Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ВСЕ / ИСТОРИЯ / Беларусь / 694280_314511pdf

.pdf
Скачиваний:
10
Добавлен:
07.05.2024
Размер:
7.33 Mб
Скачать

ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ: ВОЙНЫ І РЭВАЛЮЦЫІ Ў ЛЁСАХ БЕЛАРУСАЎ І НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ

непасрэдную прагматычную інтэграцыйную функцыю яднання ўсіх і кожнага вакол дынастыі і манархіі

[5, c. 301–308].

Але ці заставалася ў межах прадынастычнай палітыкі месца ўласна для палітыкі ў імя інстытута манархіі і ўнійнай дзяржавы, на чале якой былі Вазы. Увогуле ў Рэчы Паспалітай было даволі аўтараў, якія дастаткова крытычна ставіліся да некаторых недахопаў «шляхецкай дзяржавы» (Лукаш Апаліньскі, Сымон Старавольскі) [6, c. 37]. Таго ж Сымона Старавольскага, які з’яўляўся апалагетам палітычынага ладу Рэчы Паспалітай, мала таго, прадстаўніком «праабсалютыстычных тэндэнцый» [7, c. 227], часам акрэсліваюць, яка аўтара найбольшай колькасці закідаў у бок «шляхецкага народа [8, c. 359]. Але ўсё залежала ад мэты і жанра твора: у тым жа апісанні Польскага каралеўства збольшага станоўчы тон, нават у адносінах шляхты [9]. Зрэшты гэта ўласціва і іншым аўтарам гэтага часу. Але манархічны ідэал і ў вузкім сэнсе меў сваіх выразных прыхільнікаў і аўтараў. Да ліку рэпрэзентантаў такога мыслення можна аднесці прафесара віленскай акадэміі Арона Алізароўскага, які адмаўляўся прызнаваць Рэч Паспалітую сапраўднай дэмакратыяй, з-за станавага характару соймавага прадстаўніцтва, а лічыў лепшай формай праўлення спадчынную манархію [5, c. 37–38]. Праўда і яго «парывы» мелі пэўныя маральныя рамкі: тыранаў дазвалялася забіваць[10, c. 127]. Выпадак Алізароўскага цікавы ў тым сэнсе, што нават навуковы патэнцыял блізкіх да каралеўскага двара іезуітаў не мог быць мабілізаваным для праманархічнай прапаганды з-за эластычнай палітыкі ордэна, які абмяжоўваў публічныя выказванні сваіх прыхільнікаў адносна актуальных і гістарычных дзяржаўна-палітычных канструкцый [5, c. 331–332]. Тым не менш, менавіта каралеўскаму двару належала галоўная роля ў прапагандзе манархічнай ідэі ў Рэчы Паспалітай.

Рэальна ажыццяўлялася гэта праз розныя каналы: пашырэнне панегірычнай літаратуры, мову архітэктуры і сімвалічную рэпрэзентацыю двара, а таксама праз апасродкаваную прапаганду абсалютысцкіх ідэй ды стварэнне адпаведнага гістарычнага наратыва з імплементацыяй манархічнай тэорыі дзяржавы. Як паказваюць даследаванні нямецкага гісторыка Ганса Юргена Бёмельбурга, абсалютысцкія развагі Макіявэлі, якога шляхта ўспрымала негатыўна, можна было папулярызаваць апасродкавана праз аўтарытэт і творы вельмі плённых еўрапейскіх вучоных, напрыклад, прыхільніка макіавелізма ды адначасова «айца» неастаіцызма галандца Юліуса Ліпсіўса і павольнае пашырэнне знаёмства з творамі рымскага гісторыка Тацыта [5, c. 312–317]. У накірунку нарошчвання тэмпа запозненай, бо пачалася толькі з 1600 г., рэцэпцыі манархічнай тэорыі была арганізавана і праца ідэалагічна-гуманітарнага атачэння уладара [5, c. 319–330]. Гэтым мэтам у часы Уладізіслава Вазы, акрамя, зразумела, стварэння асабістага культу манарха і дынастыі Вазаў у цэлым, павінны былі служыць гістарычныя праекты, ініцыяваныя дваром: праманархічныя творы аўтарства Эвенхардта Васэнберга, Самуэля Твардоўскага, Ёхіма Пасторыўса [5, c. 331–45]. Акумуліраваныя тэзісы манархічнай прапаганды мелі сваю аргументацыю: самаўладдзе было першапачатковай формай улады, права на апошнюю мае спадчынны характар, панаванне шляхты вядзе да заняпаду, а яе правы нададзены ўладарамі, ідэальным узорам праўлення з’яўляюцца часы Ягелонаў, з якімі Вазы аб’яднаныя кроўна і духоўна праз культ св. Казіміра [5, c. 346–350].

Рэспубліка. У дзяржаўна-прававым сэнсе Рэч Паспалітая з’яўлялася ў першай палове XVII ст. адносна стабільным утварэннем, а яе палітычныя інстытуты працавалі па ўжо апрабіраваным схемам. Галоўны інстытут прадстаўніцтва, вальны сойм, функцыянаваў у межах той канструкцыі, якая была яму нададзена пастановамі Люблінскага сойма 1569 г. Аднак за знешне стабільнай формай сам прадстаўнічы орган змяняўся разам з грамадствам, больш таго, менавіта сойм з’яўляўся своеасаблівай вітрынай тых зменаў, якія адбываліся ў адносінах паміж уладай і грамадствам. Знаменнай для развіцця парламентарызму ў Рэчы Паспалітай з’яўлялася карэкцыя структуры сойма, якая адбылася пасля Люблінскай уніі: з органа, дзе дамінавала вышэйшая арыстакратыя, ён ператварыўся ва ўстанову, дзе ўпершыню ў польскай (!) гісторыі ніжэйшая палата мела колькасную перавагу над сенатам [2, c. 28]. Але гэтая перамога шляхецкай дэмакратыі ў Польшчы адбылася у значнай ступені за чужы кошт і невядома, ці ўвогуле б адбылася без «падзелаў» ВКЛ. Сойм як суверэнная ўстанова адбыўся ў час так званых першых двух безкаралеўяў ужо ў час Рэчы Паспалітай, бо толькі ў 1573 г. сойм выяўляе кампетэнцыю вызначэння дзяржаўнага ладу і адносінаў да манарха [2, c. 56].

У межах кампетэнцыі сойма Рэчы Паспалітай заставаліся ключавыя інструменты рэалізацыі і кантролю за ажыццяўленнем палітычных рашэнняў, як і ўвогуле адсочвання памераў уздзеяння выканаўчых інстытутаў на грамадства: легітымацыя ўлады; увядзенне падаткаў; зацвярджэнне новых і пацвярджэнне старых норм права, у тым ліку датычных дзяржаўнага ладу; кантроль за дзейнасцю выканаўчых інстытутаў: рэалізацыя фінансавай палітыкі і выкананне права; легітымацыя прапаноў дзяржаўных ( у тым ліку манарха) і грамадскіх інстытутаў (соймікаў); набілітацыя; судовая функцыя; вызначэнне знешняй палітыкі [2, c. 51–122].

Уласна скрозь прызму гэтых кампетэнцый і варта ацэньваць палітыку парламента. Апошні на працягу другой паловы XVI – першай паловы XVII стст. павялічыў свой рэальны ўплыў, а агульны накірунак эвалюцыі сойма сведчыць пра павольны рост яго значнасці ў сістэме дзяржаўнай улады. Менавіта сойм, а дакладней, Пасольская ізба, мэтанакіравана рухаўся па шляху максімальнага абмежавання манархіі і вызвалення грамадства з-пад кантролю вышэйшай улады. Што тут гаварыць, калі нават справы абразы «маястату» пачалі разглядаць без удзелу галоўнага пацярпелага [2, c. 19], а манархі не толькі не мелі права на ўласны дамен, а нават не маглі свабодна выязджаць за межы без згоды сойма [4, c. 40].

Але рамкі, якія ўстанаўліваў парламент Рэчы Паспалітай, не былі прынцыповай перашкодай для манархаў, якія нават у рэжыме прававога абмежавання заставалася даволі аўтаномнымі. Да таго ж калі шляхта сама не выконвала пастановы, якія прымала, то чаму іх мусіў неадкладна выконваць манарх. І самае істотнае: сойм

271

БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

рэалізоўваў свае функцыі пераважна ў выглядзе права і наглядальных інстытутаў, а далей на практыцы ўсё залежала ад выканаўчыя структуры, кантроль за якімі меў абмежаваны характар.

