Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси. Темы рефератов

.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
09.11.2018
Размер:
71.17 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Юрыдычны факультэт

кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА ПА КУРСЕ:

ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ”

на 2010-2011 навучальны год

для студэнтаў першага курса (дзеннага аддзялення)

юрыдычычнага факультэта

Аўтар-складальнік:

доктар юрыдычных навук, прафесар

Доўнар Таісія Иванаўна

Мінск 2010

Метадычныя указанні

Кантрольная работа з’яўляецца адной з формаў творчай самастойнай працы студэнтаў, якая прадугледжана вучэбным планам. Тэматыка кантрольных работ кожны год пераглядаецца і зацвярджацца на пасяджэнні адпаведнай кафедры.

Кантрольная работа павінна прадстаўляцца на кафедру ў вызначаны дэканатам тэрмін.

У працэсе выканання кантрольных работ студэнты набываюць і ўдасканальваюць навыкі навукова-даследчай працы. Яны авалодваюць правільнай метадалогіяй, прыёмамі падбору і сістэматызацыі літаратурнага, дакументальна-прававога, статыстычнага матэрыялу, а таксама ўменнем правільна аналізаваць сабраны матэрыял, рабіць абагульненні і адпаведныя вывады. Паступова ў студэнта фарміруецца і развіваецца навуковае мысленне, выпрацоўваюцца навыкі самастойнага выкладання і афармлення вынікаў навукова-даследчай працы.

У ходзе напісання кантрольнай работы студэнт павінен прачытаць, асэнсаваць асноўную і дадатковую літаратуру, выбраць патрэбны матэрыял, зыходзячы з вызначаных раздзелаў. Асноўнай формай вывучэння літаратуры з’яўляецца вядзенне канспекта прачытаных кніг, навуковых артыкулаў, заканадаўчых актаў. Як правіла, запісы робяцца сваімі словамі. Абзацы, асобныя палажэнні і сказы, узятыя цалкам з тэкста, пішуцца ў двукоссях з указаннем канкрэтнай старонкі. Гэта неабходна для наступных спасылак у кантрольнай работе на адпаведную крыніцу. У канспекте пажадана адразу на палях адзначыць, да якога раздзелу работы належыць дадзены матэрыял, а таксама запісваць свае думкі, меркаванні, сумненні і пытанні адносна тых ці іншых палажэнняў. Незразумелыя палажэнні і тэрміны патрэбна ўдакладняць у справачнай і энцыклапедычнай літаратуры.

Пры вывучэнні літаратуры студэнту неабходна крытычна ставіцца да крыніц, якія ён выкарыстоўвае, асабліва да тых, што былі выдадзены ў дарэвалюцыйны перыяд. У шэрагу з іх можна сустрэць супярэчлівыя погляды, састарэлыя навуковыя тэорыі, недастаткова лагічна абгрунтаваныя вывады, недакладны фактычны матэрыял, памылковую інтэрпрэтацыю і г.д. Менавіта таму ў ходзе разгляду тэмы патрэбна выпрацаваць уласны погляд на разгледжаныя пытанні. Пасля канспектавання неабходнага літаратурнага матэрыялу яго трэба асэнсаваць, вылучыць патрэбныя палажэнні, сістэматызаваць па адпаведных раздзелах і параграфах, праверыць цытаты, удакладніць статыстычныя дадзеныя, якія можна аформіць у выглядзе табліц. На найбольш важныя і спрэчныя палажэнні заканспектаванага літаратурнага матэрыялу павінны абавязкова афармляцца спасылкі.

Вельмі станоўчым момантам у рабоце будзе выкарыстанне матэрыялаў навуковых і навукова-практычных канферэнцый, якія праводзяцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і іншых навучальных установах, а таксама выкарыстанне навуковых артыкулаў, змешчаных у юрыдычных, гісторыка-прававых, гістарычных часопісах.

Кантрольная работа павінна, як правіла, уключаць наступныя структурныя часткі: тытульны ліст, змест з падзелам на пэўныя структурныя адзінкі (главы, параграфы і інш.) і з указаннем старонак размяшчэння, асноўную частку работы (непасрэдна яе змест), заключэнне, спіс выкарыстаных крыніц (бібліяграфію).У кантрольнай магчымы і дадатак (схемы, графічны матэрыял і інш.).

