Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

10. Прарадзіма славян і іх этнагенез

Пытанне аб радзіме славян з'яўляецца дыскусійным. Існуе некалькі кропак гледжання аб тым дзе яна знаходзіцца:

1)у сярэднееўрапейскім рэгіёне;

2)у Заходняй Еўропе;

3)паміж Віслан і Одарам;

4)паміж Одарам і Дняпром;

5)у Азіі і паўднёвых стэпах усходняй Еўропы.

Але найбольш верагоднай з'яўляецца гіпотэза аб тым, што прарадзімай славян знаходзіцца паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.

Пачынаючы з IV ст. нашай эры ідзе працэс рассялення славян. Яго прьгчынамі стала:

1)перанаселенасць прарадзімы славян;

2)афармленне радаплемянных саюзаў напаставе станаўлення ваеннай дэмакратыі, якая, па сутнасці, была скіравана на знешнюю агрэсію;

3)багацце Рымскай імперыі, якія можна было захапіць у час ваенных паходаў;

4)паціск на славян суседніх этнічных супольнасцяў, а менавіта германцаў, хазараў і авараў.

Тая частка славян, якая накіравалася на Балканы, стала этнічнай асновай фармавання балгараў, сербаў, чарнагорцаў, харватаў, баснійцаў і македонцаў, якіх адносяць да паўднёвай галіны славян.

Этнічным субстратам пры ўтварэнні азначаных народаў стала асіміляванае фракмйскае і імрый-скае мясцовае насельніцтва.

Тая частка славян, якая рассялілася ва ўсходняй Еўропе, атрымала назву усходняй галіны славян. Трэба адзначыць, што пры міграцыі ўсходнія славяне асіміляваліся на тэрыторыі Беларусі (балтаў), на тэрыторыі Расіі (фінаўгорцаў), на тэрыторыі Украіны (цюркаў). На падставе гэтага, пазней фармаваліся беларускі, рускі і украінскі этнасы.

Тая частка славян, што засталася на прарадзіме, ні з кім не змешвалася. Вынікам этнічнага развіцця стала фарміраванне заходніх славян, да якіх адносяць палякаў, чэхаў, славакаў і сербаў-лужычан. Сербы-лужычане не маюць сваёй дзяржаўнасці, але захавалі мову і менталітэт.

Масавы прыход славян на тэрыторыю Беларусі і іх канчатковае замацаванне на ёй адбылося на мяжы VI — VII стст. У гэты ж час пачалося пранікненне славян на тэрыторыю балтаў. Тэрыторыю Беларусі пераважна засялілі тры ўсходнесла-вянскія племені — крывічы, дрыгавічы і радзімічы.

Крывічы былі адным з буйнейшых усходнеславянскіх плямёнаў. Яны займалі не толькі поўнач Беларусі, але і суседнія раёны Падзвіння і Падняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Крывічы сфарміраваліся ў выніку асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходнефінскіх плямёнаў, паступова славянізаваных. Назва "крывічы" рознымі гісторыкамі тлумачыцца па-рознамуПаводле адной з версій назва паходзіць ад прозвішча старэйшага роду Крыў, паводле іншых — ад імя язычніцкага бога балтаў Крыва-Крывейтэ, ад слова "крэўныя" (блізкія па крыві), ад характара "крывой", халмістай мясцовасці.

Дрыгавічы пражывалі на большай частцы паўднёвай і значнай частцы сярэдняй Беларусі. Дрыгавічы, асабліва тыя, якія займалі паўночныя тэрыторыі, шмат рыс успрынялі ад балцкага насельніцтва. Назва гэтай этнічнай супольнасці таксама адлюстроўвае славяна-балцкі сінтэз дрыгавічоў. На падставе летапісных паведамленняў і археалагічных матэрыялаў дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых усходнеславянскіх плямёнаў.

Радзімічы пражывалі на ўсход ад дрыгавічоў і на поўдзень ад крывічоў. Асноўны арэал расся-лення радзімічаў — басейн рэк Сожа і Іпуці. Разам з тым у археалагічных помніках радзімічаў прысутнічае балцкіх элементаў больш, чым у дрыгавічоў. Назва радзімічаў, як і дрыгавічоў, верагодна, балцкага паходжання, аснова балцкая (ад літ. radimas — знаходжанне), а канчатак славянскі. У радзімічаў існавала свая вярхушка і племянная арганізацыя, аднак летапіс падкрэслівае, што ў іх захавалася больш перажыткаў родаплемянных адносін у параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі.

Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі буйныя племянныя саюзы, аб'яднаныя не столькі родаплемяннымі адносінамі, колькі адзінымі тэрытарыяльнымі, эканамічнымі і палітычнымі сувязямі. Гзтыя племянныя саюзы былі ўжо пачатковымі дзяржаўнымі ўтварэннямі, якія ў летапісе азначаюцца як "княжанні".