Сойм з’яўляўся установай, якая складалася з так званых трох станаў: манарха, сената і пасольскай ізбы. Такім чынам, яго маглі разглядаць як інструмент рэалізацыі сваіх інтарэсаў усе прадстаўленыя на ім станы. Аднак у рэальнасці менавіта Пасольская ізба як прэтэндэнт на выражэнне грамадскіх інтарэсаў станавілася галоўным гульцом на палітычнай сцэне. Асабліва гэта відавочна на фоне татальнага ігнаравання сенатарамі (ваяводамі і кашталянамі) сваіх абавязкаў. Але структура соймавага прадстаўніцтва раскладалася не толькі ў адпаведнасці з станавай прыналежнасцю. Установа генеральна складалася з паслоў і сенатараў ад Польскага Каралеўства і ВКЛ, а паслы і сенатары абедзвюх дзяржаў, у сваю чаргу, былі прывязаны да адпаведных рэгіёнаў. Пры ўсёй сваёй магутнасці сойм быў установай залежнай і не мог навязваць сваю волю не толькі асобным правінцыям ці дзяржавам, але і паветам [3, c. 186]. Такім чынам, фармальна канал прадстаўлення і абароны інтарэсаў рэгіёнаў існаваў, а галоўную ролю ў фармаванні іх адыгрывалі павятовыя соймікі. Уласна пастановы шляхецкіх перадсоймавых сходаў з’яўляюцца тым зыходным пунктам для характарыстыкі палітычнай культуры беларускай шляхты, адметнасцей яе палітычнай і рэгіянальнай свядомасці ў кантэксце адносін да дзяржавы.

Манархічная ідэя ўваходзіла ў шэраг каштоўнасцей палітычнай культуры Рэчы Паспалітай, а неабходнасць інстытута манархіі ацэньвалася шляхтай станоўча як з тэарэтычнага, так і з практычнага пункта гледжання. Палітыка «манархіі» у часы Вазаў была шчыльна звязана з дынастычнымі інтарэсамі, што было відавочна для сучаснікаў, якія ў гэтым бачылі як гарантыю дзяржаўнага парадка, так і пагрозу для «шляхецкіх вольнасцей».

Cпіс літаратуры

1.Wisner, H. Rzeczpospolita Wazów III. Sławne Państwo, Wielkie Księstwo Litewskie / H. Wisner. – Warszawa : Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2008. – 330 s.

2.Opaliński, E. Sejm srebrnego wieku 1587–1652. Między głosowaniem większościowym a liberum veto / E. Opaliński. – Warszawa : Wydawnictwo Sejmowe, 2001. – 272 s.

3.Rachuba, A. Wielkie Księstwo Litewskie w systemie parlamentarnym Rzeczypospolitej w latach 1569–1763 / А. Rachuba. – Warszawa : Wydawnictwo Sejmowe; 2002. – 376 s.

4.Ochmann-Staniszewska, S. Dynastia Wazów w Polsce / S. Ochmann-Staniszewska. – Warszawa : Wydawnictwo naukowe PWN, 2006. – 350 s.

5.Bömelburg, H. J. Polska myśl historyczna a humanistyczna historia narodowa (1500–1700) / H. J. Bömelburg. – Kraków : Universitas, 2011. – 856 s.

6.Augustyniak, U. Wazowie i «królowie rodacy». Studium władzy królewskiej w Rzeczypospolitej w XVII wieku / A. Augustyniak. – Warszawa : Wydawnictwo naukowe Semper, 1999. – 254 s.

7. Kaczmarczyk, Z. Historia państwa i prawa Polski. T. II : Od połowy XV wieku do r. 1795 / Z. Kaczmarczyk, B. Leśnodorski ; pod red.

J.Bardacha. – Warszawa : PWN, 1966. – 674 s.

8.Biedrzycka, A. Starowolski Szymon / A. Biedrzycka, J. Tazbir // Polski słownik biograficzny. – Warszawa : Kraków, 2003–2004. – T. XLII. – S. 359–361.

9.Starowolski, S. Polska albo opisanie położenia Królestwa Polskiego / S. Starowolski. – Kraków : Wydawnictwo Literackie, 1976. – 250 s.

10. Zakrzewski, A. B. Wielkie Księstwo Litewskie (XVI–XVIII ww.). Prawo – ustrój – społeczeństwo / A. B. Zakrzewski. – Warszawa : Wydawnictwo Campidoglio, 2013. – 324 s.

Віталій Уладзіміравіч Галубовіч, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь.

Vitali Halubovich

Grodno State Agrarian University, Grodno, The Republic of Belarus

e-mail: halubovich2007@tut.by

THE POLISH-LITHUANIAN COMMONWEALTH POLICY: MONARCHY AND REPUBLIC IN VASA DYNASTY TIMES

The author focuses on the influence of the Polish-Lithuanian Commonwealth form of government on the state institution competence during Vasa reign. The Commonwealth political structure features determined implementation opportunities of the ruling dynasty, oligarchy elite and the socalled political people of the Commonwealth, i.e. the gentry, interests through the state institutions. The balance between the interests of the monarchy and the Republic was largely determined by the ruling dynasty plans for «the Commonwealth».

Keywords: Polish-Lithuanian Commonwealth, Grand Duchy of Lithuania, the Sejm, monarchy, republic, state.

УДК 94(476)“1654/1667”

П. Л. Дзям’ян

ВАЙСКОВЫЯ АТРАДЫ З ПОЛАЦКІХ І ВІЦЕБСКІХ МЯШЧАН НА ЦАРСКАЙ СЛУЖБЕ Ў ПЕРЫЯД ВАЙНЫ 1654–1667 гг.

На основании опубликованных источников и историографического материала рассматриваются вопросы, связанные с состоявшими в период войны 1654–1667 гг. на царской службе военными отрядами из полоцких и витебских мещан. Была установлена численность данных отрядов, описано участие в боевых действиях, а также дана оценка эффективности их применения. В результате исследования можно утверждать, что полоцкие и витебские мещане достаточно активно привлекались московскими воеводами к участию в различных военных походах и зарекомендовали себя как весьма боеспособная сила.

Ключевые слова: Великое Княжество Литовское, Витебск, мещане, Московское государство, Полоцк.

Праблеме стварэння і дзейнасці вайсковых фарміраванняў з насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) на службе Маскоўскай дзяржавы ў перыяд вайны 1654–1667 гг. працяглы час не надавалася належнай увагі ў працах як беларускіх, так і замежных даследчыкаў. У беларускай гістарыяграфіі разглядаліся агульныя пытанні, звязаныя з выкананнем мяшчанамі гарадоў ВКЛ вайсковай службы. У працы гісторыка Анатоля Грыцкевіча на прыкладзе мяшчан прыватнаўласніцкіх гарадоў ВКЛ апісаныя арганізацыя, колькасць, узбраенне і баявая падрыхтоўка гарадскога апалчэння ў XVI–XVIII стст. [1, c. 218–241]. Падобных прац з разборам аргані-

272

ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ: ВОЙНЫ І РЭВАЛЮЦЫІ Ў ЛЁСАХ БЕЛАРУСАЎ І НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ

зацыі і функцыянавання мяшчанскіх атрадаў у дзяржаўных гарадах на дадзены момант няма. Пра выкананне вайсковых абавязкаў полацкімі і віцебскімі мяшчанамі ў перыяд канца XV–XVI стст. пісаў даследчык Максім Макараў. Ён звярнуў увагу на прававыя асновы выканання вайсковай службы мяшчанамі Полацка і Віцебска

[2, c. 70, 75, 91–93,100–108].

Урасійскай гістарыяграфіі дзякуючы публікацыям Алега Курбатава знайшлі адлюстраванне розныя аспекты, звязаныя з існаваннем шляхецкіх ваенных фарміраванняў, якія знаходзіліся на царскай службе ў перыяд 1654–1667 гг. [3]. Аднак па-за ўвагай засталіся мяшчане, якія таксама маглі выконваць вайсковую службу пры ўмове прыняцця прысягі цару.

Ваенныя дзеянні паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай пачаліся ў чэрвені 1654 г. Землі ВКЛ былі абраныя асноўным напрамкам наступу. На тэрыторыі Полацкага і Віцебскага ваяводстваў дзейнічала паўночная група маскоўскага войска, на чале якой стаяў Васіль Пятровіч Шарамецеў. Мэтай яго войскаў быў захоп Полацка і Віцебска. Разам з прасоўваннем маскавітаў на тэрыторыю ВКЛ рассылаліся царскія лісты з заклікамі да мяшчан не аказваць супраціўлення і здаваць гарады. У лістах мяшчанам гарантавалася захаванне ранейшых прывілеяў і наданне новых ільгот. Апроч гэтага, у пачатку вайны ваяводы атрымалі прамыя ўказанні

зцарскіх грамат, каб яны «белорусцев хрестьянские веры, которые противны не будут и их жон и детей не побивали <…> и никакого дурна над ними не делали…» [цыт. па: 4, c. 135]. Гэтыя захады спрыялі таму, што значная частка памежных гарадоў здавалася маскоўскаму войску без бою. Так, у прыватнасці, паступілі мяшчане Себежа і Невеля, якія добраахвотна здаліся наступаючаму непрыяцелю [5, c. 30]. Пасля гэтага дарога на Полацк для войскаў В. П. Шарамецева была адкрытая.

Полацк у пачатку вайны не быў падрыхтаваны да абароны. У горадзе адсутнічаў моцны гарнізон, не былі праведзены працы па аднаўленню абарончых збудаванняў, якія за мінулыя гады моцна пацярпелі ад пажараў. Акрамя гэтага, сярод полацкіх мяшчан існавала моцная прамаскоўская групоўка, у якую ўваходзілі прадстаўнікі органаў гарадскога самакіравання, напрыклад, бурмістр Іван Міхновіч [5, c. 30–31]. Аблога Полацка сіламі ваяводы В. П. Шарамецева пачалася 17 чэрвеня 1654 г. Сам горад трапіў у рукі маскоўскіх войскаў вельмі хутка, верагодна, што гэта адбылося ў той самы дзень, а вось Верхні горад (замкавая частка), у якім зачыніліся нешматлікія абаронцы (каля сарака чалавек), трымаўся яшчэ тры дні і быў здадзены 20 чэрвеня. У верасні 1654 г. цар за добраахвотную здачу Полацка адзначыў мяшчан і кіраўніцтва горада сваёй граматай, у якой гарантаваў палачанам бяспеку і захаванне старых прывілеяў [5, c. 31].