На першай старонцы ўказваюцца: вучэбная дысцыпліна, па якой выканана работа, прозвішча студэнта, курс, група і нумар залікоўкі. На другой старонцы пазначаецца тэма работы (або №№ пытанняў), а таксама яе змест (аглаўленне). З трэцяй старонкі пачынаюцца ўводзіны, у якіх можна пазначыць мэту напісання работы, актуальнасць абранай тэмы, даць ацэнку сучаснага стану праблемы, ахарактарызаваць літаратурныя крыніцы.

Змест, склад і паслядоўнасць размяшчэння матэрыяла кантрольнай работы залежаць ад канкрэтнай і яе асаблівасцей. У працэсе напісання работы трэба звяртаць увагу на лагічную паслядоўнасць выкладання матэрыялу, пераканаўчасць аргументацыі, сцісласць і дакладнасць фармулёвак, канкрэтнасць выкладання вынікаў даследавання. У тэксце не дапускаюцца скарачэнні слоў (акрамя агульнапрынятых) і прымяненне для вызначэння аднаго і таго ж паняцця розных тэрмінаў.

Галоўным патрабаваннем да напісання работы з’яўляецца самастойнасць у выкладанні матэрыялу. Нельга механічна перапіс-ваць тэксты літаратурных крыніц, а таксама выпадкова падбіраць матэрыял і фактычныя данныя без сувязі з тэмай і планам работы. Увесь матэрыял павінен быць паслядоўным і ўзаемазвязаным на падставе агульнай ідэі і асноўнага зместу.

Абавязковымі ў рабоце з’яўляюцца: вывучэнне нарматыўнага матэрыялу па адпаведнай тэме і афармленне спасылак на выкарыстаныя крыніцы. Асноўныя палажэнні і вывады работы трэба тэарытычна даказаць і падмацаваць спасылкамі на думкі адпаведных вучоных - спецыялістаў па дадзенай праблеме, а таксама спасылкамі на дакументальна-прававы матэрыял. Студэнт абавязаны паказаць, што самастойна знаёміўся з літаратурнымі і дакументальна-прававымі крыніцамі, таму ў рабоце павінны быць цытаты з адпаведных помнікаў права. Пры разглядзе дыскусійных пытанняў прыводзяцца, як правіла, пазіцыі ўсіх вучоных (са спасылкамі на адпаведныя кнігі, артыкулы), выказваюцца ўласныя меркаванні па азначанай праблеме.

Заключэнне павінна ўтрымліваць кароткія абагульняючыя вывады з вызначэннем таго новага, чаго дасягнуў студэнт пры распрацоўцы адпаведных пытанняў. Могуць утрымлівацца і рэкамендацыі адносна выкарыстання атрыманых самастойна вынікаў.

Загалоўкі раздзелаў асноўнай часткі работы, а таксама загалоўкі “УВОДЗІНЫ”, “ЗАКЛЮЧЭННЕ”, “СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ” і інш. размяшчаюцца ўверсе, пасярэдзіне ліста.

У канцы работы прыводзіцца спіс выкарыстанай літаратуры. Як правіла, ён падаецца ў алфавітным парадку, аднак нарматыўна-прававы матэрыял, а таксама дакументальны і архіўны, можна змясціць наперадзе. Літаратура на замежнай мове змяшчаецца ў канцы спіса. Пры складанні спіса неабходна прытрымлівацца правілаў бібліяграфіі: указваць прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі (артыкула, тэзісаў), месца і год выдання.

Работа пішацца выразным, разборлівым почыркам, з палямі, або прадстаўляецца ў друкаваным выглядзе на стандартных лістах паперы прыкладным памерам 203 х 288 мм. (адлегласць паміж радкамі павінна складаць два інтэрвалы). Абзацы пачынаюцца з чырвонага радка. Прыкладны аб’ём яе - не больш 15 машынапісных старонак. Кантрольная работа павінна быць падшыта. Першай старонкай работы з’яўляецца тытульны ліст, на другой старонцы змяшчаецца план работы, затым ідуць уводзіны. У канцы работы ставіцца подпіс аўтара і дата выканання работы.

