Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Бел.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
487.42 Кб
Скачать

19.Духоўна-культурнае жыцце вкл у 8-16 ст.

Культурнае жыццё славян характэрызавалася:

1) станаўленне у 14-15 ст уласнай бел. Літ-ры, якая была прадстаўлена жыціямі, пропаведзямі і летапісамі. Такія творы “хаджэнне ў Царград і Іерусалім”. У дачыненні летапісаў – гэта летапісец Вялікіх Князёў Літоўскіх, які прыкладна быў створаны ў 1430г., верагодна ў Смаленску.

2) дасягненні ў архітэктурэ. Былі хар-ны абарончыя збудаванні, крэпасныя комплексы, культавыя пабудовы; пашырана замкавае буд-цтва. Напрыклад, Лідскі замак, замак у Крэве, Мірскі замак.

Ствараецца новы тып праваслаўнага храма – так. званая. Беларуская готыка – абарончыя храмы, а менавіта Сынкавіцкая маламажэйкаўская і Супрасэская цэрквы.

3) Развіццё жывапісу, які быў прадстаўлены іканапісам, патрэтамі, роспісамі, асабліва вылучаўся бел. Іканапіс таго часу – Маці Боская Іерусалімская з Пінску.

4) Развіццё скульптурн. Мастацтва, што было звязана ў асн-м з кат-цкай царквой.

5) Развіццё і росквіт мастацкага афармлення рукапісных кніг. – Віцебская евангілля, Радзівілаўскі летапіс (15 ст.)

Развіццё дойліцтва ў 14-16 ст.было звязана з палітычнымі абставінамі жыцця ВКЛ ( войны з кружакамі і татарамі), якія абумовілі патрэбу ў абарончых збудаваннях. Барацьба са знешняй пагрозай выклікала будаўніцтва цэлага шэрегу замкаў. У першай палове 14 ст. будуюцца замкі-кастэлі ў Лідзе і Крэве. Самым старажытным з’яўляецца Навагрудскі замак. У царкоўным будаўніцтве 14-15 ст. на змену раманскаму стылю прыходзіць гатычны, для якого характэрны востраканцовыя вежы, вузкія вокны, стральчатыя аркі. Прыкладам пабудовы гатычнага стылю з’яўляецца касцёл Тройцы ў вю Ішкалдзь. У канцы 15-пач.16 ст.перабудаваны ў 5-вежавы храм абарончага тыпу Сафійскі сабор у Полацку.

Прыкладам жывапісу 14-15 ст. з’яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, многія княжацкія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі –роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы на сюжэты Новага запавету. Беларускія мастакі-жывапісцы стваралі ў гэты час абразы, у тым ліку адзн з першых вядомых сёння твораў –абраз “Маці Божая Замілаванне” з в.Маларыта. У 14-15 ст. у касцёлах з’яўляюцца драўляныя, размаляваныя рознымі фарбамі скульптуры. Найбольш ранні помнік –“Распяцце” 14 ст. з в. Галубовічы,якое дашло да нашага часу ў вельмі пашкадзаным стане.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з’яўляюцца рукапісныя Лаўрышаускае і Друцкае евангеллі 14 ст. Жыровіцкае евангелле 15 ст., якія змяшчаюць мініяцюры ( невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабіліся з дошак, абцягваліся скурамі і ўпрыгожваліся выявамі, металічнымі пласцінамі, каштоўнымі камынямі. Да вокладкі звычайна прымацоўваліся зашчэпкамі, каб кнігу можна было зашчапіліць.

У 15 ст. у ВКЛ таксамі развівалася агульнадзяржаўнае летапісанне. Да нашага часу захаваўся беларуска-літоўскі летапісец 1446 г. у якім апісваюцца падзеі ад 9 да сярэдзіны 15 ст. у тым ліку падрабязна расказваецца аб княжанні Вітаўта. Багатым на мініяцюры (618 выяў) з’яўляецца “Радзівілаўскі летапіс” канца 15 ст., які быў перапісанны з больш старажытных тэкстаў. Ён уяўляе сабой сапраўдную энцыклапедыю, якая дае звесткі аб Кіеўская Русі і Полацкім княстве.

Пачынаючы з 14 ст. шырокае распаўсюджванне атрымлівае кафля –керамічныя пліткі. Радзімай еўрапейскага кафлярства з’яуляецца Германія. Менавіта адтуль у Беларусь трапіла кафля. Ёю абкладвалі сцены печаў,выкарыстоўвалі для абліцоўкі сцен будынкаў. Першая кафля атрымала назву гаршковай, таму што нагадвала звычайныя гаршкі цыліндрычнай формы.