УВіцебску, які стаў наступнай мэтай войскаў В. П. Шарамецева, сітуацыя была іншая. Горад быў узяты ў аблогу ў сярэдзіне жніўня 1654 г. Віцебскія мяшчане таксама не выказвалі жадання абараняцца, але па прычыне прысутнасці гарнізона і вялікай колькасці шляхты горад не здаўся хутка. Аблога цягнулася да канца лістапада 1654 г. У выніку ўзяць Віцебск царскім войскам дапамагла здрада часткі абаронцаў, якія паведамілі праціўніку аб слабых месцах у фартыфікацыях [5, c. 88–89].

Разам з забаронай на гвалт над мірным жыхарамі ў пачатку вайны маскоўскія ваяводы атрымалі і іншыя ўказанні ў адносінах да цывільнага насельніцтва ВКЛ. Так, у дачыненні да магчымых добраахвотнікаў, якія маглі далучыцца да царскага войска, прадпісвалася наступнае: «и которые белорусцы придут к вам в полки, и вы б тех белорусцев нашим государским жалованьем обнадеживали и велели их приводить к вере, что бы им быть под нашею государскою высокою рукою <…> и нам служить, и над польскими и литовскими людьми промышлять с нашими ратными людьми…» [цыт. па: 4, c. 135]. Гэтыя прадпісанні паспрыялі прыцягненню насельніцтва ВКЛ да вайсковай службы на баку Маскоўскай дзяржавы ўжо ў пачатку вайны.

Адной з першых згадак пра ўдзел полацкіх і віцебскіх мяшчан у вайсковых аперацыях супраць войскаў ВКЛ з’яўляецца чалабітная полацкага лаўніка Кузьмы Наўмовіча ад 6 кастрычніка 1655 г. У сваёй чалабітнай цару Кузьма Наўмовіч пісаў пра некалькі паходаў ужо летам 1654 г. [6, c. 354–355]. Так, у канцы чэрвеня 1654 г. маскоўскія войскі былі накіраваныя на Дзісну і Друю. Гэтыя гарады істотнага супраціву не аказалі. Дзісненскія мяшчане здалі свой горад без бою 25 чэрвеня, а Друя была ўзята штурмам 27 чэрвеня 1654 г. У гэтых паходах браў удзел і Наўмовіч: «В прошлом, государь, во 162 году, как всемогущий бог поручил тебе, государю, город Полотеск <…> и стой поры учал я, сирота, твой, тебе, государю служити: с твоим государевым боярином Семеном Лукьяновичем Стрешневым с товарищи был под Дисною и под Друею… А вдругие был с твоим государевым окольничим и воеводою Жданом Васильевичом Кондыревым под Глубоким» [6, c. 355]. Паход пад Глыбокае адбыўся 30 ліпеня 1654 г. і скончыўся перамогай войскаў Ж. Кондырава, які «литовских людей побил и языки и знамена и барабаны и мушкеты поималъ», літоўскімі аддзеламі ў гэтым баі кіраваў Казімір Рудаміна-Дусяцкі [7, c. 14; 5, c. 32].

Падчас зімова-вясенняй кампаніі 1654–1655 гг., калі на Падзвінні пачаўся наступ войскаў ВКЛ, полацкія мяшчане прымалі ўдзел у баявых дзеяннях. На Полаччыне ў той час актыўна дзейнічалі добраахвотніцкія аддзелы Караля Лісоўскага і Станіслава Лазоўскага. Войскі, на чале якіх стаяў К. Лісоўскі, дзейнічалі каля Дзісны, беспаспяхова спрабуючы захапіць гэты горад [5, c. 129, 132–133]. На дапамогу дзісненскім мяшчанам і невялікаму маскоўскаму гарнізону некалькі разоў накіроўвалася вайсковая дапамога з Полацка. У адным з такіх паходаў удзельнічаў і полацкі лаўнік Кузьма Наўмовіч: «А во 163 году по твоему государеву указу и по приказу твоего государевого окольничего и воеводы князя Дмитрея Алексеевича Долгоруково с товарыщи ходил я, сирота твой, начальным человеком, прибрав к себе полочан посадских людей, под Дисну на выручку, и город Дисну выручили» [6, c. 355]. Верагодна, у дадзеным выпадку гаворка ідзе пра паход у сакавіку 1655 г. зводнага

273

БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

атрада, якім камандаваў стралецкі галава Андрэй Вярыгін, супраць добраахвотнікаў К. Лісоўскага. У выніку полк К. Лісоўскага быў разбіты ў сутычцы 11 сакавіка 1655 г., а небяспека для Дзісны была знята [8, c. 74].

Апроч самога Кузьмы Наўмовіча, у выправах бралі ўдзел яго слугі, напрыклад, Марцін Лаеўскі. Ён загінуў у паходзе пад Сушай, куды быў накіраваны разам з войскамі Мацвея Шарамецева. Таксама розныя даручэнні, звязаныя з вайсковай службай, выконвалі сваякі полацкага лаўніка: родны брат Сенька Наўмовіч і стрыечны – Федзька Андрэеў. Апошні разам са слугой К. Наўмовіча Юркам Знаеўскім быў узяты ў палон «литовскими людьми», калі вяртаўся з выканання чарговага даручэння. За сваю службу, як можна зразумець з тэксту чалабітнай, К. Наўмовіч атрымаў па загаду цара ў часовае ўтрыманне вёску Полацкага ўезда Замшчына. У чалабітнай да цара полацкі лаўнік прасіў, каб «деревню Замщино справити за мною», гэта значыць пацвердзіць уладанне [6, c. 355].

Уваенных паходах падчас наступу войскаў ВКЛ зімой – вясной 1654–1655 гг. удзельнічалі і віцебскія мяшчане. У Віцебскім ваяводстве таксама, як і каля Полацка, актыўна дзейнічалі добраахвотніцкія аддзелы войска ВКЛ. Пра сутычку з адным такім атрадам, якім кіраваў Мікалай Юшкоўскі, паведамляў у студзені 1655 г. у сваёй адпісцы віцебскі ваявода Мацвей Шарамецеў. У прыватнасці, ён пісаў: «и по тем, государь, вестям послали мы, холопи твои, голов с сотнями Павла Голенищева да Бориса Бухвостова, а с ними дворян и детей боярских <…> да витепской шляхты и мещан 50 человек. И генваря, в 21 день твои государевы ратные люди с ротмистром паном Юшковским и с литовскими людьми сошлись <…> в деревне Хотимле и был бой <…> литовских людей побили,

аротмистр Юшковский ушол не со многими людьми» [6, c. 327]. У адказ на гэта, 31 студзеня 1655 г. з царскага стану была дадзена грамата з пахвалой для ўдзельнікаў паходу пад Хоцімль [6, c. 328–329].

Апроч атрадаў, якія складаліся выключна з полацкіх і віцебскіх мяшчан, існавалі і змешаныя фарміраванні. Так, у Полацку на пастаяннай аснове з 1656 г па 1663 гг. існаваў полк Гаўрылы Гаслаўскага. Ён складаўся з полацкіх мяшчан, казакоў і шляхты. Жаўнеры гэтага палка за сваю службу атрымлівалі ад мясцовых ваяводаў уладанні ў Асвейскім, Дзісненскім і Полацкім уездах. Колькасць гэтага фарміравання змянялася з часам і магла вагацца ад 100 да 300–400 чалавек [3, c. 301].

Пра ўдзел у ваенных паходах людзей Г. Гаслаўскага таксама захаваліся пэўныя звесткі. Падчас казацкамаскоўскай вайны 1658–1659 гг., якая пачалася з пераходу гетмана войска запарожскага Івана Выгоўскага на бок Рэчы Паспалітай, на тэрыторыі ВКЛ актыўна дзейнічалі казацка-сялянскія і шляхецкія паўстанцкія атрады. У Полацкім і Віцебскім ваяводствах паўстанне набыло шырокі размах. Для яго падаўлення былі прыцягнуты значныя сілы маскоўскага войска і мясцовых атрадаў з вернага Маскве насельніцтва. Напрыклад, у лістападзе 1658 г. у Полацкім ваяводстве актыўна дзейнічалі атрады Фларыяна Слонскага, К. Лісоўскага і Браніслава Прысецкага. Супраць іх з Полацка былі высланы атрады Івана Кісажэўскага і Г. Гаслаўскага. У гэтым паходзе, верагодна, бралі ўдзел полацкія мяшчане, якіх узначальваў бурмістр (з 1656 г. заняў гэтую пасаду ў полацкім магістраце) К. Наўмовіч. Пад Лепелем паміж паўстанцамі і атрадамі шляхты і мяшчан, высланых полацкім ваяводам, адбыўся бой, у выніку якога аддзелы Ф. Слонскага, К. Лісоўскага і Б. Прысецкага былі разбітыя [9, c. 27]. Полк Г. Гаслаўскага разам з іншымі атрадамі з прысяжнай шляхтай удзельнічаў у паходзе ваяводы Івана Хаванскага на заходнія паветы ВКЛ у 1659–1660 гг. і, відаць, браў удзел у бітве пад Палонкай летам 1660 г., якая скончылася паражэннем маскоўскага войска. У гэтым паходзе полк складаўся з адной харугвы агульнай колькасцю 333 чалавекі [9, c. 27].