ТЭМАТЫКА кантрольных работ

(студэнт выбірае адну тэму адпаведна апошняй лічбы залікоўкі. Напрыклад: калі апошняя лічба залікоўкі “3”, то адну тэму з №№3, 13, 23, 33, 43, 53)

1.Змены ў органах улады і кіравання, судовых органах, заканадаўстве на Беларусі пасля далучэння да Расіі (ў канцы ХУIII -першай палове XIX ст.).

  1. Заканадаўчая рэгламентацыя сялянскай рэформы другой паловы XIX ст. і асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.

  2. Заканадаўчая рэгламентацыя судовай рэформы другой паловы XIX ст. і асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.

  3. Заканадаўчая рэгламентацыя земскай рэформы другой паловы XIX ст. і асаблівасці яе правядзення на тэрыторыі Беларусі.

  4. Змены ў сістэме органаў улады Расійскай імперыі ў пачатку ХХ стагоддзя.

  5. Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў ХVІІ –ХVІІІ ст.

  6. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай. Прычыны распаду Рэчы Паспалітай.

  7. Рэформы ў Рэчы Паспалітай у другой палавіне ХVІІІ ст.

  8. Заканадаўства Рэчы Паспалітай перыяду дзейнасці чатырохгадовага сойма.

  9. Сістэматызацыя права Беларусі ў першай палавіне ХІХ ст. Праект зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.

  10. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі ў першай палавіне ХІХ ст. Мясцовыя ўстановы дзяржаўнага кіравання і суды.

  11. Дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый у 1917 г.

  12. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта і яго дзейнасць.

  13. Спробы ажыццяўлення ідэі “права нацый на самавызначэнне” ў Беларусі ў 1917–1918 г. Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 года.

  14. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.

  15. Першы з’езд Кампартыі Беларусі і яго дзяржаўна-прававое значэнне.

  16. Першы ўрад Беларускай ССР і яго Маніфест.

  17. Дзяржаўна-прававое значэнне першага з’езда Саветаў Беларускай ССР.

  18. Першая Канстытуцыя Беларускай ССР 1919 года.

  19. Літоўска-Беларуская ССР.

  20. Аднаўленне Беларускай ССР.

  21. Дзяржаўна-прававое значэнне другога з’езда Саветаў Беларускай ССР.

  22. Дзяржаўна-прававыя адносіны Беларускай ССР з РСФСР да ўтварэння СССР.

  23. Беларускія ўрады і іх дзейнасць ў першыя гады існавання БССР.

  24. Дагаворныя адносіны паміж БССР і РСФСР у 1920-я гг.

  25. Утварэнне дзяржаўнага апарата ў БССР у 1921–1922 г.

  26. Уваход БССР у склад СССР: працэдура і заканадаўчая рэгламентацыя.

  27. Палітыка нацыянальнага–дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР у 1920-я гг.

  28. Вяртанне ў склад Беларускай ССР усходніх раёнаў Беларусі.

  29. Крымінальнае права Беларускай ССР у 1920–1930 г. г.

  30. Крымінальна-працэсуальнае права БССР у 1920–1930 г. г.

  31. Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права Беларускай ССР у 1920–1930 г. г.

  32. Канстытуцыя БССР 1927 года.

  33. Парушэнні законнасці на Беларусі ў 1920–1950 г. г. (прычыны і сутнасць)

  34. Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 года.

  35. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы.

  36. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 г. г.

  37. Утварэнне часовых органаў улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.

  38. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна-прававыя акты.

  39. Утварэнне органаў савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.

  40. Беларуская ССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

  41. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата Беларускай ССР.

  42. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд (1945–1954 г. г.).

  43. Беларуская дзяржава і права ў 50-60-я гады ХХ ст.

  44. Беларуская дзяржава і права ў ў 70-80-я гады ХХ ст.

  45. Канстытуцыі БССР 1937 і 1978 гадоў (параўнальны аспект).

  46. Канстытуцыя БССР 1978 года.

  47. Актывізацыя знешне-палітычнай дзейнасці БССР у 1940-я г. г.

  48. Міжнародная дзейнасць БССР у 1950–1960 г. г.

  49. Міжнародная дзейнасць БССР у 1970–80 г. г.

