Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст

Важнейшай падзеяй, якая вызначыла гэты перыяд, стала прыняцце хрысціянства. Да яго ўвядзення тут мелі месца язычніцкія або паганскія культурныя традыцыі, у прыватнасці яны характарызаваліся адсутнасцю адзінага культу, і адпаведна ў кожнай мясцовасці быў свой пантэон Багоў. Найбольш пашьфанымі сярод усх. славян былі такія культы, як культ бога Неба (Род): лічылася, што ад яго пайшло ўсё жывое на зямлі. Культ бога Зніча, які ўвасабляў сабой сілу пахавальнага агню. Культ Перуна — бога маланкі і грому; ён успрымаўся як бог Вайны.

Прычыны ўвядзення хрысціянства:

•дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на тэрыторыі усх. славян;

•развіццё феадалізму ў межах Кіеўскай Русі;

•экспансія хрысціянскіх культурных традыцый з боку Візантыі.

На Беларусь хрысціянства пранікла:

•праз гандаль; дзякуючы знаходжанню Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў;

•вайсковыя паходы;

•дзейнасць місіянераў;

•дынастычныя шлюбы.

Годам увядзення хрысціянства лічыцца 988г., калі князь Уладзімір афіцыйна абвесціў аб прыняцці новай веры. На Беларусі царкоўная гісторыя пачынаецца з 992г., з моманту заснавання Полацкай епархіі. Хрысціянства распаўсюджвалася па схеме князь - дружына - горад - вёска. Па сутнасці да канца 14 ст. у вёсцы засталіся моцнымі паганскія традыцыі.

Раскол хрысціянства ў 1054г. на праваслаўе і каталіцызм прадвызначылі тэндэнцыю ізаляцыянізму ў культурным развіцці. Культурнае развіццё гэтага перыяду характарызавалася:

•моцным уплывам царквы;

•узнікненнем пісьменнасці усх. славян;

•панаванне візантыйскіх традыцый;

•з'яўленне мясцовых асаблівасцей у культурным развіцці, што прадвызначьші фарміраванне усходнеславянскай группы народаў;

•дасягненнем гэтай эпохі стала пашырэнне асветы, дзякуючы намаганням такіх асоб, як Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіня Полацкая і інш.;

•развіццё дойліцтва: найболын вядомымі помнікамі якога сталі Сафійскія саборы 11 ст. у Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку.

Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з'яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Перакладаліся на стараславянскую мову шматлікія павучэнні, а таксама біяграфічныя і апакрыфічныя творы. З'яўлялася літаратура, дзе крытыкаваліся рэлігійныя дагматы.Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў манах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар.

Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дой-лідстве. На беларускіх землях выдзяляЮцца тры арыгінальныя школы дойлідства: 1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.

Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр'ера фрэскамі і інш. Вядома некалькі каменных пабудоў полац-ка-віцебскай школы: Пятніцкая і Барысаглебская царквы ў Бельчыцах, Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, Дабра-вешчанская царква ў Віцебску. Буйным помнікам гэтай шко-лы, першым мураваным храмам на тэрыторыі Беларусі з'яў-ляецца Сафійскі сабор у Полацку.

3 пабудоў гродзенскай школы дойлідства сёння вядомы Барысаглебская або Каложская царква ў Гродне, рэшткі царк-вы ў Ваўкавыску і гродзенскі княжацкі церам. У сваіх ас-ноўных рысах гродзенская школа сфарміравалася ў XII ст. Яе будынкі, падобныя на каўказскія і малаазіяцкія храмы, мелі пры гэтым некаторыя рысы візантыйскай архітэктуры.

Смаленскал школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. 3 пабудоў XII — XIII стст. да нас дайшлі рэшткі цэрк-ваў Спаса на Смядыні, Барысаглебскай, Петрапаўлаўскай і інш.

У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа — знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі.

Высокага ўзроўню на беларускіх землях дасягнулі ў той час выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Галоўнымі жанрамі першага з іх былі ў IX — XIII стст. ма-нументальны жывапіс (мазаіка, фрэска), іканапіс і кніжная мініяцюра.