УВіцебску мясцовы ваявода Н. Бабарыкін таксама быў вымушаны змагацца з колькаснымі атрадамі інсургентаў, якія дзейнічалі ў Віцебскім ваяводстве. Напрыклад, 21 кастрычніка 1658 г. ваявода адправіў «шляхецких ротмистров Василия Шапку да Петра Побединского да с ними витепскую шляхту … человек полтораста, да казачья ротмистра Семена Пышницкого да с ним панцырных и посельских казаков человек с 50, да выбрав из мещан охочих людей пехоты человек с полтораста ж стрелецким сотником Иваном Сунгуровым для промыслу над … воровскими казаками» [цыт. па: 4, c. 149–150]. Дэталі і вынікі гэтага паходу для нас, на жаль, невядомыя.

Да якога часу полацкія і віцебскія мяшчане ў перыяд вайны 1654–1667 гг. неслі вайсковую службу, адка-

заць складана. Аб гэтым на дадзены момант ёсць толькі ўскосныя звесткі. Дакладна вядома, што атрад Г. Гаслаўскага, у якім маглі служыць у тым ліку і полацкія мяшчане, знаходзіўся на землях ВКЛ да 1663 г. Пасля гэтага ён быў выведзены на Закамскую мяжу [3, c. 301]. Ці ўдзельнічалі асобныя атрады з полацкіх і віцебскіх мяшчан у вайсковых дзеяннях пасля 1658 г., таксама невядома. Прынамсі, вясной 1663 г. віцебскі шляхціц С. Радкоў прасіў, каб яго прызначылі ротмістрам у віцебскіх мяшчан, паколькі тыя раней неслі вайсковую службу, але на момант звароту С. Радкова гэтая практыка перарвалася [3, c. 307].

Можна адзначыць, што ў перыяд вайны 1654–1667 гг. полацкія і віцебскія мяшчане даволі актыўна прыцягваліся маскоўскімі ваяводамі да выканання вайсковай службы. Вынікам чаго стала стварэнне і дзейнасць як вайсковых фарміраванняў, у якіх маглі служыць мяшчане разам з прадстаўнікамі іншых саслоўяў (полк Г. Гаслаўскага), так і атрадаў амаль цалкам з полацкіх і віцебскіх мяшчан, якія ўдзельнічалі ў ваенных паходах. Колькасна гэтыя атрады былі вельмі розныя: ад некалькіх дзясяткаў чалавек да соцень. У цэлым полацкія і віцебскія мяшчане зарэкамендавалі сябе як добрыя жаўнеры. Тым не менш, не трэба забывацца, што ў баявых дзеяннях мяшчанскія атрады ўдзельнічалі разам з маскоўскім войскамі і іншымі атрадамі з мясцовага насельніцтва, а іх праціўнікам пераважна былі нерэгулярныя добраахвотніцкія аддзелы войска ВКЛ ці паўстанцкія атрады са шляхты, сялян і казакоў, якія вельмі часта не маглі пахваліцца высокай баяздольнасцю.

274

ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ: ВОЙНЫ І РЭВАЛЮЦЫІ Ў ЛЁСАХ БЕЛАРУСАЎ І НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ

Cпіс літаратуры

1.Грицкевич, А. П. Частновладельческие города Белоруссии в ХVI–ХVIII вв. : Социально-экономические исследования истории городов / А. П. Грицкевич ; АН БССР, Ин-т истории. – Минск : Наука и техника, 1975. – 248 с.

2.Макараў, М. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV – першай палове XVII ст. / М. Макараў. – Мінск : Экаперспектыва, 2008. – 248 с.

3.Курбатов, О. А. Неизвестная армия царя Алексея Михайловича: шляхта Великого княжества Литовского на царской службе во время войны России с Речью Посполитой 1654–1667 гг. / О. А. Курбатов // Смута в России и Потоп в Речи Посполитой: опыт преодоления государственного кризиса в XVII столетии / отв. ред. А. В. Юрасов ; ред. А. В. Малов ; пер. с пол. А. Б. Плотникова. – М., 2016. – С. 293–308.

4. Мялешка, В. Грамадзянская вайна на Беларусі (1655–1658) / В. Мялешка // Profesor Henryk Łowmiański – życie i dzieło / рod red. A. Kijasa i K. Pietkewicza. – Poznań, 1995. – C. 135–154.

5. Бабятынскі, К. Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654–1655 гг.) / К. Бабятынскі ; пер. з пол. А. Кузьміча. – 2 выд. – Смаленск : Інбелкульт, 2014. – 172 с.

6.Русско-белорусские связи : сб. документов (1570–1667 гг.) / БГУ им. В. И. Ленина. – Минск : Высш. шк., 1963. – 534 с.

7.Витебская старина : в 5 т. Т. 4, ч. 2 / сост. А. Сапунов. – Витебск, 1885.

8.Мальцев, А. Н. Россия и Белоруссия в середине XVII века / А. Н. Мальцев. – М. : Изд-во Моск. ун-та, 1973. – 257 с.

9.Курбатов, О. Литовский поход 7168 года князя И. А. Хованского и битва при Полонке / О. Курбатов // Славяноведение. – 2003. –

4. – С. 25–40.

Павел Леанідавіч Дзям’ян, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Pavel Dziamyan

National Historical Archive of Belarus, Minsk, The Republic of Belarus

e-mail: demyan.o-k-style@yandex.ru

MILITARY UNITS FROM THE POLOTSK AND VITEBSK ROYAL SERVICE BURGHERS

DURING THE WAR OF 1654–1667

Based on published sources and historiographic material, the article deals with the issues related to the military units from Polotsk and Vitebsk bourgeois that were in imperial service during the war of 1654-1667. The number of these units was established, participation in hostilities was described, and their effectiveness was assessed. As a result of the study, it can be argued that the Polotsk and Vitebsk petty bourgeoisie were quite actively involved by Moscow governors in various military campaigns and established themselves as a very combat-ready force.

Keywords: Grand Duchy of Lithuania, Vitebsk, petty bourgeois, Moscowian State, Polotsk.

УДК 94(4)

А. А. Воробьёв СЕВЕРНАЯ ВОЙНА В СУДЬБЕ БЕЛОРУССКОГО НАРОДА И НАРОДОВ ЕВРОПЫ

Проведен анализ внешней политики европейских государств в конце XVII – первой четверти XVIII вв. и на его основе показано, что в конце XVII столетия в Европе сложилась антишведская коалиция, явившаяся инициатором Северной войны 1700–1721 гг. По итогам этой войны политическая карта Европы претерпела большие изменения, поскольку Швеция, проиграв Северную войну, лишилась статуса великой державы, который перешел к победившей в войне России. Белорусские земли, входившие тогда в состав Речи Посполитой, оказались ареной боевых действий между русскими и шведскими войсками, в ходе которых они подверглись разорению и опустошению, усилившему экономический кризис Речи Посполитой, которая в конце XVIII века исчезла с политической карты Европы и мира.

Ключевые слова: Россия, Швеция, Речь Посполитая, Беларусь, разорение.

Окончание ХVII столетия было отмечено в межгосударственных отношениях европейских стран формированием антитурецкой коалиции. Одним из важнейших элементов ее организационного оформления явилось подписание между Речью Посполитой и Россией в 1686 году так называемого «вечного мира». Кроме России и Речи Посполитой, в состав этой коалиции вошли также Австрия и Венеция. Антитурецкая коалиция не была сплоченной, и каждое государство, входившее в нее, преследовало исключительно свои интересы, что наносило большой ущерб общему делу борьбы христианских стран Европы против самой большой в мире мусульманской страны. России в составе этой коалиции была поставлена задача полностью исключить помощь Турции со стороны Крымского ханства, которое являлось вассалом Османской империи. Крымские походы под руководством фаворита правительницы царевны Софьи князя Голицына (1687–1689 гг.) явились частью военных планов антитурецкой коалиции. Они завершились неудачей, однако цель их заключалась в отвлечении сил крымских татар от других военных фронтов [1, с. 27]. Этой цели Россия достигла, но затем последовала борьба за власть между царем Петром и его старшей сестрой-регентшей Софьей, что на некоторое время привело к отказу России от наступательных действий против крымских татар. Пришедший к власти Петр I поначалу скептически отнесся к войне против Турции и Крымского ханства и даже попытался ее прекратить. В 1692 году русским правительством в Крым был отправлен подьячий Айтемиров с грамотой крымскому хану и предложением заключить вечный мир с Турцией [1, с. 27]. Однако миссия Айтемирова завершилась неудачей, и война между Россией, с одной стороны, и Турцией и Крымским ханством, с другой стороны, продолжилась, так как союзники России были заинтересованы в этом. Азовские походы Петра I в 1695–1696 гг. явились продолжением боевых действий России в составе антитурецкой коалиции, но главные силы русских войск действовали теперь уже не против Крымского ханства, а против расположенной в устье Дона турецкой крепости Азов, которую русские войска сумели взять 18 июля 1696 года [1, с. 27]. С целью расширения антитурецкой коалиции Россия в 1697–1698 годах направила Великое посольство в страны Западной Европы во главе с Петром I. Посольство выяснило, что страны Западной Европы не хотят воевать против Турции, а Венеция и Австрия, достигнув определенных успехов, желали заключить мирные договоры с Османской империей. Впоследствии они так и