  50. Пераход Беларусі да дзяржаўнай самастойнасці. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

  51. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека і Беларусь.

  52. Распад СССР і ўтварэнне СНД.

  53. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй.

  54. Дзяржаўна-прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з краінамі бліжняга замежжа ў у 90-я гг. ХХ ст.

  55. Пашырэнне міжнародных сувязей Рэспублікі Беларусь у 90-я г.г. ХХ ст.

  56. Рэарганізацыя органаў улады і кіравання ў Рэспубліцы Беларусь у у 90-я гг. ХХ ст..

  57. Канстытуцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь у у 90-я гг. ХХ ст.

  58. Актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 1 у 90-я гг. ХХ ст. 990-я г. г.

60. Развіццё права Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. ХХ ст. (на прыкладзе грамадзянскага, крымінальнага, зямельнага, экалагічнага, крымінальна-працэсуальнага, грамадзянска-працэсуальнага і іншых галін права).

Асноўная літаратура

Да пытанняў №№ 1-11

Белоруссия в эпоху капитализма. – Мн., 1983 – 1990. Т. 1, 2.

Белоруссия в эпоху феодализма: В 3 т. – Мн., 1961. Т. 3.

Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапамож. – Мн., 2004.

Вішнеўскі А. Ф., Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi ў дакументах i матэрыялах. – Мн., 1998, 2003.

Виленский Б. В. Судебная реформа и контрреформа в России. – Саратов, 1969.

Государственная Дума в России в документах и материалах. – М., 1957.

Довнар Т. И., Юрашевич Н.М. История государства и права Беларуси: учеб.пособие. – Мн.: Акад. упр. при Президенте Республики Беларусь. 2005.

Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007.

Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў 1 курса юрыд. фак. У 2 ч. Ч.2. – Мн., 2005.

Каліноўскі К. За нашую вольнасць: Творы, дакум. – Мн., 1999.

Кодан С.В. Юридическая политика Российского государства в первой половине ХIХ века: детерминанты, направления, институты // Правоведение, 1999, № 4.

Крестьянская реформа в России 1861 года: Сб. законодат. актов. – М., 1954.

Латышонак А. Народзiны белорускай нацыянальнай iдэi // Спадчына. 1992. № 1.

Мартенс Ф. Собрание трактатов и конвенций, заключенных Россиею с иностранными державами. – СПб., 1875. Т. 2.

Марыскин А.В. Судебная реформа 1864 года и особенности ее проведения на территории Белоруссии: Автореф. дис…. канд. юрид. наук: 12.00.01. – Мн., БГУ. 1985.

Набоков В. Работы по составлению судебных уставов. Общая характеристика судебной реформы // Судебная реформа. – М., 1915. Т. 1.

Полное собрание законов Российской империи. – СПб, 1830–1916.

Российское законодательство Х–ХХ вв. В 9 т. – М., 1987–1991 (т. 5–9).

Самбук С. М. Общественно-политическая мысль в Белоруссии во второй половине ХIХ века. – Мн., 1976.

Свод местных законов западных губерний (проект). – СПб., 1910.

Слобожанин В. П. Земское самоуправление в Белоруссии (1905–1917 г.). – Мн., 1994.

Собрание узаконений и распоряжений правительства, издаваемые при Правительствующем Сенате. – СПб. 1863–1917.

Судебная реформа. Т. 1–2. – М., 1915.

Улащик Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. – М., 1965.

Фридман М. Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. – Мн., 1958.

Шелкопляс В. А. Карательный аппарат России во второй половине ХIХ века. – Мн.: АМ МВД РБ, 1994.

Шелкопляс В. А. Судебные органы в Беларуси (конец ХVIII – первая пол. XIX веков). – Мн., 1997.

Да пытанняў №№ 12-60

1 января 1919 года: Временное рабоче-крестьянское советское правительство Белоруссии: док. и материалы / сост. В.Д. Селеменов и др.; науч. ред. М.Ф.Шумейко. – Мн., 2005.

Адамушка У. Палiтычныя рэпрэсii 1920–1950-х г.г. на Беларусi. – Мн., 1994.

Архівы БНР. – Мн., 1999. Т. 1. Ч. 1–2.

