Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

1.Прадмет курса Гісторыя Беларусі

Прапануемы курс мае характар інтэграванага. Ягонай мэтай з'яўляецца засваенне сутнастнах характарыстык гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі з улікам цывілізацыйеага падыхода На сення ў навуцы адсутнічае адзінае разуменне зместу гісторыі, як навуцы. Асноўнымі вызначэннямі з'яўляюцца:

1.Гісторыя - гэта навука аб жыцці і развіцці грамадства

2.Гісторыя, як навука аб мінулым

3.Гісторыя, як навука, якая вьюучае мінулае чалавечага грамадства

Кожнае з высказанных тлумачэнняў не супярэчаць адзін аднаму, а толькі дапаўняе.

Аб'ектам гістарычнага даследвання з'яўляецца ўся гістарычяая рэальнасць. Прадмет навукі -болын вузкае паняцце. Яно ўключае ў сабе тую частку гістарычнай рэальнасці, акая ўяўляе непасрэдную цікавасць звычайна пад прадметам гістарычнай навукі разумеюць грамадскае развіцце. Асноўнай мэтай гісторыі, як навукі адпаведна бачаць у рзуменні сучаснасці і пераспектыў будучыні

Структурны прадмет гісторыі складаецца з 2-х асноўных кампанентаў:

1.Гістарырныя факты

2.Сродкі выяўлення

Месца факта ў прадмеце гіст. навукі разумеюць па рознаму. Па сутнасці гістарычны факт уяўляе сабой аб'ектыўнае паняцце ў адносінах да стваральнікаў гістарычнай фактаў, крыніц іх вырашення і гісторыкаўМесца гісторыі сярод гуманітарных навук. Прадмет яе вывучэння, функцыі, крыніцы. Сярод гуманітарных навук гісторыя мае сваю спецыфіку. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі навукамі, якія вывучаюць асобныя грамадскія з'явы, гэта навука комплексная, інтэгральная, бо вывучае ўсё, што развіваецца ў часе і прасторы, г. зн. усю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Гісторык выступае ў некалькіх ролях, у залежнасці ад таго, які раздзел гісторыі даследуе - эканоміку, культуру, палітыку і інш. Сацыялогія таксама вывучае ўсю сукупнасць з'яў грамадскага развіцця, але гісторыя ў адрозненне ад яе вядзе даследаванне не на ўзроўні сярэднестатыстычных даных, а на ўзроўні канкрэтных грамадстваў і канкрэтных гістарычных асоб. Гістарычная навука вылучаецца ў дадзеным выпадку канкрэтыкай. Яна вывучае канкрэтна-гістарычны вопыт жыццядзейнасці людзей.

Важнейшымі функцыямі гісторыі з'яўляюцца пазнавальная, практычная і выхаваўчая.

Першая з іх - асабліва важная для гісторыкаў. Абавязак кожнага з іх - збіранне канкрэтных фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Назапашаныя веды служаць асновай для паспяховага выканання гістарычнай навукай яшчэ дзвюх важных грамадскіх задач - абагульненне сацыяльнага вопыту (практычная або прыкладная функцыя) і патрыятычнае выхаванне (выхаваўчая функцыя).

Другая па значнасці практычная функцыя, якая вельмі істотна ўплывае на развіццё грамадства. Ужо антычных аўтараў цікавілі падзеі мінулага не самі па сабе, а з пункту погляду іх уздзеяння на сучаснасць, выкарыстання для лепшай арыентацыі ў будучым. Лепшы спосаб зразумець, куды рухаецца краіна, гэта высветліць, што адбывалася з ёй у мінулым. Таму гэту функцыю часам называюць яшчэ прагнастычнай.

Нарэшце, трэцяя, выхаваўчая, функцыя адыгрывае важную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае выхаванне людзей, г. зн. спалучаць у выхаванні на аснове гістарычных матэрыялаў патрыятычныя, інтэрнацыяналістычныя, працоўныя, ідэалагічныя, маральныя моманты.

Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных экспедыцыях, у летапісах, у гістарычных архівах, ва ўспамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

Такім чынам, у гісторыка ёсць магчымасць карыстацца дакладнымі данымі аб мінулым.