275

БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

поступили, заключив с Турцией сепаратные мирные договоры и бросив своих союзников (Россию и Речь Посполитую) в одиночестве. В Европе назревала большая война за «испанское наследство», одной из главных участниц которой должна была стать Австрия. Именно это удалось выяснить Великому посольству России, попутно убедившись в полной бесперспективности общеевропейской войны христианских государств против Турции. Вместе с тем России удалось также заручиться поддержкой своих соседей в вопросе выборов короля Речи Посполитой, которым при помощи России стал саксонский курфюрст Август II Сильный. Посещение Великим посольством европейских стран было прервано сообщением о стрелецком восстании в России. Петр I прервал свою поездку, направился домой и на обратном пути встретился с новоизбранным польским королем. Личная встреча двух монархов (Петра I и Августа II) произошла 31 июля 1698 года в небольшом городке РаваРусская [2, с. 111]. Три дня оба монарха провели вместе, якобы обсуждая войну с турками, а наедине ведя речь о возможности совместной войны против Швеции. Инициатором этого плана, по мнению Н. Н. Молчанова, был Петр I [2, с. 112]. Так это было или иначе, неизвестно, но то, что именно эта встреча Петра I с Августом II положила начало формированию антишведской коалиции, никто из историков не подвергает сомнению. Август II обещал Петру I привлечь в антишведскую коалицию и Речь Посполитую, что ему нетрудно было сделать, учитывая долгое соперничество Польши со Швецией в XVII столетии и то, что поляки не забыли хозяйничанья шведов на их землях. В 1699 году в Москве был заключен тайный договор между Россией и Речью Посполитой, направленный против Швеции [3, с. 309]. Затем к союзу России, Саксонии и Польши присоединились Дания и курфюршество Бранденбург (будущее королевство Пруссия). Впоследствии Бранденбург от непосредственного участия в войне отказался, и в составе антишведской коалиции остались Россия, Саксония, Дания и Речь Посполитая. Однако для начала войны против Швеции Речи Посполитой и России пришлось завершить войну против Турции и Крымского ханства, чтобы не воевать на два фронта. С этими целями дипломаты обеих стран сумели достаточно успешно справиться. Война антишведской коалиции против Швеции вошла в историю под названием Северной и длилась чуть ли не четверть столетия (1700–1721 гг.). Ее начало было совершенно неожиданным и обескураживающим для союзников по коалиции. Молодой шведский король Карл XII проявил хорошие полководческие качества, сумев извлечь немалые выгоды из несогласованных действий союзников. Вначале он в 1700 году вывел из войны Данию, нанеся неожиданный удар по ее столице (Копенгагену), ибо почти вся датская армия вела боевые действия против шведов на их территории. Также в 1700 году в сражении под Нарвой Россия потерпела от шведов весьма чувствительное поражение. В 1701 году шведы нанесли поражение саксонским войскам, осаждавшим Ригу, после чего Карл XII направился в погоню за Августом II в Саксонию, считая Россию уже почти побежденной, ибо в сражении под Нарвой русская армия лишилась всей артиллерии. Эта погоня дала спасительную передышку России, которая использовала ее для повышения боеспособности своих вооруженных сил и создания военно-морского флота и привела к смене власти в Речи Посполитой. В июле 1704 года Варшавский сейм объявил Августа II низложенным, а на польский королевский престол был возведен Станислав Лещинский – ставленник шведских захватчиков. Сторонники Августа II создали Сандомирскую конфедерацию, которая признала решение Варшавского сейма незаконным и приняла решение о вступлении Польши в войну со Швецией на стороне России [4, с. 63–64]. Именно с этого момента Речь Посполитая, включая входившие в ее состав белорусские земли, оказалась в состоянии войны со Швецией. Правда, еще с 1700 года феодалы Речи Посполитой разделились на пророссийскую и прошведскую группировки. Прошведскую группировку возглавило магнатское семейство Сапег, а во главе пророссийской группировки находились семейства Вишневецких, Огинских и Поцеев. Перевес вначале был на стороне группировки, возглавляемой семейством Сапег, так как основные силы шведской армии были значительно ближе к театру военных действий между двумя указанными группировками феодалов Речи Посполитой, нежели саксонские и русские войска, а уже в конце 1705 года армия Карла XII двинулась на восток против России и союзных ей польских войск. Население белорусских земель в первой половине 1706 года столкнулось с жестоким поведением шведских войск на занятой территории. В одном из писем генералу Реншильду Карл XII писал: «Все, кто медлит доставкой контрибуции или вообще в чем-нибудь провинился, должны быть наказаны жестоко и без пощады, а дома их сожжены. Местечки, где вы встретите сопротивление, должны быть сожжены, будут ли жители виновны, или нет». В другом письме он так наставлял своих генералов: «Если неприятель вас не оставляет в покое, то лучше всего опустошить и выжечь все кругом, одним словом, так разорить страну, чтобы никто не мог к вам подойти. Что касается до нас, то нам нечего сообщить кроме того, что мы стараемся изо всех сил и также разоряем и выжигаем всякое местечко, где показался неприятель. Недавно я таким образом сжег целый город и повесил бургомистра» [4, с. 40]. Не сумев окружить и разбить русские войска под Гродно, в середине 1706 года Карл XII вновь отправился на запад, где занял всю Саксонию и вынудил Августа II подписать со Швецией сепаратный Альтранштадтский мирный договор. Переход власти в Речи Посполитой в результате отречения от престола Августа II и утверждения на нем с помощью шведов Станислава Лещинского привели к переходу в лагерь прошведской группировки семейства Вишневецких и их сторонников. Карл XII, выведя из войны Саксонию, отправился «добивать» оставшуюся без союзников Россию. Вновь шведские войска оказались на белорусских землях, так как именно через них проходил кратчайший путь к старой столице России – Москве. В 1708 году Карл XII одержал свою последнюю крупную победу над русской армией под Головчином, затем потерпел поражения под Добрым и Раевкой и повернул свои войска на юг, на Украину, где ему обещал помощь изменивший Петру I гетман Мазепа, однако шведы не встретили той широкомасштабной поддержки со стороны украинского населения, которую Мазепа обещал Карлу XII. Шведский король запросил помощи из

276

ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ: ВОЙНЫ І РЭВАЛЮЦЫІ Ў ЛЁСАХ БЕЛАРУСАЎ І НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ

Прибалтики, входившей в то время в состав Шведского королевства. Корпус генерала Левенгаупта, который вез для шведской армии большое количество оружия и боеприпасов, был перехвачен на марше и разбит русскими войсками в конце сентября 1708 года под деревней Лесная (ныне это Славгородский район Могилевской области Республики Беларусь). Эту победу Петр I назвал «матерью Полтавской баталии», в которой русские войска в июне 1709 года одержали победу над главными силами шведской армией во главе с самим Карлом XII. Фактически после побед под Лесной и Полтавой исход Северной войны был предрешен, но Швеция еще довольно долгое время продолжала сопротивляться, не желая признавать своего поражения. Мирный договор между Швецией, с одной стороны, и странами антишведской коалиции во главе с Россией, с другой стороны, был подписан в 1721 году в городе Ништадт (современный финский город Уусикаупунки). Основываясь на вышеизложенном фактическом материале, можно сделать следующие выводы: 1. Северная война не была чужой для белорусского народа, так как Речь Посполитая являлась участницей этой войны, входя в состав антишведской коалиции вместе с Россией, Данией, Саксонией и Бранденбургским курфюршеством (позднее – Прусским королевством). 2. Вместе с тем эта война не вполне может считаться для белорусского народа войной за свое Отечество, ибо в составе Речи Посполитой белорусские земли, входившие в состав Великого Княжества Литовского (кнества по-польски), занимали вторичное положение по сравнению с землями Польского королевства (по-польски называемыми коронными). 3. Нельзя отнести Северную войну к характеру Отечественной для белорусского народа и потому, что ввязались в нее феодалы, которые уже к этому моменту были практически полностью окатоличены и ополячены, тогда как белорусские крестьяне (по-польски называемые быдлом) были православными по вероисповеданию и к господствующей народности (польской) никакого отношения не имели. 4. Ввиду этого белорусское крестьянство симпатизировало русским войскам и по мере сил и возможностей всячески им помогало, так как видело в русских солдатах единоверцев и гораздо более (нежели поляков) близких по языку восточнославянских собратьев. 5. Поскольку Северная война на территории Речи Посполитой фактически превратилась в войну между двумя феодальными группировками (антирусской и антишведской), постольку для белорусского народа эта война в значительной степени явилась чужой, по известной белорусской народной поговорке – «паны дерутся, а у мужика чуб трещит». 6. Именно по этой причине белорусские земли понесли большой ущерб во время Северной войны, понесла его и вся Речь Посполитая, экономика которой после завершения войны оказалась в еще большем упадке, чем до ее начала, и в конечном итоге Северная война явилась одной из причин того, что Речь Посполитая исчезла с политической карты Европы и мира в конце XVIII века (и в этом заключалось для нее значение Северной войны). 7. Швеция утратила положение великой державы после поражения в Северной войне и в начале XIX столетия вовсе стала нейтральной страной. 8. Не извлекли особых преимуществ для себя и Саксония с Данией. 9. В явном выигрыше оказалась Россия, получившая не только выход к Балтийскому морю, но и статус великой державы, доставшейся ей от побежденной Швеции. 10. Столь же много выиграло по итогам этой войны и Бранденбургское курфюршество, которое, почти не принимая участия в боевых действиях, получило шведскую Померанию с богатыми торговыми городами, что позволило бранденбургскому курфюрсту Фридриху III провозгласить себя прусским королем Фридрихом I, а Бранденбургское курфюршество – Прусским королевством, фактически именно после Северной войны и были заложены основы будущего объединения Германии Прусским королевством «железом и кров’ю».

