяспечвалася за кошт рэлігійнай і адміністрацыйнай рэформы. У 988 г. князь Уладзімір прыняў хрышчэнне па грэчас-каму ўзору. У выбары веры немалую ролю адыгралі практычныя меркаванні князя. 3 усіх суседніх дзяржаў толькі Візантыя мела ўнутраную стабільнасць і вяла паспяховую знешнюю палітыку. Акрамя таго, грэчаская царква падтрымлівала і ўмацоўвала неабмежаваную ўладу імператара, з'яўляючыся поўнасцю залежнай ад яе. Прыняцце хрысціянства садзейнічала ўмацаванню ўлады феадалаў над сялянамі, паколькі сваім вучэннем асвячала феадальную ўласнасць і падпарадкаванасць уладзе. Хрысціянства садзейнічала ўмацаванню дзяржаўнай улады і тэрытарыяльнага адзінства Кіеўскай Русі, аказала вялікі ўплыў на фарміраванне і развіццё культуры ўсходніх славян. Яно мела і міжнароднае значэнне, паколькі з гэтага часу Кіеўская Русь станавілася роўнай іншым хрысціянскім краінам.

Палітычны лад Кіеўскай Русі. Спачатку ў Кіеўскай Русі склалася сістэма кіравання дзяржавай, у многім падобная да заходняга інстытута васалітэту, які ўключаў паняцце свабоды, аўтаноміі васалаў. Так, баяры — вышэйшы слой грамадства — з'яўляліся васаламі князя і былі абавязаны служыць у яго войску. У той жа час яны заставаліся поўнымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі васалаў менш знатных.

На чале дзяржавы стаяў внлікі князь кіеўскі. Ад яго імя заключаліся дагаворы Русі з іншымі краінамі , яго ўлада была вярхоўнай. Вялікі князь кіраваў тэрыторыяй пры дапамозе савета (Баярскай думы), у які ўваходзілі старэйшыя дружыннікі мясцовая знаць, прадстаўнікі гарадоў, часам духавенства.

У X — XII стст. у Кіеўскай Русі складваецца буйное прыватнае землеўладанне. Яно магло быць княжацкае, баярскае, манастырскае або царкоўнае. Сяляне, якія жылі на зямлі, не толькі плацілі даніну дзяржаве, але і станавіліся пазямельна залежнымі ад феадала (баярына), выплачваючы яму за карыстанне зямлёй натуральную рэнту або адпрацоўваю-чы паншчыну. Аднак значную колькасць жыхароў па-ранейшаму складалі незалежныя ад баяр сяляне-абшчыннікі, якія плацілі даніну на карысць дзяржаве, г. зн. вялікаму князю.

Узмацненне магутнасці феадалаў, рост гарадоў як цэнтраў мясцовых княжанняў вялі да змен у палітычнай сістэме. У IX ст. на чале дзяржавы па-ранейшаму стаяў вялікі князь. Аднак залежныя ад яго князі і баяры набылі буйныя зямельныя ўладанні ў розных частках Русі (у Ноўгарадзе, Чарнігаве, на Валыні і інш.). Князі асобных феадальных цэнтраў умацавалі ўласны апарат улады і пачалі разглядаць свае княжанні як спадчынныя ўладанні.

Адзнакі нетрываласці дзяржаўнага адзінства выявіліся яшчэ пры Уладзіміры. Яго сын Яраслаў, які правіў у Ноўгарадзе, незадоўга да смерці Уладзіміра, абапіраючыся на наўгародскіх баяр, перастаў плаціць даніну вялікаму князю кіеўскаму.

Старажытнаславянская дзяржава была адной з буйнейшых еўрапейскіх дзяржаў. Аб міжнародным прызнанні дзяржавы сведчаць таксама шырокія дынастычныя сувязі паміж кіеўскім і еўрапейскімі кіруючымі дамамі. Так, вялікі князь кіеўскі Яраслаў Мудры быў жанаты на шведскай прынцэсе.

Перад смерцю Яраслаў падзяліў дзяржаву паміж пяццю сынамі, спадзеючыся на тое, што цяпер кіраваць дзяржавай будзе не асобны чалавек, а ўвесь княжацкі род. Але ўсобіцы не сціхалі, кожны з сыноў імкнуўся авалодаць Кіеўскім княствам. Узнікла шмат суверэнных зямель — княстваў. Колькасць іх расла: да сярэдзіны XII ст. — 15, да пачатку XIII ст. — ужо каля 50. Па ініцыятыве князя Уладзіміра Манамаха (1053— 1125) на Любецкім з'ездзе ў канцы XI ст. (1097) была прыз-нана поўная самастойнасць мясцовых феадальных цэнтраў.

Такім чынам, як і іншыя дзяржавы падобнага тыпу, Кіеўская Русь IX — XI стст. не ўяўляла сабой маналітнага цэлага, а з'яўлялася механічным злучэннем зямель з розным узроўнем эканамічнага і культурнага развіцця. Гэта і прывяло яе ў далейшым да падзелу на асобныя часткі з самастойнымі княжацкімі дынастыямі.