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945: Энцыкл. – Мн.: БелСЭ, 1990.

Белоруссия и Россия: общество и государство. – М., 1997.

Бровка Ю. П. Белорусская ССР – суверенный участник международного общения. – Мн., 1974.

Бровка Ю. П. Международная правосубъектность БССР. – Мн., 1967.

Ведомости Верховного Совета Белорусской ССР за 1990–1991 гг.

Василевич Г. А. Верховный Совет Республики Беларусь. – Мн., 1993.

Василевич Г.А. Конституционная реформа в Беларуси в 1989 году // Вестник Конституционного Суда Республики Беларусь. – № 1. – 2006.

Васілевіч Р. А., Доўнар Т. І., Юхо І. А. Гісторыя канстытуцыйнага права Беларусі. – Мн., 2001.

Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь за 1991–1996 гг.

Ведамасцi Нацыянальнага Сходу Рэспублiкi Беларусь за 1997–2006 гг.

Верховный Совет Республики Беларусь: история и современность (1923–1998). – Мн., 1998.

Вестник Конституционного Суда Республики Беларусь за 1991–2009 гг.

Вішнеўская І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі: Дапамож. – Мн., 2004.

Вішнеўскі А. Ф. Палітыка-прававы рэжым савецкай дзяржавы (1917–1953 гг.). – Мн., 2002.

Вішнеўскі А. Ф. Асаблівасці палітыка-прававога рэжыму савецкай дзяржавы і яго вытокі (1917–1953 гг.). – Мн., 2006.

Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы и права Беларусі: Вучэб. дапамож. – Мн., 2000.

Вишневский А. Ф., Довнар Т. И. История государства и права Беларуси. – Мн., 1996.

Декреты Советской власти: В 13 т. Т. 1–4. – М., 1957–1968.

Довнар Т. И. Краткий очерк истории государства и права Республики Беларусь (послеоктябрьский период). – Мн., 1997.

Довнар Т. И., Юрашевич Н.М. История государства и права Беларуси: учеб. пособие. – Мн.: Акад. упр. при Президенте Республики Беларусь. 2005.

Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: Амалфея, 2007.

Доўнар Т. I. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў 1 курса юрыд. фак. У 2 ч. Ч.2. – Мн., 2005.

Збор пастаноў Урада Беларускай ССР (з 1991 Урада Рэспублікі Беларусь).

История государства и права Белорусской ССС. В 2 т. Т. 2. – Мн., 1976.

История государства и права Белорусской ССР: В 2 т. Т.1. – Мн., 1970.

История Советской Конституции (1917–1956 гг.) / Под ред. С. С. Студеникина. – М., 1957.

Круталевич В. А., Юхо I. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Ч.2. – Мн., 1998.

Круталевіч В. А., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.). – Мн., 2000.

Круталевич В. А. История Беларуси: становление национальной державности (1917–1922). – Мн., 1999.

Круталевич В. А. Рождение Белорусской Советской Республики. – М., 1975.

Круталевіч В. А., Юхо І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917–1945 гг.). – Мн., 2000.

Ладысеў У. Ф., Брыгадзін П. І. На пераломе эпох: станаўленне Беларускай дзяржаўнасці (1917–1920). – Мн., 1999.

Народное (Национальное) Собрание Западной Белоруссии (28–30 октября 1939 года): Стеногр. отчет. – Мн., 1946.

Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции: Материалы и док. В 3 ч. – Гомель, 1993. Ч. 2.

Очерки истории государства и права БССР. – Мн., 1969. Вып. 2.

Сборник документов и материалов по истории СССР (1917–1958). – М., 1959.

Сборник законов Белорусской ССР. 1938–1967. – Мн., 1968–1969. Т. 1–2.

Сборник законов и указов Президиума Верховного Совета СССР (1939–1958). – М., 1959.

Сборник законов Белорусской ССР, указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР, постановлений Совета Министров Белорусской ССР. – Мн., 1970–1990.

Цвикевич А. Краткий очерк возникновения Белорусской Народной Республики. – Киев, 1919; Мн., 1992.

Широков А. Т. ЦИК Белорусской ССР в 1919–1936 гг. – Мн., 1979.

Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. – Мн., 1993–2004.