Список литературы

1.Орешкова, С. Ф. Русско-турецкие отношения в начале ХVIII в. / С. Ф. Орешкова. – М. : Наука, 1971. – 206 с.

2.Молчанов, Н. Н. Дипломатия Петра Первого / Н. Н. Молчанов. – М. : Междунар. отношения, 1984. – 440 с.

3.История дипломатии : сб. / сост. А. Лактионов. – М. : АСТ, 2005. – 943 с.

4.История Северной войны / отв. ред. И. И. Ростунов. – М. : Наука, 1987. – 214 с.

Александр Александрович Воробьёв, Могилёвский институт МВД, г. Могилёв, Республика Беларусь.

Alexander Vorobyov

Mogilev Institute of the Ministry of Internal Affairs, Mogilev, The Republic of Belarus e-mail: pax4@yandex.ru

NORTH WAR IN THE DESTINY OF THE BELARUSIAN PEOPLE AND PEOPLES OF EUROPE

The publication analyzes the foreign policy of European States in the late XVII – first quarter of the XVIII century and on its basis shows that at the end of the XVII century in Europe there was an anti-Swedish coalition, which was the initiator of the Northern war of 1700-1721. As a result of this war, the political map of Europe has undergone great changes, as Sweden, being defeated in the Northern war, lost the status of a great power, which passed to the victorious Russia. Belarusian land, then part of the Commonwealth, was the scene of fighting between Russian and Sweden troops, during which they were sublect to ruin and devastation, reinforcing the economic crisis of the Commonwealth, which in the late eighteenth century disappeared from the political map of Europe and the world.

Keywords: Russia, Sweden, Polish-Lithuanian Commonwealth, Belarus, devastation.

УДК 930.85(476)

А. Р. Радзюк

ПАЛІЦЭЙСКІ НАГЛЯД У СІСТЭМЕ РЭПРЭСІЎНАЙ ПАЛІТЫКІ ЦАРЫЗМУ НА ЗЕМЛЯХ БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.

Полицейский надзор – один из элементов репрессивной политики, который повсеместно использовался властями на территории Российской империи в первой половине ХІХ в. Вместе с тем, данная мера наказания имела ряд региональных особенностей. На территории

277

БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

современной Беларуси к последним следует отнести ее «политическую» окраску. Кроме того, в статье исследуются основные виды и формы осуществления полицейского надзора в указанный период, анализируются последствия его применения.

Ключевые слова: полицейский надзор, репрессивная политика, Российская империя, история права.

Упершай палове ХІХ ст. (дарэчы, як і ў пазнейшыя часы) у прававой сістэме Расійскай імперыі досыць шырокае распаўсюджанне атрымаў інстытут персаніфікаванага паліцэйскага нагляду. Аб гэтым, між іншым, сведчаць шматлікія ведамасці паднаглядных асоб, якія вялікай колькасцю прадстаўлены ў любым з рэгіянальных ці цэнтральных архіваў. У сувязі з гэтым узнікаюць пытанні: што сабой уяўляў інстытут паліцэйскага нагляду ў тыя часы? У якіх выпадках і ў адносінах да якіх катэгорый грамадзян ён прымяняўся? Якія асаблівасці ён меў у заходніх губернях у параўнанні з іншымі рэгіёнамі імперыі? Які быў механізм яго прымянення і як ён змяняўся на працягу вызначанага часу? Якія наступствы цягнула за сабой ужыванне дадзенай меры ў дачыненні да паднагляднай асобы?

Энцыклапедыя «Бракгаўза і Эфрона» дае дуалістычнае вызначэнне паліцэйскага нагляду (назору). У адпаведнасці з азначанай крыніцай – гэта дадатковая карная мера, якая прымянялася ў адносінах да вінаватых у некаторых злачынствах, пераважна палітычных. Па-другое, гэта − адміністрацыйная мера ў дачыненні да асоб, нядобранадзейных у палітычных адносінах [1, с. 434–435]. Гэты інстытут першапачаткова актыўна распрацоўваўся ў прававых сістэмах розных краін Заходняй Еўропы, адкуль ён і быў запазычаны. Калі на Захадзе дадзеная мера выкарыстоўвалася ў асноўным у дачыненні да асоб, якія ўжо адбылі нейкае пакаранне за здзяйсненне крымінальнага злачынства, то ў Расійскай імперыі дадзены від спагнання часткова набыў новае напаўненне. Аналіз спісаў асоб, што знаходзіліся пад кантролем з боку паліцэйскіх уладаў на тэрыторыі заходніх губерняў, сведчыць, што ў большасці выпадкаў яны траплялі туды па нейкіх палітычных умовах.

Гісторыкі права вылучаюць некалькі відаў, рэжымаў, функцый і сродкаў ажыццяўлення паліцэйскага нагляду. Па-першае, імі адзначаецца, што дадзеная мера магла мець кароткатэрміновы і доўгатэрміновы (пажыццёвы) характар [2, с. 483]. Уважлівае вывучэнне гэтага пытання засведчыла, што ў першай палове ХІХ ст. падобнага падзелу яшчэ не адбылося. Звычайна назор прызначаўся за той ці іншай асобай без указання нейкага канкрэтнага часавага інтэрвалу, а гэта азначае, што да сярэдзіны стагоддзя ён меў бестэрміновы характар.

Учасавым вымярэнні прапарцыянальная колькасць асоб, што былі аддадзены пад нагляд паліцыі ў першай палове ХІХ ст., увесь час павялічвалася. Азначаная тэндэнцыя была ў аднолькавай ступені характэрна для ўсіх губерняў Беларуска-Літоўскага краю. Згодна з Улажэннем аб пакараннях крымінальных і выпраўленчых, дадзеная мера з’яўлялася абавязковым дапаўненнем да некаторых відаў галоўнага пакарання за злачынствы пераважна крымінальнага характару. У некаторых жа выпадках назор прызначаўся тады, калі ў судова-следчых органаў не хапала доказаў давесці віну той ці іншай асобы, і тады яна пакідалася пад «падазрэннем». Дадзеная мера таксама магла быць ужыта ў выпадку нязначнасці таго ці іншага правапарушэння ці пры іншых абставінах, логіка якіх не заўсёды зразумелая. Праўда, у тым жа самым Улажэнні 1845 г. была прадугледжана норма, паводле якой «аддача пад нагляд паліцыі» разам з некаторымі іншымі відамі пакаранняў «могуць быць прызначаны … без фармальнай вытворчасці суда» [3, с. 169], ці, іншымі словамі, адміністрацыйным парадкам. Менавіта гэты від паліцэйскага нагляду атрымаў найбольшае распаўсюджанне ў заходніх губернях імперыі ў вызначаны перыяд.

Галоўнай адметнасцю дадзенага віду паліцэйскага нагляду на «новадалучаных тэрыторыях», несумненна, з’яўляецца яго палітычная афарбоўка. Прычым дамінаванне гэтага фактару падчас рэалізацыі дадзенага віду пакарання не было безумоўным – яно мела некаторыя як рэгіянальныя, так і часавыя адметнасці. Падобная выснова вынікае з аналізу спісаў паднаглядных за розныя адрэзкі часу. Паколькі дадзены артыкул заснаваны пераважна на вывучэнні і выніках аналізу менавіта гэтага віду крыніц, спынімся на іх характарыстыцы больш падрабязна.

Пачатак сістэматычнага збору звестак аб «нядобранадзейных» асобах па Расійскай імперыі датуецца 1826 г. Гэта было звязана з заснаваннем III Аддзялення Уласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі. Менавіта з кабінетаў гэтага органа выйшла прадпісанне, адрасаванае ўсім 49-і губернатарам, якім загадвалася прадстаўляць «у Міністэрства ўнутраных спраў імянныя спісы аб асобах, што знаходзяцца пад наглядам паліцыі, штогод да 1-га студзеня» [4, с. 153].

