Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

22.Эпоха адраджэння ў Беларусі

Адраджэнне як культурная з'ява было вынікам зараджэння капіталізму у межах заходняеурапейскай дзяржавы пачатку 14 ст. яно ахапіла Італію. А ужо к канцу 15 ст. стала акульнаеурапейскай з'явай Сутнасць адраджэння палягае у фармаванне светскай гуманістычнай культуры, у аснову якой пакладзены прыярытэт чалавека, рэалізацыя яго творчага патэнцыялу. На тэр-рыі Беларусі адраджэнне распачынаецца ў 16ст. На Беларусі адраджэнне мела свае асаблівасці. Па-першае, яго фармаванне адбывалася у межах панавання феадалізму.

2. Перапляценне рысау культурных традыцый з захаду і усходу. Найболыш яскравымі з'явамі беларускага адраджэння стала:

а) кнігадрукаванне,

б) гуманістычныя традыцыі, якія былі выяулены у помніках права таго часу. У першую чаргу статут ВКЛ 1588г. Эпоха Адраджэння. Беларусь у складзе ВКЛ уяўляла сабою рэгіён, адкрыты для знешняга культурнага ўздзеяння. У першую чаргу гэта датычылася кантактаў з Заходняй Еўропай, чые дасягненні ў развіцці літаратуры, архітэктуры і мастацтва разглядаліся айчынным грамадствам у якасці выдатнага прыкладу для пераймання. Сярод прычын складвання падобнай тэндэнцыі можна вылучыць: па-першае, падабенства дзяржаўнага ладу і ўсталяваных сацыяльных адносін; па-другое, паступовы заняпад візантыйскай культурнай традыцыі, артадаксальнасць якой ужо не адпавядала рэаліям часу; па-трэцяе, пранікненне ў Беларусь каталіцкіх манаскіх ордэнаў — адных з асноўных носьбітаў сярэднявечнай еўрааейскай культуры; па-чацвёртае, трывалыя гандлёвыя сувязі з Ганзай; па-пятае, зацікаўленасць самой Бўропы ў пашырэнні свайго ўплыву на ВКЛ як верагоднага саюзніка ў барацьбе супраць Асманскай імперыі. Найбольш яскравымі праявамі культурных кантактаў Беларусі з Цэнтральнай і Заходняй Еўропай стала амаль абавязковая адпраўка на вучобу ва універсітэты Германіі, Італіі і Францыі моладзі з асяроддзя шляхты і заможкага мяшчанства, а таксама запрашэнне сюды еўрапейскіх дойлідаў, жывапісцаў і майстроў-рамеснікаў для забеспячэння патрэб дзяржавы (чаканка манет) і правячай эліты (аздабленне веліка-княжацкіх і прыватных рэзідэнцый). Менавіта пашырэнне міжнародных кантактаў з Еўропай садзейнічала хуткаму распаўсюджванню ў Беларусі магдэбургскага права, цэхавай сістэмы, мястэчкаў, фальваркаў і г. д. Якраз заходнія майстры аднавілі на беларускіх землях і мураванае дойлідства, якое трапіла ў заняпад ў час феадальнай раздробленасці. 3 улікам традыцый раманскага і гатычнага стыляў на працягу XIV — пачатку XVI ст. былі ўзведзены магутныя замкі ў Гродне, Навагрудку, Лідзе, Крэва (Смаргонскі раён), Геранёнах (Іўеўскі раён) і Міры (Карэліцкі раён), а таксама велічныя храмы ў Гнезна (Ваўкавыскі раён), Ішкальдзі (Баранавіцкі раён), Сынкавічах (Зэльвенскі раён), Мураванцы (Шчучынскі раён).

Значна актывізаваліся міжнародныя кантакты ВКЛ з канца XV ст., калі ў Беларусі ўсё большую папулярнасць сталі атрымліваць гуманістычныя ідэі італьянскага Рэнесансу. Іх першай праявай у рэгіёне стаў пачатак кнігадрукавання і пераклад на родную мову шырока вядомых кніг пераважна рэлігійнага зместу. У Беларусі падобную справу распачаў Ф. Скарына з Полацка (каля 1490 — каля 1551), які атрымаў выдатную па тых часах адукацыю ў Кракаўскім і Падуанскім універсітэтах. Менавіта ён на працягу 1517—1519 тт. выдаў у Празе 23 кнігі Старога Запавету. Пасля ж свайго пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой убачылі свет "Малая падарожная кніжыца" (1522) і "Апостал" (1525). Сярод асноўных мэт, якія ставіў перад сабою айчынны першадрукар, можна вылучыць пашырэнне духоўнай асветы простага народа, а таксама выхаванне ў яго высокіх маральных і грамадзянскіх якаецей. Практычна на адзін час з дзейнасцю Ф. Скарыны прыпадае і дзейнасць М. Гусоўскага (1470-я — пасля 1533), якога можна разглядаць у якасці пачынальніка свецкай літаратурнай традыцыі ў ВКЛ. У 1523 г. у Кракаве ён выдаў паэму "Песня пра зубра", напісаную ім пад уплывам ідэй Адраджэння ў час знаходжання ў Італіі. Змест твора быў заснаваны на асабістых назіраннях, уражаннях і перажываннях аўтара і вызначаўся арыгінальнасцю і самабытнасцю. Зубр у паэме прадстаўляў алегарычны вобраз роднага краю, яго былой магутнасці. 3 вялікім мастацкім талентам апісваў М. Гусоўскі прыроду Беларусі і паляванне на зубра, гістарычна дакладна і праўдзіва падаў і ўславіў гераічнае мінулае нашых продкаў. Менавіта дзейнасць Ф. Скарыны і М. Гусоўскага можна лічыць пралогам айчыннага Адраджэння. Разам з тым толь-кі пасля распаўсюджання на беларускія землі пратэстанцка-га руху традыцыі Рэнесансу пачалі паступова выцясняць ус-таляваны сярэднявечны ўклад жыцця.