Азначаныя ведамасці складаліся па кожнай губерні Расійскай імперыі і пасля накіроўваліся ў вышэйшыя органы дзяржаўнага кіравання. На працягу ўсяго вызначанага перыяду ў гэтых спісаў былі тры адрасаты: імператар, ІІІ Аддзяленне і, нарэшце, генерал-губернатар.

Перыядычнасць падачы спісаў вар’іравалася. На працягу большага адрэзку часу (з 1826 па 1839 гг.) яны складаліся тры разы на год: за студзеньскую, майскую і вераснёўскую трэць. Пачынаючы з 1839 г. па загаду Мікалая І губернатары прадстаўлялі ведамасці ўжо два разы на год [5, ф. 1, воп. 1, спр. 44, арк. 1], а з 1852 г. яны набываюць гадавы характар. Спісы асоб, што знаходзіліся пад наглядам паліцыі ў губерні, складаліся на падставе рапартаў земскіх спраўнікаў, паліцмайстраў і гараднічых. Пасля яны апрацоўваліся і карэктаваліся ў канцылярыі губернатара. У выніку, што вельмі важна, канчатковыя агульныя спісы часцяком даволі значна адрозніваліся ад тых, што паступалі ад ніжэйшых органаў.

Уадрозненне ад цэнтральных губерняў Расійскай імперыі, дзе дадзенаму віду рэпрэсій у асноўным падвяргаліся за адміністрацыйныя і крымінальныя правапарушэнні (п’янства, парушэнне грамадскага спакою, картачная гульня, службовыя растраты [4, с. 155]), у заходнім рэгіёне пераважалі прычыны палітычнага характару. Падобная выснова вынікае з аналізу спісаў паднаглядных. Асабліва выразна азначаная тэндэнцыя прасочваецца на прыкладзе Мінскай губерні, дзе ў 1841–1846 гадах да 90 % асоб, што знаходзіліся пад наглядам паліцыі, трапілі туды з-за антыўрадавай дзейнасці ці падазрэнні ў яе ажыццяўленні [6, ф. 378, воп. 50, спр. 179, l. 13–16, 307–316,

278

ПАЛІТЫЧНАЯ ГІСТОРЫЯ: ВОЙНЫ І РЭВАЛЮЦЫІ Ў ЛЁСАХ БЕЛАРУСАЎ І НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ

517–554, 637–646; ф. 378, воп. 137, спр. 193, арк. 168–175]. Па беларускіх уездах Віцебскай губерні гэты паказчык не быў такі высокі, але ён таксама перавышаў 50 %: з 66 асоб, якія былі ўнесены ў адпаведныя спісы ў 1841–1843 гадах, як мінімум 35 былі «палітычнымі» [7, ф. 1430, воп. 1, спр. 9027; ф. 1430, воп. 1, спр. 9506; ф. 1430, воп. 1, спр. 10198]. Менавіта такая катэгорыя паднаглядных у гэты часавы прамежак пераважала ў Віленскай і Гродзенскай губернях [6, ф. 378, воп. 50, спр. 179; 8, с. 236]. Прадстаўленыя суадносіны палітычных / непалітычных складнікаў паліцэйскага назору, на нашу думку, досыць дакладна адлюстроўваюць агульную тэндэнцыю ўцягнутасці жыхароў тых ці іншых рэгіёнаў у нацыянальна-вызваленчы рух. У далейшым, з сярэдзіны 40-х і да пачатку 60-х гг. ХІХ ст. назіраецца тэндэнцыя паступовага скарачэння ўдзельнай вагі «палітычных» у агульнай масе тых, хто знаходзіўся пад пільнаваннем паліцыі. Гэтая праява была звязана з часовым спадам вызваленчай барацьбы і ростам катэгорыі паднаглядных, што трапілі туды па пастановах судовых органаў.

Аналізуючы прычыны, якія абумовілі такі высокі адсотак «палітычных» паднаглядных у Заходнім рэгіёне імперыі, на першае месца, безумоўна, неабходна паставіць паўстанне 1831 г. Большасць асоб трапіла ў адпаведныя ведамасці менавіта за датычнасць да гэтай падзеі. На другім месцы знаходзіліся кантакты з эмісарамі і ўцягнутасць у рознага кшталту тайныя таварыствы і спісы. Разам з тым у дадзеных крыніцах досыць поўна прадстаўлены самыя розныя віды антыўрадавай дзейнасці, уласцівыя для той эпохі. Адпаведныя рэестры выяўляюць такія іх формы, як «перапіска з замежнымі зламыснікамі», «захаванне абуральных твораў», «непрыхільнасць да Урада», «падазрэнне ў шкодным і нядобрамысным ходзе думак», «нездыманне капелюша падчас урачыстага ўезду імператара», «супрацьдзеянне ў справах праваслаўя», «меркаванне аб палітычных справах у грамадстве», «выкрыццё перапіскі, у якой выяўляюцца злачынныя пачуцці», «садзейнічанне ў пераходзе мяжы з намерам далучыцца да рэвалюцыі» і шмат іншых. Усе гэтыя прыклады, а таксама павелічэнне ролі дадзенага віду пакарання з’яўляюцца яскравым сведчаннем таго, што інстытут паліцэйскага нагляду ў мікалаеўскія часы набывае функцыю абароны існуючага палітычнага рэжыму ад розных сацыяльна-палітычных сілаў як унутры, так і па-за межамі імперыі. Гэтая мера з’яўлялася складанай часткай тых прынцыпаў бюракратызацыі, цэнтралізацыі і ваенізацыі, якія разглядаліся царызмам у той час у якасці эфектыўных сродкаў па барацьбе з іншадумствам, нацыянальна-вызваленчым рухам і ўмацаваннем самадзяржаўя [9, c. 24]. Іншымі словамі, распаўсюджанне паліцэйскага нагляду павінна было, на думку кіруючых колаў, садзейнічаць забеспячэнню нацыянальнай бяспекі імперыі Раманавых.

Іншым істотным складнікам для разумення сутнасці паліцэйскага нагляду і яго адметнасцей на беларускалітоўскіх землях, акрамя выяўлення прычын яго прымянення, з’яўляецца акрэсленне кола тых асоб, па чыёй волі ён мог прызначацца. І ў гэтым кампаненце мелася свая спецыфіка. Сярод іншага, яна была звязана з тым, што ў 20-я гады ХІХ ст. вызначальную ролю ў дадзеным пытанні адыгрываў вялікі князь Канстанцін. Гэта было абумоўлена тым, што ў 1822 г. адпаведным указам 5 заходніх губерняў былі перададзены імператарам Аляксандрам І свайму пляменніку пад яго вярхоўнае кіраванне. Такім чынам, у 20-я гады ХІХ ст. менавіта цэсарэвіч Канстанцін (яго рэзідэнцыя месцілася ў Варшаве) быў той інстанцыяй, ад імя якой найбольш часта дадзены від спагнання прызначаўся тым ці іншым асобам. Таксама неабходна падкрэсліць значнасць фігуры сенатара Мікалая Навасільцава, які набыў немалую палітычную вагу пасля арганізаванага ім працэсу па справе аб тайных таварыствах у Віленскім універсітэце. Яго ўлада была безумоўнай. «Незразумела, якім чынам адміністрацыя ўніверсітэта ў Вільні здолела захапіць у свае рукі ўпраўленне ўсіх гэтых губерняў. Галоўныя сябры гэтай кааліцыі: г. Навасільцаў, рэктар Пелікан, пракурор [?] Батвінка і варшаўская канцылярыя. Усе жыхары гэтых правінцый дрыжаць перад гэтай кааліцыяй, якая кожнаму з іх пагражае абвінавачваннем у карбанарызме і ссылкай у Сібір» [11, с. 39–40], – адзначалася ў адной з аналітычных справаздач ІІІ Аддзялення.

Акрамя імператарскай вялікасці Канстанціна Паўлавіча, правам аддаваць асоб пад паліцэйскі назор валодаў імператар (як непасрэдна асабістым рашэннем, так і праз зацвярджэнне канфірмацыі), галоўнакамандуючыя дзеючай і рэзервовай арміямі, генерал-губернатар, Сенат і некаторыя іншыя вышэйшыя асобы і органы імперыі. Дыскусійным застаецца пытанне аб паўнамоцтвах у гэтай сферы мясцовых губернатараў.

Нягледзячы на тое, што дадзены інстытут прадугледжваў персаніфікаваны назор за той ці іншай асобай з боку паліцэйскіх органаў, патрапіць пад яго дзеянне можна было «агулам», за прыналежнасць да пэўнай сацыяльнай, прафесійнай, рэлігійнай ці нацыянальнай супольнасці. Справа ў тым, што ва ўмовах паступовага ўзмацнення той агульнай сістэмы ўсебаковага дзяржаўнага кантролю за жыццём грамадзян, улады раз-пораз (у залежнасці ад кан’ектуры цякучага палітычнага моманту) выдавалі ўказы аб пашырэнні дадзенай паліцэйскай меры на цэлыя групы людзей, якія выклікалі ў іх асаблівае падазрэнне. Так было, напрыклад, напрыканцы 1830 г., калі ў сувязі з пачаткам паўстання ў суседнім Каралеўстве Польскім галоўнакамандуючы дзеючай арміяй Іван ДзібічЗабалканскі прасіў гродзенскага губернатара ў прэвентыўных мэтах узяць пад паліцэйскае пільнаванне ўсіх студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, якія выехалі дахаты на калядныя вакацыі [5, ф. 1, воп. 3, спр. 1086, арк. 1].

У розныя часы азначаная мера на нашых землях прымянялася ў адносінах да афіцэраў (нягледзячы на іх званне), што звальняліся з вайсковай службы [6, ф. 378, воп. 141, спр. 123, арк. 1], а таксама вайскоўцаў у водпуску [5, ф. 1, воп. 11, спр. 159, арк. 1], замежнікаў [5, ф. 1, воп. 29, спр. 378, арк. 1], раскольнікаў, усіх тых, хто вяртаўся са ссылкі ці адбываў яе на тэрыторыі беларуска-літоўскіх земляў. Нельга не адзначыць досыць цікавую акалічнасць: асобы, якія ў адпаведнасці з царскім маніфестам 1856 г. атрымалі дазвол вярнуцца на радзіму з эміграцыі, падобнаму кантролю не падвяргаліся. І тут даходзіла да парадаксальных рэчаў. Напрыклад, Напалеон Орда пасля вяртання з Францыі ў 1856 г. пад паліцэйскім наглядам не знаходзіўся, а яго маці нават пасля

279

БЕЛАРУСЬ У КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: АСОБА, ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА

злучэння сям’і да свайго скону фармальна заставалася ў ліку паднаглядных за выкрытую яшчэ ў 30-я гады «перапіску са злачынным сынам сваім» – Напалеонам.

Але найбольш маштабны паліцэйскі нагляд на нашых землях быў зладжаны ў дачыненні да медыкаў і ветэрынараў. Так, у сувязі з раскрыццём і следствам над сябрамі тайнай арганізацыі «Дэмакратычнае таварыства» ў сценах Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ўсе выпускнікі гэтай навучальнай установы (з 1835 па 1840 гг. уключна), згодна з рашэннем адмысловай камісіі Аляксандра Кавеліна і па канфірмацыі імператара, былі аддадзены пад тайны паліцэйскі назор [5, ф. 1, воп. 20, спр. 718, арк. 1]. Незалежна ад месца свайго пражывання і месца службы ўсе без выключэння былыя студэнты (а гэта некалькі соцень чалавек) трапілі пад дзеянне гэтага распараджэння.

Для асоб, якія знаходзіліся пад паліцэйскім пільнаваннем, гэтая мера ў першую чаргу азначала абмежаванне ў свабодзе перамяшчэння. У розныя часы тут дзейнічалі трохі розныя правілы, але сутнасці самога інстытута гэта не мяняла. Так, у 20-я гады ХІХ ст. ні губернатар, ні нейкія іншыя чыны царскай адміністрацыі не мелі права выдаваць пашпарты на праезд нават у суседні ўезд тым, хто быў пад кантролем паліцыі. Прэрагатыва ў гэтым пытанні належала выключна цэсарэвічу Канстанціну Паўлавічу, які ў сваіх рашэннях адносна той ці іншай асобы цалкам давяраў меркаванню М. Навасільцава [6, ф. 380, воп. 70, спр. 6138, арк. 1; 5, ф. 1, воп. 2, спр. 1489, арк. 29]. А вось каб выехаць у адну з дзвюх сталіц імперыі, трэба было мець дазвол самога імперата-

ра [5, ф. 1, воп. 3, спр. 197, арк. 55].

У 30–40-я гг. ХІХ ст. бюракратычны ланцужок працэдуры выдачы пашпартоў паднагляднай катэгорыі грамадзян зведаў некаторыя змены. У 1844 г. ён выглядаў ужо наступным чынам: для паездкі ў іншы ўезд губерні кожны раз трэба было пытацца дазволу ў губернатара, а для наведвання іншай губерні звяртацца да генералгубернатара. Пры гэтым усе асобы дадзенай катэгорыі павінны былі пісьмова запэўніць, што без адпаведнай згоды ўладаў яны не будуць пакідаць месца свайго сталага жыхарства [6, ф. 378, воп. 133, спр. 86, арк. 2, 3; 5, ф. 1, воп. 20, спр. 1174, арк. 1, 23]. За парушэнне азначаных абавязанняў такі чалавек мог быць прыцягнуты (але не заўсёды) да крымінальнай адказнасці ў выглядзе кароткатэрміновага турэмнага зняволення [5, ф. 581, воп. 1, спр. 376, арк. 74]. Наяўнасць такіх перашкод, як забарона на вольнае перамяшчэнне, наведванне сталічных гарадоў, досыць балюча закранала інтарэсы найбольш актыўных у гаспадарчым плане асоб, а таксама прадстаўнікоў некаторых прафесій. Сярод апошніх можна вылучыць катэгорыю лекараў, для якіх нагляд (і гэта прызнавалася нават царскай адміністрацыяй) «надзвычай звужае кола іх практыкі» [6, ф. 378, воп. 133, спр. 86, арк. 9].

Што тычыцца рэпрэсіўнага складніка паліцэйскага нагляду, то выключнай забаронай на вольнае перамяшчэнне яго карны патэнцыял не абмяжоўваўся. Паднаглядны ў значнай ступені ўшчамляўся ў сваіх грамадзянскіх правах, дзейнасці і дзеяздольнасці. Сярод іншага гэта закранала іх магчымасці прымаць удзел у дваранскіх выбарах, а таксама рэалізацыю сваіх правоў на службу ў розных органах дзяржаўнага і мясцовага кіравання. Як адзначае даследчык гэтага пытання Алег Бекетаў, «усякі занятак, што збліжаў паднагляднага з навакольнымі, усякая публічная дзейнасць яму былі забаронены. Паднагляднаму забаранялася займаць пасаду на дзяржаўнай і грамадскай службе (яны маглі дапускацца толькі да “пісьмовых заняткаў”, … г. зн. выконваць толькі тэхнічную работу), займацца педагагічнай і адвакацкай дзейнасцю… Лекарская, акушэрская і фармацэўтычная практыка дазвалялася выключна з дазволу міністра ўнутраных спраў. Паднаглядным забаранялася чытанне публічных лекцый, удзел у сцэнічных пастаноўках; забаранялася гандляваць кнігамі» [12, с. 31] і шмат што іншае.

Аналіз практыкі ўжывання дадзенай меры пакарання выяўляе пэўныя супярэчнасці паміж яе нарматыўнай базай і рэчаіснасцю. З аднаго боку, як адзначалася вышэй, адной з яе праяў з’яўляліся разнастайныя забароны і абмежаванні, у тым ліку і на дзяржаўную альбо грамадскую службу. І сапраўды, у справах за розныя гады гэтаму сцвярджэнню можна знайсці не адно пацверджанне. Так, у 1850 г. па Віленскай губерні насупраць прозвішчаў усіх 282 паднаглядных стаяла адзнака аб пазбаўленні іх права служыць [6, ф. 378, воп. 141, спр. 129, арк. 55–67]. У 1848 г. у Гродзенскай губерні ў спісе тых, каму забаранялася паступаць як на дзяржаўную, так і на службу па выбарах па палітычных прычынах, фігуравала 56 чалавек. Усе яны знаходзіліся пад паліцэйскім пільнаваннем [5, ф. 1, воп. 27, спр. 877, арк. 31–32].

Акрамя таго, усім падобным людзям забаранялася прымаць удзел у дваранскіх выбарах. Што праўда, гэтая забарона не мела такога безумоўнага характару, паколькі ў канфірмацыях тых часоў найбольш часта сустракаецца фармулёўка аб аддачы той ці іншай асобы «пад паліцэйскі назор з тым, каб не прымаць ні ў якую дзяржаўную службу, а да ўдзелу ў дваранскіх выбарах не дапушчаць аж да рашэння мясцовага начальства» [5, ф. 1, воп. 27, спр. 532, арк. 331]. Тым не менш, нават часовае абмежаванне наносіла балючы ўдар па гонары такіх асоб: «усе яны падвергнуты жорсткім пакутам» [6, ф. 378, воп. 141, спр. 129, арк. 146], – адзначаў маршалак мінскага дваранства ў 1850 г.

З іншага боку, вывучэнне шматлікіх спісаў паднаглядных, а таксама іх фармуляраў па службе засведчыла досыць цікавую акалічнасць: пераважная большасць асоб гэтай катэгорыі працягвалі сваю чыноўніцкую кар’еру, а іх паднаглядны стан не перашкаджаў іх прасоўванню па службовай лесвіцы, атрыманню чарговых чыноў і ўзнагарод. На нашу думку, гэта было абумоўлена тым, што значнай іх частцы ўдалося «прыватным шляхам» дабіцца ад вышэйшага начальства адмены гэтых абмежавальных палажэнняў, а таксама недастатковым наглядам за выкананнем адпаведных пастаноў і распараджэнняў з боку мясцовых уладаў.

Акрамя розных відаў паліцэйскага нагляду, існавала яшчэ некалькі рэжымаў яго ажыццяўлення: сакрэтны (негалосны, неафіцыйны назор) і ўласна паліцэйскі нагляд (афіцыйны нагляд), які ў сваю чаргу падзяляўся на звычайны і строгі. Несумненна, найбольш пашыраным з’яўляўся апошні. Што тычыцца негалоснага пільнавання,

280

Соседние файлы в папке Беларусь